Радыё Свабода
ПіК Свабоды
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Чалы: Лукашэнка перажывае велізарную адзіноту і ўсё больш губляе сувязь з рэальнасьцю 10.07.2026 46:58
У ПіКу Свабоды падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым. Праз 26 гадоў ад выкраданьня Зьмітра Завадзкага былая калега Інга Хрушчова назвала людзей з атачэньня Лукашэнкі, якія могуць ведаць, што насамрэч здарылася са Зьмітром.
Лукашэнка запрашае ўзбэкаў жыць у Беларусі. У чарнобыльскай зоне плянуюць будоўлю. Някляеву – 80 год 09.07.2026 11:37
У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 9 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
Ад «хаатычных цэнаў» да «абас.аных кароваў»: Лукашэнка ратуе свае праекты? Навіны 8 ліпеня 08.07.2026 11:05
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 8 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.
Лукашэнка не пашле ў «бойню»? Што стаіць за памілаваньнямі. Трыюмф «вікінгаў». Навіны 7 ліпеня 07.07.2026 10:25
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 7 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.
Судзяць расейца, які кінуў акурак і хаміў. Памёр былы амбасадар у Нямеччыне. Навіны 6 чэрвеня 07.07.2026 10:47
У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 6 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
Шрайбман: які ўльтыматум Кіева ня прыме Лукашэнка. Абламейка: як ён выкарыстоўвае вайну 03.07.2026 55:57
Чаму ўлады па-рознаму адрэагавалі на ўдары дронаў па беларускіх аўтобусах? Якія прыватныя і палітычныя вынікі паездкі Лукашэнкі ў Расею, Кітай, Інданэзію і М'янму? Як афіцыйны Менск будзе рэагаваць на новыя ўльтыматумы Зяленскага? Як падзеі Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі пераклікаюцца з паўнамаштабнай вайной Расеі супраць Украіны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі...
Дрон зноў атакаваў беларускі аўтобус. Расейцы на запраўках Беларусі. Фэст у Будславе 02.07.2026 12:07
У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 2 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
32 памілаваныя. Навуковы цэнтар для Колі? Рэтрансьлятары ў Беларусі зьнішчылі? Навіны 1 ліпеня 01.07.2026 10:15
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 32 чалавек. Ад сёньня беларускія банкі патрабуюць геалякацыю, калі вы хочаце карыстацца іх мабільнымі праграмамі. Ці купіць Інданэзія беларускі калійны камбінат?
Лукашэнка паляцеў на выпускны сына ў Пэкін. +40,4°С – рэкорд за 145 гадоў. Навіны 30 чэрвеня 30.06.2026 11:47
Лукашэнка прыляцеў у Пэкін ня толькі на перамовы, але на выпускны сына Мікаля, і ўжо ёсьць пытаньні, ці законна ён скарыстаўся дзяржаўным самалётам дзеля сямейнай падзеі. Беларусь склікала Раду бясьпекі ААН праз удар па аўтобусе з дзецьмі пад Бранскам. А ў краіне тым часам — гістарычная сьпёка: у Пінску зафіксавалі абсалютны тэмпэратурны рэкорд за 145 гадоў назіраньняў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай С...
Лукашэнка паміж Пуціным і Сі: што было за зачыненымі дзьвярыма. Сьпёка забівае. Навіны 29 чэрвеня 29.06.2026 14:40
Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся? Эўропу накрыла рэкордная сьпёка – і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. Раскажам пра тых, каму найцяжэй – сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку. І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш. У "ПіКу Свабоды" з Га...
Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Новыя дэталі выкраданьня Котава. Шэйман пашырае імпэрыю 26.06.2026 1:03:18
У “ПіКу Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць. Сёньня мы пагаворым пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь мацней дапамагала ў вайне супраць Украіны? Як Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі. Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны б...
Ці выканаў Лукашэнка ўльтыматум Зяленскага і што будзе далей. Навіны 25 чэрвеня 25.06.2026 10:49
Зяленскі кажа, што Лукашэнка выканаў ультыматум. Але Украіна рыхтуецца да новага фронту з боку Беларусі і эвакуюе памежныя вёскі. На Горадзеншчыне праводзяць мабілізацыйныя вучэньні. Палітвязень, былы добраахвотнік Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт за кратамі. У Беларусі зноў гараць аўтобусы. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра падзеі 25 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад белмовы 24.06.2026 10:44
Калі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За 3 дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею. Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як...
Тры дні да канца ультыматуму. Польшча пра візы, Коўл пра палітвязьняў, Сабаленка пра вясельле 23.06.2026 9:21
За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы – з сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. У выпуску таксама: адказ Польшчы на пытаньне пра візавыя запрашэньні для сваякоў беларусаў у эміграцыі, чаканьні ад новага візыту спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла ў Менск і навіны пра вясельле першай раке...
Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы Зяленскага 22.06.2026 36:54
Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пе...
Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі 19.06.2026 44:06
Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбе...
Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава 18.06.2026 13:59
Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла я...
Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар 18.06.2026 11:01
Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол 16.06.2026 14:16
Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны...
Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка» 15.06.2026 12:57
Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды».
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.