Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Аляксандр Кныровіч. "Не ўсе разумеюць, навошта мы гэта зрабілі" 30.10.2026 48:13
Адкрываючы новую інфекцыйную лякарню ў Мінску, Лукашэнка кажа: "Калі ў доктара будзе добры [...], дык і ў пацыента таксама". Як думаеце, пра што ён? Можа, пра добры заробак? Даведаемся ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам! Таксама пагаворым пра кантрастную рэакцыю на "Ліст 73" — зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. І пра інтэрв'ю Соф'і Сапегі, дзе яна прайшлася па Рамане Пратасев...
Ад Ночы растраляных паэтаў да рэпрэсій Лукашэнкі — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября 29.10.2026 33:46
Ад Ночы растраляных паэтаў да рэпрэсій Лукашэнкі — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября by Euroradio
Настасся Касцюгова. Вайна, палітвязні і пагроза незалежнасці: як гэта звязана? 29.10.2026 44:03
Пакуль адны спрачаюцца пра змест “Ліста палітзняволеных” — зварот да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка, — іншыя абмяркоўваюць тое, хто і як гэтым лістом можа скарыстацца на сваю карысць. Ці тое, як яго наяўнасць можа… павялічыць і пашырыць рэпрэсіі. А ёсць і тыя, хто глядзіць на гэты “Ліст” праз фокус вайны ва Украіне ці магчымых пагроз незалежнасці Беларусі. Не “Ліс...
Антон Пянькоўскі. Ускочыць у апошні вагон: ці паспее Лукашэнка атрымаць свой біг дзіл 29.10.2026 40:41
Ужо на наступным тыдні ў ЗША пройдуць прамежкавыя выбары. Эксперты і аналітыкі прадказваюць паражэнне Рэспубліканскай партыі і, адпаведна, аслабленне пазіцый прэзідэнта Трампа. Праўда, ёсць меркаванне, што Трамп так лёгка з пройгрышам не змірыцца і скарыстаецца метадамі, якія так любяць яго сябры-аўтакраты, — не прызнае вынікаў. І такім чынам амерыканскую дэмакратыю чакае праверка на ўстойлівасць....
Сеўда Самедава. Ці чакаць Беларусі "азербайджанізацыі" 29.10.2026 44:14
Пасля таго, як частка беларускіх палітвязняў напісала ліст да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай больш актыўна ўключацца ў вызваленне палітзняволеных з турмаў Лукашэнкі, у пабліку пачаў гучаць тэрмін "азербайджанізацыя". Маўляў, краіны Захаду могуць выбудаваць з Мінскам стасункі па сцэнары Баку — гэта калі кантакты грунтуюцца на геапалітычнай стабільнасці і эканаміных інтарэсах, а ўсё астатняе — у т...
Марыя Калеснікава. Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму” 28.10.2026 1:00:14
Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам, але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым б...
Амністыя "для жанчын" і зялёны пераход эканомікі — Еўразум за 28 кастрычніка | Новости Беларуси за 28 октября 28.10.2026 37:32
Амністыя "для жанчын" і зялёны пераход эканомікі — Еўразум за 28 кастрычніка | Новости Беларуси за 28 октября by Euroradio
Кім Самусенка. “Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца”: якім чынам дамагацца вызваленняў? 28.10.2026 39:50
Не ўсе палітвязні паставілі свае подпісы пад “Лістом палітвязняў” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка з Мінскам. Больш за тое, у часткі палітвязняў змест гэтага звароту выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. І не таму, што нехта з іх не хоча вызвалення тых, хто па-ранейшаму застаецца ў зняволенні, дзе ўмовы больш падобныя на...
Наталля Васілевіч. Пра “падваенне” БХД, ваяўнічасць царквы і хрысціянскае прабачэнне рэжыму 28.10.2026 44:40
Сцвярджэнне, што беларусы — маларэлігійныя людзі, не знаходзіць свайго пацвярджэння. А як яшчэ можна ставіцца да таго, што нават у палітыцы, ад якой у нас засталося, лічы, нічога, у беларусаў цяпер ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Хрысціянскімі дэмакратамі! Дзейнасць адной аднавіў і сам жа яе ўзначаліў Павел Севярынец. Другую крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь...
Роза Турарбекава. Перамовы з тэрарыстамі: ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі 28.10.2026 44:40
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гара Сцёрэ па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Гаварылі пра мір ва Украіне. У адказ пачулі пра “канфрантацыйную палітыку краін НАТА і ЕС, якая зацягвае канфлікт ва Украіне”. Вось толькі прэм’еры Швецыі Ульф Крыстэрсан і Даніі Метэ Фрэдэрыксэн выказалі сумневы ў тым, што тэлефонная размова з Пуцін...
Лукашэнка кажа, што ён леніградзец — Еўразум за 27 кастрычніка | Новости Беларуси за 27 октября 27.10.2026 38:57
Лукашэнка кажа, што ён леніградзец — Еўразум за 27 кастрычніка | Новости Беларуси за 27 октября by Euroradio
Маргарыта Ляўчук. Опера, джаз і “Красная зелень”: Ляўчук выпраўляецца ў тур па Еўропе 27.10.2026 43:42
Днямі беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук анансавала вялікі канцэртны тур на лістапад і снежань 2026 года. Запланаваная канцэртная праграма сапраўды маштабная — у ёй класіка, джаз, сатырычнае шоу і калядныя канцэрты. Не, не ўсё і адразу, а па чарзе, але тым не менш выглядае такі падыход вельмі незвычайна. Да чаго можна прывыкнуць, а да чаго немагчыма, жывучы ў краіне, у якой ідзе вайна? Ц...
