Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

News BE ↓ 124 episodes

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

Author

Зроблена ў Польшчы

Category

News

Podcast website

buymeacoffee.com

Latest episode

Jul 8, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Пераезд у Польшчу 10 гадоў таму: чыноўніца не пазнала карту паляка і нелегальная праца 09.03.2026

Беларуска Злата пераехала на вучобу ў Польшчу да таго, як гэта стала мэйнстрымам: была адзінай замежніцай, чыноўніца не ведала, што такое карта паляка, атрымаць PESEL было максімальна складана. Цяпер Злата працуе візажысткай вядомай польскай маркі Dr Irena Eris. У новым выпуску рубрыкі Тані Дзямчук Злата расказвае пра першую працу ў стрыптыз клубе і як знайшла сваё месца і свой дом у Польшчы. Злат...

Колькі беларусы і ўкраінцы зарабляюць для Польшчы? | Сікорскі распачаў прэзідэнцкую кампанію! | SAFE 04.03.2026

Моцны выступ Радаслава Сікорскага ў Сейме: заяўка на наступныя прэзідэнцкія выбары? Пра што казаў міністар замежных спраў: найвялікшая пагроза для Польшчы ў дадзены момант, ці трэба рыхтавацца да вайны і якая роля ЕС і НАТА? Стасункі з ЗША: ці варта поўнасцю давяраць Амерыцы, і як на словы Сікорскага адрэагаваў амбасадар Трампа? І чаму трэба безумоўна падтрымліваць Украіну ў вайне? Нечаканая рэакц...

Новы прэм’ер Польшчы пасля Туска: першыя кандыдаты | Качыньскі рыхтуе партыю да выбараў у Сейм 02.03.2026

Хто будзе наступным прэм’ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 2027 года? Лідар партыі ПіС Яраслаў Качыньскі ўжо абраў свайго кандыдата. Але ці будзе толькі Права і справядлівасць вырашаць, хто будзе кіраваць наступным урадам, калі выйграюць правыя? Партыя Шымана Галоўні без Шымана Галоўні развалілася. Цяпер гэта дзве групы дэпутатаў у польскім Сейме. Што гэта азначае і ці не збягуць яны ў бОльшыя па...

Наўроцкі не дае пашпарты: мігрантам закручваюць гайкі? ПіС супраць інвестыцый у абарону: SAFE 25.02.2026

Праблемы з атрыманнем польскага грамадзянства і змены ў карце паляка, што адбываецца? Прэзідэнт Наўроцкі б'е антырэкорд па выдачы польскіх пашпартоў. Якой логікай кіруецца прэзідэнт Польшчы і як выглядае статыстыка ў параўнанні з Анджэем Дудам? Як паводзіны міграцыйных чыноўнікаў і змены ў правілах атрымання карты паляка звязаныя з міграцыйнай стратэгіяй, якую ўрад Дональда Туска прыняў у 2024...

Беларус знайшоў у Польшчы дом і беларускае шчасце: як стаць сваім сярод палякаў, чым уразіла Польшча 22.02.2026

Малады беларус Мікіта Бернат — новы госць Тані Дзямчук у падкасце «Зроблена ў Польшчы». Мікіта ўжо ў 25-гадоў кіруе склепам абутку ў Польшчы і не мае праблем з інтэграцыяй. Беларус адчувае сябе ў Польшчы як дома і нават распавёў момант, калі адчуў сапраўднае беларускае шчасце. Як знайсці сяброў сярод палякаў, як пазнаёміцца з польскай культурай і падробная гісторыя пра тое, як зрабіць так, каб Пол...

Партыя Браўна: сегрэгацыя мігрантаў, пекла жанчын і саюз з Расіяй? Браўн ва ўрадзе — праблема ПіС 19.02.2026

Сегрэгацыя іншаземцаў, абмежаванне правоў жанчын, выхад з ЕС і саюз з Расіяй! Ці такая будучыня чакае Польшчу пасля наступных выбараў у Сейм? Гэта запіс сустрэчы «Зроблена ў Польшчы» з гледачамі і глядачкамі, падчас якой мы абмяркоўвалі шалёны рост падтрымкі Канфедэрацыі Польскай Кароны! У чым прычыны гэтага росту і ці магчыма паўстанне новай кааліцыі Права і Справядлівасці, Канфедэрацыі Мэнтцэна...

