Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

News BE ↓ 142 episodes

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: buymeacoffee.com

Author

Зроблена ў Польшчы

Category

News

Podcast website

buymeacoffee.com

Latest episode

Oct 21, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Наўроцкі будуе кааліцыю з Браўнам | Канфлікт вакол Канструкцыйнага Трыбунала | Год да выбараў 21.10.2026

Караль Наўроцкі вядзе перамовы аб стварэнні правай кааліцыі з удзелам партыі Гжэгажа Браўна на выбарах у Сенат. Якія шанцы на паўстанне такога саюза і ці магчымы падобны альянс на выбарах у Сэйм? І што кажуць інсайды пра перадвыбарчыя настроі ў сённяшняй урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? У Варшаве адбываюцца сутыкненні з паліцыяй, а апазіцыя кажа пра дыктатуру ў краіне. Што адбыва...

Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска? 14.10.2026

Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы? Ці сапраўды Дональд Трамп спрабаваў умяшацца ва ўнутраную польскую палітыку і прапанаваў міністру абароны Польшчы пакінуць...

Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў? 13.10.2026

Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі мігранты вінаватыя ў гэтай сітуацыі? Разбіраемся ў прычынах анты-імігранцкіх настрояў і хвалі агрэсіі да...

Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх 13.10.2026

Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак дзеліцца сваім досведам, расказвае пра першыя ўражанні ад польскіх бальніц і называе польскі SOR сапраўдным пе...

Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы 08.10.2026

Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы? Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем даступную інфармацыю. Як мэнэджары найбуйнейшай польскай дзяржаўнай карпарацыі Орлен раздалі невядома каму...

Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў 23.09.2026

Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska . Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з заявамі пра непазбежнасць эскалацыі: што адбываецца і да чаго рыхтавацца? Ці краіны Еўропы сапраўды прачну...

Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня 16.09.2026

Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш заўважны ўдзел беларусаў у першыя дні баёў з Вермахтам? Што вядома пра тых беларусаў, якія загінулі падча...

Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto 09.09.2026

Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto! Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў 2022 годзе? Што кажа следства пра сувязі крыптавалютнай платформы з палітыкамі Права і справядлівасці, Ка...

Міграцыя, карупцыйныя скандалы, Браўн і слабы Туск — новы палітычны сезон у Польшчы! Першыя прагнозы 03.09.2026

Пачынаецца новы палітычны сезон! Што чакае Польшчу і іншаземцаў, якія тут жывуць? Як выглядае палітычны расклад на пачатку новага сезона ў польскай палітыцы? З якімі праблемамі змагаюцца абодва бакі палітычнай сцэны? Ці слабасць кааліцыянтаў і невыкананыя абяцанні знішчаць шанцы Дональда Туска на перамогу? Як новы вялікі карупцыйны скандал можа паўплываць на сітуацыю правых палітыкаў і самога прэз...

За што замежнікі любяць Польшчу і чым яна іх бесіць? На што польскае скардзяцца беларусы ў трэдс 01.09.2026

Вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» — Максім і Таня — стаміліся чытаць пра плюсы і мінусы Польшчы ад іншых, і запісалі свой выпуск на гэтую тэму. Гэта максімальна суб’ектыўны набор плюсаў і мінусаў краіны, таму рыхтуйцеся да таго, што шмат з чым вы не будзеце пагаджацца. Запрашаем у каментары! Чаму Максіма не бесіць, што па нядзелях нічога не працуе? Чаму Таня ў выніку задаволеная, што паслугі каштуюць д...

Як захоўваць беларускасць у Польшчы і навошта? Турбапазітыўныя гісторыі пра роды беларускі ў Польшчы 29.08.2026

Вядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Таня Дзямчук рыхтуецца да родаў і шчыльна вывучае тэму цяжарнасці і гадвання дзяцей. Чым адрозніваецца стаўленне да дзяцей і цяжарных у Беларусі ў Польшчы? Як ставяцца польскія дактары да беларускіх жанчын і іх дзяцей? Чакайце шмат добрых гісторый ад вядоўцы Тані і госці Вікторыі. Таксама шмат няпростых пытанняў: як і навошта знаёміць беларускіх дзяцей у Польш...

Прымусовая асіміляцыя, служба дэпартацыі, выхад з Шэнгена — разбор міграцыйнай стратэгіі Маравецкага 29.08.2026

Ад прымусовай асіміляцыі да дэпартацыі абсалютна ўсіх украінцаў з Польшчы. Разбіраем новыя прапановы правых польскіх палітыкаў. Матэвуш Маравецкі абвесціў прапанову комплекснай міграцыйнай рэформы: міністэрства міграцыі, служба дэпартацыі і «прымусовая і брутальная» асіміляцыя! Што ў гэтым плане сапраўды карыснае, а што — чысты папулізм? Ці некаторыя прапановы былога прэм'ера не парушаюйь прав...

