Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 812 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Oct 23, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Віталь Цыганкоў. Дуэт Рыбаковых: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўтрымаць увагу Трампа 23.10.2026

Лукашэнка працягвае чапляцца за “перамоўны трэк” з ЗША, каб прадэманстраваць, што працэс ідзе і развітвацца з марамі пра біг дзіл рана, — нават правёў адмысловую нараду. Падчас якой не толькі прагучала пра выкананне беларускім бокам усіх узятых на сябе абавязацельстваў, але і пра разуменне, з якім паставіліся да “прабуксоўкі” выканання абавязацельстваў з боку ЗША. Больш за тое, прагучалі гарантыі...

“Пентаквантар”: Арцём Шуканаў і яго посткіберпанк у эфіры Еўрарадыё! 23.10.2026

Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хрот...

Аляксандр Кныровіч. Чаму Лукашэнку не ўдаецца перамагчы карупцыю 23.10.2026

Ці не штодня ў Беларусі ловяць карупцыянераў — звычайна кіраўнікоў прадпрыемстваў. Здавалася б, што хабарніцтва ў краіне ўжо даўно мусіла знікнуць, бо з ім змагаюцца 30 гадоў. Але не. Няўжо людзей нічога не вучыць ці прычына ў нечым іншым? Пра гэта а таксама пра іншыя важныя і цікавыя падзеі тыдня гутарым з блогерам Аляксандрам Кныровічам

Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября 22.10.2026

Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября by Euroradio

Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў? 22.10.2026

Перамовы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа з Пуціным сталі сведчаннем таго, што так званы “перамоўны трэк Вашынгтон — Масква” пашыраецца і становіцца больш інтэнсіўным. Прычым перамоўшчыкі добра спраўляюцца і без пасярэдніка ў асобе Лукашэнкі. Але самае галоўнае, на што звяртаюць увагу эксперты, — актывізацыя расійска-амерыканскага дыялогу пагражае стратай цікавасці Вашынгтона да перамоў з Мінск...

Аліса Рыжычэнка. Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП 22.10.2026

Паводле прагнозаў МВФ на 2027 год, рост ВУП у Беларусі будзе на ўзроўні 1,2%. Гэта крыху больш, чым у аўтсайдара спіса — Расіі, з яе прагназаванымі 0.9% росту. Але, на дзіва, і лукашэнкаўскія чыноўнікі ад эканомікі прагназуюць ВУП у памеры 1.9%. Невядома, ці ўлічвалі яны ў сваіх прагнозах калійную здзелку (ці які іншы біг дзіл) з ЗША, але калі так, то іх чакае непрыемны сюрпрыз. Бо выглядае на тое...

Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае 22.10.2026

22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная...

Арцём Брухан. Праз пазбаўленне грамадзянства — да нацыянальнага дыялогу з рэжымам? 22.10.2026

Пакуль дэмсілы рыхтуюцца да “нацыянальнага дыялогу” калі не з самім Лукашэнкам, то хаця б з рэжымам, гэты самы рэжым відавочна рухаецца ў адваротны ад гэтага дыялогу бок. І самым відавочным доказам гэтаму сталі нават не новыя прысуды ды працяг рэпрэсій унутры краіны, а падрыхтоўка глебы да пазбаўлення беларускага грамадзянства тых праціўнікаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Ну і відавочную мілі...

261021 EurozoomNoMusic 21.10.2026

261021 EurozoomNoMusic by Euroradio

Аркадзь Мошас. Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным і калі чакаць Коўла 21.10.2026

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск перасцерагае, што супрацьстаянне паміж ЕС і Расіяй можа абвастрыцца ў бліжэйшыя два-тры месяцы. Пра пагрозу расійскага нападу на адну з краін НАТА не гаварыў толькі лянівы. І хоць натаўскія генералы кажуць пра гатоўнасць адбіць удар і разбіць нападніка, але сённяшняя сітуацыя ў пратэстуючай Еўропе прымушае сумнявацца ў яе гатоўнасці да супольнай абароны. А тут яшчэ і Т...