Маршал Сейма пакрыўдзіў Трампа: пасол ЗША напісаў пра вывад амерыканскіх войскаў з Польшчы | Штоооо? 15.02.2026

Вялікі дыпламатычны скандал паміж Польшчай і ЗША: што ўвогуле адбываецца? Як разрыў кантактаў паміж амбасадай ЗША і маршалам Сейму паўплывае на стасункі з галоўным саюзнікам Польшчы? Ці маршал Чажасты зрабіў памылку, адмаўляючы Дональду Трампу? Чаму нават палітыкі Канфедэрацыі бароняць«былога камуніста», а Права і справядлівасць ідуць ва-банк у стасунках з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША? Чаму павод...

Галоўня шантажуе Туска? Ці можа былая партыя Галоўні стварыць урад з партыямі Качыньскага і Мэнтцэна 13.02.2026

Ці кіруючай Кааліцыі ў Польшчы пагражае распад? Гэта запіс сустрэчы «Зроблена ў Польшчы» з гледачамі і глядачкамі. Падчас сустрэчы мы абмеркавалі выбары новай лідаркі партыі «Польшча 2050 Шымана Галоўні»: што гэта азначае для самой партыі? Ці ёсць шанец вярнуць былую падтрымку, каб ізноўку патрапіць у Сейм, ці можа варта шукаць кааліцыянта, а можа адрадзіць «Трэці Шлях»? Шантаж Галоўні: ці Дональд...

Беднасць у Польшчы: Бальцэровіч мусіць сысці! Як рэформы прывялі Качыньскага да ўлады 04.02.2026

Як рэформы Лешка Бальцэровіча стварылі ўмовы для прыходу Яраслава Качыньскага да абсалютнай улады? Гэта працяг міні-серыяла пра польскую трансфармацыю і ліберальныя рэформы. У мінулых выпусках «Зроблена ў Польшчы» мы распавялі, як, дзякуючы Плану Бальцэровіча, Польшча сталася багатай краінай. У гэтым выпуску мы распавядзем пра ўмовы, якія прывялі Яраслава Качыньскага і яго партыю ПіС да ўлады ў По...

Гэта атрымае кожны ў Польшчы: рыхтуемся да нападу Расеі? Туск і Наўроцкі абыгралі Трампа ў Давосе 02.02.2026

Навошта ўсім жыхарам Польшчы дасылаюць Poradnik bezpieczeństwa: да чаго рыхтуюць польскае грамадства, ці трэба хвалявацца? Абмяркоўваем змест, якасць і эфектыўнасць новай кніжкі ад польскага міністэрства абароны. Ці магчымая перазагрузка ў адносінах паміж Тускам і Наўроцкім? Аналізуем апошнія сустрэчы прэзідэнта Польшчы з прадстаўнікамі ўрада і ацэньваем вынікі іх супрацы. І форум у Давосе: новыя...

Працуе ў фінансах і лечыць жывёлаў: незвычайны шлях беларускі ў Польшчы 25.01.2026

Беларуска Анастасія Жаўрыд жыве ў Польшчы і працуе з фінансамі. А яшчэ менавіта ў Польшчы яна здзейсніла сваю мару і пачала працаваць з жывёламі. Шлях юрысткі ад чысткі каней да працы ў ветэрынарнай клініцы, а таксама пра год маўчання на вучобе праз польскую мову і знаёмства з 80-гадовай полькай. Гэта новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук у падкасце «Зроблена ў Польшчы», у якой вядучая размаўляе з бела...

Палякі хочуць выйсці з ЕС? Наступствы POLEXIT, небяспечная гульня ПіС, Канфедэрацыі і Браўна 21.01.2026

Ці Польшча выйдзе з Еўрапейскага Саюза? Гэта запіс сустрэчы з гледачамі і глядачкамі ў Варшаве, падчас якой мы абмяркоўвалі вынікі сенсацыйнага даследавання сярод полек і палякаў. Разбіраемся, чаму так моцна расце падтрымка выхаду Польшчы з ЕС: якія групы польскага грамадства найбольш падтрымліваюць Полэксіт і чаму; хто з польскіх палітыкаў вядзе небяспечную гульню на анты-еўрапейскіх настроях? Як...

