Viasna Podcasts
Вясна Прыйдзе
Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне. Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст! Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.comMinsk, Belarus
Author
Viasna Podcasts
Category
Podcast website
Latest episode
May 15, 2026
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
“Кніг беларускіх не можа быць многа”. Выдавецтва Gutenberg Publisher 15.05.2026 40:06
Выдавецтва Gutenberg Publisher працуе ў выгнанні ў Кракаве (Польшча). “Я адчуваю сябе ў выгнанні”, — кажа ягопрадстаўніца, шэф-рэдактарка Валянціна Барбара Андрэева. “Не, я абсалютна не згодны ўвогуле са словам “выгнанне ”, — у сваю чаргу адзначае Ілля Андрэеў, які займаецца выдавецкімі праектамі Gutenberg Publisher. Падкаст “Вясна прыйдзе” наведаў офіс выдавецтва ў Кракаве, каб паразмаўляць пра т...
30-годдзе “Вясны”. Дзень народзінаў у выгнанні 08.05.2026 27:41
Праваабарончы цэнтр “Вясна” 26 красавіка 2026 года адзначыў сваё 30-годдзе – у выгнанні. На колькі сумным з’яўляецца гэтае свята? І ці ўдалося яно? Што пра гэта кажуцьсамі вясноўцы, а таксама калегі з праваабарончага сектара — як беларускага, так і міжнароднага? І ці прыйдзе Вясна? Усё гэта — у новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”.
"Важна падтрымліваць сваё асяроддзе". Дзіяна Пінчук — Жанчыны ў праваабароне 31.03.2025 40:17
Праваабаронца “Вясны” Дзіяна Пінчук стала “Журналісткай года-2024” (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сяродтворчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект “Магшоты палітвязняў”.Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома “Пазначаныя жоўтым”, да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных “Фіялетавыя слёзы” і “Ц...
"Сваімі рукамі мяняць рэчаіснасць". Таццяна Нядбай – Жанчыны ў праваабароне 21.03.2025 39:13
Таццяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНА (і стала першай жанчынай на такой пасадзе), паэтка,праваабааронка, мэнэджэрка і выдаўчыня. “Падтрымкакультуры ў Беларусі азначае даць магчымасць Беларусі застацца часткай еўрапейскайкультуры, а не быць аддадзенай культуры рускага міра з усімі яго складнікамі якпрапаганда, як дэзінфармацыя, як фальсіфікацыя гісторыі, як апраўданне зрэштывайны”, — адзначае...
"Я веру ў выбары". Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне 14.03.2025 44:07
Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзеяна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз “Партнэрства” — за што і была пакараная. “Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце”— тады гэта займала некаторы час патлумачыць,што гэта такое”, — успамінае Эніра. Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ “сцэнай”, амерыканку і Валадар...
"Справедливость требует времени". Вікторыя Фёдарава — Жанчыны ў праваабароне 07.03.2025 28:42
Гераіня выпуска —Вікторыя Фёдарава, дырэктарка Прававой ініцыятывы, спецпраектам якой з’яўляеццаМіжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі. Пагаварылі з ёй прасправядлівасць і пра магчымыя шляхі прыцягнення да адказнасці вінаватых укатаваннях. А таксама пра саму Викторыю і яе шлях да праваабароны. Падтрымай “Вясну” на Патрэон! / spring96
"Нармальна не ўпісвацца ў нормы". Наста Базар - новы сезон "Жанчыны ў праваабароне" 28.02.2025 49:04
Падкаст “Вяснапрыйдзе” вяртаецца з новым сезонам “Жанчыны ў праваабароне”. Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі. І першая госця — Наста Базар, “Праваабаронца года 2024”, якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТКі іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў. Пагутарылі з Настай...
“Я занималась Беларусью почти круглосуточно”. Шчырая гутарка з Анаіс Марэн 24.09.2024 33:10
Анаис Марэн — специальная докладчица ООН по Беларуси уже 6 лет, и скоро её мандат заканчивается (31 октября 2024 года). Поговорили с Анаис о её пути к Беларуси, о её назначении и том, как это восприняли белорусские правозащитники, о том, как зарабатывала на жизнь (ведь быть спецдокладчиком — это волонтёрская работа) и о том, что было самым сложным и самым интересным за весь этот период. «Вся инсти...
