Radio Vaticana - Vatican News

Філасофскія нататкі

Society BE ↓ 87 episodes

“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.

Author

Radio Vaticana - Vatican News

Category

Society

Podcast website

www.vaticannews.va

Latest episode

Jul 5, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Макс Шэлер. Парадак любові (Частка 1) 20.07.2025

Ксёндз Раман Суша ў новым выпуску аўдыё-падкаста "Філасофскія нататкі", з уласцівай яму глыбінёй і чуласцю, запрашае нас у захапляльнае інтэлектуальнае падарожжа па філасофіі нямецкага мысляра Макса Шэлера. У гэтым выпуску аўтар разгортвае перад намі канцэпцыю "ordo amoris" – парадку любові, якую яшчэ святы Аўгустын разумеў як неабходнасць любіць у правільнай іерархіі: найперш...

Эдмунд Гусэрль. Пазбавіцца ад стэрэатыпаў 13.07.2025

У новым выпуску нашага падкаста ксёндз Раман Суша запрашае зірнуць на свет праз прызму філасофіі Эдмунда Гусэрля — настаўніка святой Эдыты Штайн і аднаго з найвялікшых мысляроў XX стагоддзя. Чаму мы так часта не бачым чалавека, а толькі свае ўяўленні пра яго? Як заслона штодзённых звычак і стэрэатыпаў скажае нашу здольнасць успрымаць рэчаіснасць? Аўтар прыводзіць кранальныя прыклады таго, як адзін...

Грыгорый Скаварада. Сімпатыя сяброўства 06.07.2025

У гэтым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша разважае над тым, што такое сапраўднае сяброўства. Ці дастаткова проста мець супольныя інтарэсы? Ці ёсць нешта глыбейшае, што злучае людзей? З дапамогай байкі Грыгорыя Скаварады "Салавей, Жаўрук і Дрозд" аўтар раскрывае паняцце, якое філосаф называе “састрасьцем”, або па-грэцку – сімпатыя. Гэта слова азначае не пр...

Артур Шапенгаўэр. Голас сэрца ці інстынкт? 29.06.2025

Новы выпуск падкаста “Філасофскія нататкі” прысвечаны постаці Артура Шапенгаўэра – аднаго з самых супярэчлівых філосафаў ХІХ стагоддзя, якога часта называюць песімістам. Але што стаіць за яго поглядамі на чалавека і свет? Чым з’яўляецца тое, што мы называем “голасам сэрца” – праявай любові, інстынкту ці спачування? І як гэта ўсё звязана з хрысціянскім разуменнем чалавека? Ксёндз Раман Суша разважа...

Адам Сміт. Прынцып належнасці 22.06.2025

У новым выпуску нашага падкаста ксёндз Раман Суша разважае пра ключавую філасофскую канцэпцыю Адама Сміта – прынцып належнасці (propriety). Даведайцеся, як шатландскі філосаф, вядомы многім толькі як "бацька эканомікі", стварыў унікальную тэорыю маральных пачуццяў, заснаваную на здольнасці чалавека да суперажывання. Падкаст раскрывае глыбокія сувязі паміж сумленнем, грамадствам і маральн...

Дэвід Юм. Мараль пачуццяў 15.06.2025

У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша запрашае паразважаць пра маральную сувязь паміж людзьмі. На чым яна трымаецца? Ці дастаткова толькі пачуццяў, каб адчуваць, што ёсць дабро і зло? Ці, можа, патрэбна нешта глыбейшае – прынцып, компас ці святло згары? Святар прапануе адправіцца ў філасофскае падарожжа ў Шатландыю XVIII стагоддзя – краіну туманаў, а асабліва на сустрэчу...

Міхаіл Псел. Бачыць пранікліва 08.06.2025

У новым выпуску падкасту "Філасофскія нататкі" мы пераносімся ў Візантыю XI стагоддзя, дзе сустракаем незвычайнага мысліцеля – Міхаіла Псела. Манах, філосаф, гісторык і імператарскі дарадца, Псел уздымае пытанні, актуальныя і сёння: чым адрозніваецца сапраўдная духоўнасць ад спробаў маніпуляваць нябачным? Што значыць бачыць пранікліва – не толькі вачыма, але і сэрцам? Ксёндз Раман С...

Базыль Вялікі. Прынцып клопату (Частка 2) 01.06.2025

Вашай увазе новы выпуск духоўна-філасофскага падкаста "Філасофскія нататкі", які вядзе ксёндз Раман Суша. У сённяшнім эпізодзе працягваецца глыбокае даследаванне духоўнай спадчыны святога Базыля Вялікага, прысвечанае тэме клопату ў хрысціянскай традыцыі. Гэта другая частка разважанняў, у якой аўтар разглядае паняцце "мэрімна" (μέριμνα) — клопат — і яго значэнне для духоўнага жы...

