Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

News BE ↓ 124 episodes

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

Author

Зроблена ў Польшчы

Category

News

Podcast website

buymeacoffee.com

Latest episode

Jul 8, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Хто заменіць Туска? Качыньскі хоча разваліць урад, Сікорскі абараняе мігрантаў у Польшчы 17.07.2025

Прэм’ер Дональд Туск, падаецца, губляе кантроль над кааліцыйным урадам. Рэканструкцыя зацягваецца, праблемы ніхто не вырашае. Маршал Сейма Шыман Галоўня на гэтым фоне дамаўляецца з Яраславам Качыньскім (так кажуць): ёсць новыя падрабязнасці таемных сустрэч. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі моцна выступіў супраць антымігранцкіх настрояў: добры ці дрэнны знак? А таксама Гжэгаж Браўн,...

Сакрэт Галоўні і Качыньскага, бура вакол ураду Туска, Польшча зачыніла межы з Германіяй і Літвой 09.07.2025

Шыман Галоўня і Яраслаў Качыньскі тайна сустрэліся ноччу ў кватэры польскага дэпутата — цяпер іх сустрэчу абмяркоўвае ўся Польшча (і мы). Аб чым дамаўляліся маршал Сэйму і лідар ПіС? Ці гэта здрада Шымана Галоўні і развал кіруючай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? Тэорыі, рэакцыі палітыкаў — абмяркоўваем усё, што вядома. Другая вяліка тэма — міграцыя. Польша павярнула часовы кантроль на ме...

Што ўкраінскія бежанцы далі Польшчы, колькі новых беларусаў з польскімі пашпартамі, крызіс на мяжы 02.07.2025

Вялікі скандал на польскай мяжы: замест паліцыі і памежнікаў машыны цяпер правяраюць грамадзянскія патрулі. Што адбываецца і з чаго ўсё пачалося? Спойлер: пакуль мы абмяркоўвалі скандал, урад Дональда Туска ўвёў часовы кантроль на межах Польшчы з Нямеччынай і Літвой. Што яшчэ адбываецца ў польскай палітыцы і вакол яе: Яраслава Качыньскага зноў абралі прэзэсам партыі Права і справядлівасць, выйшаў...

Сварка Дуды і Туска вакол выбараў, антымігранцкі скандал на 1 млн праглядаў: Польшча пасля выбараў 25.06.2025

Палітычнае жыццё Польшчы працягвае бурліць! Не заціхае скандал вакол пераліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Палітык Раман Гертых заклікае пералічыць галасы, нават Дональд Туск стаў больш радыкальным у сваіх ацэнках. Да чаго гэта прывядзе? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». Таксама шмат гаворым пра ксенафобію (нажаль): відэа з парай палякаў, якія абражаюць украінку і бел...

Ці будзе пералік галасоў? Усё пра фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта Польшчы | Што з урадам Туска 18.06.2025

Польша абмяркоўвае фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах. Ёсць пацверджанні таго, што на некаторых участках для галасавання пераблыталі галасы кандыдатаў: вынік Наўроцкага запісалі Тшаскоўскаму і наадварот. Што гэта: звычайныя памылкі ці сістэма? І што за трэнінгі праводзіў ПіС перад выбарамі? Ну і галоўнае: ці магчымы пералік галасоў ці нават перавыбары? Таксама абмеркавалі, навошта ўраду Дональд...

Чаму Тшаскоўскі прайграў выбары? 10 прычын: нелюбоў да Туска, правал у інтэрнэце, фокус на Наўроцкім 11.06.2025

Рафал Тшаскоўскі выглядаў фаварытам выбараў прэзідэнта Польшчы — аж да саміх выбараў. Як так атрымалася, што ён прайграў палітыку-навічку Каралю Наўроцкаму, пра якога дрэнна ведалі нават у партыі Права і справядлівасць? Гэта вялікі разбор прычын паразы Рафала Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ад падкаста «Зроблена ў Польшчы». Узгадваем антырэйтынг прэм’ера Дональда Туска, дзіўныя рухі...

