Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Уладзіслаў Наважылаў: наша адзінства — у нашай разнастайнасці, і гэта наша ідэя 30.01.2025 57:18
30 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — рок-музыка, франтмен гурта Gods Tower, андэграўндны пісьменнік Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў. У Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах, існуюць унутраныя адрозненні паміж жыхарамі розных рэгіёнаў. У нас адрозніваюцца, хай сабе часам і нязначна, народныя традыцыі і абрады, мова і паводзіны. Але мы не павінны імкнуцца усіх навучыць адзінай беларускай мове ці з...
Сцяпан Стурэйка: наша нацыянальная ідэя — ва ўмацаванні ўласнай суб’ектнасці 23.01.2025 59:19
23 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, пісьменнік, доктар гуманітарных навук Сцяпан Стурэйка. Сёння вельмі шмат разважаюць пра дэкаланізацыю і яе неабходнасць, каб нашая нацыя магла вызваліцца з-пад ціску “рускага свету” і нарэшце пайсці сваім шляхам. І дэкаланізацыя нам сапраўды неабходная, але нельга на ёй зацыклівацца і думаць, што як толькі мы “дэкаланізуемся”, то будз...
Павел Мар’еўскі: “Беларусь перадусім!” — гэта мусіць стаць нашай ідэяй сёння 16.01.2025 1:02:14
16 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік дабрачыннага фонду “Асацыяцыя беларускіх ветэранаў”, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі. Калі нават сітуацыя складзецца так, што полк імя Каліноўскага, іншыя беларускія вайсковыя структуры вымушаныя будуць зайсці ў Беларусь, то толькі для таго, каб зламаць супраціў тых...
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя 09.01.2025 1:03:19
9 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — святар беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве протаіерэй Георгій Рой. Сёння беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі дзве яго часткі назапашваюць розны жыццёвы досвед. І калі сітуацыя зменіцца і тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, зможа вярнуцца на радзіму, яны далёка не ва ўсім будуць зразумелыя тым, хто з краіны не выязджаў. І наад...
Андрэй Строцаў: называючыся хобітамі, беларусы заўжды марылі “людзьмі звацца” 02.01.2025 57:23
2 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — толкіназнавец, перакладчык, антраполаг і релігіязнаўца Андрэй Строцаў. Беларусы любяць параўноўваць сябе з хобітамі — народам, які вельмі моцна прывязаны да свайго кавалачку зямлі, да сваёй сям’і, гаспадарлівых “тутэйшых”, для якіх важнае тое, што адбываецца побач з імі, і якім не цікавае ўсё, што здараецца за “далёкім лесам”. Вось толькі і сама Беларусь спрадвеку, у...
“Мірон”: любі і барані — ніякай іншай нацыянальнай ідэі нам сёння не трэба 26.12.2024 59:07
26 снежня ў эфіры Еўрарадыё — легенда беларускага супраціву Зміцер “Мірон” Піменаў. Словы класіка “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” павінен ведаць і прапусціць праз сваё сэрца кожны беларус. У гэтых словах — увесь сэнс нашага нацыянальнага жыцця: мы павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць тое, што пабудавалі, здабылі і перадалі нам нашы продкі, перакананы Зміцер “Мірон” Піменаў....
Дзіяна Балыка: для сябе я сфармулявала такую ідэю: “ЗаЖыве Беларусь!” 19.12.2024 1:06:19
19 снежня ў эфіры Еўрарадыё — драматург, паэтка, акторка, псіхолаг Дзіяна Балыка. Амаль у кожным з нас схаваная своеасаблівая беларуская траўма: мы саромеемся сваёй мовы і сваёй гісторыі, прыналежнасці да гэтай нацыі. І сёння для нас усіх, асабліва для тых, хто апынуўся далёка ад Бацькаўшчыны, вельмі важна як мага больш карыстацца беларускай мовай і па-беларуску выхоўваць сваіх дзяцей. Гэта станов...
Алесь Кіркевіч: мая ідэя простая — працаваць, каб было добра, і нічога не баяцца 12.12.2024 1:02:09
12 снежня ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатар гісторыі, сцэнарыст, журналіст Алесь Кіркевіч. Беларусы мусяць вырашыць свае праблемы і навесці парадак у краіне. Хай сабе часам і недэмакратычным шляхам. Колькі часу гэта зойме, толькі Бог ведае, але трэба да гэтага быць гатовымі. І калі парадак будзе наведзены, то настане час для цудоўных эканамістаў, для ІТ-шнікаў, якія вярнуцца з Кіпра: для іх і ўсіх...
Наталля Арцёменка: не перашкаджайце нам рабіць сваё — ідэя, з якой жыву 05.12.2024 54:24
5 снежня ў эфіры Еўрарадыё — спецыялістка ў галіне кіравання і арганізацыі, былая прадстаўніца рэктара Uczelni Łazarskiego ў Варшаве, адна з заснавальніц Згуртавання беларускіх студэнтаў у Гомелі, заснавальніца скаўцкай суполкі “Беларускі выведнік” Наталля Арцёменка. Беларусы — цалкам унікальная нацыя, і мы можам для пабудовы сваёй краіны, свайго жыцця зрабіць усё самі. Нам не трэба нейкай вялізна...