Год з прэзідэнтам Наўроцкім: рэкорд па ветах, супрацьстаянне з Тускам, адносіны з Трампам | Прагнозы 19.08.2026

Караль Наўроцкі гучна адсвяткаваў гадавіну сваёй інаўгурацыі! Але ці быў гэта добры год для Польшчы? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем год з новым прэзідэнтам. Ці Караль Наўроцкі змог выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні? Што для Польшчы азначае абсалютны рэкорд па прэзідэнцкіх ветах? Чаго змог дасягнуць прэзідэнт у замежнай палітыцы? І як папулярнасць Караля Наўроцкага...

Пражарка Маравецкага: невыкананыя абяцанні, карупцыйныя скандалы, крывадушнасць і складаныя падаткі 12.08.2026

Ці можна давяраць Матэвушу Маравецкаму? З пачаткам сольнай палітычнай кар'еры былы прэм'ер-міністр Польшчы намагаецца будаваць новы імідж. Але як мінулае Маравецкага можа пашкодзіць яму ў будучыні? Хто ўвайшоў у каманду Маравецкага і чаму так важна гэтыму прыглядацца? Якія гучныя абяцанні былога прэм'ера Польшчы назаўсёды засталіся толькі абяцаннямі? Пра якія вялікія карупцыйныя сканда...

ПіС жорстка атакуе Маравецкага! Грыль у Матэвуша: будзе новая партыя? Якія шанцы ў былога прэм'ера? 05.08.2026

Яраслаў Качыньскі спрабаваў абыграць Матэвуша Маравецкага і не выключыў яго з партыі. Пакуль што... Але былы прэм'ер-міністр Польшчы не збіраецца чакаць і ўжо стварыў у Сэйме ўласную фракцыю! Што крыецца за дзеяннямі лідара ПіС і Матэвуша Маравецкага? Што падзел ПіС можа азначаць для раскладу ў сённяшнім Сэйме? І ці павярне Качыньскі татальны кантроль над партыяй пасля сыходу Маравецкага? У Ва...

Качыньскі выгнаў Маравецкага: раскол партыі ПіС | Новая партыя перавярне польскую палітыку? 29.07.2026

Раскол у Праве і справядлівасці стаўся фактам. Матэвуш Маравецкі і ягоныя прыхільнікі не прысягнулі на вернасць Яраславу Качыньскаму і могуць быць выключаны з партыі. Як гэты раскол можа паўплываць на ПіС і што кажа нам аб лідарстве Качыньскага? Ці ён надалей кантралюе ўласную партыю? Ці ў Матэвуша Маравецкага ёсць адпаведныя рэсурсы для будовы новай палітычнай сілы? У якім напрамку ён можа пайсці...

Хто затрымае хвалю агрэсіі да іншаземцаў у Польшчы? Права і справядлівасць на шляху да развалу 22.07.2026

У апошнія тыдні іншаземцы ў Польшчы ўсё часцей становяцца ахвярамі агрэсіі на фоне ксенафобіі. Галоўнай цэллю з'яўляюцца грамадзяне Украіны, але бяда не абыходзіць і беларусаў. Што з гэтым можна зрабіць і як затрымаць хвалю нянавісці? Як польскае грамадства рэагуе на ўсё часцейшыя выпадкі ксенафобіі і што робіць дзяржава? Як праваахоўныя органы Польшчы змагаюцца з такімі выпадкамі і ці гэтага...

Дык як палякі ставяцца да беларусаў: новае даследванне | Польскі ўрад пачаў змагацца з ксенафобіяй 17.07.2026

Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, як палякі на самой справе ставяцца да беларусаў. Ці палякі бачаць розніцу паміж беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і тымі, хто жыве ў Беларусі? Чаму некаторыя палякі не лічаць беларусаў самастойным народам і ці ведаюць нашу гісторыю і культуру? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» абмяркоўваем вынікі апошняга апытання і аналізуем, чаму іншае даследаванне,...