Чаго чакаць беларусам ад новага прэзідэнта Польшчы? | Датэрміновыя выбары, Качыньскі супраць Туска 05.06.2025

Караль Наўроцкі выйграў выбары — кандыдат з падтрымкай ад партыі Права і справядлівасць стаў прэзідэнтам Польшчы. Але прыкладна дзве гадзіны шмат людзей жылі з адчуванне, што перамог Рафал Тшаскоўскі: чаму так адбылося? Таксама паглыбіліся ў лічбы: хто галасаваў за Наўроцкага, а хто за Тшаскоўскага. А таксама: што будзе з пытаннем мігрантаў і беларусаў у прыватнасці з прэзідэнтам Наўроцкім? Чаго ч...

Экзітполы памыліліся: Караль Наўроцкі — новы прэзідэнт Польшчы 02.06.2025

Караль Наўроцкі — новы прэзідэнт Польшчы. Экзітполы памыліліся, калі аддалі перамогу Рафалу Тшаскоўскаму адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў. Але ўжо ў першым late poll сітуацыя змянілася і перавага была на баку Караля Наўроцкага. Пасля падліку ўсіх галасоў Караль Наўроцкі атрымаў 50,89%, Рафал Тшаскоўскі — 49,11%. Розніца паміж вынікам кандыдатаў склала менш за 400,000 галасоў. За кожнага з к...

Гэты жарт патопіць Тшаскоўскага? Расчараванне беларусаў Падляшша, Наўроцкі стаў фаварытам выбараў 23.05.2025

Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі памяняліся месцамі, Славамір Мэнтцэн можа вырашыць, хто стане прэзідэнтам — аналіз першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Бонус: за каго прагаласавала беларуская меншасць Польшчы, а таксама полькі і палякі ў Беларусі. Таксама — галоўная з падзей першых дзён пасля выбараў: жарт, які можа патапіць Тшаскоўскага, скандал вакол новых дэбатаў і пончыкі ад кандыда...

Наўроцкі прайграе выбары праз скандал з кватэрай? Вынікі апошніх дэбатаў перад першым турам 16.05.2025

Выбары ў прэзідэнты Польшчы адбудуцца ўжо 18 траўня — засталося некалькі дзён. Прайшлі апошнія дэбаты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы: хто на іх выйграў, а хто прайграў? Хвалім Наўроцкага і Беят, здзіўляемся дрэннай форме Тшаскоўскага, рэспектуем Станоўскаму, які ўзняў важную тэму. Перад першым турам выбараў таксама паглядзелі на вынікі апошніх апытанняў і паразважалі, як змяніліся іх вынікі...

Выбары ў Польшчы: падкаст, пасля якога вы ўсё зразумееце | Галоўныя фаварыты, адрозненні кандыдатаў 07.05.2025

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» адказывае на базавыя пытанні перад выбарамі ў прэзідэнты Польшчы. Калі адбудуцца выбары? Хто галоўныя фаварыты і хто можа стаць прэзідэнтам? Чым адрозніваюцца кандыдаты ў прэзідэнты? На колькі гадоў абіраюць прэзідэнта? Ці можна давяраць апытанням? Ці ёсць на польскіх выбарах фальсіфікацыі і ці крута ўвогуле быць прэзідэнтам Польшчы: на што ён уплывае? Дашліце гэтае ві...

Галоўня за мігрантаў, Наўроцкі крадзе галасы Мэнтцэна | Як палепшыць жыццё мігрантаў у Польшчы 30.04.2025

Славамір Мэнтцэн страціў падтрымку і шансы на другі тур. Яго галасы адышлі кандыдату ад ПіС Каралю Наўроцкаму. А Шыман Галоўня перарадзіўся як кандыдат у прэзідэнты і павярнуўся да змаганне за трэцяе месца. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» абмяркоўваем кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы, якія пазмагаюцца за трэцяе месца на выбарах 2025 года. А таксама распавядаем, што кажа Шыман Галоўня пра пытан...

Тшаскоўскі ўзарваўся, Мэнтцэн правакаваў, Наўроцкі робіць поспехі | Рэакцыя на прэзідэнцкія дэбаты 29.04.2025

Рэакцыя на новыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы ў Super Express. Гэта былі ўнікальныя дэбаты, падчас якіх яны толькі задавалі пытанні адно аднаму. Дзякуючы гэтаму гледачы і глядачкі пабачылі шмат міні-дуэляў: Тшаскоўскі супраць Наўроцкага, Галоўня супраць Мэнтцэна і іншыя. Як змяніліся Тшаскоўскі і Наўроцкі з мінулых дэбатаў, перфомансы Мэнтцэна, моцныя рэакцыі Беят, крынж ад Мацяка і Браў...

