Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Мікіта Белаглазаў: лепшай нацыянальнай ідэі, чым “Жыве Беларусь!”, нам не прыдумаць 02.03.2023 42:16
2 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекту Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў. Беларуская нацыя павінна быць сканцэнтраваная на саміх сабе, шукаць магчымасці для таго, каб палепшыць жыццё грамадзянам Беларусі, а не шукаць славы за межамі краіны. Да ўсяго, перад намі стаіць задача банальна выжыць. І як незалежная ды суверэнная краіна, і як народ са сваімі нацыянал...
Віталь Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура 23.02.2023 47:53
23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў. Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі...
Святлана Курс: нашай нацыянальнай ідэяй з’яўляецца любоў — што тут яшчэ прыдумляць! 16.02.2023 40:06
16 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка Святлана Курс. Падзеі 2020 года паказалі беларусам, што яны ўжо саспелі да таго, каб самім вырашаць свой лёс і рушыць наперад без усялякіх “павадыроў”. А 2022 год зрабіў нам прышчэпку ад брыдоты, якую прынёс з сабой “рускі мір”, перакананая Святлана Курс. Пра тое, як даўно мы сталі нацыяй, ці здрадзілі беларусы сваёй мове і гісторыі і як будзе...
Алесь Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак! 09.02.2023 50:42
9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц. Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Ал...
Анастасія Калашнікава: салідарнасць і барацьба — без гэтага ў нас не будзе Новай Беларусі 02.02.2023 47:38
2 лютага ў эфіры Еўрарадыё — фельчарка хуткай дапамогі, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава. Нават сам выраз “хата з краю” мусіць знікнуць з мовы беларусаў. Бо менавіта такое стаўленне прывяло і беларускае грамадства, і дзяржаву Беларусь да становішча, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Абыякавасці да працэсаў, якія адбываюцца наўкол, да палітычнага і грамадскага жыцця быць не мусіц...
Яўген Красулін: “Камфортна жыць у Беларусі” — ідэя, блізкая сэрцу кожнага беларуса 26.01.2023 48:14
26 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін. Як бы ні душылі беларусаў, але ёсць нейкая прага Беларусі, якая не дае беларускай нацыі знікнуць. Мы ўжо маем выдатны падмурак з беларускай мовы, культуры і гісторыі, на якім мы можам ўзвесці выдатны і адрозны ад іншых Беларускі дом, перакананы Яўген Красулін. Пра тое, чым падобныя беларусы і старажытныя мая, навош...
Насця Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь 19.01.2023 54:36
19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова. Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага...
Генадзь Шульман: слухаць, чуць і любіць адзін аднаго — мая нацыянальная ідэя 12.01.2023 38:16
12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман. Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман. Пра тое, ці падо...
Валерыя Дэле: мая нацыянальная ідэя простая — павага і любоў 05.01.2023 41:44
5 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, кампазітарка Валерыя Дэле. Спрадвеку жыццё беларусаў было звязанае са спевамі, з музыкай. І ў нашага народа надзвычай багатая песенная спадчына. У беларусаў ёсць спевы практычна на ўсе выпадкі жыцця. За выключэннем аднаго — на выпадак масавых пратэстаў. Пратэстнай культуры і песень, якія б адпавядалі гэтаму моманту, у нас практычна няма. Але цяпер гэтая кул...
Крысціна Шыянок: Зямля, чалавек, вера, мова, спадчына — мая нацыянальная ідэя 29.12.2022 41:47
29 снежня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, судовая перакладчыца, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок. Мы не ўмелі, у нас не было такой практыкі, каб смела ўголас высказаць сваю нязгоды, агучыць сваю пазіцыю. Як не ўмелі мы і выслухаць такое ж ад іншых. Цяпер мы гэтаму вучымся і ўменне не толькі сказаць, але і пачуць дазваляе нам найхутчэй пазбаўляцца ад...
“Пан Зубр”: “Барані сваю зямлю” — у гэтых словах мая нацыянальная ідэя 22.12.2022 46:16
22 снежня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”. Ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ў беларускага грамадства не было магчымасці ўплываць на працэсы фармавання нацыі і фармулявання нацыянальнай ідэі. І сёння нам неабходна найперш адваяваць сваё права ўплываць на гэтыя працэсы, уплываць на будучыню і сваю, і сваёй дзяржавы, перакан...
Мікіта Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя 15.12.2022 52:00
15 снежня ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогер, вядоўца канала “Жыццё-маліна” Мікіта Мелказёраў. Для нас вельмі важна ведаць сваё і паважаць сваё. І гэтая павага пачынаецца з сябе: калі чалавек паважае сябе, то ён паважае і прастору вакол сябе, і людзей, якія яе насычаюць. Але важнае і разуменне адказнасці — разуменне таго, што чалавек не проста ўдзельнічае ў жыцці краіны, але і адказны за яе. З выпрац...
Таццяна Заміроўская: напітвацца энергіяй ад продкаў і захоўваць наш код як мета-тэкст 08.12.2022 50:54
8 снежня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, журналістка, музычны крытык Таццяна Заміроўская. У нашай нацыянальнай ідэі павінна быць месца памяці і павагі да продкаў. Тое, што называецца “Дзяды”, “зямля беларуская”, якая дае нам сілы. Мы да яе падключаемся і праз гэтыя каналы памяці цягнем жывую ваду, мёртвую кроў і калектыўную падсвядомасць, перакананая Таццяна Заміроўская. Пра тое, ці варта цягнуць...
