Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка 06.10.2026 24:59
Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка by Euroradio
Мікіта Забуга. “Воля”: беларусы ствараюць новую, элітную спецроту ў арміі Украіны 06.10.2026 36:34
Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга. Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія за...
Віталь Цыганкоў. Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай? 06.10.2026 45:00
Дональд Трамп вылучыў свайго “неверагодна паспяховага пасланніка па Беларусі” Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў. А Лукашэнка свайму баявому начальніку Генштаба Муравейку вызначыў працоўную функцыю ў Адміністрацыі — аналізаваць TikTok. І ўсё гэта адбываецца на фоне “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам і настойлівых заяў Марыі Калеснікавай пра неабх...
Яўген Красулін. Ад Шагала да Пагоні: як адстаяць і не страціць сваё? 06.10.2026 41:07
Чарговае выказванне чарговага “харошага рускага” на тэму “Белоруссии” і яе культурнай спадчыны выклікала абурэнне, іронію і шмат разваг пра страчаныя фрагменты свайго, беларускага. Ці аддадзенага іншым народам. Як увогуле можна некаму аддаць нейкія часткі сваёй гісторыі ці культурнай спадчыны? Ці сапраўды для беларусаў прасцей нешта аддаць суседзям, каб пазбегнуць сваркі і супрацьстаяння, чым адст...
Ірына Сідорская. Медыя крытыкуюць усіх. А хто можа крытыкаваць медыя? 06.10.2026 42:41
У сітуацыі, калі палітыкі, актывісты ці проста чытачы выказваюць незадаволенасць працай медыя і журналістаў, нічога новага няма. Не так напісалі, не таго пакрытыкавалі, на таго ўвагі недастаткова звярнулі — такое гучала не аднойчы ў адрас любога СМІ. Асабліва любяць гэтую тэму палітыкі, якім перападае крытыкі ад журналістаў. Прычым як ад улады, так і з апазіцыі. Журналісты адстойваюць сваё права н...
Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября 05.10.2026 36:43
Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября by Euroradio
Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам 05.10.2026 36:50
Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгл...
Аліса Рыжычэнка. Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце” 05.10.2026 43:10
Пакуль з транзітам калію ў ЗША не ўсё так бясхмарна, як таго хацелася б і Мінску, і Вашынгтону, Лукашэнка прыдумаў новую цікавую “схемку”. Якую і прапанаваў Трампу: сумесна з расійскім “Газпрамам” укласціся ў будаўніцтва новага завода па вырабе азотных угнаенняў у Беларусі. Ці пагодзяцца амерыканцы на такую авантуру — пытанне адкрытае, а беларускі бок аддае перавагу інвеставанню ў праекты альбо ў...
Разбіраем міф пра савецкую адукацыю 05.10.2026 41:31
📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра «самую лепшую ў свеце савецкую адукацыю»? Магчымасці і выклікі...
І што? 02.10.2026 31:37
Агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак"
Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября 02.10.2026 32:41
Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio
Антон Пянькоўскі. Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць палітвязняў? 02.10.2026 43:49
Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязана з магчымасцямі новых эканамічных бонусаў і “плюшак”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. Палітвязні і іх сваякі чакаюць ягонага прыезду, бо гэта можа азначаць вызваленне людзей. Але ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасла...
Яўген Магда. Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам? 02.10.2026 42:57
Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нав...
Аляксандр Кныровіч. Беларусы сапраўды плацяць мала падаткаў? Як бы не так! 02.10.2026 38:50
Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам. Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А н...
Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября 01.10.2026 40:28
Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio
Алесь Казак. Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае? 01.10.2026 42:42
Прадстаўнік памежнай службы Украіны сцвярджае, што рэтранслятары на беларускай тэрыторыі перыядычна працуюць і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Памежныя пераходы на мяжы Расіі і Беларусі ўсё часцей трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і ахвярамі гэтых удараў становяцца ў тым ліку і беларускія машыны. Вядома, цярпяць і людзі, беларусы. Тыя, хто “супраць вайны”, але п...
