Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.
Author
Radio Vaticana - Vatican News
Category
Podcast website
Latest episode
Jul 5, 2026
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Поль Турнье. Адзінота. Частка 1 05.07.2026 11:05
У новым цыкле філасофскіх разважанняў ксяндза Рамана Сушы пра сувязь чалавека і сусвету галоўным спадарожнікам стане выдатны швейцарскі мысляр Поль Турнье. Гэты вядомы хрысціянскі лекар дваццатага стагоддзя атрымаў духоўны імпульс у Оксфардскай групе, якая заклікала да адраджэння праз самааналіз. Спалучаючы медыцынскую практыку з псіхалагічным кансультаваннем, ён распрацаваў унікальны падыход пад...
Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4 28.06.2026 11:41
У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша завяршае разважанні пра погляды амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Гаворка пойдзе пра тое, як знайсці баланс паміж цвёрдасцю і мяккасцю, каб з аднаго боку, не ісці па галовах, а з іншага, не дазваляць таптаць сябе. Рола Мэй сцвярджае, што сапраўдная чалавечая сталасць — не выбар паміж гэтымі палюсамі, а парадаксальнае адзінс...
Рола Мэй. Школа трывогі. Частка 3 21.06.2026 10:52
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае знаёміць з ідэямі мысліцеля Рола Мэя. На гэты раз увага засяроджана на трывозе – не як на непрыемным і разбуральным стане, а як на важным сігнале, які дапамагае чалавеку разумець сябе і свой жыццёвы шлях. У праграме разглядаецца розніца паміж страхам і трывогай, а таксама паміж натуральнай трывогай і неўратычнай трывожнасцю, якая мо...
Рола Мэй. Этапы развіцця чалавека. Частка 2 14.06.2026 10:32
У чарговым выпуску праграмы "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра сталенне чалавека і прадстаўляе тэорыю амерыканскага мысліцеля Рола Мэя аб этапах нашага духоўнага і псіхалагічнага развіцця. Першая ступень звязана з невінаватасцю, якая з’яўляецца натуральнай для дзіцяці ў перыяд поўнага адзінства з маці, аднак у дарослым жыцці ператвараецца ў псеўданевінаватасц...
Рола Мэй. Пяць граняў сілы. Частка 1 07.06.2026 10:55
Што адбываецца з чалавекам, калі ён губляе ўнутраную апору? Чаму трывога становіцца занадта моцнай? І як разуменне сілы дапамагае адкрыць праўду пра саміх сябе? У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае цыкл разважанняў пра амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Сёння ён знаёміць з пяццю гранямі сілы паводле Мэя: ад эксплуатацыі і маніпуляцыі – да сілы клопат...
Адрыян ван Каам. Не згубіць сябе 31.05.2026 10:40
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, пра яго ўнутраны свет і шлях да сапраўднай ідэнтычнасці. Правадніком у сённяшнім філасофскім падарожжы становіцца айцец Адрыян ван Каам – выбітны галандскі святар і псіхолаг. Ён нагадвае, што ў сучасным свеце мы шмат ведаем пра тэхналогіі і навуку, але часта губляем з поля зроку галоўнае – м...
Томас Мертан. Хто я? 24.05.2026 11:11
У сваіх разважаннях пра сувязь чалавека і сусвету Томас Мертан прапануе зазірнуць у глыбіні ўласнай асобы праз адкрыццё Бога. Гэты чалавек свядома пакінуў свецкія вечарыны дзеля суровай цішыні манастыра, каб выявіць галоўную праблему нашага жыцця — існаванне "несапраўднага я". Менавіта гэтую ілюзорную асобу мы старанна ствараем для навакольных, нібы чалавек-невідзімка, які абмотвае сябе...
Паўл Вацлавік. Калі размова патрабуе размовы 17.05.2026 8:03
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць над сувяззю чалавека і сусвету. Сёння ён паглыбляецца ў свет Паўла Вацлавіка, філосафа і псіхолага, які даследаваў таямніцу чалавечай камунікацыі. Яго галоўная думка — чалавек не можа не камунікаваць. Нават маўчанне ўжо нешта паведамляе. Наша жыццё — гэта бесперапынны дыялог, у якім значэнне маюць не толькі словы,...
Рэнэ Жырар. Пастка пераймання 10.05.2026 9:58
У новым выпуску цыкла “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі французскага мысляра Рэнэ Жырара, якога часта называюць “Эйнштэйнам гуманітарных навук”. Тэма перадачы – пераймальнае жаданне, якое, паводле Жырара, ляжыць у аснове чалавечых паводзін, суперніцтва і нават грамадскага гвалту. Аўтар тлумачыць, чаму чалавек часта жадае не таго, што сапраўды патрэбна, а таго, што ўжо ста...
