Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Ад “Ладдзі роспачы” да брытанца Aaron Stainthorpe па-беларуску 25.06.2026

Гурт Dymna Lotva не спыняецца радаваць сваіх прыхільнікаў. Так, 18 чэрвеня музыкі прэзентавалі кліп на песню “Ладдзя роспачы” (паводле Караткевіча). Які здымалі ў рэальнай шахце і на рэальнай падземнай рацэ. Больш за тое, у запісе песні і ў здымках кліпа (там ён у ролі Перавозчыка) узяў удзел брытанец Aaron Stainthorpe — сусветная зорка дум-метала. Частку партыі яго папрасілі заспяваць па-беларуск...

Ад трэша з заменай ВНЖ да “легалізацыйнага” гумару 25.06.2026

Днямі ў чарговы раз міністрам унутраных спраў Польшчы была ўхвалена пастанова, у адпаведнасці з якой беларусы па-ранейшаму могуць атрымліваць польскі праязны дакумент на спрошчаных падставах. Пастанова гэта наноў ухваляецца кожныя паўгода. І хоць беларускія палітыкі, юрысты і актывісты імкнуцца давесці польскім уладам, што было б прасцей і гэтую пастанову зрабіць доўгатэрміновай, і самі пашпарты в...

Аляксандр Класкоўскі. Ці стане адключэнне рэтранслятараў першай перамогай Зяленскага над Лукашэнкам? 25.06.2026

За дзень да заканчэння выстаўленага Лукашэнку ўльтыматуму рэтранслятары, якія накіроўвалі расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, былі… адключаны. Прынамсі, па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Сам Лукашэнка і пра рэтранслятары, і пра ўльтыматум Зялнскага, а цяпер і пра адключэнне зацята маўчыць. Зразумела, яму няма часу каментаваць — трэба пакаваць чамаданы ў доўгатэрміновую...

Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння 25.06.2026

Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук. Пра тое...

Удар будзе ці не будзе? — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня 24.06.2026

Удар будзе ці не будзе? — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня by Euroradio

Арцём Брухан. Ці здолее Каардынацыйная рада вярнуць сабе давер беларусаў 24.06.2026

Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання пераабраны Арцём Брухан — чалец спіса “Латушка і Рух “За свабоду”. Пераабранне нечаканасцю не стала. І не таму, што ён прадстаўляе спіс, які атрымаў большасць галасоў у КР, а таму, што за яго канкурэнта, Андрэя Коласа, чамусьці не было аддадзена ніводнага голасу па-за межамі яго ж спіса. У любым выпадку, напярэдадні выбараў шмат казалі пра неабходнасць р...

“Бюро Медыя”. “Новая Беларусь” Карпянкова: за чые грошы і для каго яе будуюць 24.06.2026

Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых ваенна-патрыятычных клубаў пад патранажам унутраных войскаў МУС. І ўсе яны ў 2024 годзе аб’ядналіся пад дахам фонду “Маладая гвардыя”, стварэнне якога ініцыяваў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак “Бюро” высветліла, што на самай справе пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-...

Роза Турарбекава. Як “ультыматум Зяленскага” ўплывае на перамовы Коўла з Лукашэнкам 24.06.2026

Перамовы ЗША і Ірана сарваныя праз (хто б мог падумаць!) нястрыманасць Дональда Трампа. Хаця не выключана, што іранская дэлегацыя толькі і чакала магчымасці годна сысці. У той жа час прадстаўнікі Крамля, але не сам Пуцін, заяўляюць пра гатоўнасць да перамоў з ЕС. Зразумела, датычна вайны ва Украіне. Зяленскі ж кажа, што ніякіх перамоў без Украіны быць не можа, а тых, хто сядзе за стол, будзе вызна...

Павел Усаў. Доўгатэрміновая камандзіроўка: што вымушае Лукашэнку пакінуць краіну 24.06.2026

На фоне крызісу ў адносінах з Украінай і блізкага заканчэння тэрміну, які выставіў Зяленскі Мінску адносна рэтраслятараў і забеспячэння расійскага войска палівам, Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну не проста, каб паскардзіцца, але і заявіў пра “доўгатэрміновую камандзіроўку” за межы краіны. Нехта кажа, што ён банальна збягае з-пад магчымага ўдару невядомага, але, безумоўна, добрага беспілотніка. Іншыя...

