Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Аляксандр Кныровіч. Déjà vu: дрон ізноў ударыў па беларускім аўтобусе ў Бранскай вобласці РФ. 02.07.2026 41:37
Яшчэ адзін беларускі аўтобус атакаваны дронам у Расіі. Расійскія і беларускія дзяржаўныя медыя, не чакаючы дэталяў, у адзін голас пяюць, што беспілотнік запусцілі ўкраінцы. І што гэта "прадуманая акцыя". Лукашэнка, тым часам, ляціць у самалёце недзе паміж Інданэзіяй і М'янмай. Яму не да дронаў. Ці...? Абмяркоўваем гэтыя і іншыя і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандра...
Аліса Рыжычэнка. Ад крызісу рынку нерухомасці да валютных абмежаванняў: што адбываецца 02.07.2026 42:42
Эканамічны вынік ад паездкі за дзяржаўны кошт у Кітай палітычна-эканамічнага коміваяжора Лукашэнкі не ўражвае. Ці нам не пра ўсе падпісаныя кантракты гавораць, ці гэтым разам на эканамічны эфект разліку і не было. У адрозненне ад Інданэзіі, куды Лукашэнка не паспеў прыехаць, калі адразу стала вядома пра кантракт на 50 мільёнаў долараў. Здавалася б, для дзяржавы сума смешная, але, магчыма, гэта тол...
Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя 02.07.2026 59:02
2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец. Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе...
Алена Прыходзька. Чым дэпутатам французскага парламента цікавы досвед выбараў у КР-4 02.07.2026 43:06
1 ліпеня ў парламенце Францыі адбылася прэзентацыя групы міжнародных назіральнікаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка Пеці. На гэтую прэзентацыю французскія парламентарыі запрасілі двух прадстаўнікоў беларускай супольнасці, якія наўпрост былі звязаны з арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду апошніх двух скліканняў: кіраўніцу Выбарчай камісіі Алену Прыходзька і распрацоўшчыка п...
Павел Латушка. Пра Сі як гаранта беларускага суверэнітэту і вызваленне палітвязняў 02.07.2026 45:53
Развагі пра тое, што стала нагодай для паездкі Лукашэнкі ў Кітай — неабходнасць займець абарону ад Пуціна ці паскардзіцца на дзеянні Украіны, — атрымалі нечаканы адказ: найперш ехаў ён на выпускны Мікалая. І хоць сустрэча з Сі Цзіньпінам была, і з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта размаўлялі (нават дрэва пасадзілі), але ўсё гэта нібыта было для фону. Пакуль жа Лукашэнка святкаваў атрыманне Міка...
Як вызваліцца ад "рускага міру"? — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля 01.07.2026 42:48
Як вызваліцца ад "рускага міру"? — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля by Euroradio
Цімафей Акудовіч. Пра рускі штык, рускі свет і беларускі “Адукацыйны магістрат” 01.07.2026 44:25
Гісторыя ведае не адзін прыклад таго, як небяспечна звяртацца да Расіі па ваенную падтрымку і дапамогу. І справа не ў тым, што не дапамогуць альбо здрадзяць, а ў тым, што пасля таго, як дапамога аказана, проста аддзячыць за яе і адправіць расійскае войска дамоў не так і проста. Бліжэйшы па часе для беларусаў выпадак можна знайсці ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Салдаты не проста не сыходзяць, а пачына...
Аляксандр Фрыдман. Ад “кітайскай ванны” для Лукашэнкі да візіту Коўла ў Мінск 01.07.2026 42:32
Тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, прысвечанае ўдару дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі, прайшло 29 чэрвеня па запыце Беларусі. Падчас гэтага пасяджэння прадстаўнік Беларусі пры ААН Рыбакоў заявіў, што беларускі бок мае “доказы таго, што атака была здзейснена ўдарным беспілотнікам украінскай вытворчасці”. Тэму імгненна падхапілі прадстаўнікі Расіі, як...
Роза Турарбекава. Чым Беларусь цікавая Кітаю і ці ўратуе Сі ад Пуціна Лукашэнку 01.07.2026 41:38
У адрозненне ад практычна сакрэтнай (у сэнсе вынікаў) сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным на Валдаі паездка яго ў Кітай асвятляецца прапагандай з усіх бакоў, падрабязна, ледзь не да хвіліны. З Валдая — толькі малаўцямнае мармытанне Пуціна пра Лукашэнку, у якога “няма панікі праз вокрыкі Зяленскага”. З Пекіна — фота-відэа: Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ён жа і кіраўніцтва Пекінскага ўніверсітэта, а вось ён ужо...