Чарльз Тэйлар. Лекар свету 03.05.2026 9:34
У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай і надзвычай актуальнай праблемы прыроды чалавечага гвалту праз прызму поглядаў вядомага каталіцкага мысляра Чарльза Тэйлара. Аўтар разважае над балючым парадоксам нашага часу: чаму ў эпоху гуманістычных ідэалаў і дэкларацый правоў чалавека свет працягвае скалынацца ад нечуванай жорсткасці? Адказ прап...
Дзітрых фон Гільдэбранд. Мастацтва жыцця 26.04.2026 10:07
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распавядае пра філосафа, якога Гітлер лічыў сваім заклятым ворагам, а Пій XII называў “Доктарам Касцёла ХХ стагоддзя". Дзітрых фон Гільдэбранд прапануе нам сваё разуменне “мастацтва жыцця”. Ён запрашае практыкаваць пашану, сабранасць і ўдзячнасць, а таксама адкрывае дзіўны парадокс: чалавек становіцца тым больш самім сабой, чым...
Ёзэф Піпер. Вольны час 19.04.2026 7:40
У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Ёзэфа Піпера і яго разумення вольнага часу. Адштурхоўваючыся ад досведу сучаснага чалавека, які жыве ў рытме пастаяннай занятасці, аўтар ставіць пытанне: ці не ўцякаем мы ад сапраўднага жыцця нават тады, калі здаёмся найбольш актыўнымі і прадуктыўнымі? Піпер прапануе радык...
Марыс Недансэль. Замкнёнасць у сабе 12.04.2026 10:08
У нашым новым выпуску мы шукаем шлях да ацалення ўнутранага расколу праз мудрасць французскага мысляра Марыса Недансэля. Гэты незвычайны інтэлектуал сцвярджаў, што ізаляцыя і "самотнае мысленне" з’яўляюцца тупіковым шляхам для чалавека. Калі вы адчуваеце пустэчу, філосаф раіць найперш перагледзець свае адносіны з навакольным светам. Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе мы перастаем...
Ота Ранк. Законнае глупства 05.04.2026 7:10
У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй Ота Ранка – аўстрыйскага мысляра, які спрабаваў асэнсаваць таямніцу Уваскрасення з псіхалагічнага пункту гледжання. Ранк называў хрысціянскую ідэю Уваскрасення самай рэвалюцыйнай у гісторыі, бо яна “дэмакратызавала” бессмяротнасць – адкрыла яе кожнаму чалавеку. Прага жыцця і боязь смерці вядуць нас да самага пачатку чалавечага шляху, які Ранк на...
Жан Валь. Унутраная раздвоенасць 29.03.2026 10:17
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша прапануе задумацца над глыбокай і вельмі асабістай тэмай – унутранай раздвоенасцю чалавека, якую апісвае французкі мысляр Жан Валь. Валь прапануе замест пошуку Бога толькі ў вышынях, вучыцца бачыць Яго ў самых дробных, часам нават балючых дэталях нашай штодзённасці. Філосаф заклікае павярнуцца да нашага ўнутранага вопыту, менавіта ў...
Паўль Людвіг Ландсберг. Вандроўны рыцар духу 22.03.2026 10:47
Ксёндз Раман Суша прапануе адправіцца ў мінулае стагоддзе разам з нямецкім філосафам Паўлем Людвігам Ландсбергам, якога сучаснікі называлі "вандроўным рыцарам духу". Ландсберг перакананы, што чалавек не з'яўляецца статычнай рэччу, а стварае сябе праз кожны свядомы ўчынак і мастацтва ператварэння падзей у глыбокі досвед. Падобна да горкай папаі, якую трэба правільна надрэзаць для атрыманн...
Віктар Эміль фон Гебзатэль. Праз заснежаны лес 15.03.2026 9:15
“Праз заснежаны лес” – так называецца новы выпуск рубрыкі, у якой ксёндз Раман Суша звяртаецца да думак Віктара Эміля фон Гебзатэля – нямецкага псіхіятра і філосафа ХХ стагоддзя. Гебзатэль крытыкаваў тэндэнцыю сучаснай медыцыны бачыць у чалавеку толькі “клінічны выпадак” або “дыягназ”. Ён папярэджваў: калі глядзець на чалавека выключна як на аб’ект даследавання, мы губляем асобу. Таму, як прадстаў...
