Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 906 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Nov 20, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 10M+ downloads · 4.7+ rating iOS soon

Episodes

Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць і чаму ніхто не звяртаецца ў "камісію па вяртанні" — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости Беларуси за 14 кастрычніка 14.10.2026

Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць і чаму ніхто не звяртаецца ў "камісію па вяртанні" — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости Беларуси за 14 кастрычніка by Euroradio

Наталля Васілевіч. Чаму каталіцкая царква пачала маліцца за Лукашэнку? 14.10.2026

На мінулых выхадных адбылося тое, чаго ніхто не чакаў, — у Шклове біскуп Аляксандр Яшэўскі памаліўся за Лукашэнку, просячы божага благаславення для яго служэння. Імша праходзіла падчас абласных “Дажынак”, на ёй прысутнічала крыху больш за дзесяць чалавек. Паводле “Хрысціянскай візіі”, гэта першы вядомы выпадак такой публічнай малітвы асабіста за кіраўніка дзяржавы. Чаму Яшэўскі прапанаваў памаліцц...

Роза Турарбекава. Пуцін вярцеў "энергетычнае перамір'е" Трампа на адным месцы 14.10.2026

І двух дзён не прайшло ад заявы Дональда Трампа пра "энергетычнае перамір'е" паміж Расіяй і Украінай, як расійская балістыка і дроны накрылі Кіеў. Галоўнай мэтай удара была кіеўская ТЭЦ-4. 600 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, а ў Кіеве спыніліся ўсе тры галінкі метро. Няўжо словы Трампа цяпер так мала значаць? Ці здольны ён пасля такой плюхі развярнуць танкеры з расійскім палівам, якія ў...

Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября 13.10.2026

Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября by Euroradio

Як абараніць беларусаў ад вярбоўкі Расіяй на вайну ва Украіне 13.10.2026

“Сёння галоўнай мэтай з’яўляецца наладжванне каардынацыі ў супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі і вярбоўцы нашых грамадзян на так званую СВА, а таксама вярбоўцы нашых грамадзян спецслужбамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Еўропе”, — перакананы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук. Ён прапануе стварыць інтэрнэт-партал для бе...

Ці закрануць “маштабныя” санкцыі ЕС супраць Расіі рэжым Лукашэнкі 13.10.2026

Еўропа ўвяла новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі. “Гэта самае маштабнае расшырэнне нашага санкцыйнага спіса з моманту, калі Расія пачала вайну”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. У гэты ж час Лукашэнка ва ўсе бакі Еўрасаюза пасылае сігналы аб жаданні наладзіць супрацу і “перагарнуць старонку”. Палякам, літоўцам і латышам, у якіх, па перакананні лукашэнкаўскай прапаганды,...

Беларускі андэграўнд набірае абароты ў Польшчы: чаго чакаць 13.10.2026

Беларускі андэграўнд становіцца ўсё больш заўважным у Варшаве. А фіксацыяй гэтага музычнага дзвіжу амаль год займаецца К6 — платформа з жывымі вечарынамі і канцэртамі, якая збірае разам музыкаў, паэтаў і слухачоў. Цяпер К6 аб'ядналіся з дакументальным праектам "Твары" — каб пра беларускую музыку і яе творцаў даведалася як мага больш людзей. Пра першыя вынікі і перспектывы калабарацыі, патэнцыял бе...

Як гульні Трампа з Пуціным уплываюць на ўзровень пагрозы для Еўропы 13.10.2026

Рашэнне Трампа зняць санкцыі з расійскага дызелю і даволіць Расіі пастаўляць яго ў ЗША прывяло да “расколу” нават у асяродку тых сіл, якія лічылі яго “лапідарным геніем” і ўхвалялі ўсе яго дзеянні без выключэння. Маўляў, вы не разумееце глыбіні яго планаў. Вось толькі гульні на баку Масквы зразумець неяк інакш складана. Асабліва ва ўмовах вайны і пагроз для ўсёй Еўропы з боку Расіі. Ці варта рабіц...

Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября 12.10.2026

Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября by Euroradio

“Пралескі” ад Лукашэнкі: для чаго рэжым падаў у вышук выдаўца Іванюка 12.10.2026

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам “лёгкай адлігай” і намякнуў, што праз пэўны час можна разлічваць на вынік — “пралескі”. Але чакаць сакавіка і з’яўлення кветак па заканчэнні лютаўскіх “санкцыйных маразоў” не давялося: першая пралеска расквітнела ўжо ў пачатку кастрычніка. Ёй стала ўнясенне лукашэнкаўскім рэжымам у расійскі вышук грамадз...

