Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

News BE ↓ 124 episodes

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

Author

Зроблена ў Польшчы

Category

News

Podcast website

buymeacoffee.com

Latest episode

Jul 8, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Наўроцкі стане прэзідэнтам? | Антыукраінскія настроі перад выбарамі | Туск не выконвае абяцанні 05.02.2025

Чаму Кірылу сорамна за кампанію двух галоўных кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы: Рафала Тшаскоўскага і Караля Наўроцкага? Адкуль у прэзідэнцкай кампаніі антыўкраінская тэма? Як Тшаскоўскі спрабуе выглядаць як Радаслаў Сікорскі? Як на гэта зарэагуе ягоны электарат? Скандалы вакол Караля Наўроцкага: як гэта можа паўплываць на ягоную падтрымку? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:...

Дэпутат ПіС збег у Венгрыю | Праблемы кандыдатаў ад Левых | Афера з Фондам справедлівасці 29.01.2025

Дэпутат Яраслава Качыньскага атрымаў палітычны прытулак у Віктара Орбана ў Венгрыі: што адбываецца? Вядомы асноўныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы ад Левых: кароткія прафайлы і іх невялікія шансы. Як фонд з добрай ідэяй пераўтварыўся ў прыватную скарбонку кааліцыянта Права і справядлівасці? Галоўныя палітычныя навіны і падзеі Польшчы ў падкасце «Зроблена ў Польшчы». 🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варш...

Сусветная рэвалюцыя Трампа: што з Польшчай? | Наўроцкі даганяе Тшаскоўскага | Скандал з WOŚP 22.01.2025

«Распачалася залатая эра Амерыкі», — сказаў Дональд Трамп пасля інаўгурацыі 20 студзеня. Што гэта азначае для свету і Польшчы? Чаго можна спадзявацца з боку старога-новага прэзідэнта ЗША? Прэзідэнцкая кампанія афіцыйна пачалася ў Польшчы: дата выбараў, што будзе адбывацца, як увогуле стаць прэзідэнтам Польшчы і чаму задаволены Славамір Мэнтцэн? 🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве і ва Ўроцлаве: • С...

Як Качыньскі забараніў аборты ў Польшчы | Ці дазволіць аборты Тшаскоўскі, калі пераможа на выбарах? 15.01.2025

Разбор сітуацыі з абортамі ў Польшчы ў падкасце «Зроблена ў Польшчы». Гісторыя канфлікта вакол права на аборт, роля касцёла і як ПіС праз фактычную забарону абортаў у 2020 годзе прайграў наступныя выбары — гэты выпуск дапаможа разабрацца ў пытанні. Да таго ж, гэта першы эпізод з госцяй: у падкаст завітала Воля Ланеўская, феміністка, трэнерка WenDo і намінантка прэміі «Жанчына года 2024» польскага...

Пілсудскі быў беларусам? Мігранты з Беларусі — ідэальныя для Польшчы | Беларусы ў польскай палітыцы 08.01.2025

Ці праўда, што нацыянальны герой Польшчы Юзаф Пілсудскі быў беларусам? Ці існавала ў Польшчы партыя беларусаў? І чаму мігранты з Беларусі — ідэальныя для Польшчы? Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра беларускую меншасць у Польшчы і яе ўдзел у польскай палітыцы! 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon ht...

Памылка Тшаскоўскага, Галоўня ў агні, мемныя выбары | Над чым польская палітыка смяялася ў 2024-м 01.01.2025

Першы выпуск «Зроблена ў Польшчы» ў 2025 годзе! Узгадваем, з чаго смяяліся ў польскай палітыцы ўвесь 2024-ы. Шыман Галоўня ставіў на месцы дэпутатаў, Рафал Тшаскоўскі памыляўся, а кандыдаты ў дэпутаты вельмі моцна крэатывілі. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy Смешныя вы...

Галоўныя палітык і лузер Польшчы 2024 года | Плюсы ЕС і НАТА для Польшчы | Калядны СПЕЦВЫПУСК 25.12.2024

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» — з вынікамі года ў польскай палітыцы. Абмяркоўваем галоўныя падзеі, гадавіны і людзей! Абвяшчаем галоўных палітыка і лузера ў польскай палітыцы ў 2024 годзе! Хто стаў чалавекам года і чаму? І каму не пашанцавала больш за іншых? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreo...

