Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Мамаева: дэмакратычная еўрапейская зялёная Беларусь — наша нацыянальная ідэя 31.08.2023 42:29
31 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, капітанка яхты з 15-гадовым стажам Аляксандра Мамаева. Рэжым у Беларусі дбае толькі пра сваю выгаду і не глядзіць у перспектыву. А тыя кліматычныя змены, якія адбываюцца апошнім часам ва ўсім свеце, у нашай краіне ідуць у 2-3 разы хутч...
Валеры Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння 24.08.2023 48:33
24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адмет...
Крысціна Дробыш: Нацыянальная ідэя можа змяняцца, але мова — яе нязменны падмурак 17.08.2023 48:52
17 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — акторка, “голас” сучаснай беларускай бібліятэкі аўдыёкніг Крысціна Дробыш. Не трэба дзяліцца на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, хто больш свядомы, а хто менш, хто робіць больш для Беларусі, а хто не робіць нічога. Паразумецца можна заўсёды. Не трэба кідацца абразамі і абвінавачаннямі, трэба спрабаваць разам рабіць агульную справу на карысць Айчыны, перакананая К...
Ігар Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя 10.08.2023 40:02
10 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік. Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкл...
Максім Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны 03.08.2023 45:24
3 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко. Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначац...
Ірына Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю 27.07.2023 51:25
27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская. Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорс...
Аляксандр “Кусь” Клачко. Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя 20.07.2023 52:21
20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко. “Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай...
Максім Осіпаў: “Свая дзяржава” — такі слоган мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй 07.07.2023 49:10
6 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак Максім Осіпаў. Максімальная дэцэнтралізацыя з магчымасцю выбараў мясцовага кіраўніцтва, свабодай прадпрымальніцтва, СМІ, творчасці і адказнасцю за сваю краіну — такой уяўляе Беларусь сваёй мары мастак Максім Осіпаў. Нам варта зрабіць усё, каб словы “свая краіна” былі не пустым прапагандысцкім лозунгам, а сапраўды адпавядалі рэчаіснасці. Толькі так мы зможам вярн...
Кучынскі: плыць супраць плыні, ствараць і крэатывіць насуперак усяму — мая ідэя 29.06.2023 56:06
29 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі. Культурныя межы краіны не заўсёды супадаюць з яе палітычнымі межамі. А ў выпадку Беларусі гэтая аксіёма, асабліва пасля 2020 года і той колькасці людзей, што былі вымушаныя пакінуць радзіму, відавочная. І таму падзяляць Беларусь на Белару...
Віталь Цімошчанка. Цімошчанка: праз духоўны рост — да свабоды, культуры, мовы і да сваёй радзімы 22.06.2023 51:16
22 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка. За штодзённымі клопатамі, у пагоні за дабрабытам і ў змаганні за выжыванне мы часцяком забываемся на звычайную чалавечнасць. Мы забылі, што да сваіх блізкіх трэба ставіцца з павагай. Праз гвалт, што віруе вакол нас, праз вымушаную эміграцыю мы часам забываемся на тое, што мы — людзі. Менавіта таму адрад...
Аляксандр Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі 15.06.2023 52:14
15 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха. Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-бе...
Дзмітрый Навоша: мой слоган нацыянальнай ідэі — еўрапейскасць, законнасць, беларускасць 08.06.2023 57:25
8 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша. Разважаючы пра рэнесанс Беларусі, мы мусім думаць не толькі пра культурнае адраджэнне нацыі — неабходна ў гэты працэс закладаць і эканамічны этап. Апроч таго, мы мусім вярнуць да саўдзелу ў адраджэнні Беларус...
Дзяніс Баранаў: захоўвайце сябе і адаптуйцеся пад навакольны свет — гэта мая ідэя 01.06.2023 48:12
1 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары ЗША, “змагар са стажам” Дзяніс Баранаў. Нам жыццёва неабходна захаваць сваю культуру і мову, сваю нацыянальную ідэнтычнасць і сваю адметнасць. Можна шмат разважаць на тэму глабалізацыі і постмадэрнізму, але каб Беларусь не знікла, мы спачатку мусім умацаваць сябе як нацыя. А для гэтага нам трэба не так ужо і шмат — стаць свабоднымі. А каб...
