Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
N'hésitez pas à visiter le site du podcast et à soutenir son créateur : buymeacoffee.com
Auteur
Зроблена ў Польшчы
Catégorie
Site du podcast
Dernier épisode
11 nov. 2026
Où écouter ?
Les podcasts dans l'appli Replaio Radio Bientôt disponibleLes podcasts arrivent très bientôt dans l'appli. Installe-la dès maintenant et découvre en avant-première une toute nouvelle façon de vivre les podcasts
Épisodes
Свята Незалежнасці Польшчы | Канец дзяржаўнага перавароту | Новыя правакацыі Расеі супраць Еўропы 11.11.2026 1:11:34
У Свята Незалежнасці ў цэнтры Варшавы традыцыйна адбудзецца Марш, арганізаваны правымі партыямі. Ці сапраўды ў гэты дзень іншаземцам лепш застацца дома? Ці прысутнасць прэзідэнта Наўроцкага можа стаць каталізатарам будовы правай кааліцыі на надыходзячыя выбары? Дзяржаўны пераварот скончыўся, так і не пачаўшыся. Аналізуем наступныя крокі абодвух бакоў палітычнай сцэны і шукаем адказу на пытанне: ці...
Ці трэба панікаваць: разбор прапановы ўрада аб грамадзянстве! Качыньскі наўпрост: магчымы выхад з ЕС 04.11.2026 59:32
Ці іншаземцаў з польскімі пашпартамі будуць пазбаўляць грамадзянства? Што дакладна прапануе ўрад Дональда Туска ў апісанні будучага законапраекту аб польскім грамадзянстве і ці іншаземцам, якія вырашылі застацца ў Польшчы, трэба хвалявацца? Яраслаў Качыньскі ўпершыню наўпрост кажа пра магчымасць выхаду Польшчы з Еўрапейскага Саюза! Ці словы лідара Права і Справядлівасці былі выпадковымі і ці крыец...
Дзяржаўны пераварот і рэжым Туска? Што трэба ведаць пра крызіс вакол Канстытуцыйнага Трыбунала 01.11.2026 49:41
Ці Дональд Туск здзейсніў дзяржаўны пераварот, захапіўшы сілай Канстытуцыйны Суд Польшчы? Як пачынаўся крызіс вакол Канстытуцыйнага Трыбунала і хто зрабіў першы крок? Як Права і Справядлівасць пераўтварыла Трыбунал у сваю партыйную “прыстаўку”, а пасля сабатавала яго працу? І ці Дональд Туск абраў добры спосаб на выхад з патавай сітуацыі? У новым экстранным выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы разбірае...
Беларусы баяцца вайны больш, чым палякі? Што мы можам зрабіць, каб быць лепш падрыхтаванымі 28.10.2026 53:21
Польскія медыя ўсё часцей пішуць пра верагоднасць ваеннай агрэсіі з боку Расеі. Адны эксперты кажуць, што поўнамаштабнае ўварванне амаль што немагчыма, іншыя — што гэта пытанне месяцаў. Сам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск рэгулярна кажа пра непазбежнасць канфрантацыі з усходнім суседам. Тым часам складваецца ўражанне, што палякі баяцца выбуху вайны менш, чым беларусы, якія жывуць у Польшчы. У...
Наўроцкі будуе кааліцыю з Браўнам | Канфлікт вакол Канструкцыйнага Трыбунала | Год да выбараў 21.10.2026 52:39
Караль Наўроцкі вядзе перамовы аб стварэнні правай кааліцыі з удзелам партыі Гжэгажа Браўна на выбарах у Сенат. Якія шанцы на паўстанне такога саюза і ці магчымы падобны альянс на выбарах у Сэйм? І што кажуць інсайды пра перадвыбарчыя настроі ў сённяшняй урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? У Варшаве адбываюцца сутыкненні з паліцыяй, а апазіцыя кажа пра дыктатуру ў краіне. Што адбыва...
Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска? 14.10.2026 55:54
Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы? Ці сапраўды Дональд Трамп спрабаваў умяшацца ва ўнутраную польскую палітыку і прапанаваў міністру абароны Польшчы пакінуць...
Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў? 13.10.2026 52:19
Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі мігранты вінаватыя ў гэтай сітуацыі? Разбіраемся ў прычынах анты-імігранцкіх настрояў і хвалі агрэсіі да...
Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх 13.10.2026 44:09
Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак дзеліцца сваім досведам, расказвае пра першыя ўражанні ад польскіх бальніц і называе польскі SOR сапраўдным пе...
Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы 08.10.2026 51:31
Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы? Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем даступную інфармацыю. Як мэнэджары найбуйнейшай польскай дзяржаўнай карпарацыі Орлен раздалі невядома каму...
Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў 23.09.2026 52:34
Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska . Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з заявамі пра непазбежнасць эскалацыі: што адбываецца і да чаго рыхтавацца? Ці краіны Еўропы сапраўды прачну...
Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня 16.09.2026 45:59
Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш заўважны ўдзел беларусаў у першыя дні баёў з Вермахтам? Што вядома пра тых беларусаў, якія загінулі падча...
Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto 09.09.2026 50:37
Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto! Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў 2022 годзе? Што кажа следства пра сувязі крыптавалютнай платформы з палітыкамі Права і справядлівасці, Ка...
Міграцыя, карупцыйныя скандалы, Браўн і слабы Туск — новы палітычны сезон у Польшчы! Першыя прагнозы 03.09.2026 52:31
Пачынаецца новы палітычны сезон! Што чакае Польшчу і іншаземцаў, якія тут жывуць? Як выглядае палітычны расклад на пачатку новага сезона ў польскай палітыцы? З якімі праблемамі змагаюцца абодва бакі палітычнай сцэны? Ці слабасць кааліцыянтаў і невыкананыя абяцанні знішчаць шанцы Дональда Туска на перамогу? Як новы вялікі карупцыйны скандал можа паўплываць на сітуацыю правых палітыкаў і самога прэз...
За што замежнікі любяць Польшчу і чым яна іх бесіць? На што польскае скардзяцца беларусы ў трэдс 01.09.2026 43:49
Вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» — Максім і Таня — стаміліся чытаць пра плюсы і мінусы Польшчы ад іншых, і запісалі свой выпуск на гэтую тэму. Гэта максімальна суб’ектыўны набор плюсаў і мінусаў краіны, таму рыхтуйцеся да таго, што шмат з чым вы не будзеце пагаджацца. Запрашаем у каментары! Чаму Максіма не бесіць, што па нядзелях нічога не працуе? Чаму Таня ў выніку задаволеная, што паслугі каштуюць д...
Як захоўваць беларускасць у Польшчы і навошта? Турбапазітыўныя гісторыі пра роды беларускі ў Польшчы 29.08.2026 53:46
Вядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Таня Дзямчук рыхтуецца да родаў і шчыльна вывучае тэму цяжарнасці і гадвання дзяцей. Чым адрозніваецца стаўленне да дзяцей і цяжарных у Беларусі ў Польшчы? Як ставяцца польскія дактары да беларускіх жанчын і іх дзяцей? Чакайце шмат добрых гісторый ад вядоўцы Тані і госці Вікторыі. Таксама шмат няпростых пытанняў: як і навошта знаёміць беларускіх дзяцей у Польш...
Прымусовая асіміляцыя, служба дэпартацыі, выхад з Шэнгена — разбор міграцыйнай стратэгіі Маравецкага 29.08.2026 44:56
Ад прымусовай асіміляцыі да дэпартацыі абсалютна ўсіх украінцаў з Польшчы. Разбіраем новыя прапановы правых польскіх палітыкаў. Матэвуш Маравецкі абвесціў прапанову комплекснай міграцыйнай рэформы: міністэрства міграцыі, служба дэпартацыі і «прымусовая і брутальная» асіміляцыя! Што ў гэтым плане сапраўды карыснае, а што — чысты папулізм? Ці некаторыя прапановы былога прэм'ера не парушаюйь прав...
Год з прэзідэнтам Наўроцкім: рэкорд па ветах, супрацьстаянне з Тускам, адносіны з Трампам | Прагнозы 19.08.2026 51:36
Караль Наўроцкі гучна адсвяткаваў гадавіну сваёй інаўгурацыі! Але ці быў гэта добры год для Польшчы? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем год з новым прэзідэнтам. Ці Караль Наўроцкі змог выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні? Што для Польшчы азначае абсалютны рэкорд па прэзідэнцкіх ветах? Чаго змог дасягнуць прэзідэнт у замежнай палітыцы? І як папулярнасць Караля Наўроцкага...
Пражарка Маравецкага: невыкананыя абяцанні, карупцыйныя скандалы, крывадушнасць і складаныя падаткі 12.08.2026 52:27
Ці можна давяраць Матэвушу Маравецкаму? З пачаткам сольнай палітычнай кар'еры былы прэм'ер-міністр Польшчы намагаецца будаваць новы імідж. Але як мінулае Маравецкага можа пашкодзіць яму ў будучыні? Хто ўвайшоў у каманду Маравецкага і чаму так важна гэтыму прыглядацца? Якія гучныя абяцанні былога прэм'ера Польшчы назаўсёды засталіся толькі абяцаннямі? Пра якія вялікія карупцыйныя сканда...
