Euroradio

Idea X

Society BE ↓ 234 episodes

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Author

Euroradio

Category

Society

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 2, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя 17.07.2025

17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі. Мы як нацыя і як этнас сёння ізноў апынуліся ў сітуацыі, у якую мы траплялі ўжо не аднойчы — неабходнасць перажыць чарговую навалу, выжыць у ёй і захавацца. І ў гэтай гістарычнай сітуацыі мы мусім будаваць вакол сябе свае ўласныя міні-Беларусі. Каб потым, калі сітуацыя змен...

Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя 10.07.2025

10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска. У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда....

Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя 03.07.2025

3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга. Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму дл...

Кацярына Манкевіч: выміраць, але выжываць і спяваць гаротныя песні — мая ідэя 26.06.2025

26 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца і фронтвумэн гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч. Не правыя тыя, хто наракае на амаль поўную адсутнасць у беларускім фальклоры бесклапотна-вясёлых песень. Але справа ў тым, што гістарычны лёс у нашага народа такі, што і весялосці не было — адкуль у спевах узяцца. Тым не менш, мы, спяваючы свае гаротныя песні, выжылі. І працягвае...

Святлана Алексіевіч: размаўляць і шукаць паразумення — наша нацыянальная ідэя 20.06.2025

20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. Як бы непрыемна і балюча гэты не было для нас, тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, але жыццё ў Беларусі не спынілася, не скончылася — яно працягваецца і працягваецца без нас. І мы сапраўды адарваліся і не разумеем усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве ўнутры Беларусі. Мы выехал...

Юстына Карпіловіч: наша нацыянальная ідэя гучыць як беларуская мова 19.06.2025

19 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, паэтка, удзельніца сямейнага гурта “Бартосікі” Юстына Карпіловіч. Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі нам не стае беларускасці, акрэсленасці нашай ідэнтычнасці. Мы хочам быць беларусамі, але часам гэта вельмі балюча. Бо мы сутыкаемся з пэўнымі невызначанасцямі нашай ідэнтычнасці і таго, што такое быць беларусам, і знаходзімся ў стане неразумення таго, навошта н...

Аліна Герашчанка: абіраць сваё, беларускае — у гэтым мая нацыянальная ідэя 12.06.2025

12 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўніца грамадскай арганізацыі “Годна” Аліна Герашчанка. Пабудаваць аўтарытарызм на базе беларускасці немагчыма. Таму што быць беларусам і несці адказнасць за сваю нацыю — гэта азначае быць часткай дэмакратычнага еўрапейскага свету. Бо мы частка Еўропы і па ўмаўчанні беларускасць азначае шанаванне дэмакратычных каштоўнасцяў, перакананая Аліна Герашчанка. Пра тое, я...

Уладзімір Цэслер: хай у беларусаў будзе тая ідэя, якую яны сабе самі сфармулююць 05.06.2025

5 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак, дызайнер Уладзімір Цэслер. У любой нацыі на пэўным гістарычным этапе мусіць быць свая нацыянальная ідэя. Тое, што вядзе да краіны яе мары, дапамагае будаваць дзяржаву і свой дабрабыт. Беларусы таксама мусяць нарэшце сфармуляваць сваю ідэю — ідэю, у якой адлюструецца Беларусь іх мары. І хай гэта будзе такая ідэя, якой хочуць самі беларусы. Вось толькі прыйсці я...

Аляксандр Карнаўх: трымацца сваёй мовы — такой бачу нашу нацыянальную ідэю 29.05.2025

29 траўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Аляксандр Карнаўх. Сёння наша нацыя, наша грамадства вымушанае ісці нібыта скрозь “Халодныя землі”. Будаваць свой лёс і сваю будучыню ў надзвычай неспрыяльных умовах. Ва ўмовах, у якіх вельмі складана захаваць сваю ідэнтычнасць і небяспечна дэманстраваць сваю беларускасць. Але каб захавацца, каб годна прайсці праз выпрабаванні “Халоднымі землямі”, мы мусім...

Мікіта Броўка: выжыць і прыстасавацца — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў 22.05.2025

22 траўня ў эфіры Еўрарадыё — былы каардынатар "Арт Сядзібы" і сузаснавальнік кампаніі SYMBAL.BY Мікіта Броўка. Безумоўна, усе нацыянальныя каштоўнасці, кшталту мовы, гісторыі, культуры, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, свядомасці і самаідэнтычнасці — усё гэта вельмі важна, але не першасна. Нам сёння жыццёва неабходна змагацца за ўсталяванне ў краіне дэмакратыі. Бо без дэмакратыі ўсяго...

Добраахвотнік “Днепр”: сумленнасць і яшчэ раз сумленнасць — гэта мая ідэя 15.05.2025

15 траўня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік, ваяр тактычнай групы “Eisenhyänen” з пазыўным “Днепр”. Тое, што Лукашэнка не адмовіцца ад улады без барацьбы, даўно стала відавочным. А гэта азначае, што беларусы мусяць быць гатовыя змагацца за сваю свабоду, за сваю краіну, за сваю будучыню. І не выключана, што яшчэ і за незалежнасць сваёй Айчыны. Бо Расія так проста наўрадці адмовіцца ад нам...

Віталь Рыжкоў: у словах “Крыўдую, значыць — існую!” мая нацыянальная ідэя 08.05.2025

8 траўня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, рэпер Віталь Рыжкоў. Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці...

