Euroradio

Навіны свету за 5 хвілін

News BE ↓ 125 episodes

Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jan 24, 2025

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам 24.01.2025

Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”

SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's 17.01.2025

SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's by Euroradio

Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы 10.01.2025

Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”. Неспакойна і ў В...

Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы 03.01.2025

Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.

Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі 27.12.2024

Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця. Падрабязней пра гэта, а таксама пра т...

Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі 20.12.2024

Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным. Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў 13.12.2024

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў. Пра тое, ш...

Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы 06.12.2024

Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата. Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай рубр...

Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы 29.11.2024

Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства. ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі. Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen. Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель. Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".

Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку 22.11.2024

Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы 15.11.2024

Традыцыйны агляд сусветных навін — за 30 кастрычніка 2024 года.

Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы 06.11.2024

У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка 01.11.2024

У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі. Падрабязней пра...

Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября 21.10.2024

Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября by Euroradio

Маск купляе галасы Трампу, а свету пагражае нястача вады — #ІхНоравы 18.10.2024

Мільярдэр Ілан Маск дапамагае Дональду Трампу стаць прэзідэнтам ЗША, а брытанскія музейшчыкі змагаюцца з акцыямі экаактывістаў. Дзе Еўрасаюз хоча ўтрымліваць дэпартаваных эмігрантаў і як можа змяніцца свет у наступнае дзесяцігоддзе, калі скончацца запасы прэснай вады.

Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы 11.10.2024

Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве. А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай. Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.

Іх норавы: Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены 04.10.2024

У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы. Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека 20.09.2024

Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”. Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на прасека? Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей

Іх норавы: Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік, а супертайфун пагражае Кітаю 06.09.2024

У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней пра ўсё гэта, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.

Інфаркт у шумным раёне і хлопчык, які пасадзіў 17 тысяч дрэў 30.08.2024

Вучоныя высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мілліоны жыхароў, якія церпяць ад моцнага тайфуна “Шаньшань”. Некалькі чалавек ужо загінула. Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй у тры футбольныя палі, а ў Чэхіі дзеці любяць хадзіць у школу, бо маюць даверлівыя адносіны з настаўнікамі ды інш...

Як клуб The Beatles стаў апартаментамі і скандал у Louis Vuitton 23.08.2024

У Louis Vuitton — праблемы. Адна з кліентак буціка засталася незадаволеная прыёмам і вырашыла адпомсціць нахабным прадаўцам. Тым часам памяшканні клуба, дзе на ранніх этапах выступаў знакаміты квартэт The Beatles, выставілі на Airbnb. Цяпер турысты з усяго света могуць прыязджаць сюды за сапраўдным ліверпульскім настроем. Дзе яшчэ можна файна адпачыць, нават калі вы на інвалідным вазку, і якія цуд...

Жабы, якія забіваюць кракадзілаў, і сабачкі з вокладкі Vogue 16.08.2024

Невераемна, але факт! За тры гады жабы атруцілі амаль палову кракадзілаў на поўначы Аўстраліі. Навукоўцы ўжо прыдумалі, як з гэтым змагацца, але колькі кракадзілавых слёз пральецца падчас гэтай няроўнай барацьбы, невядома. Тым часам Vogue запускае новы праект, прысвечаны сабачкам у свеце моды. Некаторыя з іх ужо паспелі мільгануць на вокладках знакамітага часопіса. Пра тое, які дыван расквітнеў у...

Разборкі Маска і Мадура і пагроза малпавай воспы ў Афрыцы 09.08.2024

Прэзідэнта Венесуэлы дадзеў Ілан Маск і яго сэрвіс Х. Брытанскія спажыўцы пачнуць выкарыстоўваць менш пластыку. Японцы чакаюць маштабнага землятрусу, а афрыканцы — пандэміі малпавай воспы. Расказваем, што адбываецца ў свеце, пакуль нехта (можа, УСУ?) праводзіць ваенную аперацыю ў Курскай вобласці Расіі.

Вандалы на Алімпіядзе і царква, якая палівае кветкі — #ІхНоравы 26.07.2024

Каманда вандалаў пагражае сарваць Алімпіяду ў Францыі, і гэта не жарт. З-за падпалаў і іншых інцыдэнтаў у Парыжы спынены рух цягнікоў. Тым часам у адным з гарадоў Германіі знайшлі незвычайны спосаб далучаць вернікаў да Бога. Цяпер людзі, якія з'язджаюць у адпачынак, могуць пакідаць там кветкі "на ператрымку". Падрабязней пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей

Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы 19.07.2024

Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі. Тым часам брытанскі манарх Карл III надаў каралеўскі тытул рэдкім залацістым козам, зрабіўшы камплімент адценню іх светла-русай шорсткі. Падр...

Listen to the Навіны свету за 5 хвілін podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.