Радыё Свабода
Куды коціцца сьвет
«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка 07.03.2025 38:14
Як працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні?
Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку 14.02.2025 35:32
Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку».
У чым фішка Канады і як яна збудаваная 31.01.2025 44:10
Што значыць быць канадцам? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Ці хацелі б канадцы аб’яднацца з ЗША? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі.
Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя 17.01.2025 48:25
Сёлета нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы атрымалі тры навукоўцы з ЗША за дасьледаваньні, якія раскрыкаваюць сакрэт багацьця краін. Разьбіраемся ў формуле посьпеху з Алесем Аляхновічам, дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах
У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства 30.12.2024 52:00
Гішпанцы – рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».
Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту 13.12.2024 57:30
Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы? Расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Ён дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамі...
Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская 29.11.2024 41:34
Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву 15.11.2024 47:07
У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Каталіцкай царквы, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэтым разам яна адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных...
Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю 01.11.2024 27:48
Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.
«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам 18.10.2024 46:30
У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
Як дроны мяняюць вайну 04.10.2024 37:39
Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай бел...
«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт 20.09.2024 54:33
Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судах 06.09.2024 48:26
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду 23.08.2024 34:12
Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?
Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны 09.08.2024 58:09
Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» - ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн» 19.07.2024 54:19
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны.
Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе 29.06.2024 50:43
У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з...
Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету 15.06.2024 57:49
Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі.
Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? 01.06.2024 33:33
Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць? 19.05.2024 37:51
Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?
«Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі 04.05.2024 45:54
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў. Разабрацца ў сытуац...
Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе? 20.04.2024 45:52
Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
Што рабіць са зьменамі клімату? 06.04.2024 41:26
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экал...
Куды Макрон вядзе Францыю. Ці здольны Парыж узначаліць Захад 23.03.2024 44:17
Прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона прэса стала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў, дзякуючы яму, у Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO у вайне ва Украіне. Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Мак...
Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек 09.03.2024 23:17
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.