Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 906 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Nov 20, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 10M+ downloads · 4.7+ rating iOS soon

Episodes

Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі 22.09.2026

Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх...

Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын 22.09.2026

Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і...

Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября 21.09.2026

Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября by Euroradio

Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі? 21.09.2026

Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюц...

Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА 21.09.2026

На тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздз...

Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября 18.09.2026

Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio

Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру. 18.09.2026

Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэе...

Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны 18.09.2026

Вынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз...

Аляксандр Кныровіч. "Дзе мой сярэдні заробак?!" і неадназначнае "адзінства" 17-га верасня. 18.09.2026

Пасля Мінска Джон Коўл выправіўся ў Латвію. І размаўляў там пра беларускія калійныя ўгнаенні. Ці не ў гэтым візіце трэба шукаць адказ на пытанне: чаму замест 250 палітвязняў Лукашэнка выпусціў 16-га верасня ўсяго 25? Праўладная прапаганда тым часам разгарнула маштабную кампанію, звязаную з 17-м верасня. А Лукашэнка, чарговы раз "наеўшыся ўлады", едзе ў Магілёўскую вобласць займацца ўлюбёнай справа...

КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября 17.09.2026

КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября by Euroradio

Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць? 17.09.2026

Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памян...

Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні 17.09.2026

Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады...

Антон Пянькоўскі. Прамежкавы вынік: чаму перамовы Коўла з Лукашэнкам запаволіліся 17.09.2026

Перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам скончыліся “прамежкавым” вынікам — вызваленнем (і дэпартацыяй) 25 палітвязняў і зняццем санкцый з лідскай “Лакафарбы” і канцэрна “Беллеспаперпрам”. Па словах Коўла, перамовы працягнуцца, і калі “будуць новыя вызваленне, будзе і зняцце іншых санкцый”. Але калі чакаць гэтага працягу, не паведамляецца. Чаму перамовы забуксавалі і не былі...

25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября 16.09.2026

25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября by Euroradio

Мусілі вызваліць мінімум 200 чалавек 16.09.2026

Падчас сённяшняга вызвалення палітвязняў на волю мусілі выйсці мінімум 200 чалавек. Такую інфармацыю маюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". 20-25 з іх улады меркавалі вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць застацца ў краіне. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў праваабаронца і экс-палітвязень Уладзь Лабковіч. "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць в...

Роза Турарбекава. Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу 16.09.2026

У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца бу...

Павел Усаў. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе? 16.09.2026

Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася 3.5 гадзіны. Паводле інфармацыі, якая трапіла ў публічную прастору, гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але насамрэч падрабязнасцей было не тое каб шмат. Не было сказана ні пра тое, якія саступкі рэжыму робяць ЗША гэтым разам, апроч “размарожаных” грошай у “Сіцібанку”, ні пра колькасць вызваленых палітвязняў. Тым не менш, шмат што мо...

Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября 15.09.2026

Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября by Euroradio

Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках 15.09.2026

Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа...

Аляксандр Класкоўскі . Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі? 15.09.2026

Коўл усё ж прыехаў у Мінск. І хоць пакуль невядома, што Лукашэнка захоча ад ЗША наўзамен палітвязняў, ужо відавочна, што разлічваць на так званую “вялікую здзелку” не даводзіцца. Увогуле застаецца пад пытаннем, ці ўбачыць Мінск Коўла яшчэ раз пасля цяперашняга візіту?.. Паралельна ідуць нейкія працэсы на польскім кірунку. З аднаго боку, Анджэй Пачобут бяспечна наведаў Беларусь, а з іншага — ідуць...

Андрэй Махоўскі. Пра шлях беларускага калію ў ЗША і ўкраінскія ўдары па Ямале 15.09.2026

Сваё матэрыяльнае становішча ацэньваюць як добрае 82.2% беларусаў. Такія звесткі даюць сацапытанні, праведзеныя ў Беларусі праўладнымі інстытуцыямі. І падставы, здавалася б, для такіх ацэнак у людзей ёсць: заробкі і ЗВР растуць, працы хапае, інфляцыя пад кантролем, дарогі добрыя, а неба — мірнае. Амаль мірнае, але гэта нюансы. Затое з амерыканцамі сяброўства наладжваецца, санкцыі здымаюцца, а калі...

Аркадзь Мошас. Ці атрымаецца ў Коўла вызваліць усіх закладнікаў Лукашэнкі з-за кратаў 15.09.2026

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл дабраўся да Мінска. І хоць пра сапраўды “вялікую здзелку” паміж Вашынгтонам і Мінскам ужо ніхто не кажа, але і працэс перамоў не спыняецца. А гэта ўжо нямала. Традыцыйна ў Беларусь Коўл ехаў праз Вільню, дзе напярэдадні сустрэчы з Лукашэнкам правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Кястутысам Будрысам. З якім гаварылі не толькі пра вызваленне палітвяз...

Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября 14.09.2026

Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября by Euroradio

Аліса Рыжычэнка. Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі? 14.09.2026

Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Пецярбурга. Прынамсі, такую заяву днямі зрабіў Лукашэнка. Адзначым, што сказана гэта было напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. На перамовах якога з Лукашэнкам будзе, перакананы эксперты, узнімацца і “калійная тэма”. Пачынаючы ад магчымасці набыцця амерыканскімі інвестарамі аднаго з ка...

Вольга Лойка. “Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? 14.09.2026

Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец сакавіка ў Польшчы працавалі 1 152 700 замежных грамадзян — на 8% больш, чым год таму. З іх беларусаў — 121 тысяча. У гэты час у Беларусі не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабо...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.