Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў 05.11.2025 51:31
У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праект...
Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў 02.11.2025 54:05
Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў. Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоў...
Туск і Качыньскі рыхтуюцца да выбараў: усім папіццот | Вынікі апытанняў: хто фаварыт на выбарах? 30.10.2025 52:16
Галоўныя партыі Польшчы рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды лідары ПіС (Права і справядлівасць) і ПО (Грамадзянская платформа) Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск правялі вялікія канферэнцыі. Качыньскі шукаў новую праграму 500+, якая павярне яго да ўлады: пэўныя прапановы былі моцна сацыялістычныя. Туск шмат натхняў і казаў пра аб’яднанне, а яшчэ абнавіў новую назву партыі (ні...
Туск помсціць Тшаскоўскаму за выбары? Што далей будзе з Рафалам і начны скандал у Варшаве 22.10.2025 36:53
Былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі даў першае вялікае інтэрв’ю пасля выбараў: разбіраем галоўнае. Скандал у Варшаве вакол забароны на продаж алкаголю ноччу і прычым тут Туск і Тшаскоўскі. І пра будучыню прэзідэнта польскай сталіцы: ці чакаць палітыка на наступных выбарах? Ці, можа, у Еўрапарламенце? Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымай...
Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову 19.10.2025 37:27
Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя? Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зробле...
Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў 16.10.2025 46:30
Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў. Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яр...
Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей? 08.10.2025 45:27
Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні. А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, шт...
Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь 05.10.2025 38:58
Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуск...
Лех Валенса: герой ці здраднік? Гісторыя вызваліцеля Польшчы ад камунізма і адыёзнага прэзідэнта 01.10.2025 38:59
Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы. Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад барац...
Што вы не ведалі пра налёт расейскіх дронаў на Польшчу: дэталі ад авіяцыйнага інжынера 28.09.2025 30:13
Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта. А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як п...
Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага 24.09.2025 38:11
Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары. Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэ...
Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна 22.09.2025 38:41
Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не с...
Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна 17.09.2025 48:39
Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ноч...
У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу 14.09.2025 42:56
Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee...
Што з польскім грамадзянствам для мігрантаў, посьпехі Наўроцкага ў ЗША, новая праца Дуды 11.09.2025 49:05
Караль Наўроцкі выглядае шчаслівым пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Вашынгтоне: што там адбылося? Пра што дамовіўся прэзідэнт Польшчы з калегам з ЗША? Як паспелі паспрачацца ўрад і каманда прэзідэнта з нагоды паездкі Наўроцкага? І другая тэма выпуска: новы праект урада пра падтрымку Украіны. Што ў ім прапануецца і ці ёсць там нешта пра падаўжэння тэрміна для атрымання грамадзянства? Разважаем...
Што хоча змяніць Наўроцкі для мігрантаў у Польшчы | Ці трэба будзе чакаць грамадзянства 15 гадоў? 03.09.2025 42:18
Што будзе пасля вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе Украіне? Ці прымуць у Польшчы прапанову прэзідэнта, каб павялічыць срок атрымання польскага грамадзянства? І які галоўны фейк пра атрыманне замежнікамі грамадзянства жыве ў Польшчы? Гэта новы выпуск пра гучнае вета прэзідэнта Наўроцкага. Гэта падкаст «Зроблена ў Польшчы», які мы запісалі з гледачамі і глядачкамі ўжывую....
Наўроцкі будуе новую Польшчу? Чаму Туска і Наўроцкага не было ў Вашынгтоне, палякі пра перамовы 27.08.2025 36:09
Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі хоча перапісаць канстытуцыю і пераўтварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Наколькі гэта сур’ёзна? Што кажуць іншыя палітыкі? Чаго хочуць грамадзяне Польшчы? І ці сапраўды Польшчы патрэбная змена канстытуцыі? А таксама: чаму ні Туска, ні Наўроцкага не было на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне (тэорыі!), і што палякі думаю пра мірныя перамовы Расіі і...
Як Польшча змянілася для мігрантаў за 20 гадоў: асабісты досьвед беларуса 24.08.2025 34:51
Як змянілася Польшча за 20 гадоў? Як ставіліся да мігрантаў у Польшчы 20 гадоў таму? Колькі трэба часу мігранту, каб пачаць адчуваць сябе як дома ў новай краіне? На гэтыя і іншыя пытанні адказваем у новай сумеснай рубрыцы падкастаў «Зроблена ў Польшчы» і «Праца-Ваца». Вядоўца Таня Дзямчук будзе размаўляць з мігрантамі ў Польшчы, якія тут абжыліся і могуць распавесці, як гэта зрабілі. Першы госць —...
