Раман Клеўжыц

VANDRA

Society BE ↓ 82 episodes

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.byНаш Instagram: instagram.com/vandra.byАўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

Author

Раман Клеўжыц

Category

Society

Podcast website

vandra.by

Latest episode

May 28, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі 28.05.2026

⭐️  Госці эпізода  — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці. У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць. Вядома, заха...

Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі 10.05.2026

У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг. Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма Раманава А тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе : 📝 ⁠ Артыкул пр...

Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава 05.05.2026

⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна. У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы. Тэма была “ Восс...

Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч 18.04.2026

⭐️  Госць эпізода  — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст. Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія жылі ў міжваенныя часы горада. Пра гэтыя гісторыі сёння ў нас і пойдзе гаворка: як яны збіраліся, што т...

Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў 08.04.2026

Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты). У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага. Абяцаныя ў навінах спасылкі: 📝  Артыкул Вольг...

Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч 27.03.2026

⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай спадчыны, як яна трапляе пад гэтаю ахову, што найбольш уразліва сярод спадчыны, як пазбегнуць пагроз і...

Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур 12.03.2026

⭐️  Госць эпізода  — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск. Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада,...

Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста 05.03.2026

Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года. Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выход новага (кнігі / відэа / падкасты). У планах ёсць яшчэ падсвечваць цікавыя навіны па сп...

Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі 23.02.2026

⭐️  Госць эпізода  - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі. Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і яшчэ не мае канца.  Усе свае знаходкі ён збірае асобным праектам  Архіў гісторыі Магілёва . Там можна з...

Сядзібныя і палацавыя паркі Беларусі: які іх лёс і што з імі рабіць | Яна Марчук 30.12.2025

⭐️ Госця эпізода - Яна Марчук, ландшафтны дызайнер, скочныўшая магістратуру ўніверсітэта Бат у Вялікабрытаніі па накірунку "Кансервацыя гістарычных сад і культурных паркаў". У размове Яна падзеліцца ўласным бачаннем на старыя сядзібныя паркі, распавядзе, як яны ствараліся і даглядаліся, колькі іх засталося ў нас увогуле і што мы можам з імі рабіць. А яшчэ пад час размовы сам распавяду,...

Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак 26.11.2025

⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак. Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша пойдзе пра параўнанне музейных комплексаў спадчыны Радзівілаў у Польшчы і ў Беларусі. А пачынаць мы будзе...

Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў 12.11.2025

⭐️  Госці эпізода  - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў. Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам. Шчыра кажучы, я бы ўражаны эстэтыкаю. Для мяне такі вобраз заўсёды асацыяваўся з заходняй еўропаю, а тут у Беларусі. Ст...

Чучавіцкі лес і ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі 01.10.2025

25-27 верасня 2025 года ў Берліне праходзіў міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўніверсітэце Гумбальта, і на адной з панэляў гаворка была пра ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на Палессі. Панель праходзіла ў межах секцыі "Гісторыя Беларусі ў 19-20 стагоддзі". Менавіта на гэтай секцыі адным з выступам быў "Лес у жыцці жыхароў Чучавіцкага краю". У гэтым э...

Як змяняецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўлі | Алеся Гурская 16.09.2025

⭐️  Госця эпізода  - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты" .   У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода Умястоўскіх. Пасля пажару ў 2012 годзе і некалькі спроб яго аднавіць палац усё ж паступова а...

Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно 26.08.2025

⭐️  Госць эпізода  - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах. Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база д...

Брэсцкая крэпасць і яе жыццё па-за Вялікай Айчыннай вайною | Наталля Зданевіч 12.08.2025

⭐️  Госця эпізода  - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці. 1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкме...

З чаго складаецца прыватнае калекцыянаванне | Ігар Сурмачэўскі і калекцыя беларускіх абразоў 29.07.2025

⭐️  Госць эпізода  - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар. Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️  Facebook-старонка ⁠⁠Ігара Сурмачэўскага ❗️ Выпуск Радыё Марыя з Іг...

Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства | Дзмітрый Скварчэўскі 15.07.2025

⭐️  Госць эпізода  - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык. На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка гр...

Як горад Мінск паглынае вёскі | Аляксандр Лычаўка 13.05.2025

⭐️  Госць эпізода  - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст. Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск. ❗️ ⁠ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны&quo...

Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч 08.04.2025

⭐️  Госць эпізода  - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей. Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову...

Вясковыя музыканты Беларусі і ў чым іх адметнасць | Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі 25.03.2025

⭐️  Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.by У эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта. Сайт праекта м...

Як касцёл у Дубрава стаў каштоўнасцю толькі праз 219 год свайго існавання | Таццяна Шумель 11.03.2025

⭐️  Госця эпізода  - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна. У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці. Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апшоняга мінскага ваяводы, пра...

Вёска Аздамічы і лакальнае краязнаўства | Аляксандр Пархомаў 11.02.2025

⭐️  Госць эпізода  - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнік праекта пра Аздамічы . Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў.  Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе...

Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчыну | Аляксей Бацюкоў 21.01.2025

⭐️  Госць эпізода  - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва. Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца.  Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Ліс...

Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак | Саша Мацкевіч і poshyk.info 26.11.2024

⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік  праекта poshyk.info . У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе. ❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info :  https://www.instagram.com/poshyk.info/ ❗️ Сайт прае...

Listen to the VANDRA podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.