Дэбаты: правал Тшаскоўскага, трыўмф Галоўні | Як Качыньскі і Валенса прайгралі выбары пасля дэбатаў 23.04.2025

Прэзідэнцкія дэбаты перад выбарамі ў Польшчы: што яны змянілі? Тшаскоўскі і Мэнтцэн губляюць падтрымку. Шыман Галоўня і Караль Наўроцкі маюць повады да радасці. Разбор дэбатаў у TV Republika: ці ў тэлеканала атрымалася зладзіць сапраўдныя дэбаты? І як серыя дэбатаў паўплывала на бягучую прэзідэнцкую кампанію ў Польшчы? Таксама заглянем у гісторыю дэбатаў: як Лех Валенса і Яраслаў Качыньскі прайгра...

За каго галасаваць беларусам Польшчы: што абяцаюць Тшаскоўскі, Наўроцкі і Мэнтцэн перад выбарамі 16.04.2025

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разабраў праграмы кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы і спрабуе зразумець, хто з прэзідэнтаў будзе лепшым для беларусаў Польшчы. Абмяркоўваем галоўныя абяцанні фаварытаў прэзідэнцкіх выбараў: Рафала Тшаскоўскага, Караля Наўроцкага і Славаміра Мэнтцэна. Хто з кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы абяцае панізіць падаткі і павысіць нараджальнасць, хто скасуе забарону абортаў, а хт...

Рэакцыя на першыя прэзідэнцкія дэбаты: галоўны крынж, хто перамог і прайграў | Выбары ў Польшчы 13.04.2025

Рафал Тшаскоўскі выклікаў на дэбаты Караля Наўроцкага, але ўсё пайшло не па плане. Дэбатаў было двое, на іх прыехала шмат кандыдатаў, а Рафал Тшаскоўскі, у выніку, не тое каб выйграў. У спецвыпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў палявых умовах абмяркоўваем першыя дэбаты перад выбарамі ў прэзідэнты Польшчы. Адбыліся яны 11 красавіка ў знакамітым горадзе Коньске. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам па...

Сцэнары для Польшчы пасля выбараў: развал ПіС, крызіс урада Туска, новыя датэрміновыя выбары 09.04.2025

Хто стане наступным прэзідэнтам Польшчы ў выніку выбараў-2025? Хто б з кандыдатаў ні выйграў, краіну і далей чакаюць бурныя падзеі. На нашую думку, нават з прэзідэнтам Рафалам Тшаскоўскім у Польшчы могуць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары. А што будзе, калі Караль Наўроцкі стане прэзідэнтам? Што будзе з урадам Дональда Туска і ці застанецца ён прэм’ерам Польшчы? А калі на выбарах пераможа С...

Хто стане новым прэзідэнтам Польшчы: Тшаскоўскі, Наўроцкі ці Мэнтцэн? Прагноз вынікаў выбараў 2025 02.04.2025

1 чэрвеня мы даведаемся, хто стане новым прэзідэнтам Польшчы па выніках выбараў: чакаць фінальныя лічбы кандыдатаў засталося некалькі тыдняў. Каб чакаць было цікавей, мы з дапамогай магіі, сабакі і штучнага інтэлекту зрабілі найбольш дакладны прагноз вынікаў выбараў у прэзідэнты Польшчы 2025 года. Каго з кандыдатаў выбраў сабака Тофі? Што паказала варажба па кнізе: прэзідэнтам стане Рафал Тшаскоўс...

Выбары ў Польшчы: 82% беларусаў прагаласавалі за гэтага прэзідэнта | Мэнтцэн пераможа з Тшаскоўскім? 26.03.2025

Выбары ў Польшчы 2025 года усё бліжэй. Што адбываецца з галоўнымі кандыдатамі і за каго прагаласуюць беларусы, якіх усё больш у Польшчы? Спрабуем разабрацца! У другі тур выбараў могуць патрапіць і Славамір Мэнтцэн, і Караль Наўроцкі: хто з іх больш небяспечны для фаварыта Рафала Тшаскоўскага? І хто з кандыдатаў з большай верагоднасцю стане прэзідэнтам Польшы? Таксама ў выпуску: прэзідэнт, за якога...