Роза Турарбекава. Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным 21.10.2026

Міністр замежных спраў Расіі Лаўроў на пачатку тыдня лётаў у Іран. Мяркуецца, “адвакатаваць”, сярод іншага, інтарэсы Дональда Трампа — дамовіцца з Тэгеранам пра поўнае адкрыццё Армузскага праліва для суднаходства, каб на сусветны рынак трапіў дызель краін Персідскага заліва. Наяўнасцю такой дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Масквой можа тлумачыцца раптоўнае пацяпленне адносін паміж ЗША і Расіяй і п...

Як сям’я Лукашэнкі прыбрала да рук долю ў беларускім Wildberries 21.10.2026

Расійскі Wildberries — самая папулярная гандлёвая інтэрнэт-пляцоўка ў Беларусі, яе паслугамі карыстаецца больш за 85% апытаных жыхароў краіны. Але Wildberries — гэта не толькі самы папулярны, але і самы буйны маркетплейс у Беларусі. У 2025 годзе выручка перавысіла 9 мільярдаў беларускіх рублёў (2,6 мільярда еўра). Не дзіўна, што з такімі паказчыкамі Wildberries не застаўся без увагі Аляксандра Лук...

Чаму жанчынам не падабаецца сацыяльны кантракт з Лукашэнкам — Еўразум за 20 кастрычніка | Новости Беларуси за 20 октября 20.10.2026

Чаму жанчынам не падабаецца сацыяльны кантракт з Лукашэнкам — Еўразум за 20 кастрычніка | Новости Беларуси за 20 октября by Euroradio

Анастасія Лузгіна. Кватэры даражэць перасталі. Што будзе далей з беларускай эканомікай? 20.10.2026

У верасні ў Мінску ўпершыню за доўгі час спыніўся рост цэн на кватэры, а выбар жылля на продаж скараціўся. Аналітык Андрэй Чарнышоў раіць прадаўцам не зацягваць са здзелкамі да канца года і папярэджвае пра рызыкі, у тым ліку з боку Расіі. Ці варта спяшацца з купляй і чаго чакаць ад рынку нерухомасці ў 2027-м? З эканамісткай Анастасіяй Лузгіной таксама пагаворым пра вераснёўскія макраэканамічныя вы...

Аляксандр Класкоўскі. Новыя мапы ад Лукашэнкі, альбо калі беспілотнікі НАТА паляцяць на Дразды 20.10.2026

Камандуючы войскамі НАТА ў Еўропе генерал Грынкевіч нічога не казаў пра ўдары менавіта па Беларусі ў адказ на расійскія ўдары па краінах — сябрах Альянсу. Гэтыя словы яму памылкова прыпісала адно з беларускіх СМІ. Тым не менш, менавіта гэтыя словы, а не дакладны тэкст, апублікаваны ў выданні The Wall Street Journal, сталі нагодай для абуральнага адказу з боку лукашэнкаўскага МЗС. Тыя ўвогуле заяві...

Яўген Красулін. Пра Касцюшку, аб’яднанне дэмсіл, салідарнасць і лідарства 20.10.2026

На абмеркаванне ў інфапрастору закінута думка пра неабходнасць аб’яднання і стварэння нейкага агульнага штаба дэмсіл. Вось толькі тэма гэтая далёка не новая. Як бы гэта не падавалася дзіўным тым, хто прыйшоў у палітычную і грамадзянскую актыўнасць на хвалі агульнага ўздыму 2020 года. Такіх спроб было шмат нават цягам апошніх 30 гадоў палітычнай гісторыі Беларусі. А ёсць яшчэ гісторыя Рады БНР з яе...