Фіксацыя рэпрэсій: Хто такія дакументатары 30.08.2024 36:22
Хто тыя людзі, якія дакументуюць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека? Як яны прыйшлі да дакументавання і чаму працягваюць займацца ім? Ці цяжка даецца такі працэс? Якія кніжкі яны чытаюць? І якія арганізацыі стаяць за працэсам дакументавання? У падкасце пачуем два дакументатара: Паліну з Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Стаса з Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі
"Права человека — это удобно". Разговор с Катериной Дейкало 01.08.2024 50:55
В гостях подкаста — юристка-международница, кандидатка юридических наук и правозащитница Катерина Дейкало, которая раньше преподавала и была заведующей кафедрой международного права в Белорусском государственном университете на факультете международных отношений – подверглась репрессиям и была уволена оттуда в 2021-м году. Будем говорить о правах человека: зачем они нужны и в чем их ценность? Не т...
"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК+ пра змены у заканадаўстве 28.06.2024 33:43
Два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю “Аб эратычнай прадукцыі”. Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педа...
Гісторыя аднаго зварота. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы 06.06.2024 37:26
У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты. Чаму варта чакаць сем год і сем год змагацца за свае правы? Як было ў 2017-ым з умовамі ўтрымання і за...
“Дзеці рэвалюцыі”. Маленькія сведкі рэпрэсій 31.05.2024 43:17
Сабралі пяць гісторый дзяцей і іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку з-за арышту яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца міліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства. ТВ: гвалт
Как сохранить себя при длительном заключении? Открытая запись подкаста 28.05.2024 1:05:58
ПЦ "Вясна" презентует открытую запись подкаста "Вясна прыйдзе", сделанную в День политзаключенных Беларуси 21 мая. Гостями подкаста выступили: Бывшая политзаключенная по "делу студентов" Мария Каленик, Бывший политзаключенный и правозащитник ПЦ "Вясна" Леонид Судаленко, Юрист ПЦ "Вясна" Павел Сапелко, Психиатрка Анна Савицкая, Модерат...
"Я никто". Интервью с Марией Колесовой-Гудилиной 08.05.2024 45:02
Президентка Белорусской ассоциации адвокатов прав человека, профессорка и PhD Мария Колесова-Гудилина дала интервью подкасту «Вясна прыйдзе». Мария рассказала, кого и как защищала и будет ли защищать силовиков в новой Беларуси, упомянула про самые интересные ситуации в судах и то, как все можно высмеивать, а также, как болела из-за СИЗО и спала в нем, и почему адвокаты уязвимая группа — и не тольк...
“Телогрейка — мое одеяло”. Бяздомныя ў Беларусі 25.04.2024 33:05
Людзі з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Алякс...
"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі 10.04.2024 35:44
Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "аб...
Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”? 27.03.2024 34:37
Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы...
Навошта нам гэта трэба? Новы спецсезон! Цізер 21.03.2024 1:12
Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы. Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым? Адкуль ідзе прага да справядлівасці? Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча? А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https...
Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны 06.03.2024 33:38
Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе...
Якія прыбіральні ў зняволенні 11.02.2024 35:58
Усе мы ходзім у прыбіральню. Але як такая важная для арганізма функцыя здзяйсняецца ў няволі? Некалькі герояў, затрыманых па палітычных матывах, пагадзіліся распавесці пра свой досвед. Вядро, відэакамера і куча… “Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Дакументаваць такія гісторыі...
2023 год у правах чалавека 05.01.2024 1:07:07
Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў? 1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз. Як мы пражылі 2023 год?
“Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі 17.12.2023 25:26
У выпуску пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыя Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем. “Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца”— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай...
Трыпціх. Сястрынства 12.11.2023 40:02
Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю. 12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні...
Нобелеўская прэмія міру 2022. Бэкстэйдж 25.09.2023 33:29
25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне. Што пачуем у падкасце: жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку, ці была правакацыя? як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціц...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.