Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
N'hésitez pas à visiter le site du podcast et à soutenir son créateur : euroradio.fm
Où écouter ?
Les podcasts dans l'appli Replaio Radio Bientôt disponibleLes podcasts arrivent très bientôt dans l'appli. Installe-la dès maintenant et découvre en avant-première une toute nouvelle façon de vivre les podcasts
Épisodes
Другі дзень перамоў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі і долар па 3 рублі — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября 11.11.2026 37:40
Другі дзень перамоў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі і долар па 3 рублі — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября by Euroradio
Франак Вячорка. Пра перамовы з рэжымам, Коўла, палітвязняў і выбары для Ціханоўскай 11.11.2026 40:54
Пакуль адны заклікаюць еўрапейскіх палітыкаў наладжваць адносіны з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, іншыя заклікаюць тых жа палітыкаў да ўзмацнення ціску на рэжым… дзеля вызвалення палітвязняў. І хоць усе кажуць, што ў іх адна мэта, але метады дасягнення гэтай мэты толькі падзяляюць беларусаў. А тут яшчэ і Коўл усё ніяк у Мінск не едзе. Ужо нават ёсць сумневы, што тыя паездкі Вашынгтону ці...
Роза Турарабекава. Пра перамовы, “Мінск-3”, гуманіста Пуціна і міратворца Лукашэнку 11.11.2026 53:43
Па выніку першага дня перамоў у Абу-Дабі вядома пра поспехі па “гуманітарным трэку” — бакі фактычна дамовіліся наконт абмену палоннымі. Больш ніякай інфармацыі пакуль няма, хоць бакі і называюць дыялог “канструктыўным”. У гэты ж час Лукашэнка сустракаўся з Пуціным. Дзе таксама казаў пра расійскія войскі. Але ёсць нюанс: ён дзякаваў Пуціну за тое, што той трымае свае войскі ля беларускай мяжы як га...
Анастасія Лузгіна. Куды сыходзяць грошы: рэзервы, інфляцыя і бюджэт Беларусі? 11.11.2026 41:40
Долар перасягнуў адзнаку ў тры рублі, а золатавалютныя рэзервы за кастрычнік скараціліся амаль на 377 мільёнаў долараў. Галоўная прычына — падзенне кошту золата. Што адбываецца з беларускім рублём і чаго чакаць ад валютнага рынку? Чаму гадавая інфляцыя вырасла да 4,7% і якія цэны найбольш адчувальныя для беларусаў? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіно...
Перамовы ў Абу-Дабі і Лукашэнка, які раптам паляцеў да Пуціна — Еўразум за 10 лістапада | Новости Беларуси за 10 ноября 10.11.2026 33:40
Перамовы ў Абу-Дабі і Лукашэнка, які раптам паляцеў да Пуціна — Еўразум за 10 лістапада | Новости Беларуси за 10 ноября by Euroradio
Турма — не вайна: можна пасядзець да перамогі? Дэбаты Кныровіча і Красуліна 10.11.2026 1:14:29
Былыя палітзняволеныя звярнуліся да кіраўнікоў краін ЕС з заклікам далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка і зрабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў. Гэты зварот выклікаў шмат дыскусій адносна стратэгіі: ціск ці перамовы хутчэй дапамогуць дамагчыся вызвалення людзей і змен у Беларусі? На гэтым фоне словы Яўгена Красуліна пра тое, што “смяротнасць у турмах на ст...
Юрый Дракахруст. Ці пагодзіцца Еўропа “перагарнуць старонку”, калі Коўл не прыедзе? 10.11.2026 49:15
Павел Латушка і НАУ прадставілі “Праграму сапраўдных змен” з 10 пунктаў. У праграме прапісаны ўмовы, якія неабходна выставіць рэжыму, калі той сапраўды хоча наладзіць адносіны з Захадам. Але не толькі. Паводле распрацоўшчыкаў “Праграмы сапраўдных змен”, гэта яшчэ і “адказ на спробы Аляксандра Лукашэнкі ў чарговы раз прапанаваць Мінск у якасці «перамоўнай пляцоўкі» па ўрэгуляванні расійска-ўкраінск...