Кандыдат ПіС даганяе Тшаскоўскага | Вялікі скандал з топавымі польскімі палітыкамі | Навіны Польшчы 18.12.2024

Усю палітычную эліту Польшчы страсае вялікі карупцыйны скандал. Як польскія палітыкі, па версіі следства, куплялі сабе дыпломы, каб зарабляць вялікія грошы? За што арыштавалі прэзідэнта Уроцлава і еўрадэпута Права і справядлівасці? Ці хлусіць Шыман Галоўня? І як Кшыштаф Босак з Канфедэрацыі блытаецца ў паказаннях? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://b...

Памылкі і дасягненні новай улады Польшчы за першы год | Ацэньваем працу ўрада Дональда Туска 11.12.2024

13 снежня 2023 года ў Польшчы ўладу пряняла Кааліцыя на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Прайшоў год — і ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» падводзім першыя вынікі працы новага ўраду. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy Ці выбаршчыкі Кааліцыі, якія горача віта...

Хто стане прэзідэнтам: Тшаскоўскі ці Наўроцкі? Чаму шчаслівы Качыньскі, праблемы кандыдатаў ПіС і ПО 04.12.2024

Вядомыя галоўныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы на выбары 2025 года. Першы абзор і параўнанне плюсаў і мінусаў Рафала Тшаскоўскага (ПО) і Караля Наўроцкага (ПіС, але ёсць нюанс). Што трэба ведаць пра будучага прэзідэнта Польшчы і яго галоўнага канкурэнта — у 15-м выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.c...

8 прычын любіць ПіС Яраслава Качыньскага: апошні пункт — спецыяльна для беларусаў 27.11.2024

Гэта не памылка: новы выпуск «Зроблена ў Польшчы» цалкам прысвечаны добрым справам партыі ПіС. Мы разбраліся, што файнага пакінула Права і Справядлівасць пасля 8 гадоў кіравання. Асобны пункт — пра справы на карысць беларусак і беларусаў. Бо не ўсё толькі дрэннае звязана ў Польшчы са знакамітым Яраславам Качыньскім. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https:/...

Перамога Трампа: адстаўка Туска і канец саюзу ЗША і Польшчы? | Cікорскі — будучы прэзідэнт Польшчы? 20.11.2024

Дональд Трамп разграміў дэмакратаў і стане 47-м Прэзідэнтам ЗША! Чаму гэта сталася магчымым, якія памылкі зрабілі дэмакраты і як гэта паўплывае на выбары ў прэзідэнты Польшчы 2025 года і стасункі паміж краінамі? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» адказывае на ўсе пытанні. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https...

Як Дуда перамог на выбарах у 2015 годзе? | Тшаскоўскі vs Сікорскі: хто лепшы? | Дзіўная гульня ПСЛ 13.11.2024

На пачатку 2015 года прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі быў упэўнены, што пераможа Анджэя Дуду ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Як так атрымалася, што чарговым прэзідэнтам стаўся малавядомы палітык Права і Справядлівасці? Чаму дзейны прэзідэнт прайграў, маючы на руках усе козыры? Ці сапраўды Дуда — выпадковы прэзідэнт? І прычым тут Павал Кукіз? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецц...

«Карупцыйныя» скандалы вакол Туска | Качыньскі на пенсію? | Гісторыі: стаўленне палякаў да беларусаў 06.11.2024

Чаму выбухнуў вялікі скандал вакол дэпутатаў «Платформы» Туска? Ці гэтыя дэпутаты парушылі закон? Як польскія дэпутаты карыстаюцца даплатамі ад дзяржавы? І як гэта можа паўплываць на кіруючую Кааліцыю? 11-ы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https...

Што зменіцца для беларусаў у Польшчы: разбор новай стратэгіі Туска | Легалізацыя аднаполых стасункаў 30.10.2024

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разабраў новую міграцыйную стратэгію ўраду Дональда Туска і распавядае галоўнае: што зменіцца для беларусаў, ці складаней будзе атрымаць візу, якія змены чакаюць тых, хто хоча атрымаць карту паляка ці грамадзянства. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblen...

Шыман Галоўня: асноўныя факты і шансы на выбарах | Скандал у асяродзі Туска | Навошта Польшчы Сенат? 23.10.2024

Як Шыман Галоўня прайшоў шлях ад шоўмэна да Маршала Сэйму? Якія ягоныя шанцы на прэзідэнцкіх выбарах-2025? І ці сапраўды ён мае беларускія карані? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Школа польскай мовы Polski Na Tak: https://polskinatak.pl/ 🇵🇱 Інстаграм школы: https:/...

