Radio Vaticana - Vatican News

Філасофскія нататкі

Society BE ↓ 87 episodes

“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.

Author

Radio Vaticana - Vatican News

Category

Society

Podcast website

www.vaticannews.va

Latest episode

Jul 5, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Лешэк Калакоўскі. Лек падарожжа 11.01.2026

У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша прапануе спыніцца на постаці Лешка Калакоўскага – польскага філосафа ХХ стагоддзя. Калакоўскі задумваецца над пытаннем: чаму мы робім тое, што робім? Напрыклад, чаму чалавек адпраўляецца ў падарожжа? Што насамрэч вабіць яго ў дарозе? Паводле філосафа, нас вабіць навізна, і гэта звязана з тым, як мы перажываем час. Нам важна адчуваць,...

Поль Клодэль. Паэзія рэальнасці 04.01.2026

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з постацю Поля Клодэля, французскага мысляра, паэта і дыпламата. Адштурхоўваючыся ад яго асабістага досведу навяртання ў парыжскім саборы Нотр-Дам, аўтар разважае пра тое, як вера, філасофія і мастацтва нараджаюцца з жывой сустрэчы Бога і чалавека. Галоўная тэма падкаста – ідэя “паэзіі рэальнасці”. Клодэль бачыць свет не як замкнёную...

Жак Элюль. Чалавечая мера 28.12.2025

У сваёй новай праграме ксёндз Раман Суша прапануе паразважаць над думкамі французскага філосафа Жака Элюля, які глыбока аналізаваў уплыў тэхнічнага прагрэсу на чалавечую сутнасць. Аўтар падкрэслівае, што сапраўдная праблема хаваецца не ў саміх гаджэтах ці інтэрнэце, а ў дамінаванні ідэалогіі, дзе галоўным крытэрыем жыцця становіцца выключна эфектыўнасць. Такая тэхнакратычная гонка непазбежна змяня...

Рамана Амэрыё. На сваім месцы 21.12.2025

У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі каталіцкага філосафа з Лугана – Рамана Амэрыё, чалавека строгай інтэлектуальнай сумленнасці. Паводле Амэрыё, філасофстваваць – гэта ўмець “пераходзіць ад з’явы да падмурку”, ад знешняга ўражання да сапраўднай сутнасці. Ён папярэджваў пра небяспеку “любові без праўды”. Калі пачуццё і жаданне ідуць наперадзе праўды,...

Генры Тора. Самотныя сярод людзей 14.12.2025

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша запрашае пазнаёміцца з постаццю Генры Дэвіда Тора – мысляра, які пэўны час пражыў у лесе і вучыў не проста глядзець на свет, але найперш слухаць яго. Свет у Тора не маўчыць: ён гучыць і адкрываецца таму, хто здольны ўслухацца сэрцам. Такое слуханне змяняе сам спосаб пазнання і вяртае чалавека ў жывую сувязь з рэчаіснасцю. Асобную ўвагу філоса...

Луіджы Джуссані. Уцёкі ад пытанняў 07.12.2025

Луіджы Джуссані: Мастацтва не ўцякаць ад сябе У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша прапануе слухачам спыніцца і зірнуць на сваё жыццё праз прызму думак выдатнага італьянскага святара Луіджы Джуссані. Гэты эфір разбурае звыклы стэрэатып пра філасофію як пра складаную, адарваную ад рэальнасці навуку. Наадварот, аўтар раскрывае яе як жывое мастацтва задаваць п...

Ганс Урс фон Бальтазар. Прыгажосць 30.11.2025

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша знаёміць з поглядамі Ганса Урса фон Бальтазара на прыгажосць і яе ролю ў хрысціянскім светаўспрыманні. Паводле швейцарскага каталіцкага мысляра, без прыгажосці чалавечае жыццё губляе глыбіню і прывабнасць. Як толькі мы хоць адкуль пачынаем выкідваць прыгажосць, то штосьці перастае працаваць. Напрыклад, калі выкінуць з праўды прыгажосць, то гэта будзе падобна на су...

Эманюэль Мунье. Шлях развіцця асобы 23.11.2025

У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша запрашае да знаёмства з адным з найбольш значных каталіцкіх мысляроў ХХ стагоддзя – Эманюэлем Мунье, стваральнікам французскага персаналізму. Гэты філосаф бачыў у індывідуалізме небяспеку для чалавека, які, шукаючы толькі ўласнага камфорту, губляе глыбіню і жывую сувязь з іншымі. Паводле Мунье, асоба нараджаецца не ў ізаляцыі, а ў дз...