Арнольд Гелен. Недастатковая істота 08.03.2026 8:36
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша разважае пра чалавека і яго месца ў свеце праз прызму нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Арнольда Гелена. Гэты мысляр называў чалавека “недастатковай істотай”: слабым у параўнанні з жывёламі, але здольным ствараць культуру і пераўтвараць прыроду пад сябе. Ксёндз Раман запрашае задумацца, чаму чалавечая слабасць становіцца крыніцай веліч...
Ян Паточка. Тры рухі жыцця 01.03.2026 9:07
У сваіх разважаннях ксёндз Раман Суша звяртаецца да спадчыны чэшскага філосафа Яна Паточкі, якога называлі "Сакратам з Прагі". Аўтар падкрэслівае, што чалавек не з’яўляецца простай функцыяй сістэмы, а вызначаецца здольнасцю да ўнутранага руху. Першы этап жыцця — гэта рух прыняцця, дзе адбываецца ўкараненне ў свет і наіўнае засваенне чужых правілаў. На гэтай стадыі асоба яшчэ не шукае глы...
Ойген Фінк. Гульня 22.02.2026 10:36
У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша звяртаецца да нямецкага філосафа Ойгена Фінка, вучня і супрацоўніка Марціна Хайдэгера. У сваёй працы “Асноўныя феномены чалавечага існавання” Фінк вылучае пяць ключавых з'яў, якія вызначаюць і адрозніваюць чалавека. Гэта смерць, праца, улада, любоў – і… гульня. Так, гульня стаіць у адным шэрагу са смерцю і любоўю. Паводле Фінка, мы недаацэньваем гульню, бо прывык...
Эжэн Мінкоўскі. Страта рытму 15.02.2026 10:19
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі Эжэна Мінкоўскага – французскага фенаменолага і псіхіятра ХХ стагоддзя, які даследаваў, як парушаецца перажыванне часу пры душэўных хваробах, асабліва пры дэпрэсіі. Мінкоўскі адрозніваў “храналагічны час”, які адлічваюць гадзіннікі і календары, ад “перажытага часу”, што мы адчуваем унутры. На яго думку, у дэпрэсіі чалавек г...
Людвіг Бінсвангер. Падзенне духу 08.02.2026 10:39
У новым выпуску праграмы ксёндз Раман Суша запрашае нас у падарожжа па ўнутраным свеце чалавека праз прызму поглядаў швейцарскага псіхіятра Людвіга Бінсвангера. Кожны з нас жыве ў сваёй унікальнай рэальнасці, якую філосаф называе "светапраектам" — своеасаблівым унутраным чарцяжом нашага існавання. Душэўны боль часта ўзнікае тады, калі гэты свет становіцца вузкім і замкнёным, ператвараючы...
Макс Пікард. Свет уцёкаў 01.02.2026 7:53
У чарговай перадачы з цыклу “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да постаці каталіцкага мысляра Макса Пікарда, які называў нашу цывілізацыю “светам уцёкаў”. Сучасны чалавек жыве ў рытме пастаяннай спешкі і шуму. Культура вучыць яго, што трэба быць заўсёды занятым, заўсёды ў дарозе. Цішыня палохае яго і здаецца невыноснай. Аднак такая цішыня, у якой чалавек застаецца сам-насам з сабой...
Карл Лёвіт. Крызіс падмурку 25.01.2026 8:57
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з ідэямі мысляра, які разважаў пра крызіс чалавечага падмурку. Гаворка ідзе пра Карла Лёвіта – нямецкага філосафа ХХ стагоддзя, вучня Гусэрля і Хайдэгера. Лёвіт паказвае, што ідэя гістарычнага прагрэсу нарадзілася з хрысціянскай эсхаталогіі, то бок з хрысціянскай веры ў напрамак гісторыі, спаўненне Божага валадарства. Калі ж мы адкід...
Віктар Франкл. Пошук сэнсу 18.01.2026 9:49
У новым выпуску "Філасофскіх нататак" ксёндз Раман Суша прапануе паразважаць над ідэямі выдатнага псіхіятра Віктара Франкла. Аўтар звяртае ўвагу на феномен экзістэнцыяльнага вакууму, калі чалавек губляе ўнутраныя апоры і не знаходзіць сіл жыць далей. Сапраўднай пагрозай для сучаснасці з’яўляецца не фізічны боль, а адсутнасць сэнсу ў штодзённых справах. Менавіта пошук адказу на пытанне &q...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.