ПіС жорстка атакуе Маравецкага! Грыль у Матэвуша: будзе новая партыя? Якія шанцы ў былога прэм'ера? 05.08.2026 47:56
Яраслаў Качыньскі спрабаваў абыграць Матэвуша Маравецкага і не выключыў яго з партыі. Пакуль што... Але былы прэм'ер-міністр Польшчы не збіраецца чакаць і ўжо стварыў у Сэйме ўласную фракцыю! Што крыецца за дзеяннямі лідара ПіС і Матэвуша Маравецкага? Што падзел ПіС можа азначаць для раскладу ў сённяшнім Сэйме? І ці павярне Качыньскі татальны кантроль над партыяй пасля сыходу Маравецкага? У Ва...
Качыньскі выгнаў Маравецкага: раскол партыі ПіС | Новая партыя перавярне польскую палітыку? 29.07.2026 58:42
Раскол у Праве і справядлівасці стаўся фактам. Матэвуш Маравецкі і ягоныя прыхільнікі не прысягнулі на вернасць Яраславу Качыньскаму і могуць быць выключаны з партыі. Як гэты раскол можа паўплываць на ПіС і што кажа нам аб лідарстве Качыньскага? Ці ён надалей кантралюе ўласную партыю? Ці ў Матэвуша Маравецкага ёсць адпаведныя рэсурсы для будовы новай палітычнай сілы? У якім напрамку ён можа пайсці...
Хто затрымае хвалю агрэсіі да іншаземцаў у Польшчы? Права і справядлівасць на шляху да развалу 22.07.2026 52:14
У апошнія тыдні іншаземцы ў Польшчы ўсё часцей становяцца ахвярамі агрэсіі на фоне ксенафобіі. Галоўнай цэллю з'яўляюцца грамадзяне Украіны, але бяда не абыходзіць і беларусаў. Што з гэтым можна зрабіць і як затрымаць хвалю нянавісці? Як польскае грамадства рэагуе на ўсё часцейшыя выпадкі ксенафобіі і што робіць дзяржава? Як праваахоўныя органы Польшчы змагаюцца з такімі выпадкамі і ці гэтага...
Дык як палякі ставяцца да беларусаў: новае даследванне | Польскі ўрад пачаў змагацца з ксенафобіяй 17.07.2026 43:08
Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, як палякі на самой справе ставяцца да беларусаў. Ці палякі бачаць розніцу паміж беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і тымі, хто жыве ў Беларусі? Чаму некаторыя палякі не лічаць беларусаў самастойным народам і ці ведаюць нашу гісторыю і культуру? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» абмяркоўваем вынікі апошняга апытання і аналізуем, чаму іншае даследаванне,...
Расея нападзе на Польшчу? Разбор сцэнароў магчымай правакацыі | Як Польшча рыхтуецца да атакі 08.07.2026 53:50
Спецслужбы Польшчы і НАТА паведамляюць пра магчымы напад Расеі на Польшчу. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраем магчымыя сцэнары збройнай правакацыі з боку Расеі і ацэньваем верагоднасць такога развіцця падзей. Чаму менавіта Польшча і ці сапраўды Расейская Федэрацыя мае адпаведны патэнцыял, каб заатакаваць краіну НАТА? Як Польшча павінна рыхтавацца да верагоднай атакі і што ўжо робіцца ў...
На канфлікце з Украінай расце папулярнасць Наўроцкага | Праблемы Тшаскоўскага: будзе рэферэндум? 06.07.2026 45:39
Папулярнасць прэзідэнта Польшчы пабіла гістарычны рэкорд! Як да росту даверу да Караля Наўроцкага прычыніўся канфлікт з Уладзімірам Зяленскім? Чаму прэзідэнты Польшчы і Украіны вырашылі ахвяраваць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі? І што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Скандал у варшаўскім шпіталі набірае абароты! Як новыя факты ўплываюць на рэйтынгі прэзідэнта Варшавы і партыі Дональда Туск...
Яго гісторыя карысная беларусам: паляк нарадзіўся ў ЗША, працаваў у НАТА і вярнуўся жыць ў Польшчу 28.06.2026 52:19
Том нарадзіўся ў ЗША ў сям’і палякаў, якія ўцяклі ў Амерыкы з камуністычнай Польшчы. Усё жыццё ў ЗША атачэнне яго сям’і было польскім, дома ўсе размаўлялі выключна па-польску. Ужо дарослым Том пайшоў на службу ў войска і працаваў у НАТА. Падчас вайсковай працы Том пераехаў у Еўропу: пажыў у Германіі, потым Літве, і ў выніку вырашыў асесці ў Варшаве. Кім сябе адчувае Том: палякам ці амерыканцам? Як...
Podcasts similaires
Replaio n'est pas éditeur de podcasts ; les noms des émissions, les visuels et l'audio appartiennent à leurs auteurs et sont diffusés via des flux RSS publics