Як Дуда амаль прайграў Тшаскоўскаму | Палякі не любяць беларусаў? | Ці паводка змые Кааліцыю? 16.10.2024

Скандальныя выбары прэзідэнта Польшчы. Як пандэмія амаль што давяла краіну да канстытуцыйнага крызісу? Як ПіС хацеў правесці выбары, калі забаронена выходзіць з дамоў і што такое «выбары ў канвертах». Чаму ПО змяніла кандыдата? І як тэлеканал TVP дапамог Анджэю Дудзе стаць прэзідэнтам другі раз? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zro...

Польшча цяпер горш ставіцца да беларусаў? | Візавы скандал | Тлумачым заявы Туска і Сікорскага 09.10.2024

Апошнім часам беларусам складаней прыехаць у Польшчу. Ці новая кіруючая Кааліцыя фактычна горш ставіцца да беларусаў? Што зрабіла для беларусак і беларусаў партыя «Права і Справядлівасць»? Чаму зачынілі візавую праграму ПБХ? Пра якіх «айцішнікаў» казаў Дональд Туск? І прычым тут візавы скандал? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zrob...

Мукі Качыньскага: каго прапанаваць у прэзідэнты? | Агляд галоўных польскіх СМІ | Скандал з дэпутатам 02.10.2024

Цяжкі выбар кіраўніка ПіС Яраслава Качыньскага: як знайсці ідэальнага кандыдата на пасаду прэзідэнта? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy Выбраць маладога і менш знанага палітыка, ці зрабіць стаўку на праверанага чалавека? Як палітыкі партыі ПіС змагаюцца паміж сабой за п...

Банкротства партыі Качыньскага? Дзе ПіС знойдзе грошы | Кандыдат Канфедэрацыі | Мэнтцэн vs Галоўня 25.09.2024

За што ПіС пазбавілі грошай? Ці партыі Качыньскага пагражае банкротства? Чаму Выбарчая Камісія (PKW) дзейнічае настолькі жорстка? Якая партыя ўжо некалі атрымала кару ад PKW і мусіла распрадаваць свой маёнтак? І як увогуле фінансуюцца партыі ў Польшчы? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com...

Тшаскоўскі, Сікорскі, Галоўня? Магчымыя кандыдаты на выбары прэзідэнта 2025 года 18.09.2024

У 2025 годзе скончыцца другі тэрмін прэзідэнта Анджэя Дуды і ў Польшчы адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Ужо ёсць першы афіцыйны кандыдат — гэта Славамір Мэнтцэн ад Канфедэрацыі! 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠ • Patreon ⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy Якія могуць быць іншыя кандыдаты? Як і навошта ПіС спрабуе з...

Туск vs Качыньскі: шлях ад супрацы да нянавісці | Уплыў Смаленскай трагедыі 11.09.2024

Вось ужо 20 гадоў барацьба на польскай палітычнай сцэне базуецца на супрацьстаянні двух людзей. Як так сталася, што Качыньскі і Туск дайшлі ад ідэі супольнай кааліцыі POPiS да халоднай, але брутальнай вайны? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠⁠ • Patreon ⁠⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy⁠ Чаму Яраслаў Качыньскі н...

Што трэба ведаць пра польскія партыі 04.09.2024

Чаму так важна ведаць пра партыі, прадстаўленыя ў польскім Сэйме? Якая іхняя роля ў палітычнай сістэме Польшчы? У новым выпуску падкасту «Зроблена ў Польшчы» мы паразмаўляем пра партыі, якія патрапілі ў парламент па выніках выбараў 2023 года. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠⁠ • Patreon ⁠⁠https://patreon.com/zroble...

Чаму на выбарах у Польшчы перамагла апазіцыя | Галоўныя памылкі PiS | Што змяніў Туск 29.08.2024

15 кастрычніка 2023 года ў Польшчы адбыліся чарговыя выбары ў Сэйм, пасля якіх пачаўся сапраўдны палітычны землятрус. Чаму гэта здарылася? Што настолькі раззлавала людзей, што яўка на выбарах пабіла ўсе рэкорды? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee ⁠⁠https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy⁠⁠ • Patreon ⁠⁠https://patreon.com/zroblenaupolscy⁠ Чаму PiS заняў перша...

Listen to the Зроблена ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.