Расея нападзе на Польшчу? Разбор сцэнароў магчымай правакацыі | Як Польшча рыхтуецца да атакі 08.07.2026

Спецслужбы Польшчы і НАТА паведамляюць пра магчымы напад Расеі на Польшчу. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраем магчымыя сцэнары збройнай правакацыі з боку Расеі і ацэньваем верагоднасць такога развіцця падзей. Чаму менавіта Польшча і ці сапраўды Расейская Федэрацыя мае адпаведны патэнцыял, каб заатакаваць краіну НАТА? Як Польшча павінна рыхтавацца да верагоднай атакі і што ўжо робіцца ў...

На канфлікце з Украінай расце папулярнасць Наўроцкага | Праблемы Тшаскоўскага: будзе рэферэндум? 06.07.2026

Папулярнасць прэзідэнта Польшчы пабіла гістарычны рэкорд! Як да росту даверу да Караля Наўроцкага прычыніўся канфлікт з Уладзімірам Зяленскім? Чаму прэзідэнты Польшчы і Украіны вырашылі ахвяраваць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі? І што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Скандал у варшаўскім шпіталі набірае абароты! Як новыя факты ўплываюць на рэйтынгі прэзідэнта Варшавы і партыі Дональда Туск...

Яго гісторыя карысная беларусам: паляк нарадзіўся ў ЗША, працаваў у НАТА і вярнуўся жыць ў Польшчу 28.06.2026

Том нарадзіўся ў ЗША ў сям’і палякаў, якія ўцяклі ў Амерыкы з камуністычнай Польшчы. Усё жыццё ў ЗША атачэнне яго сям’і было польскім, дома ўсе размаўлялі выключна па-польску. Ужо дарослым Том пайшоў на службу ў войска і працаваў у НАТА. Падчас вайсковай працы Том пераехаў у Еўропу: пажыў у Германіі, потым Літве, і ў выніку вырашыў асесці ў Варшаве. Кім сябе адчувае Том: палякам ці амерыканцам? Як...

Шакуючая прапанова Чарнка: праверкі этнічнага паходжання чыноўнікаў | Наўроцкі стаў чэмпіёнам 25.06.2026

Кандыдат у прэм'ер-міністры ад Права і справядлівасці Пшэмыслаў Чарнэк і дэпутат Сэйма Януш Кавальскі прапануюць правяраць этнічнае паходжанне чыноўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі. Ці гэта крок у напрамку ўвядзення этнічнай сегрегацыі польскіх грамадзян? Як далёка гатовыя пайсці правыя палітыкі ў барацьбе за галасы выбаршчыкаў і да чаго гэта можа прывесці Польшчу? Караль Наўроцкі пабіў гістарыч...

Скандал у шпіталі патопіць Туска? Наўроцкі пазбавіў Зяленскага ордэна: ці можна было зрабіць інакш? 24.06.2026

Вялікі скандал у варшаўскім шпіталі пагражае Дональду Туску. Ці дзеянні лакальнага дзеяча Грамадзянскай кааліцыі прывядуць да паразы партыі на выбарах у Сейм? Як польскія палітыкі стварылі паталагічную сістэму ў службе аховы здароўя замест таго, каб праводзіць неабходныя рэформы? Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла. Як гістарычны спор паміж Польшчай і Украінай прывёў...

Мэнтцэн: ніякіх пашпартоў мігрантам! Скандальныя дэпартацыі | Рэферэндум у Кракаве: канец Туска? 11.06.2026

Славамір Мэнтцэн шчыра выказаўся пра грамадзянства замежнікаў! Фактычная забарона грамадзянства для іншаземцаў, мігранты як танная працоўная сіла і страх перад паўстаннем у Польшчы ўкраінскай партыі. Аналізуем словы лідара Канфедэрацыі і супастаўляем іх з апошнімі даследаваннямі аб уплыве мігрантаў на польскую эканоміку. Як вынікі рэферэндуму ў Кракаве паўплываюць на агульнапольскіх палітыку? Ці п...

Гадавіна выбараў прэзідэнта: Наўроцкі vs Качыньскі | Чарнэк топіць ПіС | Канфедэрацыя распадзецца? 03.06.2026

Мінуў год пасля выбараў новага прэзідэнта Польшчы! Як змянілася польская палітыка за гэты час? Ці пацвердзіліся прагнозы? У якой сітуацыі знаходзяцца Права і справядлівасць і Грамадзянская кааліцыя — аналізуем апошнія даследаванні. Як Канфедэрацыя і партыя Гжэгажа Браўна змагаюцца за выбаршчыкаў з ПіС? Што з левымі партыямі, ці будзе новы палітычны саюз? І ацэнка дзейнасці прэзідэнта Наўроцкага: я...

Listen to the Зроблена ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.