Польшча пачне дэпартацыю беларусаў? Галоўныя злачынцы сярод мігрантаў, Мэнтцэн у другім туры выбараў 19.03.2025

Славамір Мэнтцэн даганяе Караля Наўроцкага ў даследаваннях і рвецца ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў 2025 года! У чым сакрэт паспяховай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Польшчы ад Канфедэрацыі? І чаму сярод маладых людзей Мэнтцэн перамог бы ўжо ў першым туры прэзідэнтскіх выбараў 2025 у Польшчы? Рапарт аб злачыннасці сярод мігрантаў у Польшчы: як беларусы выглядаюць на фоне іншых нацыянальнасцяў? Ч...

Туск шкодзіць Тшаскоўскаму перад выбарамі, Наўроцкі — міма 2-га тура, Галоўня можа зняцца з гонкі 12.03.2025

Да выбараў у прэзідэнты Польшчы засталося 2 месяцы, таму падкаст «Зроблена ў Польшчы» бліжэй прыглядаецца да галоўных кандыдатаў. Рафал Тшаскоўскі — 100% фаварыт, але яму шкодзяць свае. Караль Наўроцкі не падабаецца нават выбаршчыкам партыі ПіС і мае ўсе шансы праляцець міма другога тура. Сітуацыя Шымана Галоўні такая, што можна здымацца з выбараў. А для каго гэтая кампанія добрая? 👏 Падтрымайце...

Тшаскоўскі прайграў бы ёй на выбарах-2025 | Роля першай дамы ў польскай палітыцы 06.03.2025

У партыі ПіС Яраслава Качыньскага ёсць еўрадэпутатка, якая магла б перамагчы на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе — гэта Беата Шыдла. Але чаму замест яе з Рафалам Тшаскоўскім змагаецца Караль Наўроцкі? І ці магчымая яшчэ замена кандыдата ад Права і справядлівасці? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patr...

Трамп дамовіцца з Пуціным? Роля Польшчы ў перамовах па Украіне | Дзяржпераварот Туска, якога не было 26.02.2025

Трамп кажа пра перамовы з Расіяй, добра кажа пра Пуціна і крытыкуе Зяленскага: што адбываецца? Прэзідэнт ЗША дамаўляецца з Пуціным аб падзеле Украіны? Ці прамова віцэ-прэзідэнта Вэнса ў Мюнхене азначае абвяшчэнне Новага сусветнага парадку? І як на гэта рэагуе Еўропа? А як выглядае сітуацыя Польшчы? Што робяйь польскі ўрад на чале з Тускам і прэзідэнт Дуда? І як выглядалі візіты генерала Кэлага і м...

Чаму палякі ўсё горш ставяцца да ўкраінцаў? | Як палякі самі сталі ахвярамі ксенафобіі ў Брытаніі 19.02.2025

Апытанні паказваюць: стаўленне палякаў да ўкраінцаў пагаршаецца. Але чаму? І як хейт да ўкраінцаў ўплывае на беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разбіраецца ў дынаміцы польска-украінскіх стасункаў, а таксама ўзгадвае стаўленне брытанцаў да палякаў перад Брэксітам — і знаходзіць шмат падобнага да сітуацыі ў Польшчы з мігрантамі з Украіны. Таксама абмеркавалі фейкі пра ўкр...

Розніца паміж беларусамі і ўкраінцамі ў Польшчы | Як мігранты ратуюць польскую эканоміку 12.02.2025

Ці гэта праўда, што мігранты ў Польшчы жывуць на сацыяльныя выплаты? Нацбанк Польшчы апублікаваў справаздачы пра мігрантаў з Беларусі і Украіны, а вядоўцы падкаста «Зроблена ў Польшчы» прачыталі гэтыя дакументы і распавядаюць галоўнае: пра заробкі, сферы працы, польскую мову і планы на грамадзянства і жыццё ў Польшчы. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https:...

Listen to the Зроблена ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.