Хельмут Плеснер. Экцэнтрычная пазіцыя 16.11.2025

У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Хельмута Плеснера, каб разабрацца ў прыродзе чалавека. Перадача асвятляе, як пазбегнуць крайнасцей у разуменні сябе — ці то звядзення ўсяго да біялогіі, ці то да абстрактнага "чыстага духу". Плеснер пачынае аналіз з фундаментальнага паняцця "мяжы". Кожна...

Фердынанд Эбнэр. Станавіцца сабой 09.11.2025

У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету. Гэтым разам наш спадарожнік – аўстрыйскі мысляр пачатку ХХ стагоддзя Фердынанд Эбнэр, які сцвярджаў, што чалавек нараджаецца для дыялогу. Менавіта ў адносінах з іншым ён становіцца сабой, раскрываецца і расце. Аднак сапраўдны дыялог – гэта не пустая размоўная тэхніка. Ён пачынаецца толькі там, дзе ёсць любоў і п...

Эрых Фром. Унутраны канфлікт 02.11.2025

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі нямецкага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, які імкнуўся зразумець, чаму ў сучасным свеце людзі адчуваюць трывогу і ўнутранае напружанне. Фром бачыў у гэтых сімптомах не толькі псіхалагічныя, але і маральныя прычыны. Ён сцвярджаў, што чалавек пакутуе, калі жыве насуперак уласным каштоўнасцям, калі паміж яго пачуццямі і ўчын...

Георг Зімель. Трэці бок канфлікту 26.10.2025

Чаму ў свеце столькі спрэчак і ці заўсёды канфлікт — гэта зло? У сённяшнім эпізодзе ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй нямецкага філосафа Георга Зімеля, які бачыў у канфлікце не пагрозу, а рухавік культуры. Ці заўсёды спрэчка вядзе да разбурэння, ці ў ёй можна знайсці стваральны патэнцыял? Аўтар тлумачыць, як Зімель разглядаў канфлікт не як паталогію грамадскага жыцця, а як яго неад’емную...

Эрнст Касірэр. Свет сімвалаў 19.10.2025

У новым выпуску праграмы "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша запрашае паразважаць над ідэямі Эрнста Касірэра – мысляра ХХ стагоддзя, які бачыў чалавека як істоту, якая жыве ў свеце сімвалаў. Касірэр спрабаваў зразумець, што робіць чалавека чалавекам, што адрознівае нас ад іншых жывых істот. І адказ, які ён знайшоў, заключаецца ў тым, што чалавек — гэта істота сімвалічная (animal symb...

Паўль Тыліх. Выклік трывожнасці 12.10.2025

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі Паўля Тыліха – хрысціянскага філосафа ХХ стагоддзя, які шмат пісаў пра трывогу. Аўтар падкаста тлумачыць, што Тыліх бачыць тры формы трывогі: страх перад смерцю і будучыняй, трывогу пустэчы і страты сэнсу, а таксама трывогу віны. Кожная з іх можа паралізаваць чалавека, але таксама – стаць кропкай росту. Адказам на гэтую ўну...

Міхаіл Бахцін. Поліфанія 05.10.2025

Чаму часам мы адчуваем, што нас не чуюць, а размовы заходзяць у тупік? Гэты эпізод падската "Філасофскія нататкі" даследуе ідэю Бахціна аб тым, што жыццё па сваёй сутнасці дыялагічнае. Быць — значыць быць для іншага, бо праўду пра сябе немагчыма спасцігнуць у адзіноце, гледзячы ў люстэрка. Яна адкрываецца толькі ў вачах суразмоўцы. Падкаст раскрывае розніцу паміж маналогам, дзе адзін гол...

Карл Ранэр. Прастора слухання 28.09.2025

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша распавядае пра ідэі каталіцкага тэолага ХХ стагоддзя Карла Ранэра. Ранэр казаў, што чалавек – гэта “слухач Слова”, а сапраўдная сутнасць чалавека адкрываецца не ў гаворцы, а ў здольнасці слухаць. І не проста чужыя словы, а тое Слова, якое можа прыйсці нават ад самога Бога. У шуме сучаснага свету, дзе ўсе гавораць, слухаць — гэта самы радыкальны ўчынак, бо слуханне...

Поль Рыкёр. Вернасць сабе 21.09.2025

У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі французскага мысляра ХХ стагоддзя Поля Рыкёра – філосафа і хрысціяніна, які ставіў сабе пытанне: што значыць зразумець самога сябе? Рыкёр падкрэсліваў, што чалавечая тоеснасць – гэта толькі знешні контур, рысы, якія мала змяняюцца. Але сапраўднае вымярэнне асобы – гэта самасць або здольнасць заставацца верным сабе,...