Страляніна ў Кракаве і канспіралогіі, яіх не мусіць быць — Еўразум за 9 лістапада | Новости Беларуси за 9 ноября 09.11.2026 35:38
Страляніна ў Кракаве і канспіралогіі, яіх не мусіць быць — Еўразум за 9 лістапада | Новости Беларуси за 9 ноября by Euroradio
Арцём Брухан. Пра Мінск-3, перагорнутую старонку, Коўла і палітвязняў 09.11.2026 45:15
Лукашэнка прапаноўвае ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і пачаць аднаўляць стасункі, здымаючы з Беларусі санкцыі. Асноўны яго аргумент — стомленасць Захаду ад вайны ва Украіне і неабходнасць кампрамісаў і дээскалацыі. Дэмсілы папярэджваюць: рэжыму верыць нельга, але калі і пачынаць нейкі дыялог, то неабходна, каб апаненты рэжыму ў тым дыялогу бралі ўдзел. І ўсё гэта адбываецца на фоне правальных...
Аркадзь Мошас. Паспець за два месяцы: ці стане чаканы прыезд Коўла ў Мінск апошнім 09.11.2026 42:13
Усяго праз дзень пасля прамежкавых вынікаў, якія прывялі да страты рэспубліканцамі Кангрэса і Сената, Трамп кінуўся “перабіваць павестку” расказамі пра “прыгожую здзелку з Пуціным”. І здзелка гэтая такая прыгожая, што спадабаецца не толькі амерыканцам, але, не выключана, нават і еўрапейцам. Што праўда, беларусам больш цікава, ці чакаць здзелкі з Лукашэнкам і вызвалення палітвязняў. Але пра гэта Тр...
Вольга Лойка. Пра экспарт, “залатую” скумбрыю для беларусаў і рыццё акопаў аграрыямі 09.11.2026 42:16
Грошай у Беларусі стала больш. Паводле эканамістаў, “грашовая маса вырасла на 20,5%”. Але радавацца рана. Бо адначасова адпаведнага росту вытворчасці тавараў і паслуг няма, рэальны рост ВУП складае 2,9%. Што, папярэджваюць эксперты, прывядзе да росту інфляцыі, і ў 2027 годзе яна рызыкуе дасягнуць 6–7%. Пры гэтым у Беларусі значна выраслі кошты на мяса, яйкі і рыбу (тую ж скумбрыю), а ў наступным г...
Лойко и Маховский. Лукашенко опоздал — новая проблема главного трамписта . 06.11.2026 34:02
Обсуждаем, как Лукашенко опоздал — новая проблема главного беларуского трамписта, как спасают “Городец”, виртуозы вранья или гении высшей бюрократии — что происходит с “Недра Нежин”, Нацбанк перестал стесняться жизни в долг — беларусы в магазинах уже увидели первые последствия, почему резко подорожавшая курятина рискует стать новой картошкой
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября 06.11.2026 28:18
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября by Euroradio
Аляксандр Кныровіч. Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу. 06.11.2026 40:54
На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўс...
Анатоль Лябедзька і Маргарыта Ворыхава. Пра паездкі ў Брусель і Страсбург і пра “негуманнасць” Офіса Ціханоўскай 06.11.2026 46:55
Пакуль прадстаўнікі палітычных ды грамадзянскіх структур дэмсіл бяруць удзел у працы розных міжнародных структур — ад Савета Еўропы, Еўрапарламента ды Паўночнай Рады да праграм абмену ў ЗША, — у дыяспары сканчаецца спрэчка адносна “Ліста палітвязняў”. Дайшло да таго, што фракцыя “Наступ” у Каардынацыйнай радзе абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у антыгуманізме. А ў гэты ж час, да прыкладу, генсек АБСЕ...
Югася Каляда. Куды нас вядзе “Вандроўка ліфтам” і як “Гедройц” паўплываў на Каляду. 06.11.2026 41:15
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў было тры: Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А пасля яго да...