З чым Лукашэнка з’ехаў з Кітая? — Еўразум за 30 чэрвеня | Новости Беларуси за 30 июня 30.06.2026 36:42
З чым Лукашэнка з’ехаў з Кітая? — Еўразум за 30 чэрвеня | Новости Беларуси за 30 июня by Euroradio
Ганна Маціеўская. Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу 30.06.2026 47:31
Усё часцей прыходзяць непрыемныя навіны пра змены ў міграцыйным заканадаўстве то з краін Еўропы, то з ЗША. Выглядае на тое, што пагаршэнне міграцыйнага заканадаўства — агульная тэндэнцыя. Якая наўпрост тычыцца і беларусаў. Прычым пагаршаецца сітуацыя не толькі для працоўных мігрантаў, але і для тых, хто едзе вучыцца ці вымушаны збягаць з краіны ў выніку палітычнага пераследу. Чаму міграцыйнае зака...
Анастасія Лузгіна. Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі 30.06.2026 41:36
Беларуская эканоміка ў апошнія месяцы развіваецца даволі дзіўна: рост ВУП за студзень–травень суправаджаецца пытаннямі пра яго структуру і ўстойлівасць, а актывізацыя інвестыцый і разнакіраваная дынаміка заробкаў у траўні толькі ўзмацняюць адчуванне нераўнамернага росту. Валютны рынак застаецца валацільным — з прыкметнымі ваганнямі рубля да долара, якія накладваюцца на даныя знешняга гандлю за сту...
Яўген Красулін. Ад дэпартацыі камуністамі да выгнання з краіны рэжымам Лукашэнкі 30.06.2026 41:23
Генацыд беларускага народа з боку савецкіх улад выяўляўся не толькі ў фізічным вынішчэнні праз расстрэлы ды лагеры смерці — ГУЛАГ. Як форма генацыду прымянялася і практыка дэпартацый. Так, 29 чэрвеня 1940 года адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезлі 23 тысячы чалавек. І гэта была ўжо трэцяя хваля такіх дэпартацый....
Ірына Сідорская. Ад ЭКА да вольнага часу: як рэжым кантралюе і змяняе грамадства 30.06.2026 40:40
Новы дзяржаўны план па гендарнай палітыцы, змены ў правілах бясплатнага ЭКА, свежая статыстыка Белстата па тым, як моладзь бавіць свой вольны час, гісторыя дзевяцігадовага хлопчыка, які абражаў аднакласніцу сексуалізаванымі словамі… На першы погляд, паміж гэтымі навінамі няма нічога агульнага. Але ўсе яны прымушаюць задаць адно пытанне: чаму аўтарытарная дзяржава ўсё часцей імкнецца ўплываць на ты...
Чаму Лукашэнка маўчыць пра Валдай? — Еўразум за 29 чэрвеня | Новости Беларуси за 29 июня 29.06.2026 37:10
Чаму Лукашэнка маўчыць пра Валдай? — Еўразум за 29 чэрвеня | Новости Беларуси за 29 июня by Euroradio
Антон Пянькоўскі. Ці прывядзе “ўльтыматум Зяленскага” да перамоў у фармаце “Мінск-3” 29.06.2026 52:50
Сітуацыя кардынальна памянялася, і цяпер Зяленскі выстаўляе Лукашэнку ўльтыматумы. Таму што можа. І таму што ў яго сапраўды ёсць карты. Не тыя, пра якія казаў Лукашэнка ў 2022 годзе і якія абяцаў некалі ўсім паказаць (дарэчы, так і не паказаў, у чарговы раз падмануўшы), а рэальныя — з мінімум 500 цэлямі. І гэта змена сітуацыі дэманструе Трампу, што Лукашэнка яму больш без патрэбы, лічыць Роза Тура...
Віталь Цыганкоў. Пакаранне Валдаем: ад новых ультыматумаў Зяленскага да удараў па НПЗ 29.06.2026 43:15
Правёўшы два дні на Валдаі ў Пуціна, Лукашэнка моўчкі сабраўся і выправіўся ў “вялікі комплексны візіт у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”. І калі гэты “комплексны візіт” сапраўды рыхтаваўся не адзін месяц, то сустрэча з Пуціным, пасля якой не было ніякіх афіцыйных заяў, хутчэй за ўсё, стала рэакцыяй хаўруснікаў на “ўльтыматум Зяленскага”. Які сам Лукашэнка так і не набраўся смеласці адкам...