Габрыэль Марсэль. Быць альбо мець? 14.09.2025

У сваім падкасце ксёндз Раман Суша распавядае пра французскага філосафа Габрыэля Марсэля (1889-1973), які ў 1929 годзе прыняў каталіцтва і стаў вядомым прадстаўніком хрысціянскага экзістэнцыялізму. Марсэль называў сябе "філосафам канкрэтнага", бо імкнуўся, каб яго ідэі датычыліся жывога чалавечага досведу, а не заставаліся абстрактнымі. Галоўная думка Марсэля - падзел жыцця чалавека на д...

Марцін Бубер. Дзе ты? 07.09.2025

Ксёндз Раман Суша ў штотыднёвай рубрыцы "Філасофскія нататкі" працягвае знаёміць слухачоў з мыслярамі ХХ стагоддзя і сёння звяртаецца да постаці яўрэйскага філосафа Марціна Бубера. Бубер паказвае, што чалавек часта хаваецца не столькі ад Бога, колькі ад самога сябе, уцякаючы ў механізмы самападману. Гэтая думка закранае кожнага: можна быць у святыні, маліцца і выконваць абрады, але ўнутр...

Карл Ясперс. Межавыя сітуацыі 31.08.2025

У новым выпуску "Філасофскіх нататак" ксёндз Раман Суша распавядае пра канцэпцыю межавых сітуацый у філасофіі Карла Ясперса. Мы ўсе імкнёмся да парадку і стабільнасці, але жыццё часта разбурае нашы звыклыя схемы: хвароба, страта працы, разрыў адносін або смерць блізкага прымушаюць нас выйсці з “панцыра” і шукаць глыбейшы сэнс, адзначае святар. Ясперс паказвае, што перад чалавекам адкрыва...

Марцін Хайдэгер. Бяздомнасць чалавека 24.08.2025

У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша запрашае нас у філасофскае падарожжа па думках Марціна Хайдэгера — мысляра, які жыў праз усе буры XX стагоддзя і задаваў самыя глыбокія пытанні пра сутнасць чалавечага існавання. Што адбываецца, калі мы ставім сябе ў цэнтр сусвету? Чаму гуманізм, які меў добрыя намеры, нечакана прывёў да духоўнага крызісу? Аўтар раскрывае п...

Леў Карсавін. Якастваванне 17.08.2025

У новым выпуску штотыднёвага падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша знаёміць з адной з ключавых ідэй філосафа Льва Карсавіна – паняццем “якаствавання”. Што гэта значыць? Кожны з нас жыве не ў пустэчы. Мы заўсёды скіраваныя да іншых людзей, да свету, да Бога. І вось у гэтых сустрэчах і адносінах мы нібыта “набываем якасць”, якую атрымліваем не толькі ад сябе, але і ад таго, з кі...

Густаў Шпет. Распазнаваць сэнсы 10.08.2025

У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша знаёміць нас з філосафам і псіхолагам пачатку ХХ стагоддзя Густавам Шпетам, вучнем Эдмунда Гусэрля. Шпет заўважаў, што ў жыцці мы часта не проста перадаём інфармацыю, а будуем сэнсы. І гэтыя сэнсы нараджаюцца ў канкрэтнай культурнай і псіхалагічнай прасторы. Для разумення іншага патрэбна “сацыяльная інтуіцыя” – здольнасць бачыць чала...

Св. Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа (Эдыта Штайн). Суадчуванне 03.08.2025

Ксёндз Раман Суша запрашаем да роздуму над жыццём і думкай святой Эдыты Штайн – філосафа, кармэліцкай манахіні і святой Каталіцкага Касцёла. Яе шлях ад габрэйскай сям’і праз навуку і навяртанне да манаства быў не толькі духоўным, але і інтэлектуальным падарожжам, якое прынесла багаты плён. Святар прапануе паразважаць пра адну з цэнтральных ідэй яе філасофіі – феномен суадчування (Einfühl...

Макс Шэлер. Рэсентымент (Частка 2) 27.07.2025

У гэтым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра сувязі паміж людзьмі і сусветам. Што адбываецца, калі парадак любові, пра які гаворка ішла на мінулым тыдні, парушаецца? Калі замест любові — крыўда, замест спачування — пагарда? Нямецкі філосаф Макс Шэлер называў такую з'яву “рэсентыментам”. Гэта асаблівы стан душы, калі чалавек, не маючы магчымасці адкрыта в...

Listen to the Філасофскія нататкі podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.