Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя 11.06.2026 58:18
11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіраван...
Амерыканцы не едуць у Мінск, а на канцэрце Каржа разгортваюць усе сцягі — Еўразум за 10 чэрвеня | Новости Беларуси за 10 июня 10.06.2026 32:53
Амерыканцы не едуць у Мінск, а на канцэрце Каржа разгортваюць усе сцягі — Еўразум за 10 чэрвеня | Новости Беларуси за 10 июня by Euroradio
Максім Жбанкоў. Хто мы ў зламаным свеце і пра што "ШокингКульт. Книга перемен" 10.06.2026 44:47
У чэрвені выдавецтва “Мяне няма” мае выпусціць "ШокингКульт. Книгу перемен" — выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова. Чытача чакаюць 37 тэкстаў пра Беларусь і тое, што з намі здарылася пасля 2020-га. Але гэта не мемуары ці хронікі, а mind games — то-бок канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. "Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай пераза...
Алана Гебрэмарыям. Вызваленне палітвязняў — калі да працэсу далучыцца Еўропа? 10.06.2026 42:59
Хоць праўдзівасць цытаты пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”, і выклікала сумнеў, але сама яна лягла ў падрыхтаваную глебу. Бо анансаванага візіту прадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла да сёння няма, хоць і чакалі яго месяц таму. Як і вызвалення новай групы палітвязняў. Адпаведна, актуалізаваліся развагі пра тое, што чакае тых, хто знаходзіцца за крат...
Аркадзь Мошас. Трамп страціў цікавасць да Лукашэнкі — ці так гэта і што далей? 10.06.2026 39:23
Не паспела кітайская дэлегацыя пакінуць Беларусь, як прыйшла навіна пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Гэтай навіне папярэднічала шмат падзей, якія на першы погляд мала звязаны паміж сабой і да амерыкана-беларускага перамоўнага трэка не маюць дачынення: заявы Зяленскага пра ўзрастанне ўзроўню пагрозы з боку Беларусі, беларуска-расійскія ядзерныя вучэнні,...
Павел Усаў. Вызваленне адкладаецца? Чаму не атрымліваецца Big deal з Лукашэнкам 10.06.2026 48:31
Здарылася тое, чаго асцерагаліся і пра магчымасць чаго папярэджвалі асобныя эксперты: ЗША паведамілі, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Пра гэта расказала Reuters лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская. А пра тое, што перамовы могуць быць спынены найперш праз страту цікавасці да іх з боку Трампа, у эфіры Еўрарадыё папярэджваў палітолаг Аркадзь Мошас. Але ёсць меркав...
Дактары адказваюць Лукашэнку — Еўразум за 9 чэрвеня | Новости Беларуси за 9 июня 09.06.2026 44:10
Дактары адказваюць Лукашэнку — Еўразум за 9 чэрвеня | Новости Беларуси за 9 июня by Euroradio
Алена Жываглод. Самароспуск ці перавыбары: хто і калі заклаў міну пад КР 09.06.2026 45:55
Ініцыятыва “Сумленныя людзі” днямі адзначыла сваё 6-годдзе. Для грамадскай суполкі ў беларускіх рэаліях гэта значнае дасягненне — столькі праіснаваць і працягваць рабіць сваю справу. Асабліва ва ўмовах, калі і цікавасць да так званай апазіцыйнай павесткі ў грамадстве зменшылася, і да сумленнасці пэўнай часткі актывістаў і нават лідараў дэмруху ўзнікла шмат пытаннечкаў. Што прыводзіць, у тым ліку,...
Аляксандра Мамаева і Ірына МакЛейн. Чысткі альбо міжвідавая барацьба: што адбываецца з “Еўрапейскім выбарам” 09.06.2026 43:23
Каардынацыйная рада чацвёртага склікання яшчэ не пачала працаваць, а сярод яе дэлегатаў ужо пачаліся скандалы, інтрыгі і пошукі агентаў. І як гэта не дзіўна, але пакуль гэта ўсё адбываецца ў шэрагах аднаго спіса — “Еўрапейскі выбар”. Так, 4 чэрвеня аб прыпыненні свайго ўдзелу ў спісе “Еўрапейскі выбар” заявіла палітолаг Аліна Харысава. Адбылося гэта пасля выхаду на канале СТБ відэа, у якім сцвярдж...