Іван Ступак. Вайна нерваў і беспілотнікаў: хто без дазволу навешаў рэтранслятараў 29.06.2026 38:16
Гісторыя з рэтранслятарамі, якія нібыта стаяць у Беларусі ля ўкраінскай мяжы і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, не толькі не скончылася, а рызыкуе стаць нагодай для новай эскалацыі. Пасля ўльтыматуму Зяленскага, які даў Лукашэнку сем дзён на адключэнне тых рэтранслятараў, іх, па словах таго ж Зяленскага, адключылі, не чакаючы заканчэння адведзенага часу. Прапаганда імгнен...
Навошта беларусы ідуць ваяваць за Расію — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня 26.06.2026 42:54
Навошта беларусы ідуць ваяваць за Расію — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня by Euroradio
Кацярына Дзяйкала. Ультыматум для Лукашэнкі і інтэрв'ю з ваеннапалоннымі. Што тут не так? 26.06.2026 45:24
Шэсць дзён таму Уладзімір Зяленскі публічна даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на тое, каб прыбраць з беларуска-ўкраінскай мяжы рэтранслятары, якія, паводле ўкраінскага боку, дапамагаюць каардынаваць расійскія ўдары па Украіне. У адваротным выпадку, папярэдзіў прэзідэнт Украіны, "гэта зробім мы". Заява выклікала бурную рэакцыю: адны ўспрынялі яе як цалкам лагічнае папярэджанне ў межах права на самаа...
Аляксандр Фрыдман. Ці прабачыць Масква Лукашэнку страту рэтранслятараў і чаго чакаць далей 26.06.2026 45:31
Уладзімір Зяленскі расказаў, што ўльтыматум наконт адключэння рэтранслятараў спрацаваў. Хоць дакладна невядома: Лукашэнка іх дэманціраваў ці проста адключыў? Праўда, прапагандысты імгненна змянілі рыторыку і замест нападак на прэзідэнта Украіны пачалі распавядаць, што ніякіх рэтранслятараў не было, і таму нічога адключаць не давялося. Маўляў, усё гэта не больш як інфармацыйны шум з боку Кіева. Вос...
Уладзімір Жыгар . Ад рэтранслятараў да НПЗ: як спыніць працу на расійскую “ваенку” 26.06.2026 47:56
Выстаўлены Зяленскім ультыматум Лукашэнку наконт рэтранслятараў, якія з беларускай тэрыторыі кіруюць расійскімі беспілотнікамі падчас абстрэлаў Украіны, ізноў вярнула беларусаў (і не толькі) да абмеркавання тэмы знаходжання ў Беларусі “законных цэляў” для ўдараў з боку Украіны. Маўляў, гэта не толькі рэтранслятары, але і НПЗ, якія забяспечваюць расійскія танкі палівам, і іншыя прадпрыемствы, якія...
"Кміт-ансамбль". “Сонца над пастарункам” — новая беларуская музыка з Арловым і Кмітам 26.06.2026 38:33
Сёння ўвечары на варшаўскім пражскім пляжы адбудзецца праслухоўванне альбома “Сонца над пастарункам” — дэбютніка гурта пад назвай “Кміт-асамбль”. У сваёй творчасці музыкі ставяць на простыя мелодыі і мудрагелістыя тэксты. У будучыні каманда плануе вялікую прэзентацыю, а пакуль яе ўдзельнікі — Вячаслаў Кміт і Мікіта Арлоў — раскажуць пра альбом у эфіры Еўрарадыё. Ну і без песень не абыдзецца.
Аляксандр Кныровіч. Камандыроўка, якой не было, "зручная" Ціханоўская і сквапная Расія. 26.06.2026 48:19
Сітуацыя з расійскімі рэтранслятарамі на беларуска-ўкраінскай мяжы рассмакталася так жа нечакана, як і ўтварылася. Але пакінула шмат пытанняў: ці былі рэтранслятары? І чаму Лукашэнка не паехаў у доўгую далёкую камандыроўку, якую анансаваў на фоне крызіса? "Ультыматум Зяленскага" прымусіў крыху па-іншаму паглядзець на візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Адліга ў адносінах "Банковай" і беларускіх дэм...
Абышліся без удару, і добра — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня 25.06.2026 45:20
Абышліся без удару, і добра — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня by Euroradio
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.