Зміцер Крэс: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя і сёння застаецца для нас актуальнай 28.11.2024 49:47
14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс. Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права даказалі і сабе, і ўсім наўкол. Вось толькі час мінуў, і сёння мы аказаліся ў той жа спрадвечнай нашай сітуацы...
Зміцер “Вожык” Зайко: паважаць мінулае, жыць сённяшнім і будуваць будучыню 21.11.2024 1:03:21
21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко. Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко. Пра тое, чаму Беларусь — гэта...
Валер Руселік: адчапіцеся ад нас і не замінайце нам жыць — наша спрадвечная ідэя 14.11.2024 59:34
Нас увесь час пераконваюць у тым, што мы не нацыя, а нейкія недарэкі, што мы нейкія недаробленыя, што нас няма, што мы не такія як ёсць, а нейкія зусім іншыя. А мы спрадвеку толькі таго і хочам, каб ад нас адчапіліся ўрэшце. Бо ў нас ёсць нашая зямля, па якой хадзілі нашыя продкі, дзе ходзім мы, дзе будуць хадзіць нашыя дзеці — мы ёсць, не замінайце нам папросту жыць! І мы гэтага даможамся, бо “Бе...
Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі 08.11.2024 57:24
Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі by Euroradio
Франак Вячорка: рабіць сваё, бараніць сваё, любіць і ганарыцца — гэта мая ідэя 31.10.2024 52:53
31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнты...
Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя 24.10.2024 51:57
24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка. Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя...
Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя 17.10.2024 53:12
17 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка. І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб д...
Алег Кулеша: наша ідэя сёння простая — выхаваць сваіх дзяцей беларусамі 10.10.2024 51:50
10 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша. Мы мусім думаць і рабіць усё магчымае не толькі для таго, каб вызваліць Беларусь ад лукашэнкаўскай навалы і расійскай акупацыі, але і каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі беларусамі. Каб яны не страцілі сувязь са сваімі беларускімі каранямі. Каб яны, атрымаўшы адукацыю на Захадзе,...
Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя 03.10.2024 54:08
3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская. Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бар...
Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі 26.09.2024 1:10:23
Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адрадж...
Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая 19.09.2024 55:35
19 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч. Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць свой нацыянальны дом, сваю будучыню і свой дабрабыт, урэшце. Калі не свой асабісты,...
Мікіта Мелказёраў: ідэя наша вядомая — "Жыве Беларусь!" і хай яна жыве добра 12.09.2024 55:47
12 верасня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ютуб-канала "Жыццё-маліна" і канала пра беларускую гісторыю "Загляне сонца" Мікіта Мелказёраў. Вельмі хацелася б, каб у беларусаў стаўся пэўны мараторый на Расію. Каб хаця б гадоў 50 праіснаваў гэты "каранцін" і каб беларусы нарэшце зразумелі, што ніякія яны не браты нам і за ўсю гісторыю яны нам зрабілі вельмі шмат крыўды. І гэты сусед не толькі па сёння зас...
Лілея Плыгаўка: нацыянальная ідэя для мяне — гэта беларуская зямля 05.09.2024 50:49
5 верасня ў эфіры Еўрарадыё — выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, мовазнаўца, доктарка філалагічных навук, заснавальніца кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце, былая старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні Лілея Плыгаўка. Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што беларуская мова памірае ці ў...
Андрэй Дурэйка: мая нацыянальная ідэя вельмі простая — праўда і вера 29.08.2024 59:55
Задача любога мастака ў тым, каб шукаць новыя сэнсы і падчас гэтых пошукаў не баяцца ламаць звыклую сістэму. А каб грамадства магло ўспрымаць новыя сэнсы і паспяваць за зменамі, мы павінныя шмат увагі надаваць адукацыі. І ў гэтым таксама пакліканне творцаў — адукаваць людзей. Што ж да палітычнай дзейнасці, то гэта не справа мастака. Стаяць на чале Новай Беларусі мусіць не ўмоўны Гавел, ён хутчэй в...
Юлія Букштановіч: незалежнасць, свядомасць, пераемнасць — у гэтым мая ідэя 22.08.2024 50:43
22 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — настаўніца беларускай мовы, намесніца кіраўніка Беларускай школы ў Варшаве, філалагіня, аўтарка дзіцячых перадач відэастудыі "РАЮ" Юлія Букштановіч. Калі мы гаворым пра каштоўнасць незалежнасці, то мы павінны быць гатовыя на абарону гэтай незалежнасці ўсімі магчымымі сродкамі. А для гэтага мы павінны ўсведамляць сябе беларусамі, што звязанае з захаваннем культуры, тра...
Вольга Філатчанкава: шчыра лічу, што беларуская нацыянальная ідэя — любоў 15.08.2024 58:16
15 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былая палітзняволеная, былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. У нас могуць быць розныя погляды і рознае стаўленне да тых ці іншых пытанняў, але ўсіх беларусаў аб’ядноўвае адно: мы хочам, каб Беларусь была сапраўды нашай краінай. Каб мы маглі ў сваёй краіне вольна дыхаць і рабіць у межах закона ўсё, што самі захочам. Мы марым пра краіну, дзе працуюць законы, дзе м...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.