Базыль Вялікі. Закон сяброўства 25.05.2025

Мінулы выпуск быў прысвечаны святому Максіма Вызнаўцу – філосафу і містыку, які бачыў у чалавеку цэлы космас: маленькі сусвет, у якім сустрэліся бачнае і нябачнае, зямное і нябеснае. Максім казаў, што чалавек – гэта сувязь паміж імі. Але ці азначае гэта, што чалавек – адзіны такі злучальны пункт у стварэнні? Няўжо толькі чалавек здольны злучаць і будаваць адзінства? У сённяшняй перадачы ксёндз Рам...

Максім Вызнаўца. Чалавек як мікракосмас 18.05.2025

У філасофіі візанційскага манаха святога Максіма Вызнаўцу сустракаецца ідэя, што чалавек – гэта не проста нейкая істота сярод іншых, а мікракосмас, маленькі сусвет, які злучае ў сабе ўсё стварэнне. Як мікракосмас, чалавек змяшчае ў сабе ўсе ўзроўні стварэння: матэрыяльны, жывёльны, рацыянальны і духоўны. Але чалавек не проста змяшчае ўсё гэта: ён пакліканы у сабе ўвесь космас яднаць і праз сябе –...

Бачыць нябачнае. Эрнст Касірэр (Частка 2) 11.05.2025

Новы выпуск духоўна-інтэлектуальнага падкаста ад ксяндза Рамана Сушы прысвечаны працягу разважанняў пра здольнасць чалавечага сэрца бачыць нябачнае – на гэты раз праз прызму філасофіі Эрнста Касірэра. У выпуску аўтар разглядае ўнікальную канцэпцыю "сімпатычнай інтуіцыі" – асаблівага спосабу ўспрымання, калі чалавек бачыць не толькі знешняе, але і ўнутраную сутнасць рэчаў. Касірэр называў...

Бачыць нябачнае. Псеўда-Арыстоцель 04.05.2025

Што такое распазнанне сэрца і як яму можна вучыцца? У гэтым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да старажытнага вучэння пра фізіягноміку, прыпісанага Псеўда-Арыстоцелю, і разважае пра тое, як унутраны стан чалавека можа праяўляцца ў словах і паставах. Аўтар разважае пра чатыры духоўныя архетыпы, што выяўляюцца ў тым, як чалавек слухае і прамаўляе. Гэтая класіфікацыя...

Стоікі. Адзінства сусвету 27.04.2025

Гэты выпуск падкаста ад ксяндза Рамана Сушы пра касмічную сімпатыю, узаемасувязь усяго існага і сугучнасць стаічнай філасофіі з вучэннем Папы Францішка. Аўтар раскрывае, як стоікі разумелі сусвет - не проста як набор аб'ектаў, а як жывы арганізм, дзе ўсё ўзаемазвязана. Гэтая ідэя "касмічнай сімпатыі" надзвычай актуальная і сёння: разрыў сувязяў з Богам, прыродай ці іншымі людзьмі непазбе...

Ахіл Мбембэ. Уваскрасенне чалавечнасці 20.04.2025

Гэты выпуск прысвечаны сучаснаму камерунскаму філосафу Ахілу Мбембэ, які даследуе, што адбываецца, калі чалавек не ўспрымаецца як асоба, а становіцца статыстыкай, функцыяй або пагрозай. Што можа дапамагчы вярнуць чалавеку твар, імя і голас? Ксёндз Раман Суша разважае пра яго ідэі: каланіяльнае мысленне, нябачныя зоны чалавечага болю, памяць як маральны абавязак і салідарнасць як шлях да ўваскрасен...

Раймон Панікар. Дыялог як шлях 13.04.2025

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша разважае пра філасофію Раймона Панікара — каталіцкага мысляра, які ўсё жыццё будаваў масты паміж культурай Усходу і Захаду. Панікар прапаноўвае бачыць у дыялогу не метад спрэчкі, а спосаб жыцця — адкрытага, уважлівага, глыбокага. У сучасным свеце, дзе мы жывем побач, але часта не разам, яго думкі гучаць як запрашэнне не перамагаць, а разумець. Выпуск закранае не т...

П’ер Бурдзьё. Мапа грамадства 06.04.2025

Новы выпуск падкаста “Філасофскія нататкі” прысвечаны філасофіі П’ера Бурдзьё – французскага сацыёлага, які паказваў, што нашы думкі, густы і паводзіны фармуюцца пад уплывам сацыяльнага асяроддзя. Ксёндз Раман Суша разважае пра яго канцэпцыю “мапы грамадства”, дзе кожны чалавек займае пэўнае месца і змагаецца за розныя тыпы “капіталу” – і пра тое, як гэта ўплывае на маральнасць і перакананні людзе...