Аляксандр Фрыдман. Армянскі прарыў: чаму выбар Арменіі небяспечны для Мінска і Масквы 09.06.2026 43:18
Арменія са сваім геапалітычным курсам вызначылася. І гэты выбар вельмі не спадабаўся не толькі Маскве, але і хаўрусніку Пуціна ў Мінску. Магчыма, Лукашэнку таксама хацелася б паспрабаваць выслізнуць з-пад Крамля, але выбар быў у свой час зроблены. І сумнеўна, што нават працягнутая рука з Вашынгтона дапаможа ад гэтай залежнасці пазбавіцца. Тым больш што на гэтае пацяпленне адносін паміж Мінскам і В...
Андрэй Махоўскі. Пра беларусаў-гультаёў, змагара-алігарха і кітайскую павестку Мінска 09.06.2026 44:20
Калі вы думаеце, што прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ў Беларусі перажываюць (ужо шмат гадоў) не лепшыя часы праз тое, што “дорага і не модна”, напрыклад, ці праз санкцыі і несучаснае абсталяванне, то вы памыляецеся. Справа ў тым, што беларусы мала працуюць. Прыйдуць на працу — і то каву з гарбатай п’юць, то на перакуры ходзяць, а не працуюць 8 гадзін, не падымаючы галавы. Але праблемы не толькі...
Дроны над Беларуссю — чаму не збіваюць — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня 08.06.2026 49:12
Дроны над Беларуссю — чаму не збіваюць — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня by Euroradio
Аляксандр Казак. Ці ёсць у Беларусі чым спыніць залётныя дроны, і чаму гэтага не робяць 08.06.2026 44:45
Пасля пэўнага перапынку беспілотнікі, якія на самой справе няспынна апошнія месяцы лёталі над тэрыторыяй Беларусі, пачалі падаць на зямлю. Прычым не дзе-небудзь у лесе ці полі, а на вуліцах гарадоў. Так, 2 чэрвеня дрон упаў у Слуцку, а праз дзень — у Чавускім раёне. І гэта на фоне размоў вайскоўцаў і прапагандыстаў пра звышсучаснае беларускае СПА, атрады паляўнічых на “Шахеды”, узброеныя айчынным...
Ці ўратуе беларускі бензін Расію і калі ў Крамля скончацца грошы на вайну? 08.06.2026 42:21
Расійская эканоміка ўсё мацней адчувае наступствы вайны, санкцый і ўдараў па нафтавай інфраструктуры. На гэтым фоне Масква шукае дадатковыя рэсурсы — ад паліва да працоўных рук, у тым ліку ў Беларусі. Але наколькі рэальна саюзнік можа дапамагчы Расіі справіцца з нарастаючымі праблемамі і ці не давядзецца за гэтую дапамогу плаціць самім беларусам? У эфіры Еўрарадыё разам з эканамічным аглядальнікам...
Хто будзе пасланнікам ЕС да Пуціна — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня 05.06.2026 50:27
Хто будзе пасланнікам ЕС да Пуціна — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня by Euroradio
Аляксандр Фрыдман. Хто пасадзіць Пуціна за стол перамоў, а Лукашэнку — на лаву падсудных? 05.06.2026 43:50
У Беларусі апошнім часам актыўна праводзяцца вучэнні “сілавікоў” па разгоне мірных пратэстаў. Вось і Баранавічы перанялі эстафету — 4 чэрвеня там ладзілі вучэнні “па супрацьдзеянні масавым беспарадкам”. Рух на асобных вуліцах нават спынілі. А вось рух нелегальных мігрантаў праз беларуска-латвійскую мяжу так званыя сілавыя структуры чамусьці ніяк спыніць не могуць: Латвія 3 чэрвеня зафіксавала рэко...
