Euroradio

Idea X

Society BE ↓ 234 episodes

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Author

Euroradio

Category

Society

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 2, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя 02.07.2026

2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец. Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе...

Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння 25.06.2026

25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае,...

Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю 18.06.2026

18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста...

Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя — наша ідэя ў гэтым 11.06.2026

11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіраван...

Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя 04.06.2026

4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянал...

Надзея Нортан: цікаўцеся сваёй беларускасцю — і тады вы будзеце цікавыя іншым 28.05.2026

28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан. Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта...

Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння 21.05.2026

21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч. Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вярта...

Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву 14.05.2026

14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк. Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць са...

Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя 07.05.2026

7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” наш...

Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя 30.04.2026

30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і...

Таццяна Нікіціна: трымацца сваіх каранёў і сваёй беларускасці — мая ідэя 23.04.2026

23 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, былая вядоўца кітайскага тэлебачання, вандроўніца Таццяна Нікіціна. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна. Пра тое, чаму ў эміграцыі...

Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі 16.04.2026

16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў. Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам бел...

Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум 09.04.2026

9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя...

Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву 02.04.2026

26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў...

Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя 26.03.2026

26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць...

Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя 19.03.2026

19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Дубянецкі. Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і ст...

Алесь Залеўскі: вера ў шанец праявіць сябе — мая нацыянальная ідэя сёння 12.03.2026

12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі. Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для белар...

Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя 05.03.2026

5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч. Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты,...

Маргарыта Прохарчык: рабі нечаканае і не здраджвай сваім прынцыпам — мая ідэя 27.02.2026

26 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка, культуролаг, рэдактарка thisminsk.media Маргарыта Прохарчык. У беларусаў няма звыклых для нас сённяшніх мацюкоў, але ў нашага народа была свая лаянка. Яна не такая агрэсіўная, як тая, што мы чуем з усіх бакоў сёння, але акурат гэтая неагрэсіўная, поўная жартаўлівай іроніі беларуская лаянка акурат і адпавядае нашаму характару і менталітэту, пераканана Маргары...

Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння 19.02.2026

19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў. Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком...

Зміцер Фурманаў: хавайся ў бульбу і захоўвай сваю ідэнтычнасць 12.02.2026

12 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік прасторы “Кропка” ў Вільні, дата-спецыяліст праваабарончага цэнтра “Вясна”, тэхнічны менеджар ініцыятывы “Вольныя” Зміцер Фурманаў. Мы здаўна ведаем жартаўліва-ганебны выраз “хавайся ў бульбу”. Маўляў, у гэтым увесь і беларускі характар, і беларускі менталітэт, і нацыянальная ідэя. І магчыма, сёння для нас сапраўды нацыянальная ідэя ў тым, каб “схавацца...

Валерыя Чарнаморцава: рабі пільна, тады і ў Мінску будзе Вільня — гэта наша ідэя 05.02.2026

29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — экскурсаводка, заснавальніца віртуальнага Музея сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, магістарка гуманітарных навук Валерыя Чарнаморцава. Вельмі шмат у гісторыі нашай зямлі герояў, пра якіх мы практычна нічога не ведаем. Яшчэ больш тых, хто, можа, на землях сучаснай Беларусі і не нарадзіўся, але мае дачыненне да нашай агульнай спадчыны, бо пакінуў свой след у гісторыі Вял...

Аляксандр Фядута: усім чытаць Караткевіча — сёння гэта наша нацыянальная ідэя 29.01.2026

29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, доктар гуманітарных навук, былы палітвязень Аляксандр Фядута. Фармуляваць нацыянальную ідэю для новай, вольнай і незалежнай Беларусі будуць пакаленні, якія ідуць следам за намі. Наша галоўная задача — захаваць для іх ўсю магчымую беларускую спадчыну. А для гэтага мы самі мусім заставацца беларусамі ў любых умовах і ў лю...

Павел Вінаградаў: не любіце Беларусь праз нянавісць — мая нацыянальная ідэя 22.01.2026

22 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў. Ужо не адзін раз беларускае грамадства праходзіла праз звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі цыклы: выбарчая кампанія, фальсіфікацыі пры галасаванні, пратэсты супраць гэтых фальсіфікацый, разгоны, затрыманні, прысуды, увядзенне заходніх санкцый, гандаль палітвязнямі і паступовая адліга як унутры краіны, так і на між...

Яўген Афнагель: адбудаваць моцную, еўрапейскую, нацыянальную Беларусь — мая ідэя 15.01.2026

15 студзеня ў эфіры Еўрарадыё былы палітвязень, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, адзін з заснавальнікаў руху супраціву “Зубр” Яўген Афнагель. “У беларускай нацыі велічэзны патэнцыял, назапашаны за вякі нашай гісторыі, які мы так і не здолелі рэалізаваць. Я кажу пра наш творчы патэнцыял, арганізацыйны, стваральны, культурніцкі — патэнцыял ва ўсіх сферах, які вырваўся вонкі ў 2020 годзе”...

Listen to the Idea X podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.