Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 Folgen

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Autor

Euroradio

Kategorie

News

Podcast-Website

euroradio.fm

Neueste Folge

10. Jul 2026

Wo hören?

Podcasts in der App Replaio Radio Bald verfügbar

Podcasts kommen bald in die App. Installiere sie jetzt und erlebe als Erster einen ganz neuen Blick auf Podcasts

Bei Google Play herunterladen Kostenlos installieren Android 5 Mio.+ Downloads · Bewertung 4,8 iOS bald

Folgen

Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля 10.07.2026

Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля by Euroradio

Міхаіл Кірылюк. Чаму беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне? 10.07.2026

Адмовы ў наданні заяўнікам з Беларусі міжнароднай абароны здараліся ў Польшчы і раней. І адмовы былі аргументаваны альбо адсутнасцю падстаў для надання заяўніку такога статусу, альбо слабай доказнай фактурай пераследу ці небяспекі. Але адмовы, якія атрымалі беларусы, што падаваліся на міжнародную абарону апошнім часам, выклікалі перасцярогі ў юрыстаў. Прычына ў тым, што адмаўлялі на падставе… паля...

Аляксандр Фрыдман. Пра НАТО, перамогу Трампа над Іранам і выхад Лукашэнкі з ізаляцыі 10.07.2026

Паміж Іранам і ЗША адбыўся новы абмен ударамі — ЗША білі найперш па іранскіх вайсковых аб’ектах, якія абстрэльваюць Армузскі праліў, перашкаджаючы суднаходству. Іран біў па амерыканскіх базах у суседніх краінах. Гэта сітуацыя дае магчымасць Трампу ў чарговы раз перамагчы Іран. У гэты ж час у Анкары прайшоў чарговы саміт краін НАТО. Выглядае на тое, што пачалося перафармаціраванне гэтага альянсу па...

Настасся Касцюгова. У чаканні Коўла і Big deal: як на перамовы ўплывае ўльтыматум Зяленскага 10.07.2026

Анансаванага практычна два месяцы таму візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка Дональда Трампа Джона Коўла не здарылася дагэтуль. Адпаведна, няма ні неаднаразова ўзгаданай Лукашэнкам “біг дзіл”, ні чаканага вызвалення чарговай групы палітвязняў. Затое ўвесь час няспынна працягваліся рэпрэсіі — новыя затрыманні, прысуды і пераслед па палітычных нагодах. Да ўсяго, дадалася напружанасць у адносінах паміж...

Аляксандр Кныровіч. "Каб не пусцела беларуская зямля", Лукашэнку цяпер патрэбныя ўзбекі. 10.07.2026

Пакістанцы ў Беларусь не рвуцца. Нават нягледзячы на тое, што ім прапануюць большыя заробкі, чым беларусам. Таму Лукашэнка цяпер кліча ў нашую краіну ўзбекаў. "Каб не пусцела беларуская зямля", — так і сказаў. Можа быць, лепш зрабіць што-небудзь, каб вярнуць у Беларусь беларусаў? Дзеля справядлівасці, іх Лукашэнка таксама кліча ў краіну. Але зусім па-іншаму. Тым часам сумарны каэфіцыент нараджальн...

Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля 09.07.2026

Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля by Euroradio

Антон Пянькоўскі. Ці здольнае НАТО абараніць сябе ад Расіі, і пры чым тут Беларусь 09.07.2026

У сталіцы Турцыі, Анкары, праходзіць чарговы саміт краін НАТО. Ад яго шмат чаканняў. Як шмат пытанняў і да саміх краін — удзельніц альянсу, і да палітыкаў, якія гэтыя краіны ўзначальваюць. Бо занадта шмат назапасілася праблем і гарачых кропак, якія альбо ўжо сёння патрабуюць вырашэння, альбо стануць праблемай бліжэйшым часам. Да прыкладу, калі Расія зладзіць якую-небудзь ваенную правакацыю супраць...

Арцём Брухан. Як чарговая рэзалюцыя “заклапочанасці” дапаможа беларусам 09.07.2026

4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У працы якой брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. На гэтай сесіі па ініцыятыве шведскага дэлегата Б’ёрна Сёдэра была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — “Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека”. І была створана нефармальная група “За дэмакра...