Кацярына Зюзюк: не буду арыгінальнай, “Жыве Беларусь!” — найлепшая ідэя для нас і сёння 25.05.2023 46:10
25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк. Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі камунізму і лукашызму, якія захоўваюцца і сярод дэмакра...
Іван Сінякоў: мая ідэя — зрабіць з Беларусі краіну мары, “краіну для жыцця” 18.05.2023 42:13
18 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Новай Зеландыі, ІТ-спецыяліст Іван Сінякоў. Ператварыць Беларусь у краіну, дзе будзе прыемна жыць усім, хто гэтага пажадае, у месца, куды людзі з іншых краін захочуць пераехаць, каб тут жыць, не так і складана. Праблема ў тым, што беларусам ніколі не давалі магчымасці ператварыць сваю краіну ў такую “краіну для жыцця”. Дайце беларусам дзесяць...
Вольга Ермалаева Франко: салідарнасць на беларускім падмурку — у гэтым мая ідэя 11.05.2023 52:46
11 траўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, актывістка беларускай дыяспары ў Бразіліі, перакладчыца і выкладчыца беларускай, партугальскай, украінскай, англійскай і рускай моў Вольга Ермалаева Франко. Падзеі апошніх гадоў вымусілі з’ехаць з Беларусі сотні тысяч людзей, якіх гэтая вымушаная міграцыя раскідала па ўсім свеце. Але не трэба імкнуцца будаваць новую...
Андрэй Лаўрухін: творчая асоба, сучасная кааперацыя і кансэнсус — у гэтым мая ідэя 04.05.2023 54:56
4 траўня ў эфіры Еўрарадыё — старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы, сябра Грамадскага Балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін. Не трэба ліць слёзы па тым, што было некалі, ці што магло б быць, калі б нешта пайшло інакш. Пытанне ў тым, што ў гэтых канкрэтных гістарычных умовах, з гэтымі дадзеным...
Глеб Сандрас: мова, гісторыя, роўнасць і — жанчыны, бо для нас яны перадусім 27.04.2023 48:19
Жанчыны ў беларускай гісторыі адыгралі і працягваюць адыгрываць вялікую ролю, кажа ў праграме “Ідэя Х” Глеб Сандрас. 20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, архівіст, былы супрацоўнік “Беларуськалія” і Страйкавага руху, вядоўца ютуб-канала “Салігорскі крафтавічок” Глеб Сандрас. Мы прыйшлі да разумення таго, што наша будучыня непарыўна звязаная з мовай, гісторыяй і культурай і што мы мусім пабуд...
Ганна Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў 20.04.2023 50:08
20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская. Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, пераканан...
Павел Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя 13.04.2023 49:52
13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў. Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жы...
Яраслаў Ліхачэўскі: свабода, зямля, будучыня — тое, без чаго не збудаваць Новую Беларусь 06.04.2023 53:22
6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі. Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сяб...
Сяргей Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная 30.03.2023 46:59
30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец. Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можа...
Алена Лявончанка: Экалагічны тэхнапарк з глыбокімі сацыяльнымі сувязямі — мая мара 23.03.2023 49:06
23 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Згуртавання беларусаў Канады, дактарантка навук у малекулярнай біялогіі Алена Лявончанка. Толькі падаецца, што мы страцілі свае карані — адракліся ад мовы, культуры, гісторыі, ад самой Бацькаўшчыны. І сталі такімі ці то касмапалітамі, ці то янычарамі ў нашым глабальным свеце. Але ўсё не так сумна, і варта любога айцішніка выцягнуць на прыроду, далучыць да с...
Арцём Лядоўскі: Дабрабыт, самарэалізацыя, свабода — словы нацыянальнай мары беларусаў 16.03.2023 45:54
16 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра дыяспары беларусаў Аўстраліі, дэлегат Каардынацыйнай Рады, валанцёр беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце Арцём Лядоўскі. Нельга “цэментаваць”, а тым больш будаваць нацыю на ідэі супрацьстаяння. Бо такія ідэі і такія нацыі рана ці позна прыводзяць нацыю да стану вайны. Што, адпаведна, падводзіць гэтую нацыю да мяжы знішчэння. Варта разумець, што кожны чалавек мар...
Леанід Смілавіцкі: нам нельга забываць — заўжды духоўнае вышэйшае за матэрыяльнае 09.03.2023 46:34
9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі. Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.