Каміль Клысіньскі. Чаму пасля вызвалення Пачобута адносіны Варшавы і Мінска не наладзіліся 05.06.2026 41:50
Пасля вызвалення з-за кратаў палітвязня Анджэя Пачобута і польскага манаха Гавэла нарадзілася спадзяванне, што адносіны паміж Беларуссю і Польшчай калі не наладзяцца, то, прынамсі, не будуць знаходзіцца ў стадыі перманентнай эскалацыі. Спадзевы аказаліся марнымі. Толькі наўзамен палітычным канфліктам прыйшлі пагрозы бяспецы — ваенная эскалацыя і чаканне нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны Еўраса...
Аксана Акуневіч. Мора, мова, адпачынак: чым адметны сёлетні летнік у Грузіі 05.06.2026 33:22
Не проста летнік для дзяцей, а летнік беларускамоўны — дзе такое знайсці і як туды патрапіць?! З набліжэннем лета востра паўстае пытанне магчымасці арганізацыі адпачынку для дзяцей з сем’яў, якія патрапілі пад палітычны пераслед і вымушана апынуліся ў эміграцыі. Ды такога, каб нашы дзеці не толькі адпачывалі і аздараўляліся (пажадана на моры!), але яшчэ і дакраналіся да сваёй беларускай спадчыны п...
Кацярына Андрэева. Помста за прафесію: пра адаптацыю і змаганне за свабоду мужа 05.06.2026 42:50
Апошнім часам у сацсетках, публікацыях СМІ і развагах экспертаў часта ўзгадваецца імя спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла. Маўляў, што здарылася, чаму, як абяцаў, не едзе ў Мінск і не выцягвае з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў? Сам Коўл у сацсетцы Х адказаў, што не трэба губляць веры, праца ў гэтым накірунку ідзе. І беларусы чакаюць на волі новых вызваленых. Ч...
Аляксандр Кныровіч. Шпіёнскі скандал у дэмсілах і новы ўзровень жабрацтва беларусаў 05.06.2026 41:46
Паліталагіня Аліна Харысава думала, што пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ — але яе суразмоўцамі былі беларускія КДБшнікі. Што гэта было? І што з ёю будзе далей? Гаворым пра гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ абмяркуем свежую статыстыку па ўзроўні жыцця беларусаў, там шмат цікавага!
Ці чакаюць беларускія дзеці абярэгу ад Лукашэнкі? — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня 04.06.2026 44:32
Ці чакаюць беларускія дзеці абярэгу ад Лукашэнкі? — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня by Euroradio
Дзяніс Кучынскі. Пра сустрэчу са Стармерам, каментар Коўла і цікавасць Макрона да Лукашэнкі 04.06.2026 36:51
2 чэрвеня ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Таму да працы Форуму Касцюшкі, які ў гэты дзень праходзіў у Гданьску, ён давялося падключацца анлайн. Хоць першапачаткова планавалася, што яна будзе ў якасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, які разам з МЗС Польшчы з’яўляецца арганізатарам Форуму, прысутнічаць на мерапрыемстве непасрэ...
Уладзімір Жыгар. Як рэжым працягвае зарабляць на вайне і каго караюць санкцыі 04.06.2026 43:45
Рэжым Лукашэнкі працягвае рабіць выгляд, што стаіць убаку ад вайны. Але насамрэч беларускія прадпрыемствы ўжо закупляюць каалін з акупаваных тэрыторый Украіны. Гэта сыравіна выкарыстоўваецца ў вытворчасці беларускай керамікі, а значыць, рэжым атрымлівае выгаду ад рэсурсаў, захопленых у выніку вайны. У той жа час усё часцей гучаць словы пра зняцце санкцый, каб наўзамен з беларускіх турмаў на волю в...
Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя 04.06.2026 49:56
4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянал...
Ірына Сідорская. Як за словам “абарона” рэжым хавае слова “кантроль”, і пры чым тут сям’я 04.06.2026 42:13
Апошнія тыдні ў Беларусі прайшлі пад знакам абароны. Дзяржаўныя медыя адзначалі Дзень сям’і і Дзень абароны дзяцей, стваралі “новую добрую традыцыю” з “бацькавай кашуляй” для трэцяга дзіцяці, чыноўнікі пашыралі паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы, прадстаўніца Беларусі ў ААН папярэджвала пра пагрозу нападу з боку NATO, а прапаганда працягвала гаварыць пра традыцыйныя каштоўнасці...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.