Вольга Дабравольская. Паміж сталым побытам і рэзідэнтам: як зрабіць правільны выбар 09.07.2026

Перасцярогі, выказаныя юрысткай Вольгай Дабравольскай падчас папярэдняга эфіру, спраўдзіліся: зрабіць візу сваякам для чалавека са статусам міжнароднай абароны стала не толькі складана, але і небяспечна з улікам сённяшніх беларускіх рэалій. Але гэтым праблемы беларусаў, якія пражылі ў Польшчы не адзін год, не абмяжоўваюцца. Цяпер яны стаяць перад выбарам: пастаянны від на жыхарства абраць ці стату...

Гінтаўтас Мажэйкіс. Кантрабандай і мігрантамі: ці выстаіць новы ўрад Літвы пад ціскам Мінска 09.07.2026

У Літве пачаў працу новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Міндаўгасам Сінкявічусам. У праграме новага ўрада, у адрозненне ад аналагічнага дакумента папярэдняга кабінета міністраў, гаворыцца пра “актыўныя дзеянні для далейшага захавання міжнароднай ізаляцыі” Расіі. А Беларусь згадваецца ў іншай частцы дакумента, дзе адзначаецца далейшая ізаляцыя Беларусі ў тым выпадку, калі яна працягне падтрымку Р...

Ці расквітнее Магілёўшчына пры Каткавец — Еўразум за 8 ліпеня | Новости Беларуси за 8 июля 08.07.2026

Ці расквітнее Магілёўшчына пры Каткавец — Еўразум за 8 ліпеня | Новости Беларуси за 8 июля by Euroradio

Аляксандр Івулін. Ад фіналу футбольнага ЧС па-беларуску да Кубка Мелказёрава 08.07.2026

Мы жывём у час, калі нават вялікія спартыўныя падзеі ўжо не спыняюць войны хаця б на час правядзення спаборніцтваў, але прынамсі дазваляюць пераключыцца і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый. Сёння такой спартыўнай падзеяй стаўся Чэмпіянат свету па футболе. А ўявіце сабе, што можна глядзець фінал у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды ўсё гэта пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў белару...

“Бюро Медыя”. “Кавуновы батальён” Лукашэнкі: у што канвертуецца статус фаварытак? 08.07.2026

Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на “Славянскім базары”, глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале — зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь — фаварытак Аляксандра Лукашэнкі — празвалі “кавуновым батальёнам”. Іншая справа, што час, праведзены ў таварыстве так званага “народнага абр...

Роза Турарбекава. Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і пры чым тут Кітай? 08.07.2026

Напружанасць у адносінах паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі нібыта пачала змяншацца. Спачатку Зяленскі паразважаў пра няўдалую стаўку Лукашэнкі ў пуцінскім ваенным казіно і пра разуменне таго, што гуляць тут на падвышэнне ставак не варта. А потым Кірыл Буданаў заявіў, што “па стане на сёння ніякіх пагроз” з боку Беларусі ён не бачыць. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтых выказванняў у Мінску Лук...

Павел Усаў. Без джэкпоту: ці сапраўды Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны? 08.07.2026

Спрабуючы пераканаць расійскае грамадства ў здольнасці і далей весці вайну з Украінай і ў дастатковасці рэсурсаў на гэта, Пуцін загадвае бамбіць і абстрэльваць Кіеў. Лукашэнка, імкнучыся супакоіць беларусаў, асабліва вайскоўцаў, абяцае не накіроўваць іх “на гэтую бойню” — ваяваць ва Украіну. Іншая справа, ці можна такім абяцанням Лукашэнкі верыць? Бо дагэтуль ён выконваў толькі адно сваё абяцанне...

Жанчына — "главное"? — Еўразум за 7 ліпеня | Новости Беларуси за 7 июля 07.07.2026

Жанчына — "главное"? — Еўразум за 7 ліпеня | Новости Беларуси за 7 июля by Euroradio

Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь? 07.07.2026

Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція неза...

Андрэй Махоўскі. Як хутка кошты на бензін у Беларусі і Польшчы зраўняюцца 07.07.2026

Цягам шасці месяцаў 2026 года “добрыя дроны” траплялі па расійскіх НПЗ больш як 200 разоў. Аднаму заводу пашчасціла больш (да яго наведваліся 2-3 разы), да іншага, напрыклад, Омскага НПЗ, дроны дабраліся толькі на пачатку ліпеня. Але дабраліся, машрут праклалі — значыцца, не апошні раз! І чым больш такіх прылётаў, тым даўжэйшыя чэргі на расійскіх АЗС і тым больш паліва адпраўляюць у Расію беларуск...