Творчасць у выгнанні: ці стане эміграцыя новым дыханнем для літаратуры? 12.10.2026

Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Журы ўжо апублікавала “кароткі спіс” — кнігі, выдадзеныя ў 2025 годзе, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што “адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры”. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткаг...

Пра расійскі дызель, беларускі калій, атакі мігрантаў і ананімныя пагрозы 12.10.2026

“Зараз не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас у адказ на зняцце амерыканскіх санкцый з расійскага дызельнага паліва і пачатак гандлю ЗША з Пуціным. Супраць гэтага выступаюць нават амерыканскія кангрэсмены. Да ўсяго, Трамп адкрытым тэкстам сказаў, што “Украіне патрэбны новы прэзідэнт”. Не Расіі, якая б’е па цывільных аб’ект...

Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября 09.10.2026

Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября by Euroradio

Юрый Дракахруст. Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу 09.10.2026

Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй мінулага тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Адны перакананы, што гэта людзі лукашэнкаўскіх службаў, ва Украіне жа лічаць, што гэта расійская правакацыя. І правакацыя гэтая была не адзінай. Невядомы...

Уладзімір Жыгар. Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне? 09.10.2026

“АЛЯЎКУРП” вырабляе блокі для прадпрыемстваў, звязаных з расійскімі сістэмамі СПА, а “Кантактмодуль” пастаўляе спецыяльнае абсталяванне для ваенных сістэм і выкарыстоўвае заходнія электронныя камплектуючыя. Гэта толькі некаторыя факты з апошняга публічнага расследавання BELPOL. І такіх прадпрыемстваў у Беларусі — сотні. У той жа час сярод прадстаўнікоў дэмсіл шырыцца дыскусія пра далейшае зняцце с...

Аляксандр Кныровіч. Лаянка, абразы, пагрозы: ці дапушчальна такое для палітыкаў? 09.10.2026

На саміце СНД у Туркменістане Лукашэнка шкадуе пра тое, што з "садружнасці" вырашыла выйсці Малдова: "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае". Нават крыху няёмка ад таго, як ён упускае з віду, што кіраўніцтва Малдовы выбіраюць якраз "простыя малдаване"... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларускі калій для ЗШ...

"Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября 08.10.2026

"Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября by Euroradio

Вольга Лойка. Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам і ў колькі ЗША гэта абыдзецца? 08.10.2026

Ад ЗША рэжым Лукашэнкі хоча найперш эканамічнай супрацы і, адпаведна, выгады. А тое, што даводзіцца вызваляць палітвязняў, — такія вось за гэта “мінімальныя страты”. Дарэчы, перажываць з гэтай нагоды рэжыму і сапраўды асабліва не даводзіцца, бо гэтыя “страты” досыць хутка кампенсуюцца: паводле інфармацыі генпракурора Горы, за апошнія 1,5 года за “злачынства экстрэмісцкай скіраванасці” былі пакаран...

Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Трамп і Украіна: што не так з накіраваннем Коўла на “расійскі трэк”? 08.10.2026

Расія працягвае тэрарызаваць украінскія гарады. А ў гэты час Трамп хоча, каб яго спецпасланнік па Беларусі Джон Коўл заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Наўзамен зняцця амерыканскіх эканамічных санкцый з Расіі. Гэтак жа, як і ў выпадку з Беларуссю. Што ж да самой Беларусі, то тут сітуацыя застаецца напружанай, бо рэжым, паводле інфармацыі, працягвае дапамагаць расійскім БПЛА трапляць па ц...

Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву 08.10.2026

8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла. Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Белару...

Вольга Дабравольская. Ад міжнароднай абароны да грамадзянства: што змяняецца для беларусаў? 08.10.2026

Тое, аб чым нас папярэджвалі адвакаты, не толькі адбылося, але і ўзмацняецца: беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне. Прычыны называюць розныя: ад паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з вызваленнем палітвязняў да адсутнасці палітычнай і грамадскай актыўнасці пасля выезду з Беларусі. Не паляпшаецца сітуацыя і з атрыманнем новых пашпартоў падарожніка, усё больш складана становіцца...

Павел Латушка. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь 07.10.2026

Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І...

Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября 07.10.2026

Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. “Агентура паўсюль”: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам 07.10.2026

Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг стаў адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Аз...

Роза Турарбекава. Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам 07.10.2026

Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам, але сустрэча не павінна адбывацца толькі дзеля самой размовы. Маўляў, “Мінск не гатовы ісці на яе любой цаной і не мае намеру займаць пазіцыю таго, хто просіць”. З такой заявай выступіў лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Рыжанкоў. Той самы, які ніводнага разу не быў дапушчаны да амерыкана-беларускіх перамоў на чале з Джонам Коўлам. Што ж да пыт...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.