Аляксандр Фрыдман. “Стаміліся чакаць”: ад студэнтаў у Сербіі да беларускіх палітвязняў 27.10.2026 40:59
Вучыч на выбарах у Сербіі прайграў, але па выніку ад перамогі “Студэнцкага спіса” еўрапейская палітыка санкцыйнага ціску на Расію (і Беларусь) не выйграла. Прадстаўнік “Студэнцкага спіса” Йова Бакіч заявіў, што Сербія “не далучыцца да санкцый і не адмовіцца ад расійскага газу”. Такім чынам спіс прыхільнікаў… памяркоўнага стаўлення да супрацы з Расіяй калі не пашырыўся, то і не паменеў пасля пройгр...
Вольга Лойка. Пра “схемкі” ў Манголіі, дзіркі ў бюджэце і гандаль санкцыямі 27.10.2026 42:37
Падчас адмысловай нарады, прысвечанай сённяшняму стану адносін з ЗША, Лукашэнка, як звычайна, найперш засяродзіўся на эканамічных пытаннях, крыху прайшоўся па палітычных і зусім мімаходзь узгадаў палітвязняў. І ў наступныя дні заняўся звыклай справай — іспекцыяй палёў, фермаў і іншых гаспадарак ды прадпрыемстваў. А звыклая міжнародая павестка ў выглядзе візіту чарговага расійскага губернатара была...
“Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі 27.10.2026 46:36
Пад “Лістом былых палітзняволеных” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася звыш 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто катэгарычна не згодны з яго зместам. Хоць ніхто не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба. Як і кім была народжана ідэя ліста і якую стратэгію яны прапаноўваюць заходнім палітыкам? Ці не лічаць аўтары ліста,...
Ліст палітвязняў да еўрапейскіх лідараў — Еўразум за 26 кастрычніка | Новости Беларуси за 26 октября 26.10.2026 39:26
Ліст палітвязняў да еўрапейскіх лідараў — Еўразум за 26 кастрычніка | Новости Беларуси за 26 октября by Euroradio
Экс-палітвязні напісалі адкрыты ліст еўрапейскім лідарам 26.10.2026 1:54:35
Былыя беларускія палітвязні напісалі адкрыты ліст да лідараў еўарапейскіх краін, у якім заклікалі ЕС далучыцца да намаганняў ЗША і стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. "Просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоў...
Галоўная праблема Лукашэнкі. Залаты запас саюзніка ўжо змяншаецца / Лойка і Махоўскі 23.10.2026 34:52
Гэта праграма "І што?" — агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак" https://www.youtube.com/@belmarket.by1990 Андрэй Махоўскі.
Каму патрэбны беларускія тралейбусы — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября 23.10.2026 40:43
Каму патрэбны беларускія тралейбусы — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября by Euroradio
Віталь Цыганкоў. Дуэт Рыбаковых: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўтрымаць увагу Трампа 23.10.2026 47:22
Лукашэнка працягвае чапляцца за “перамоўны трэк” з ЗША, каб прадэманстраваць, што працэс ідзе і развітвацца з марамі пра біг дзіл рана, — нават правёў адмысловую нараду. Падчас якой не толькі прагучала пра выкананне беларускім бокам усіх узятых на сябе абавязацельстваў, але і пра разуменне, з якім паставіліся да “прабуксоўкі” выканання абавязацельстваў з боку ЗША. Больш за тое, прагучалі гарантыі...
“Пентаквантар”: Арцём Шуканаў і яго посткіберпанк у эфіры Еўрарадыё! 23.10.2026 43:10
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хрот...
Аляксандр Кныровіч. Чаму Лукашэнку не ўдаецца перамагчы карупцыю 23.10.2026 41:05
Ці не штодня ў Беларусі ловяць карупцыянераў — звычайна кіраўнікоў прадпрыемстваў. Здавалася б, што хабарніцтва ў краіне ўжо даўно мусіла знікнуць, бо з ім змагаюцца 30 гадоў. Але не. Няўжо людзей нічога не вучыць ці прычына ў нечым іншым? Пра гэта а таксама пра іншыя важныя і цікавыя падзеі тыдня гутарым з блогерам Аляксандрам Кныровічам
Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября 22.10.2026 33:26
Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября by Euroradio
Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў? 22.10.2026 46:36
Перамовы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа з Пуціным сталі сведчаннем таго, што так званы “перамоўны трэк Вашынгтон — Масква” пашыраецца і становіцца больш інтэнсіўным. Прычым перамоўшчыкі добра спраўляюцца і без пасярэдніка ў асобе Лукашэнкі. Але самае галоўнае, на што звяртаюць увагу эксперты, — актывізацыя расійска-амерыканскага дыялогу пагражае стратай цікавасці Вашынгтона да перамоў з Мінск...
Аліса Рыжычэнка. Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП 22.10.2026 42:53
Паводле прагнозаў МВФ на 2027 год, рост ВУП у Беларусі будзе на ўзроўні 1,2%. Гэта крыху больш, чым у аўтсайдара спіса — Расіі, з яе прагназаванымі 0.9% росту. Але, на дзіва, і лукашэнкаўскія чыноўнікі ад эканомікі прагназуюць ВУП у памеры 1.9%. Невядома, ці ўлічвалі яны ў сваіх прагнозах калійную здзелку (ці які іншы біг дзіл) з ЗША, але калі так, то іх чакае непрыемны сюрпрыз. Бо выглядае на тое...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.