Ці ўвядзе Пуцін войскі, каб абараніць Лукашэнку — Еўразум за 23 чэрвеня | Новости Беларуси за 23 июня 23.06.2026

Ці ўвядзе Пуцін войскі, каб абараніць Лукашэнку — Еўразум за 23 чэрвеня | Новости Беларуси за 23 июня by Euroradio

Станіслаў Салавей. Ці сапраўды ля мяжы з Беларуссю стаіць чарга медыкаў “на вяртанне” 23.06.2026

Віншуючы беларускіх лекараў з днём іх прафесійнага свята, Лукашэнка ў чарговы раз не стрымаўся, каб не пачаць хваліцца. Расказаў, якая выдатная сістэма аховы здароўя выбудавана ў краіне пад яго кіраўніцтвам, як шмат будуецца бальніц і колькі ў іх ложка-месцаў, якое сучаснае медыцынскае абсталяванне для іх набываецца і гэтак далей. Ва ўсё гэта, магчыма, можна было б нават і паверыць. Калі б не знах...

Юры Дракахруст. “Ультыматум Зяленскага”: ці стане пятніца вырашальнай для Беларусі 23.06.2026

Чым менш застаецца часу да заканчэння “ўльтыматуму Зяленскага”, тым больш спякотнай становіцца атмасфера наўкол. Лукашэнкаўская прапаганда проста б’ецца ў прыступах ідэалагічнай эпілепсіі, шукаючы новыя абразы, праклёны і пакаранні для Зяленскага, які пасмеў пагражаць Лукашэнку. Сам Лукашэнка адмоўчваецца, але Вальфовіч пачынае разважаць пра невядомага зламысніка: “Той, хто здзейсніў гэты ўдар, сп...

Андрэй Махоўскі. Ці знойдуцца ў Расіі сродкі на аплату лаяльнасці Лукашэнкі 23.06.2026

Беларускі металургічны завод павінен выплаціць расійскай кампаніі “Ялецкі руднік” 153,2 мільёна расійскіх рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Ліпецкай вобласці. А ўсё праз тое, што беларускі прамысловы гігант не здолеў расплаціцца за атрыманую сыравіну. Здавалася б, прадукцыю БМЗ нехта ж мусіць набываць і плаціць за яе — што пайшло не так? Асабліва з улікам таго, што галоўныя пакупнікі знаходзяцца… у...

Наталля Васілевіч. “Работайте, братья”: ад “рускага міра” Патрыярха Кірыла да “святой вайны” 23.06.2026

У Брэст завітаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл. Раніцай 21 чэрвеня ён правёў службу ў мясцовым Свята-Уваскрасенскім саборы. Але адметна не тое, што брэсцкіх святароў прымусілі прайсці адмысловыя тэсты, не прывезеная на службу “масоўка” і не надзвычайныя меры бяспекі, а тыя словы, якія гучалі падчас богаслужэння. Пра “заходнія рубяжы рускага праваслаўнага свету”, пра пагрозы з З...

Хто хоча “сутыкнуць Мінск і Кіеў” — Еўразум за 22 чэрвеня | Новости Беларуси за 22 июня 22.06.2026

Хто хоча “сутыкнуць Мінск і Кіеў” — Еўразум за 22 чэрвеня | Новости Беларуси за 22 июня by Euroradio

Міхаіл Кірылюк. Ад санкцый супраць "Беларуськалія" да "ультыматуму Зяленскага" 22.06.2026

Пакуль у Мінску прымаюць законы супраць "прапаганды бяздзетнасці" і выстаўляюць на аўкцыёны кватэры палітвязняў, юрыдычнае кальцо вакол беларускага рэжыму працягвае сціскацца. Суд ЕС адхіліў пазоў "Беларуськалія", а ўкраінскаму МЗС перадалі падрабязны 30-старонкавы даклад пра ператварэнне Беларусі ў ваенны плацдарм — з усімі дэталямі: ад мабілізацыі грамадзянскіх грузавікоў у калоны да інструкцый...

