Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: euroradio.fm
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября 29.09.2026 44:37
Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября by Euroradio
Андрэй Махоўскі. Бензін — Расіі, беларусам — збіраць ураджай. Як там у эканоміцы? 29.09.2026 30:41
Беларусь нарошчвае пастаўкі бензіну ў Расію: у верасні яны могуць вырасці ў 4,5 разы ў параўнанні з мінулым годам. На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў "АМКАДОР" і казаў пра экспарт і расійскі рынак, а цяпер заклікае да "мабілізацыі" ў сельскай гаспадарцы. Што стаіць за гэтай эканамічнай палітыкай? Чаму Расіі спатрэбілася больш беларускага паліва і якую ролю тут адыгрываюць прамысловасць, экспарт і...
Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца? 29.09.2026 45:22
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Чаму на гэтую пасаду прыйшоў менавіта ён, чым адметны яго папярэднік і чаго цяпер чакаць ад дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі? І галоўнае — ці зменіцца нешта ў гісторыі з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску? Таксама пагаворым пра Свята-Елісавецінскі манастыр і гісторыю жанчыны, якая пасля дэпартацыі...
Аляксандр Ждановіч і Вольга Сіліванчык. Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве 29.09.2026 35:20
Аляксандр Ждановіч — актор, рэжысёр і педагог, жыве ў Варшаве. Вольга Сіліванчык — беларуская мастачка, 14 гадоў жыве ў Італіі. Яны пазнаёміліся на здымках фільма пра беларусаў у Італіі, зблізіліся і цяпер спрабуюць ствараць разам, нягледзячы на жыццё ў дзвюх краінах. Аляксандр працуе з дзецьмі, выступае з батлейкай і шукае новыя магчымасці для тэатральнай творчасці. Вольга выкладае жывапіс, піша...
Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября 28.09.2026 39:20
Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября by Euroradio
Беларусь 2030 28.09.2026 42:15
Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Транзіт улады ў Беларусі непазбежна набліжаецца, і ўжо зараз і Захаду, і беларускім дэмсілам важна разумець, як эфектыўна ўздзейнічаць на кіруючую эліту ў Беларусі цяпер і ў будучыні і...
Аляксей Санчук. Шэсць гадоў зняволення, дзевяць месяцаў у ШІЗА 28.09.2026 28:31
Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які мужчына адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай...
Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября 25.09.2026 28:40
Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября by Euroradio
“Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду 25.09.2026 36:41
Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць...
Андрэй Кудзіненка. "Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!" 25.09.2026 40:08
2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі. Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і...
Аляксей Дзікавіцкі. “Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары 25.09.2026 40:52
“Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза…” Заінтрыгаваў? Гэта словы пра новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Раман гэты, як сцвярджае аўтар, пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладос...
Міхаіл Шэйтэльман. Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны? 25.09.2026 43:31
Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл па вяртанні з Мінска ізноў агучыў, што ў размовах з Лукашэнкам апошні кажа пра жаданне бачыць яго ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Пуціным. Каб такім чынам бакі маглі хутчэй зразумець адзін аднаго і паразумецца ў пытанні спынення вайны ва Украіне. Пытанне толькі ў пазіцыі Кіева адносна такога пасярэдніцтва. Вось выглядае на тое, што неўзабаве і ў ЕС па...
Аляксандр Кныровіч. Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага 25.09.2026 39:41
Пакуль усе абмяркоўваюць “калійную здзелку стагоддзя” паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, беларусы ў Беларусі жывуць далёка ад гэтага ўсяго. Да прыкладу, думаюць, чым ім адгукнецца тое, што Лукашэнка зацікавіўся пытаннем парковак у Мінску. А яшчэ — што будзе з арэндным (і не толькі) жыллём. Бо і там, як высвятляецца, парадку без Лукашэнкі няма. Беларусы ж дыяспары сочаць за Ціханоўскімі. З аднаго боку...
Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября 24.09.2026 37:10
Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio
Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу? 24.09.2026 50:23
У той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядом...
Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка 24.09.2026 43:57
На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай. Ці варта...
Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню 24.09.2026 56:21
24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе,...
Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі? 24.09.2026 43:50
Насуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыў...
Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі 24.09.2026 42:00
Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду...
Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября 23.09.2026 40:28
Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio
Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца? 23.09.2026 59:18
На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам...
Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? 23.09.2026 43:11
Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага к...
Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро” 23.09.2026 41:11
Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны дола...
Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября 22.09.2026 41:07
Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio
Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні 22.09.2026 47:24
Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атр...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.