Наталля Васілевіч. Чаму рэжым працягвае цішком шкодзіць Варшаве і Ватыкану? 07.07.2026

Разважаючы з высокіх трыбун пра міралюбства і гаворачы пра жаданне наладзіць добрасуседскія адносіны з усімі краінамі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае цішком шкодзіць. І гэта не толькі пра мігрантаў на межах з Польшчай, Літвой ды Латвіяй, “шарыкі” з кантрабандай і нават не пра рэтранслятары ля мяжы з Украінай — размова пра каталіцкіх святароў. Стала вядома, што днямі яшчэ чацвёра святароў Гродзенска...

Валеры Карбалевіч. Пра гарантыі ад Кітая, спорт, гібрыдную вайну і шпіёнаў 07.07.2026

“Доўгатэрміновая камандзіроўка” стала для Лукашэнкі такой складанай, што стома ад яе не дазволіла яму прысутнічаць не толькі на ўрачыстасцях з нагоды святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці, але і прыйсці вечарам на “народнае” святкаванне. Тым не менш, за выходныя адпачыць атрымалася, і ўжо ў панядзелак ён пачаў з галоўнага — спорта і вайны. Дакладней, распытваў кіраўніка НАК Дзмітрыя Лукашэнку, х...

Беларусы усё яшчэ едуць у Анапу — Еўразум за 6 ліпеня | Новости Беларуси за 6 июля 06.07.2026

Беларусы усё яшчэ едуць у Анапу — Еўразум за 6 ліпеня | Новости Беларуси за 6 июля by Euroradio

Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі 06.07.2026

Прайшло ўсяго некалькі дзён пасля трагедыі на тэрыторыі Расіі з аўтобусам, у якім беларускіх дзяцей везлі на адпачынак на мора, як чарговы аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў пад удар беспілотніка. Ізноў жа, фактычна на тэрыторыі Расіі. Гэтым разам, на шчасце, абышлося без загінулых. Хоць пацярпелыя, нібыта, былі і ў другім аўтобусе. Хто здзейсніў атаку, дакладна невядома. Але прапагандзе, як...

Вольга Такарчук. Я палітыкай не цікаўлюся: пра краіну-бензакалонку і беларускіх турыстаў 06.07.2026

Насуперак папярэджанню не толькі незалежных СМІ і ваенных экспертаў, але і лукашэнкаўскага МЗС разам са старшынёй Саўбеза Вальфовічам, беларусы працягваюць ехаць у Расію (альбо праз Расію) на адпачынак. Калі не аўтобуснымі турамі, дык на ўласнай машыне. І вось тут пачынаецца: беларусы нечакана даведваюцца пра праблемы з палівам і чэргі на расійскіх АЗС! Ну, проста палітыкай яны не цікавяцца… І кал...

Вольга Лойка. Пра “моцных гаспадарнікаў” Лукашэнкі, паліўны крызіс і палітвязняў 06.07.2026

Шклозавод “Залессе” праіснаваў 257 гадоў, перажыў двух каралёў Рэчы Паспалітай, сем цароў Расійскай імперыі, нацыстаў ды камуністаў, а вось кіравання Беларуссю Лукашэнкам перажыць не здолеў — збанкрутаваў і быў зліквідаваны. І прыкладаў, калі “моцныя гаспадарнікі” лукашэнкаўскай эканамічнай сістэмы даводзяць прадпрыемствы да банкруцтва, безліч. Эканамісты перакананыя, што калі б не “спрыяльныя ўмо...

Пункт інтарэсаў ЗША і Кітая — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля 02.07.2026

Пункт інтарэсаў ЗША і Кітая — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля by Euroradio

Höre den Podcast euroradio.fm in Replaio

Radio und Podcasts in einer App - kostenlos und ohne Anmeldung. Installiere sie noch heute und verpasse den Start nicht

Bei Google Play herunterladen

Replaio ist kein Herausgeber von Podcasts; die Namen der Sendungen, Cover und Audioinhalte gehören ihren Autoren und werden über öffentliche RSS-Feeds verbreitet