Ірына Сідорская. Калі асабістае жыццё становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі 20.10.2026

У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Лукашэнка дзякуе жанчынам за вернасць іх “важнейшаму прызначэнню” і жадае кожнай спазнаць шчасце мацярынства. Адначасова ў метадычных матэрыялах для адзінага дня інфармавання насельніцтва незарэгістраваныя шлюбы, змена партнёраў, бяздзетнасць і жаданне “пажыць для сябе” разглядаюцца як пагрозы сямейным каштоўнасцям і, у канчатковым выніку, нацыянал...

“Яндэкс” у Беларусі, грамадзянскія шлюбы як пагроза нацбяспекі ды крынж тыдня — Еўразум за 19 кастрычніка | Новости Беларуси за 19 октября 19.10.2026

“Яндэкс” у Беларусі, грамадзянскія шлюбы як пагроза нацбяспекі ды крынж тыдня — Еўразум за 19 кастрычніка | Новости Беларуси за 19 октября by Euroradio

Таццяна Кулакевіч. Што стаіць за фліртам Трампа з Пуціным і ці падабаецца гэта яго выбаршчыкам? 19.10.2026

Калі рашэнне Трампа распачаць перамовы і гандаль з Лукашэнкам тлумачылася жаданнем выцягнуць з-за кратаў палітвязняў і “паспрабаваць хаця б крыху, але адцягнуць Беларусь ад Расіі”, то рашэнне набываць расійскі дызель шакіравала амаль усіх. І словы пра неабходнасць даць амерыканскім аўтаўладальнікам таннае паліва (як фермерам — танныя беларускія калійныя ўгнаенні) не вытрымлівалі ніякай крытыкі. Ка...

Аляксандр Каваленка. Балістыка з Беларусі: пра новыя пагрозы і “народнае апалчэнне” Лукашэнкі 19.10.2026

Апошнім часам паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны не абыходзяцца без ваеннага ці якога іншага мілітарысцкага складніка. То ён наведае нейкі вайсковы аб’ект, то праінспектуе вайсковыя вучэнні, то завітае на прадпрыемства, звязанае з ваеннай вытворчасцю. Падчас апошняй такой паездкі ў Віцебскую вобласць ні вучэнняў не здарылася, ні прадпрыемстваў, вартых увагі, на шляху не трапілася. Таму давялося інспектав...

Яраслаў Раманчук. Ці атрымаецца ў “Яндэкса” схавацца ў Беларусі ад украінскіх БПЛА? 19.10.2026

Украінскія ўдары па “Яндэксе” прымусілі кіраўніцтва гэтай расійскай кампаніі задумацца пра перанос сваіх дата-цэнтраў за мяжу. Як варыянт — у Беларусь. Такія ж думкі, выглядае на тое, ёсць і ў кампаніях, якія займаюцца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту. Што выклікала нейкую дзіўную рэакцыю Лукашэнкі. Пра неабходнасць “разабрацца з інтэлектам” ён гаварыў падчас сваёй кантрольна-рэвізійнай п...

Чаго каштаваў беларускам 2020 год і дзе яны цяпер? / Лойка і Ментусава 19.10.2026

📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Жанчыны ў Беларусі ў 2020 годзе былі яскравымі і смелымі. Гэта дорага каштавала ім. Сёння дзяржава прапануе сацкантракт, дзе размовы пра жаночае лідарства не ідзе. Жанчына — гэта ма...

Народнае апалчэнне будзе абараняць сельсаветы — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября 16.10.2026

Народнае апалчэнне будзе абараняць сельсаветы — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября by Euroradio

Аляксандр Карнаўх. “Халодныя землі”: Аляксандр Карнаўх на Еўрарадыё 16.10.2026

Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачынаем размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман “Халодныя землі”. Ці сапраўды гэты раман — пра нашу будучыню і ці магчыма яе пазбегнуць? Чым для...

Андрэй Махоўскі. “Разбяромся з інтэлектам і з усімі”: як Лукашэнка адвучыць моладзь “ціктокацца” 16.10.2026

Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Перападае і міністрам, і прадстаўнікам лукашэнкаўскай Адміністрацыі. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзей. Паездка на В...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.