Васіль Калач: Гонар і Годнасць для кожнага — гэта мая нацыянальная ідэя 01.05.2025

1 траўня ў эфіры Еўрарадыё — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач. У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Фактычна, мы маем, так бы мовіць, агульнага продка. Навошта мы сёння імкнемся гэтага продка пасекчы на кавалкі, падзяліць іх паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай той, агульнай гісторыі? Мы мусім прыняць факт, што ў...

Мікіта Моніч: жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу — мая ідэя сёння 24.04.2025

24 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч. Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць св...

Макар Валынкін: беларус беларусу беларус — у гэтым нашы і сіла, і ідэя 17.04.2025

17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін. Жывучы ў эміграцыі, у адрыве ад радзімы, сваёй зямлі і сваіх каранёў вельмі лёгка ўявіць цябе і ўсіх нас апошнім пакаленнем, якое размаўляе па-беларуску. Уявіць, што пасля нас не застанецца практычна нікога, хто будзе карыстацца беларускай мовай, вельмі лёгка: у эміграцыі людзі проста на яе забудуцца, а ў Беларусі яна знікне...

Лявон Вольскі: сёння наша часовая ідэя гучыць так — перачакаць і перамагчы! 10.04.2025

10 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — франтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля, мастак, пісьменнік Лявон Вольскі. Мы апынуліся ў эпіцэнтры вайны. І гэта не толькі рэальная вайна, якая ідзе ва Украіне, дзе ў тым ліку гінуць і беларусы. Сапраўдную вайну на вынішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага вядзе і Лукашэнка. Адначасова мы мусім супрацьстаяць “рускаму свету”, які таксама наш вораг. І хоць імперская...

Уладзімір Жыгар: закон, дэмакратыя, свабода — гэта мусіць стаць нашай ідэяй 03.04.2025

3 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар. Мы павінны завершыць пачатае і знішчыць аўтарытарную сістэму, пабудаваную Лукашэнкам. Якім цяжкім ні быў бы гэты шлях, нягледзячы на ахвяры, якія ўжо ёсць, мы мусім зрабіць усё магчымае, каб вярнуць сабе краіну, зрабіць з Беларусі нацыянальную дзяржаву, дзе больш ніколі не будзе палітвязняў. І мы гэта абавязкова зробім,...

Алесь Юркойць: Беларусь нашай будучыні — гэта светлая краіна для ўсіх 27.03.2025

27 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — краязнавец, грамадскі дзеяч Алесь Юркойць. Чым часцей беларусы будуць жадаць адно аднаму “залацістага, яснага дня”, тым больш усмешак будзе на нашых тварах. І будзе больш жадання стварыць нешта пазітыўнае, што ўсіх будзе задавальняць. Беларуская дэмакратычная нацыянальная ідэя гатовая ўсіх прыгарнуць, яна не адштурхоўвае так, як ідэя лукашэнкаўскага рэжыму з турмой,...

Русціс Камунтавічус: Думаць Беларусь — гэта місія і нацыянальная ідэя беларусаў 20.03.2025

20 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius). Мы, нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, маем супольную гісторыю, але ж і моцныя адрозненні — беларусы, літоўцы і палякі. Кожны ў выніку абраў свой шлях нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва і тыя падмуркі, на якіх гэтае будаўніцтва ажыццяўляць. І...

Алег Гарбуз: Мая нацыянальная ідэя простая — не саромецца быць беларусам! 13.03.2025

Мы мусім прадставіць беларусам такіх беларусаў, якімі б нам было цікава быць, якімі было б прыстойна быць, якімі б нам усім хацелася быць. Паказаць тыя рысы беларускасці, якія б нам хацелася мець. Гэта задача і для актораў тэатра, і для пісьменнікаў, і для гісторыкаў. Каб разам данесці да беларусаў, што быць беларусам — гэта проста шыкоўна і зайздросна! І разам мы некалі здолеем гэта зрабіць, пера...

Анжаліка Мельнікава: жыць сваім розумам на сваёй зямлі — у гэтым мая ідэя 06.03.2025

Галоўная мара беларусаў у тым, каб ім далі магчымасць жыць сваім розумам. Нам трэба навучыцца дбаць найперш пра свой інтарэс, каб было добра нам як народу, як нацыі. У такім падыходзе — гарантыі нашай бяспекі. А ў сённяшнім свеце без бяспекі немагчымая і будучыня нас як нацыі і нашай краіны як незалежнай дзяржавы, перакананая Анжаліка Мельнікава. Пра тое, як у сабе знайсці і не згубіць наноў сваю...

Хрысціна Дарапей: нацыянальная ідэя ўсіх генерацый беларусаў — "Жыве Беларусь!" 27.02.2025

27 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, арт-менеджарка, сузаснавальніца і каардынатарка фестывалю Minsk x Minga (Мюнхен, Германія), супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей. Беларускі нацыяналізм, беларускія нацыяналісты адрозныя тым, што яны не сцвярджаюць, што беларуская нацыя нібыта лепшая ў нечым за іншыя. Беларускі н...

Аліса Рыжычэнка: гонар і самавызначэнне сябе як беларусаў — мая ідэя 20.02.2025

20 лютага ў эфіры Еўрарадыё — экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка. Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спа...

Аліса Сыракваш: любіць сябе такімі, якія мы ёсць — мая нацыянальная ідэя 13.02.2025

13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш. Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы...

Павел Данейка: мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы — гэта наша і місія, і ідэя 06.02.2025

Павел Данейка: мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы — гэта наша і місія, і ідэя by Euroradio

Listen to the Idea X podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.