Аляксандр Фрыдман. Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў. 01.10.2026 42:15
Па даручэнні Дональда Трампа яго спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл цяпер будзе, па адпрацаваным на Лукашэнку “перамоўным трэку”, вызваляць расійскіх палітвязняў. Праўда, Пяскоў ужо заявіў, што ніякіх палітвязняў у Расіі няма і таму размаўляць з Коўлам няма пра што. Але ж тое казаў і Лукашэнка. Што не перашкодзіла яму гандляваць палітвязнямі з амерыканцамі — вызваляць іх у адказ на зняцце санкц...
Ігар Тышкевіч. Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай? 01.10.2026 39:34
Сустрэча і перамовы міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з калегам, лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым, на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку выклікалі ледзь не шок як у асяродку беларускіх дэмсіл і экспертаў, так і сярод экспертаў польскіх. Тым не менш, пра існаванне непублічных перамоўных працэсаў паміж Мінскам і Варшавай неаднаразова ў эфірах Еўрарадыё казаў Ігар Тышкевіч. І вось яны дасяг...
Алесь Міхалевіч. “Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда. 01.10.2026 42:23
Беларускі адвакат Алесь Міхалевіч 25 верасня выклаў фота з Ерэвана, куды ён прыехаў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі. І падпісаў фота словамі: “Нагадваю, Арменія для беларускіх актывістаў бяспечнай краінай НЕ стала”. У гэты ж дзень у Арменію патрапіў яшчэ адзін беларус, але не па сваёй волі. І адразу быў там затрыманы — Леў Міхееў быў высланы з Грузіі. А ў Арменіі актывіста таксама...
Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября 30.09.2026 38:03
Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября by Euroradio
Андрэй Казакевіч. Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны пасварылі Кавалеўскага і Латушку. 30.09.2026 44:43
Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі. “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”, — звярнулася да еўрапарламентарыяў Ціханоўская. А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць ін...
Настасся Касцюгова. Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі? 30.09.2026 39:51
Навіны пра тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі свае перамовы з рэжымам Лукашэнкі, сталі нагодай для ўзмацнення пазіцый той групы прадстаўнікоў дэмсіл, якая выступае за больш шчыльныя стасункі краін ЕС з Беларуссю. Маўляў, стаўка на ізаляцыю і ціск не спрацавала і варта спрабаваць праз “пернік” дамагацца вызвалення палітвязняў, змяншэння ўзроўню рэпрэсій, адцягвання Беларусі ад Расіі....
Франак Вячорка. Што, апроч фота, прывезла Ціханоўская з Генасамблеі ААН і якія высновы зрабілі? 30.09.2026 44:38
Спачатку стала вядома пра перамовы на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым. Адметна, што напярэдадні гэтай сустрэчы ні Сікорскага, ні іншых прадстаўнікоў Польшчы не было на брыфінгу на тэму пагрозы з боку Беларусі для міжнароднага міру і бяспекі з удзелам Ціханоўскай. Хоць па-за межамі мерапрыемстваў польскі міністр з Ціх...
Роза Турарбекава. Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь? 30.09.2026 39:57
Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. І заўжды паўтараў, што на фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам да гэтай агаворкі дадалася яшчэ адна — пра здраду, якой Лукашэнка ніколі не дапусціць у дачыненні да Расіі. “Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс”, — сказаў Лукашэнка, прым...
Павел Усаў. КДБ vs ГРУ: пра што сведчыць чарговы віток супрацьстаяння “сілавікоў” Лукашэнкі? 30.09.2026 42:12
Вядомага скандальнымі выказваннямі і пагрозамі ў бок суседніх краін НАТА начальніка Генштаба РБ Муравейку нечакана Лукашэнка здымае з пасады і пераводзіць у сваю Адміністрацыю. Адны звязваюць гэта з нядаўняй інфармацыяй пра затрыманні афіцэраў у Мачулішчах, іншыя кажуць пра наступствы супрацьстаяння вайсковай разведкм і КДБ, ахвярай якой стаў генерал-рускамірац. А ў дэмсілах сваё супрацьстаянне —...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.