Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара 08.01.2026 46:18
8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка. Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчан...
Таццяна Рыкоўска: навучыцца быць шчаслівымі разам — такая мая ідэя 03.01.2026 48:50
1 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — двойчы эмігрантка, актывістка беларускай дыяспары Мельбурна (Аўстралія), выкладчыца англійскай мовы Таццяна Рыкоўска. Нам важна не толькі заставацца беларусамі дзе б мы не знаходзіліся, але і адшукаць тое, што нас будзе яднаць. Не сакрэт, што кожны чалавек хоча быць шчаслівым. І робіць усё магчымае, каб свайго шчасця дасягнуць. Але найвялікшая каштоўнасць — быць шчас...
Антон Пянькоўскі: зразумець, што Беларусь належыць табе, а ты — Беларусі 25.12.2025 1:01:29
25 снежня ў эфіры Еўрарадыё — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі. Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было досыць складаным. не так шмат людзей цікавілі гэтыя няўцямныя нацыянальныя ды дэмакратычныя каштоўнасці. Але назіраючы за тым, колькі людзей прыйшло ў дэмакратычны рух у 2020 годзе і наколькі палепшыйся стан гэтага руху, то можна...
Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя 18.12.2025 59:28
18 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг Філіп Біканаў. У нас і так хапае таго, што нас падзяляе. Ад палітычных поглядаў і да моўнага пытання. І неабходна рабіць усё магчымае, каб пазбягаць канфранцыі і падзелаў у беларускім грамадстве. Інакш нам не дайсці да Беларусі сваёй мары, не пабудаваць сваю дзяржаву. З іншага боку, ёсць тэмы, дзе неабходная прынцыповасць. Да прыкладу, пытанне мовы. Калі да 2...
Югася Каляда: лепшай за “Жыве Беларусь!” нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма 11.12.2025 50:06
11 снежня ў эфіры Еўрарадыё — Югася Каляда, пісьменніца, пераможца прэміі імя Ежы Гедройца. Нам трэба ствараць такі прадукт, цікавасць да якога прымусіць нашых чытачоў “прадзірацца” праз тую беларускую мову, на якой той прадукт створаны. І хоць у нас яшчэ шмат неасэнсаваных частках нашай трагічнай гісторыі, мы мусім думаць і пра тое, каб ствараць у літаратуры нешта прыгожае і гераічнае, фантастычн...
Віктар Сямашка: зняць сябе з крыжа — адвечная нацыянальная ідэя беларусаў 04.12.2025 57:25
4 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, паэт, радыёжурналіст, удзельнік гуртоў "Кузьнец і Сяманя", "Князь Мышкін", "Нагуаль", Mouches A L'Orange, "Балцкі Субстрат" ды іншых Віктар Сямашка. Такое адчуванне, што беларускі народ ужо не першае стагоддзе, як той Хрыстос — укрыжаваны і вісіць на сваім крыжы лёсу і пакут. Што адметна, беларусы ўжо нібыта і прынялі гэты свой стан укрыжаванага пакутніка. Гэта...
Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас 27.11.2025 59:56
27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч. Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае...
Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя 20.11.2025 1:02:38
20 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — фудблогерка, псіхадыетолаг Алеся Княжэвіч. Заўсёды мець з сабой, дзе б ты не знаходзіўся і куды б цябе лёс не закінуў, сваю Беларусь у сэрцы — мусіць кожны беларус. Але можна пра свае родныя мясціны нагадваць сабе і сваім блізкім і іншым чынам — гатуючы да сямейнага стала нацыянальныя стравы. Можна так, як гатавала некалі ваша бабуля альбо матуля, а можна і па-суча...
Аляксей Дзікавіцкі: будаваць Новую Беларусь у згодзе — мая нацыянальная ідэя 13.11.2025 1:01:18
13 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — галоўны менеджар стрымінгавай платформы “Belarus Tomorrow”, заснавальнік таварыства “Беларуская дыяспара ў Польшчы”, аўтар трох кніг на паляшуцкай мове Аляксей Дзікавіцкі. Беларусы павінны не раз’ядноўвацца, а шукаць любыя магчымасці для аб’яднання. Бо толькі там мы здолеем не проста выжыць, але і захавацца як народ, як нацыя. Захаваць свае адметнасці і — вярнуць с...
Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву 06.11.2025 58:14
6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў. Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Маг...
Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму 30.10.2025 1:04:46
30 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — стэндап-комік Зміцер Нарышкін. У кожным беларусе ёсць адмысловае месца, да пэўнага моманту занятае… пустэчай. Гэта месца для нацыянальнай ідэі кожнага канкрэтнага беларуса. А вось чым ён гэтую пустэчу будзе напаўняць і ці будзе напаўняць увогуле — кожны вырашае і абірае сам. Бо ў кожнага з нас свая нацыянальная ідэя. Альбо яе адсутнасць. Але наяўнасць гэтай пустэ...
Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя 23.10.2025 56:10
23 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-праекта #IMBY, папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч. Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і т...
Уладзімір Мацкевіч: сёння ўся наша ідэя ў адным слове — “Вяртацца!” 16.10.2025 1:11:14
16 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — філосаф, метадолаг, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мы як нацыя павінны нарэшце вызначыцца не толькі з тым, на якім этапе, у якім месцы мы ўсе знаходзімся, але і з тым, што нам неабходна рабіць, каб наблізіць перамогу і, што самае галоўнае — вяртанне на радзіму. Варта разумець, што чым даўжэй наша грамадства застаецца падзеленым і раскіданым, тым складаней н...
Андрэй Вардамацкі: гатоўнасць да свабоды і адказнасці за яе — гэта мая ідэя 09.10.2025 53:42
9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі. Падабаецца нам гэта альбо не, але ў абодвух частак нашага падзеленага грамадства адбываецца працэс “каканізацыі” — як у той часткі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, так і ў той, якая вымушаная была выехаць за межы краіны. Гэты падзел ідзе як паводле геапалітычнага выбару, так і паводле выбару каштоўнаснага і свядомаснаг...
Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя 02.10.2025 1:00:04
2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст. Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім за...
Аляксандр Мілінкевіч: гісторыя, адукацыя і нацыянальны дух — наша ідэя 25.09.2025 1:00:52
25 верасня ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Шмат стагоддзяў у нашым народзе мэтанакіравана знішчалася ўсё нацыянальнае — вера, культура, гісторыя. У нас хацелі цалкам вынішчыць нашую самасвядо...
Наталля Дуліна: дэмакратычнасць, салідарнасць, годнасць — лепшая ідэя 18.09.2025 57:58
18 верасня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы, былая палітзняволеная Наталля Дуліна. Свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца страх. Нам неабходна навучыцца не баяцца. Не баяцца адстойваць свае правы, сваю свабоду, сваю ідэнтычнасць. Гэта не проста. Як не проста будзе і прабачыць тым, хто рабіў нам зло і з-за каго мы спазналі столькі страт і пакут. Але не баяцца прабачаць мы...
Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай! 11.09.2025 1:00:19
11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава. Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але...
Віталь Патліс: мы з крыві, але мы за свабоду — мая нацыянальная ідэя 04.09.2025 1:10:57
4 верасня ў эфіры Еўрарадыё — эканаміст, палітычны актывіст, літаратар Віталь Патліс. Не адно стагоддзе беларускі народ знаходзіўся пад прыгнётам. Ён і сёння знаходзіцца пад прыгнётам чужой яму па духу і свядомасці ўлады. Але насуперак гэтаму беларусы хочуць свабоды, мы хочам сваёй ідэнтычнасці, мы хочам быць беларусамі. Пралітая кроў нашых продкаў шэпча нам пра усё гэта і мы некалі сабе гэта ўсё...
Зміцер "Vinsent" Папко: будзь сабой, кажы ўсім, што ты — беларус! 28.08.2025 1:06:35
28 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, спявак, актор Зміцер "Vinsent" Папко. Мы павінны нарэшце зразумець, што быць прыхільнікам дэмакратычных каштоўнасцяў і суверэннай Беларусі недастаткова. Без нацыянальных складнікаў, без усведамлення важнасці для нас, як для нацыі, вяртання сабе сваёй мовы, гісторыі мы не пабудуем сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавы. Бо моцнай дзяржава можа быць толькі ў тым...
Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час 21.08.2025 1:06:41
21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур. Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў бе...
Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя 14.08.2025 1:07:11
14 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан. Беларус з бел-чырвона-белым сцягам і беларус са сцягам чырвона-зялёным — абодва лічаць сябе беларусамі. Такім чынам, беларуская свядомасць у нас ужо ёсць. Іншая справа, што грунтуецца яна на розных падмурках. Але кожны з гэтых беларусаў хоча жыць сам і каб дзеці яго жылі ў сваёй дзяржаве, усе яны хочуць, каб гэтая дзяржава квіт...
Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць 07.08.2025 1:02:20
7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А я...
Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя 31.07.2025 44:42
31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч. Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўн...
Вольга Лойка: вяршынства права, справядлівасць і салідарнасць 24.07.2025 55:44
24 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка. Салідарнасць у нашай формуле і сістэме беларусіанізма, пабадаванага па прыкладзе сіанізма, павінна займаць галоўнае месца. Бо беларус беларусу дапаможа заўсёды — дзе б ён ні знаходзіўся геаграфічна. У нас дастаткова кампетэнцый і рэсурсаў, матэрыяльных і інтэлектуальных, і калі мы бачым, што можам нешта...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.