Зміцер Шчыгельскі. “Кульгавая качка”: як пройгрыш Трампа ўплывае на дыялог ЗША з Мінскам 05.11.2026 1:01:55
Днямі “Кіберпартызаны” сумесна з калегамі з Silent Crow зладзілі паспяховую атаку на Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі Расіі. Паводле “Кібераў”, было “знішчана сэрца Расстата”. І ў выніку гэтай атакі шкода Расіі і яе магчымасцям планавання, сцвярджаецца, была нанесена вялікая. Чаму беларускія партызаны абралі для сваёй атакі Расстат і як гэта ўплывае на рэжым Лукашэнкі? Як Пуцін уцягвае Бел...
Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября 05.11.2026 29:19
Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября by Euroradio
Ніна Скеп'ян. Як беларускую гісторыю перапісваюць пад дыктоўку куратараў з Расіі. 05.11.2026 35:44
Ліцэй БДУ паступова, але няўмольна ператвараецца ў спецшколу юнага КДБіста, у школах і ВНУ з першага класа і курса больш увагі надаюць ідэалагічнай апрацоўцы дзяцей і моладзі, чым профільнаму навучанню, падручнікі па гісторыі Беларусі пішуць, арыентуючыся на расійскія метадычкі, магчымасці для паступлення пасля школы ў заходнія ўніверсітэты скарачаюцца з кожным годам па розных прычынах. Кім у гэты...
Віталь Цыганкоў. Ці будуць пастаўлены на працяглую паўзу перамовы ЗША з Лукашэнкам? 05.11.2026 44:55
У ЗША прайшлі прамежкавыя выбары, і рэспубліканцы на чале з Дональдам Трампам разгромна прайгралі, страціўшы адначасова і Кангрэс, і Сенат. Амерыканісты (як аматары, так і прафесіяналы) жартуюць, што як раней выбаршчыкам абрыдла “левая павестка” дэмакратаў, што і стала прычынай перамогі Трампа, так цяпер незадаволенасць амерыканцаў “кансерватыўна-карупцыйнай павесткай” прывяла да паражэння рэспубл...
Вольга Дабравольская. “Лепей не будзе”: што рабіць, калі ВНЖ давядзецца чакаць даўжэй. 05.11.2026 44:25
Чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй, беларусам Польшчы пакуль не варта. Толькі ў мазавецкага ваяводы на разглядзе больш за 190 тысяч спраў, таму тэрміны могуць расці далей. Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020–2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Адзіная добрая для беларусаў навіна...
Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября 04.11.2026 33:29
Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября by Euroradio
Алена Прыходзька. Пра “ўрадавую вяртушку Вячоркі”, гранты і камісію па наглядзе за СМІ. 04.11.2026 44:18
Ніколі такога не было, і вось ізноў! У сэнсе — ва ўсім вінаваты журналісты і СМІ. Ізноўку незалежныя бяруць у двукоссе. З той розніцай, што ў часы працы гэтых журналістаў і СМІ ў Беларусі ўсе яны былі “агентурай і пад кантролем КДБ”, а цяпер — па “вяртушцы” — метадычку і загады ім надыктоўвае самі ведаеце хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам, а расследавальнікі “з нар...
Аляксандр Фрыдман. “Будзем дамаўляцца”: Лукашэнка выпіхвае з перамоў па Украіне Трампа. 04.11.2026 45:05
Пакуль Трамп ва Украіне спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для будучых мірных перамоў. Менавіта ў Мінску ён прапануе сустрэцца прадстаўнікам Расіі і Украіны. Верагодна, размова ідзе пра Пуціна і Зяленскага. Галоўнае — без аніякіх пасярэднікаў. Нават Лукашэнка пасярэднікам не будзе. Таму што будзе ўдзельнікам гэтых перамоў. “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнуты...
Павел Усаў. Ці пачуюць у Еўропе заклікі Лукашэнкі “перагарнуць старонку”. 04.11.2026 40:04
Пра сваю гатоўнасць “перагарнуць старонку” ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. “Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны”, —заклікае Лукашэнка заходнікаў. І выглядае на тое, што не толькі ён. Менавіта як такі заклік — “перагануць старонку” —...
Podcasts similaires
Replaio n'est pas éditeur de podcasts ; les noms des émissions, les visuels et l'audio appartiennent à leurs auteurs et sont diffusés via des flux RSS publics