Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.
Author
Radio Vaticana - Vatican News
Category
Podcast website
Latest episode
Jul 5, 2026
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Фрыдрых Гегель. Рух гісторыі 26.01.2025 9:27
У філасофскай праграме ксяндза Рамана Сушы разглядаецца постаць нямецкага філосафа Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля і яго погляды на развіццё грамадства. Галоўная ідэя Гегеля – гэта дыялектычны рух гісторыі праз тэзу, антытэзу і сінтэз. У адрозненне ад Канта, які шукаў універсальны маральны закон у чалавеку, Гегель разглядаў асобу ў кантэксце шырокага гістарычнага працэсу. Ён лічыў дзяржаву вышэй...
Імануіл Кант. Адвага мыслення 19.01.2025 10:43
У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша раскрывае погляды Імануіла Канта, заснавальніка нямецкай класічнай філасофіі. У цэнтры ўвагі — ідэі Канта пра свабоду, мараль і сацыяльную адказнасць. Слухачы даведаюцца пра катэгарычны імператыў, які звязвае асабістую адказнасць з агульным дабром грамадства, і пра тое, як Кант разумеў роўнасць і ролю закона ў сацыяльнай гармоніі. Такс...
Жан-Жак Русо. Крытыка цывілізацыі 14.01.2025 10:32
У чарговым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша знаёміць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію. Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цы...
Джон Лок. Тэорыя лібералізму 05.01.2025 9:02
У чарговым выпуску Філасофскіх нататкаў ксёндз Раман Суша разважае пра некаторыя ідэі Джона Лока, якога называюць айцом лібералізму. Што такое лібералізм? Чаму сістэма, якая дэкларуе абарону свабоды, можа насамрэч абмяжоўваць яе? Падчас разважанняў аўтар раскрывае парадоксы лібералізму, уключаючы небяспеку рэлятывізму і падвойных стандартаў. Напрыклад, свабода, якая павінна належаць усім, часам ст...
Томас Гобс. Тэорыя грамадскай дамовы 31.12.2024 10:47
Томас Гобс нарадзіўся ў 1588 годзе ў Англіі. Ён рос у час неспакойны, гэта была эпоха рэлігійных і палітычных канфліктаў. Гобс атрымаў адукацыю ў Оксфардзе, а пасля стаў хатнім настаўнікам у заможнай арыстакратычнай сям'і. Гэты статус дазволіў яму шмат падарожнічаць па Еўропе, дзе ён пазнаёміўся з такімі мыслярамі, як Дэкарт і Галілей. Самым знакамітым творам Гобса стала кніга Левіяфан (1651...
Нікало Макіявелі. Правілы грамадскага кіравання 10.12.2024 8:54
Ксёндз Раман Суша разважае пра палітычныя ідэі Нікало Макіявелі, якога часта называюць айцом сучаснай палітычнай навукі. Галоўны твор мысляра — Князь — стаў класічным кіраўніцтвам па кіраванні дзяржавай, заснаваным на рэальным вопыце. Макіявелі вывучае палітыку такой, якой яна ёсць, а не такой, якой яна павінна быць. Яго рэалізм, жорсткая логіка і падыход мэта апраўдвае сродкі выклікаюць дыскусіі...
Святы Тамаш Мор. Дзяржава "Утопія" 26.11.2024 8:07
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць Мору праз сваю Утопію? І якім чынам гэта звязана з нашым сучасным грамадствам? Запрашаем слухаць і ра...
Cвяты Тамаш Аквінскі. Сацыяльны парадак 12.11.2024 8:31
У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку. Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, н...
Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 2) 29.10.2024 10:12
У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае п...
Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 1) 15.10.2024 10:11
Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, сп...
Арыстоцель. Ідэальнае грамадства 02.10.2024 10:08
Арыстоцель лічыў, што найлепшая форма кіравання павінна адпавядаць характару народа і яго патрэбам. Але каб выбраць, якая форма найбольш адпавядае народу, трэба адказаць на пытанне: якая асноўная задача дзяржавы? На думку Арыстоцеля, яна заключаецца не толькі ў тым, каб забяспечыць існаванне сваіх грамадзян, але і ў тым, каб стварыць умовы для іх добрага жыцця. Пад добрым жыццём Арыстоцель разумеў...
Платон. Ідэал горада 01.10.2024 11:19
Платон – адзін з найвялікшых філосафаў старажытнасці. Яго ідэі пра справядлівасць і ідэальны горад моцна паўплывалі на грамадства. Свае погляды на структуру ідэальнага грамадства Платон выклаў у вядомым творы Дзяржава. У ім можна знайсці разважанні пра этыку, сям’ю, палітыку і выхаванне. Адным з асноўных прынцыпаў філосафа з’яўляецца тое, што справядлівасць трэба разглядаць у кантэксце, як сістэму...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.