Беларусы ў Польшчы: колькі зарабляюць, дзе працуюць, ці ведаюць польскую | Беларусы хочуць з’ехаць? 15.01.2026

Беларусы ў Польшчы: запіс сустрэчы з гледачамі і глядачкамі ў Варшаве! Што адбываецца з беларускай міграцыяй у Польшчы? Ці беларусы надалей масава прыязджаюць у краіну на Вісле? Якая структура беларускай міграцыі і як яна змянілася напрацягу года? Дзе беларусы працуюць і колькі зарабляюць? Як беларусам жывецца ў Польшчы і ці яны плануюць тут застацца? І як адрозніваюцца мігранты з Беларусі і Украі...

Туск і Наўроцкі: хто пераможа? Вайна паміж ПіС, Мэнтцэнам і Браўнам | Галоўныя пагрозы для Польшчы 07.01.2026

Што чакае Польшчу ў 2026 годзе? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы раскрываем падрабязнасці барацьбы паміж Яраславам Качыньскім, Славамірам Мэнтцэнам і Гжэгажам Браўнам за галасы палякаў. Аналізуем, што адбываецца ў Праве і справядлівасці, і цяжкае становішча, у якім апынуўся лідар партыі Качыньскага, а таксама прагназуем далейшыя крокі былога прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага...

Выбары прэзідэнта, пратэсты супраць мігрантаў, заняпад Тшаскоўскага | Вынікі года польскай палітыкі 31.12.2025

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» назваў чалавека 2025 года ў польскай палітыцы і падвёў вынікі: галоўныя падзеі, пераможцы і прайграўшыя. Шмат пра прэзідэнцкія выбары і іх вынікі, шмат пра тэму мігрантаў, пра міжнародную сітуацыю і іншыя галоўныя тэмы года. 🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве 10 студзеня 2026 года, самы час набыць квіткі: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/492...

Крызіс у ПіС перад Раством, палітычныя сваркі за Вігілійным сталом | Польская палітыка падчас святаў 31.12.2025

Што адбываецца ў польскай палітыцы падчас Вігіліі, Раства і Новага года? Які дзень у святочны перыяд для полек і палякаў найважнейшы? Якая партыя сустракае Раство ў крызісе і ад каго чакаць зваротаў з польскіх палітыкаў? І галоўнае пытанне: каго б з польскіх палітыкаў вы запрасілі за Вігілійны стол? Кірыл і Максім абралі сваіх кандыдатаў. Гэта новы, святочны выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». W...

Як хутка стаць сваёй у Польшчы: праца ў Żabka, польскі Tinder і жыццё па-за Варшавай (чаму?) 21.12.2025

Беларуска Арына пераехала ў Польшчы з 200 даляраў у кішэні. Яна працавала ў знакамітай Жабцы, атрымлівала прапановы працы ў масажным салоне. Арына Вясна распавяла пра пошукі працы амаль без польскай мовы, як знайшла цудоўнае месца працы і чаму менавіта яно, як атрымлівала пагрозы ад працадаўцы і чым займалася на здымках гучнага польскага фільма Lalka. Гэта бодрая размова пра тое, як экспрэс-курсам...

Польскі пашпарт ці сталы побыт: што лепш? Чаму беларусам важна мець магчымасць галасаваць у Польшчы 18.12.2025

Карта сталага побыту ці польскае грамадзянства: ці варта беларусам спяшацца, каб атрымаць пашпарт Польшчы? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем прывілеі, якія дае польскае грамадзянства. Дзе без пашпарта немагчыма працаваць і ці сапраўды сталы побыт дае амаль што такія самыя правы? І чаму так важна набыць палітычныя правы ў краіне, у якой ты жывеш? 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў...

Супольныя героі беларусаў і палякаў: Касцюшка, Каліноўскі, Міцкевіч | Кім мы разам можам ганарыцца? 10.12.2025

Беларусы і палякі стагоддзямі жылі побач і разам будавалі супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую Двух Народаў. Нас аб'ядноўвае не толькі мяжа паміж нашымі краінамі, але і вялікі пласт нашай агульнай і вялікай спадчыны. Пра тое, чым нашыя народы могуць разам ганарыцца, пра вялікіх прадстаўнікоў культуры: як Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка і Агінскі. Пра нашых супольных герояў: як Тадэвуш Касцюшка, Кас...

Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі 03.12.2025

Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходз...

Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд 01.12.2025

Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць,...

Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага 28.11.2025

Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, які...

Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры 23.11.2025

Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске. Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы з...

Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай 20.11.2025

Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага мі...

Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства 13.11.2025

Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў? Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыкла...

Listen to the Зроблена ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.