Вольга Лойка. ВУП расце — беларусы багацеюць? 22.06.2026

Эксперты сцвярджаюць, што ў траўні 2026-га жыхары Беларусі пакінулі ў крамах нашмат больш грошай, чым годам раней. Гэта нават падбросіла ўверх валавы ўнутраны прадукт, які да таго быў "каля нуля". Ці сапраўды ў гэтым неспакойным (куды ні глянь) траўні беларусы адчувалі сябе найбольш заможнымі і забяспечанымі? Паразмаўляем пра гэта з галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка. Таксама пагаво...

Яўген Магда. 7 дзён для Лукашэнкі: ад удару па аўтобусе з дзецьмі да пагрозы другога фронту 22.06.2026

Лукашэнка заявіў, што разлічвае пачуць усю праўду аб здарэнні з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі ад… украінскага боку. Прапаганда гэта ўспрыняла як сігнал і яшчэ больш узняла ўзровень антыўкраінскай істэрыі. Як высветлілася, гэта быў толькі пачатак новага вітка эскалацыі. Раптоўна Зяленскі ўзняў пытанне рэтранслятараў у Беларусі, якія, па яго словах, накіроўваюць палёты расійскіх бесп...

Што з сябе ўяўляе беларуская армія? — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня 19.06.2026

Што з сябе ўяўляе беларуская армія? — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня by Euroradio

Ігар Кулей. Небяспечныя сувязі: як і куды знік Анатоль Котаў, і пры чым тут ФСБ 19.06.2026

Амаль год журналісты-расследавальнікі Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Deutsche Welle і OCCRP пры дапамозе ініцыятывы “Рабочы Рух” і падтрымцы “Кіберпартызанаў” шукалі адказ на пытанне, што ж здарылася з беларускім палітыкам Анатолем Котавым мінулым летам. Высветлілася, што ў гэтай гісторыі ёсць усё: гандляры зброяй і спецслужбы розных краін, каханне і грошы, яхта, заблытаныя схемы ды маршр...

Таццяна Кулакевіч. Ад “іранскай перамогі” да беларускіх палітвязняў: куды рушыць Трамп 19.06.2026

Іран і ЗША ўсё ж такі падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне — Мемарандум аб узаемапаразуменні — тэрмінам на 60 дзён. Якое прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключна з Ліванам, зняцце санкцый з Ірана і стварэнне фонду аднаўлення для гэтай краіны. Залішне гаварыць, што Трамп адразу заявіў пра сваю перамогу і паабяцаў скіраваць увагу на спыненне вайны ва Украіне. Што дае надзею...

Уладзімір Кавалкін. Колькі дзяржава адрывае ад народа для патрэб арміі 19.06.2026

Лукашэнка кажа, што ўлады Беларусі вымушаны “адрываць часам апошняе” ад народа дзеля патрэб арміі. Што менавіта адрываюць? На якую суму? Калі б не адрывалі, ці жылі б беларусы лепей? Пра гэта ды іншае (абрынанне коштаў на нафту, падаражанне нерухомасці і новы чэлендж для самазанятых) у пятніцу а 13:00 па Мінску размаўляем з эканамістам, кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным

Аляксандр Кныровіч. Кароўнік як псіхатэрапія ад дронаў і "загончык беларушчыны" 19.06.2026

Лукашэнка кажа, што не трэба спяшацца з высновамі пра тое, хто атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі. І адразу ж робіць што? Правільна, высновы. А праз пару дзён едзе ў чарговы кароўнік — гэта такая псіхатэрапія ад таго, што нехта хоча ўцягнуць цябе ў вайну? Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларусаў на канцэрце "харошых рускіх"...

Калі не Інтэрпал дык КДБ — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня 18.06.2026

Калі не Інтэрпал дык КДБ — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня by Euroradio

Аліса Рыжычэнка. Ад рабатызацыі да інфляцыі: чаго чакаць беларусам ад чыноўнікаў 18.06.2026

Паводле прагнозаў Сусветнага банка, ВУП Беларусі ў 2026 годзе будзе не 1,3%, як эксперты банка прагназавалі раней, а толькі 1.1%. А 2027-ы будзе яшчэ горшым: рост складзе ўсяго 0,8% на год. У красавіку і Міжнародны валютны фонд пагоршыў свой прагноз росту ВУП Беларусі — з 1.4% да 1,2%. А вось беларускія чыноўнікі вераць у імклівы рост эканомікі краіны ў бліжэйшыя 5 гадоў — не меней як 16%! Але зат...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.