Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Настасся Касцюгова. "Гульня Мацкевіча": што гэта было? Дэмсілы аб'ядналіся? Што прыдумалі? 05.05.2026 48:11
Так званая "Гульня Мацкевіча" стала самай маштабнай сітуацыяй за апошні час, калі прадстаўнікі розных палітычных сілаў сабраліся ў адным месцы і размаўлялі паміж сабой. Але па яе заканчэнні ніхто не можа ўцямна распавесці, ні што там цягам пяці дзён адбывалася, ні да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі. Ці з'явілася новая стратэгія, што можна рабіць для Беларусі ўжо цяпер і куды трэба засунуць 2020 г...
Яўген Красулін. Канец “стабільнасці”? Што адбываецца з эканомікай Расіі і ці паўтараецца гісторыя 1990-х 05.05.2026 44:02
У Расіі ўсё часцей гучаць трывожныя прагнозы. Эканоміка запавольваецца, фіксуецца спад, а рост, які трымаўся на вайне і нафтавых даходах, выглядае ўсё менш устойлівым. Ці сапраўды краіну чакае сур’ёзны крызіс — ці гэта чарговы этап адаптацыі? Пры гэтым сітуацыя выглядае знаёма з гістарычнага пункту гледжання: у Расіі ўжо былі перыяды, калі праблемы назапашваліся — а потым адбываліся рэзкія змены....
Ірына Сідорская. Першамайскі сексізм і паслугі прыгажосці ў радзільні — што агульнага? 05.05.2026 42:01
Надоечы ў Беларусі традыцыйна адзначылі 1 траўня, і цэнтрам увагі гэтым разам стаў нават не Аляксандр Лукашэнка на касмічным трактары, а жанчыны. Жанчыны садзілі яблыні, ладзілі спартландыі, ім нават помнік паставілі. А яшчэ ў барысаўскай радзільні ім прапанавалі паслугі па ліпасакцыі. Як праходзіць Год жанчыны, абвешчаны фактычнымі ўладамі ў Беларусі, аналізуем з гендарнай даследчыцай, прафесарка...
Лукашэнка і прафілакторыі для цялят — Еўразум за 4 траўня | Новости Беларуси за 4 мая 04.05.2026 37:51
Лукашэнка і прафілакторыі для цялят — Еўразум за 4 траўня | Новости Беларуси за 4 мая by Euroradio
Аляксандр Класкоўскі . Уладзімір Зяленскі пагражае Беларусі — і едзе на саміт у Ерэван. Чаго чакаць? 04.05.2026 44:55
Пагрозы Уладзіміра Зяленскага ў бок Беларусі гучаць усё больш жорстка: пасля "спецыфічнай актыўнасці" на мяжы — двух верталётаў і паветранага шара-рэтранслятара — Кіеў заяўляе пра гатоўнасць да ваеннага адказу. Гаворка ідзе ўжо не пра ізаляваныя інцыдэнты, а пра магчымы сцэнар эскалацыі з удзелам нашай краіны, а значыць — з рызыкай правакацый і ўцягвання ў вайну. На гэтым фоне 4 траўня ў Ерэване п...
Вольга Лойка. Прафілакторыі для цялят і "не гумовы" Мінск — разбіраем любімыя тэмы Лукашэнкі. 04.05.2026 37:13
Аляксандр Лукашэнка думае пра прафілакторыі для цялят. І пра тое, што Мінск — не гумовы, няма чаго яго разбудоўваць: няхай людзі сядзяць і развіваюць вёскі. Але вяскоўцы не слухаюць і з'язджаюць у Мінск ці за мяжу. А ў краіне больш за 139 тысяч вакансій. Чаму ўлады, як ні стараюцца, пастаянна сутыкаюцца з праблемамі? Разбіраемся з эканамічнай аглядальніцай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Воль...
Дзмітрый Гурневіч. Свабода СМІ і жыццё без свабоды. Андрэева, Пачобут… Мы ўсё яшчэ патрэбныя? 04.05.2026 45:07
3 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень свабоды друку. У Беларусі гэтая дата ўжо даўно стала сімвалам рэпрэсій і выжывання прафесіі. Больш за 20 журналістаў застаюцца за кратамі, сотні былі вымушаныя з’ехаць, а незалежныя медыя працуюць з-за мяжы, спрабуючы захоўваць сувязь з аўдыторыяй унутры краіны. На гэтым фоне асабліва гучна прагучалі нядаўнія вызваленні журналісткі Кацярыны Андрэе...