Шалёны тыдзень прэзідэнта Наўроцкага: сазвон з Трампам, біцуха з акна палаца і фан-сектар «Лехіі» 20.08.2025 37:27
Караль Наўроцкі моцна пачаў свой прэзідэнцкі тэрмін. Пасля інаўгурацыі ён схадзіў на фан-сектар гданьскай «Лехіі», паказаў мускулы ў акно прэзідэнцкага палаца і перахапіў сустрэчу з Трампам у Дональда Туска. А яшчэ — выступіў на вайсковым парадзе і прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Польшчы, загаварыў пра тое, каб павялічыць польскую армію да 500 тысяч чалавек. І гэта толькі за першыя 10 дзён! Новы...
Чаму палякі так абурыліся на канцэрт Каржа ў Варшаве? Тлумачым дэпартацыі, шок і галоўныя прэтэнзіі 16.08.2025 42:42
Канцэрт беларуса Макса Каржа на забітым фанатамі стадыёне Нарадовым у Варшаве выклікаў буру хэйту: полькі і палякі пісалі пра дзікуноў з Усходу, польскія палітыкі адпраўлялі наведвальнікаў на фронт. У выніку прэм’ер Польшчы Дональд Туск аб’явіў пра дэпартацыі 63 чалавек за злачынствы падчас канцэрту Каржа. Але чаму выступ беларуса выклікаў такую рэакцыю польскага грамадства? Што абурыла полек і па...
Стасункі з Украінай, пытанне мігрантаў, развал ураду Туска: чаго чакаць ад прэзідэнта Наўроцкага 14.08.2025 33:39
Караль Наўроцкі з 6 жніўня заступае на пасаду прэзідэнта Польшчы. Пасля перамогі на выбарах прайшло 2 месяцы, з таго часу мы ўжо больш ведаем пра планы прэзідэнта Наўроцкага. Чаго ад яго чакаць? Якая будзе галоўная мэта прэзідэнтуры Караля Наўроцкага? Ці варта баяцца Дональду Туску? Якіх зменаў чакаць у пытаннях міграцыі і стасункаў з Украінай? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы р...
Новы скандал, над якім жартуе ўся Польша: урад Туска размеркаваў грошы на яхты і клуб для дарослых 13.08.2025 42:55
Польскія прадпрымальнікі атрымалі ад Еўрапейскага саюза грошы на яхты, салярыі, рэмонт кватэр і нават на клуб для дарослых. Урад Дональда Туска гэта зацвердзіў. Што адбываецца? Што гэта за грошы з KPO (і што такое KPO), якія атрымалі бізнэсоўцы? Калі гэта грошы, якія выдзяляліся яшчэ падчас пандэміі, то чаму мы праіх размаўляем толькі зараз? Абмяркоўваем вялікі скандал, над якім жартуе і з якога з...
Мэнтцэн абразіў Качыньскага: раскол паміж ПіС і Канфедэрацыяй па пытанні міграцыі 03.08.2025 26:33
Галоўнае супрацьстаянне польскай палітыкі прама зараз: Славамір Мэнтцэн супраць Яраслава Качыньскага. Як так атрымалася, што дзве партыі, якія быццам бы павінны стварыць кааліцыю на наступных выбарах, так актыўна сварацца? Чаму гэта асабліва важна для нас: адзін з пунктаў падзелу — пытанне міграцыі. Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра новы канфлікт паміж Славамірам Мэнтцэнам з «Канфедэ...
Вынікі прэзідэнта Дуды: галоўныя дасягненні і паразы за 10 гадоў | Падтрымка беларусаў і Украіны 30.07.2025 33:36
Анджэй Дуда сыходзіць на прэзідэнцкую пенсію — з 6 жніўня ў Польшчы будзе новы прэзідэнт: Караль Наўроцкі. Гэтым выпускам падкаст «Зроблена ў Польшчы» ў экспрэс-фармаце ўзгадвае галоўныя моманты двух кадэнцый Дуды. Галоўныя дасягненні, паразы і мемныя моманты. Як так адбылося, што чалавек, якога называлі «ручкай Качыньскага», не размаўляе з лідарам партыі ПіС з 2017 года? 👏 Падтрымайце падкаст, к...
Мэнтцэн хоча выгнаць мігрантаў з Польшчы? Пратэсты супраць іншаземцаў і фэйкі пра мігрантаў 23.07.2025 39:00
Пратэсты супраць міграцыі ў 80 гарадах Польшчы: што адбываецца і ці трэба хвалявацца? Што кажуць Славамір Мэнтцэн і іншыя палітыкі пра мігрантаў? Ці сапраўды пратэсты напраўлены толькі супраць нелегальнай міграцыі? Як такія антымігранція акцыі псуюць жыццё не толькі мігрантам, але і ўсёй Польшчы? Абмяркоўваем пратэсты супраць міграцыі ў Польшчы, міфы пра мігрантаў у Польшчы, а таксама колькі гроша...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.