Радзівон “Гена” Батулін: жыць па праўдзе і трымацца прынцыпаў — мая нацыянальная ідэя 01.12.2022 46:16
1 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны Радзівон “Гена” Батулін. Мы спрадвек былі нацыяй змагароў, людзьмі, якія не баяліся ўзняцца на абарону свайго краю, сваіх родных і блізкіх. Але чамусьці так склалася, што на сёння мы не маем свайго пантэона герояў. У якім мусяць быць ушанаваныя імёны тысяч герояў, якімі беларусы могуць ганарыцца, з якіх...
Аліна Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі 24.11.2022 33:54
24 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт лю...
Паліна Прысмакова: быць гаспадарамі на сваёй зямлі — мая нацыянальная ідэя 17.11.2022 47:27
17 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова. Усе нашыя праблемы пачаліся пасля таго, як у беларусаў адабралі права на сваю зямлю. У народа, які не мае магчымасці мець зямлю ва ўласнасці, нібыта адразаюць карані, што з гэтай зямлёй яго звязваюць. І тут размова не толькі пра маёмасць, але і пра мову, гісторы...
Вольга Дземка: “Рабі сваё і будзе Беларусь!” — такая мая нацыянальная ідэя 10.11.2022 46:15
10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка. Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі...
Яўген Буры: “Свабода, праўда, адукацыя і законнасць” — мая нацыянальная ідэя 03.11.2022 43:15
3 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры. У краіне, дзе не працуюць законы, не толькі чалавек не можа адчуваць сябе абароненым, але не можа нармальна існаваць і працаваць бізнес. Там, дзе няма свабоды, там няма і творчай ініцыятывы, а без праўды, на мане і хлусні не пабуд...
Сяргей Календа: “Жыве Беларусь!” — гэты выраз стаў кодавым, нашай агульнай ідэяй 27.10.2022 39:05
27 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Сяргей Календа. У кожнага пакалення сваё бачанне таго, як мусіць гучаць нацыянальная ідэя, якая ідэя адпавядае іх часу. Тым не менш сёння мы маем сітуацыю, калі колішняя нацыянальная ідэя больш як стагадовай даўніны стала зноў актуальнай. Гэта нацыянальная ідэя гучыць знаёма: “Жыве Беларусь!” Бо сёння гэта не проста вокліч: само існаванне Беларусі пад...
Аляксандр Апейкін: “зялёная” ІТ-краіна з нацыянальнай адметнасцю — гэта мая мара і ідэя 21.10.2022 44:33
21 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Нацыянальную тоеснасць ствараюць рэчы, якія вымушаюць цябе як беларуса ганарыцца сваёй краінай, сваёй нацыяй на міжнароднай арэне. Таму, развіццём і ўмацаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы ды культуры трэба займацца, але — ненавязліва. Каб не захраснуць у гэтых пытаннях, у якіх люд...
Дзяніс Шматко: мая нацыянальная ідэя простая — Мова, Павага і “Жыве Беларусь!” 13.10.2022 41:39
13 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — дудар, лідар гурта Lity Taler Дзяніс Шматко. Беларусы выпрабавалі на ўласны досведзе, што можна быць беларусам і гэта — крута! Бо раней нам усім расказвалі, што беларусы гэта лапці, плецены капялюш і… усё. А цяпер быць беларусам стала “стылёва, модна, моладзева” і шмат хто з беларусаў нарэшце наважыўся перайсці на беларускую мову. Таму сёння нам трэба зацікаўліва...
“Лахвіч” Наўковіч: Мова, Гісторыя, Вера — так гучыць мая нацыянальная ідэя 06.10.2022 37:37
6 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Беларусы трапілі ў такую сітуацыю, калі ім даводзіцца вучыцца наноў бараніць і сваю Айчыну, і сябе. І хоць мы ў глыбіні душы на самай справе “мірныя людзі”, але гісторыя памятае часы, калі мы бралі ў рукі зброю і годна сябе паводзілі ў супрацьстаянні з ворагам. Так было некалі, і так мы мусім рабіць сёння, перак...
Юліяна Шаметавец: воля, веды, салідарнасць — мая нацыянальная ідэя ў гэтых словах 29.09.2022 37:34
29 верасня ў эфіры Еўрарадыё — магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызанаў" Юліяна Шаметавец. Каб здабыць свабоду, мы павінны мець волю. Але воля гэта не толькі рашучасць у дасягненні пастаўленай мэты, але і адказнасць за свае дзеянні. Але не менш для нас важныя — веды. Не толькі веды класічныя, што рухаюць наперад прагрэс, але і веды як веданне мовы, гісторыі і культуры сва...
Яўген Барышнікаў: мая нацыянальная ідэя ў адным слове — “грунтоўнасць” 22.09.2022 51:15
22 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дудар, ІТ-спецыяліст, яхтсмен Яўген Барышнікаў. Гісторыя пра нацыянальную ідэю — гэта працэс, дынаміка. Яе можна шукаць і шукаць бясконца. У свой час шукаць няспынна раіў і філосаф Абдзіраловіч, бо “фішка” ў працэсе, а не ў выніку. Менавіта такімі “пошукамі” беларусы цяпер і займаюцца, перакананы Яўген Барышнікаў. Пра тое, ці можна Беларусь рэальную замяніць на Белар...
Яна Карслян: мова, дэмакратыя, адукацыя — іншай нацыянальнай ідэі сёння не трэба 15.09.2022 33:43
15 верасня ў эфіры Еўрарадыё — навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі (Argonne National Laboratory), выпускніца Арэгонскага дзяржаўнага ўніверсітэта, хімік Яна Карслян. У 2020 годзе беларусы прадэманстравалі не толькі сваё імкненне да свабоды і справядлівасці, але і тое, што яны пачалі ганарыцца сваёй “беларускасцю”. Пакуль гэтая “беларускасць” абмяжоўваецца прыняццем прыналежн...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.