Павел Усаў. Чаму пасля пяці канферэнцый дыяспары гучыць пытанне: “а які вынік?” 04.05.2026 43:29
Два гады таму Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Арменія нікому не патрэбна і пра яе забудуць без падтрымкі буйных лідараў. Чацвёртага траўня ў Ерыване праходзіць Саміт еўрапейскіх лідараў. Тым часам на выходных у Варшаве прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — чарговая сустрэча дыяспары, палітыкаў і актывістаў, дзе зноў спрабавалі адказаць на пытанне, як дзейнічаць у доўгай сітуацыі выг...
Лукашэнка слухае толькі ЗША — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля 30.04.2026 48:13
Лукашэнка слухае толькі ЗША — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля by Euroradio
Павел Станкевіч. Tutaka вам не тамака: чым сёлета плануе здзівіць Фестываль абуджаных 30.04.2026 54:24
За 5 гадоў свайго існавання фэст Tutaka не толькі перастаў асацыявацца з фэстам “Басовішча”, але і здолеў пераўтварыцца з невялікага мерапрыемства ў маштабны фестываль са сваёй непаўторнай атмасферай. Фэст, які стаў кропкай прыцягнення і месцам яднання для многіх беларусаў. Акурат у гэтым працягнуўшы традыцыі “БАСоў”. Сёлета свята адбудзецца з 16 па 19 ліпеня, і ўпершыню за доступ на тэрыторыю фэс...
Антон Пянькоўскі. Ці дапаможа вызваленне Пачобута набраць дадатковыя ачкі Трампу 30.04.2026 44:44
Абмен “шпіёнамі”, у выніку якога на волю выйшаў палітвязень Анджэй Пачобут, хоць і праводзіўся спецслужбамі Польшчы і Беларусі, але пры пасярэдніцтве спецпрадстаўніка па Беларусі Джона Коўла. Выглядае на тое, што без ЗША ніводная “здзелка” з рэжымам Лукашэнкі, нават калі яна “шпіёнская”, не абыходзіцца. А любы станоўчы вынік іграе на карысць прэзідэнта Трампа, якому вельмі не хапае “гісторый перам...
Аліна Харысава. Пра нядобразычліўцаў, “патрыятычны талент”, спецслужбы і выбары ў КР 30.04.2026 41:25
Днямі ў Мінску праходзіў пазачарговы з’езд праўладнай партыі “Белая Русь”. Што праўда, Лукашэнка на гэтай сходцы сваіх прыхільнікаў чамусьці не з’явіўся. А прысутны ў зале першы намеснік лукашэнкаўскай адміністрацыі Пярцоў заклікаў “партыйную моладзь” быць больш актыўнымі ў сацсетках і ў каментарах уступаць у дыскусію пад матэрыяламі, дзе “нядобразычліўцы разганяюць сацыяльную, камунальную ці іншы...
Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя 30.04.2026 1:12:46
30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і...
Чым ахвяраваў Лукашэнка, адпусціўшы Пачобута — Еўразум за 29 красавіка | Новости Беларуси за 29 апреля 29.04.2026 43:15
Чым ахвяраваў Лукашэнка, адпусціўшы Пачобута — Еўразум за 29 красавіка | Новости Беларуси за 29 апреля by Euroradio
Віталь Цыганкоў. Імітацыя: ад перамоў з ЗША да захаплення кітайскай партыйнай мадэллю 29.04.2026 47:03
Днямі Лукашэнка пацвердзіў тое, што і так было даўно вядома: прыхільнік аднапартыйнай савецкай сістэмы і аўтарытарнага кіравання краінай, Лукашэнка марыць вярнуць Беларусь у савецкае мінулае. Але аднаўляць гэтае мінулае ён хоча ўсё ж з улікам кітайскага досведу — камунізму з капіталістычным тварам. Менавіта таму адначасова Мінск наладжвае і паглыбляе стасункі з Кітаем і вядзе перамовы з сённяшнім...
Рускі свет: як беларусы сутыкнуліся з ім у калідорах ПАСЕ і што было далей 29.04.2026 43:54
Адмысловы сайд-івент, прысвечаны пранікненню “рускага свету” ў інфармацыйную і культурніцкую прастору як Беларусі, так і іншых краін Еўрасаюза, прайшоў падчас апошняй сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па ініцыятыве дэлегацыі беларускіх дэмсіл. Безумоўна, гэта была не адзіная значная падзея, датычная Беларусі, але акурат яна прыцягнула ўвагу шэрага прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, якія так...
“Бюро Медыя”. Як дзеля ратавання малой радзімы Лукашэнкі стварылі аграімперыю 29.04.2026 45:54
У ліпені 2017 года Лукашэнка наведаў Копысь, сваю малую радзіму, і абвясціў яе ўзорам для пераўтварэння пасёлкаў па ўсёй краіне. Заявіўшы, што ўлады “проста павінны выратаваць” маленькія гарады і неперспектыўныя вёскі. Пасля гэтага Копысь паслядоўна ператваралі ў паказальную “вёску будучыні”, якая дэманструе добраўпарадкаванне, лакальную прамысловасць і “ажыўленне рэгіёнаў”. Які рэальны кошт “копы...