Сімона Веіль. Выспа маўчання 30.03.2025

У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша праз прызму думкі Сімоны Вейль даследуе сутнасць несправядлівасці, крыку сумлення і ціхай, але магутнай моцы — увагі. Сімона Вейль – адна з найбольш парадаксальных постацяў еўрапейскай думкі ХХ стагоддзя. Гэта францужанка габрэйскага паходжання, філосаф, містычка, рабочая на заводзе, удзельніца іспанскай грамадзянскай вайны і антыфашыстка. Нягледзячы на кароткае...

Рамана Гвардзіні. Культура павагі 23.03.2025

Рамана Гвардзіні, каталіцкі святар і мысляр XX стагоддзя, аналізаваў, чаму таталітарызм здараецца не толькі як гістарычная з'ява, але і як культурная пагроза, калі людзі перастаюць адказна разважаць і шукаюць бяздумнага падпарадкавання. На яго думку, выратаваць грамадства ад гвалтоўных рэжымаў можа "каталіцкі светапогляд" – глыбокае разуменне, што кожны чалавек створаны Богам і мае сваю...

Ганна Арэндт. Тэорыя таталітарызму 16.03.2025

У падкасце, прысвечаным філасофіі Ганны Арэнт, ксёндз Раман Суша разважае пра яе канцэпцыю таталітарызму як "новай формы кіравання". Паводле Арэнт, зло часта становіцца банальным, калі чалавек не задумваецца над мараллю і проста выконвае загады. Яе погляды падкрэсліваюць неабходнасць крытычнага мыслення і небяспеку безадказных дзеянняў. Без глыбокага разважання і любові да праўды грамадс...

Джон Ролз. Справядлівасць як роўнасць 09.03.2025

Выпуск прысвечаны філасофіі Джона Ролза, які шукаў ідэальную мадэль справядлівасці. Ксёндз Раман Суша разважае пра яго канцэпцыю "вэлюму невуцтва": калі чалавек не ведае, у якой пазіцыі апынецца, ён выбірае грамадства з роўнымі свабодамі і мінімальнай няроўнасцю. Ролз сцвярджаў, што сацыяльныя няроўнасці дапушчальныя толькі тады, калі яны прыносяць найбольшую карысць менш забяспечаным. А...

Жак Марытэн і новае хрысціянства 02.03.2025

У гэтым выпуску праграмы Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша глыбей раскрывае погляды Жака Марытэна, які прапанаваў мадэль новага хрысціянства як адказ на аднабаковасць ранейшых сацыяльна-палітычных канцэпцый. Ён сцвярджаў, што толькі пры гармоніі духоўнага і матэрыяльнага можна дасягнуць сапраўднага агульнага дабра, дзе годнасць кожнага чалавека стаіць у цэнтры. Асаблівую ўвагу філосаф надаваў...

Жак Марытэн і неатамізм 22.02.2025

У новым выпуску Філасофскіх нататак ксёндз Раман Суша расказвае пра Жака Марытэна — аднаго з найвядомейшых каталіцкіх філосафаў ХХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў асяроддзі свецкай культуры, Марытэн праз філасофію Тамаша Аквінскага прыйшоў да веры і стаў адным з галоўных мысляроў неатамізму. Яго канцэпцыя «інтэгральнага гуманізму» прапаноўвала гармонію паміж духоўным і матэрыяльным жыццём, д...

Лібералізм vs Марксізм: свабода ці роўнасць? 16.02.2025

У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе сутнасць ідэалагічнага супрацьстаяння паміж лібералізмам і марксізмам. Лібералізм абяцае свабоду, але часта не заўважае сацыяльную няроўнасць. Марксізм ставіць роўнасць вышэй за ўсё, ахвяруючы асабістай свабодай. Што стаіць за гэтымі лозунгамі? Як гэтыя ідэалогіі фармавалі сучасны свет? І чаму ніводная з іх не дае паўнаты чала...

Лібералізм. Cвабода ці эгаізм? 09.02.2025

У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра? У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і мараль...

Карл Маркс. Ідэалогія класавай барацьбы 02.02.2025

Падкаст пра Карла Маркса – гэта філасофскі разгляд марксісцкай ідэалогіі, якая прапагавала атэізм і перавагу матэрыі над духам. Праз простыя прыклады і гістарычныя рэаліі 19 стагоддзя ксёндз Раман Суша аналізуе, як праз класавую барацьбу і рэвалюцыю ідэі Маркса прыводзілі да гвалту, разбурэння каштоўнасцяў і пакут мільёнаў людзей. Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму стаўленню Касцёла і вучэнню Пап...

Listen to the Філасофскія нататкі podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.