Андрэй Махоўскі. Адной нагой у турме: чаму чыноўнікі і цяляты расчароўваюць Лукашэнку 29.04.2026 39:37
Ёсць рэчы, з якімі Лукашэнка змагаецца вечна: карупцыя (ці барацьба напаказ з ёй), якая і прывяла яго да ўлады, нестабільная абстаноўка ў свеце, якая не дазваляе яму адысці ад улады, і смяротнасць цялят на жывёлагадоўчых фермах. І, як паказваюць “рэпартажы з палёў”, Лукашэнка вось ужо 30 гадоў нязменна гэтым сваім ворагам прайграе. Выходзіць толькі ўтрымліваць уладу, узбагачаць сям’ю і заслугоўвац...
Вызваленне Анджэя Пачобута. Ці чакаць адлігі з Еўрасаюзам? — Еўразум за 28 красавіка | Новости Беларуси за 28 апреля 28.04.2026 45:50
Вызваленне Анджэя Пачобута. Ці чакаць адлігі з Еўрасаюзам? — Еўразум за 28 красавіка | Новости Беларуси за 28 апреля by Euroradio
Аляксандр Фрыдман. Зона рызыкі: чаму немцам у Беларусь ехаць не раяць, і пры чым тут ЛГБТ 28.04.2026 46:41
Міністэрства замежных спраў Германіі ў чарговы раз апублікавала папярэджанне: грамадзянам гэтай краіны настойліва рэкамендуецца не наведваць Беларусь. І прычыны такіх рэкамендацый зразумелыя. Іншая справа, калі беларусы, якія выехалі з краіны ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму, у адказ на свае заявы аб наданні ім міжнароднай абароны чуюць ад нямецкіх чыноўнікаў: “для вас у Беларусі ў...
Гінтаўтас Мажэйкісю Не можа ці не хоча Лукашэнка кантраляваць “шары” і мігрантаў на мяжы з ЕС 28.04.2026 43:27
Сярод літоўскіх палітыкаў павялічваецца падзел адносна стаўлення да “беларускага пытання”. Дакладней, спрэчка ідзе пра тое, ці варта дзеля добрых адносін з Трампам і эканамічнай выгады для бюджэту Літвы наладжваць адносіны з Лукашэнкам і здымаць з рэжыму транзітныя санкцыі, ці лепей працягваць трымацца прынцыпаў і пазіцыі ціску. А ў гэты ж час Лукашэнка працягвае кідаць пагрозы ў бок краін ЕС, міг...
Роза Турарбекаваю Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца: чаго Трамп дамогся ў Іране 28.04.2026 46:31
Перамовы ЗША з Іранам, як і раней распачатыя перамовы наконт спынення вайны ва Украіне, зайшлі ў тупік. І калі ў сітуацыі з Іранам як мінімум вядуцца размовы наконт варыянтаў спынення агню, то адносна перамоў па Украіне апошнім часам увогуле цішыня. Толькі прэзідэнт Фінляндыі канстатаваў, што яго спадзяванні на дасягненне мірнага пагаднення паміж Кіевам і Масквой аказаліся марнымі — Пуцін міру не...
Наталля Васілевіч. Скандальны Z-манастыр жорстка ўзялі за мяккія велікодныя “булачкі” 28.04.2026 39:57
Да таго, што беларускі рэжым пераследуе святароў і вернікаў любой канфесіі, калі яны выказваюць нязгоду з рэпрэсіямі ў краіне альбо выказваюцца супраць вайны ва Украіне, усе ўжо прывыклі. Але апошнім часам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Да прыкладу, у Беларусь забаранілі ўезд расійскаму святару, які да апошняга часу служыў клірыкам у мінскай епархіі БПЦ. Самым нечаканым стала тое, што скандальны...
Крызіс у эканоміцы Расіі і надзеі на перамовы з Трампам — Еўразум за 27 красавіка | Новости Беларуси за 27 апреля 27.04.2026 49:29
Крызіс у эканоміцы Расіі і надзеі на перамовы з Трампам — Еўразум за 27 красавіка | Новости Беларуси за 27 апреля by Euroradio
Уладзімір Кавалкін. Што будзе, калі Расія перастане плаціць Беларусі — эфір з Кавалкіным 27.04.2026 44:22
Расійская эканоміка запавольваецца, а ў расіян становіцца менш грошай. Праз гэта многія знізілі спажывецкую актыўнасць і сталі дапускаць пратэрміноўкі па крэдытах. Што адбываецца і як гэтая сітуацыя ўплывае на жыццё Беларусі і беларусаў? Разбіраемся з эканамістам, кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.