Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Ткачоў: не быць скотам, рабіць дабро, несці любоў — такая мая нацыянальная ідэя 08.09.2022 45:23
8 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік фонду “Медычаная салідарнасць з Беларуссю” Андрэй Ткачоў. Каб будаваць планы на будучыню і марыць пра тое, якой будзе Новая Беларусь, мы мусім зрабіць галоўнае — дамагчыся змены рэжыму. Сёння лозунг “Лукашэнка, сыходзь!” з’яўляецца нашай галоўнай мэтай і, калі хочаце, нацыянальнай ідэяй. А ўжо калі гэтая мэта, гэтая ідэя ажыццявіцца, тады мы зможам спакойн...
Ваяр з палка “Пагоня”: справядлівасць, самакіраванне, Айчына — такая мая ідэя 01.09.2022 34:08
1 верасня ў эфіры Еўрарадыё — ваяр з палка “Пагоня”, які пажадаў застацца ананімам. Народ нарэшце прачнуўся ад летаргічнага сну, у якім знаходзіўся апошнія дзесяцігоддзі, і зноў прыгадаў пра сваю спрадвечную мару — дамагчыся справядлівасці, годна жыць на сваёй зямлі сваім розумам, а не розумам нейкага пана альбо цара-прэзідэнта і трымацца свайго. І зноў загнаць беларусаў у гэты сон не атрымаецца,...
Саша Філіпенка: павага, гонар і недапушчальнасць недапушчальнага — такая мая ідэя 25.08.2022 45:17
25 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка. Мы адвыклі самі прымаць рашэнні па жыццёва важных для нашай краіны пытаннях. Проста таму, што нас ужо шмат гадоў як пазбавілі гэтай магчымасці і гэтага права. У грамадзян гэтай краіны мусіць быць магчымасць самакіравання. І не толькі сваім домам, але і сваім горадам, сваёй вобласцю. Гэта верне нам гонар і годнасць, перакананы Саша Філіпенка....
Аўчыннікаў: свабода, мова, законнасць — такая мая нацыянальная ідэя 18.08.2022 39:02
18 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — баец палка Каліноўскага Алег “Альгерд” Аўчыннікаў. За сваю незалежную і суверэнную краіну беларусы пралілі шмат крыві. Наша гісторыя багатая на змаганне за Беларусь. І мы працягваем гэта змаганне сёння. Таму казаць, што незалежнасць мы атрымалі задарма, што мы яе не беражом — няпраўда, перакананы Алег Аўчыннікаў. Пра тое, чаму важна змагацца за свабоду і незалежнасць,...
Турарбекава: адукацыя і яшчэ раз адукацыя — такая нацыянальная ідэя нам трэба 11.08.2022 52:39
11 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава. Рухацца наперад можа толькі нацыя, якая валодае не толькі добрым разуменнем таго, чаго яна хоча дасягнуць, але і добра ведае, што яна з сябе ўяўляе ў гістарычным, культурным плане. Таму нам жыццёва неабходна добрая адукацыя, пераканана Роза Турарбекава. Пра тое, чаму так важныя нацыянальная...
Шчыгельскі: “Свабода, Годнасць, Салідарнасць” — такая мая нацыянальная ідэя 04.08.2022 38:51
4 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны прадстаўнік руху “Супраціў”, былы лекар-псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі. Перамагчы рэжым Лукашэнкі, дамагчыся свабоды і пабудаваць Новую Беларусь — гэта значныя мэты, тое, да чаго мы сапраўды сёння мусім імкнуцца. Але калі гаварыць пра нацыянальную ідэю, то яна павінна быць амбітнай і ставіць перад нацыяй мэты, якія сёння нам падаюцца недасяжнымі, перакананы Дзм...
Дуліна: дэмакратычнасць, законнасць, чалавечнасць — мая нацыянальная ідэя 28.07.2022 49:11
28 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы Наталля Дуліна. Пабудаваць Новую Беларусь, не карыстаючыся прынцыпамі дэмакратычнасці і законнасці, немагчыма. Але самае галоўнае для нас на гэтым шляху — чалавечнасць. Гэта ключавое слова ў нашай нацыянальнай ідэі. Мы мусім у любой сітуацыі заставацца людзьмі, мець гонар і павагу да іншых, перакананая Наталля Дуліна. Пра тое, я...
Аркуш: стаць еўрапейцам, застаючыся беларусам, — мая нацыянальная ідэя 21.07.2022 41:44
21 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, выдавец, рок-паэт Алесь Аркуш. Без таго, каб беларусам стаць сапраўднымі беларусамі, не будзе Беларусі — мы не зможам пабудаваць нармальную краіну. А еўрапейскасць, жаданне стаць еўрапейцамі ці вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю — наш натуральны геапалітычны выбар, перакананы Алесь Аркуш. Пра тое, якую ролю ў вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю адыг...
Альгерд Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай — мова і свабода 14.07.2022 38:09
14 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар Альгерд Бахарэвіч. Беларусаў вельмі моцна змяніў 2020 год і падзеі, якія беларускаму грамадству давялося перажыць на працягу апошніх двух гадоў. Стала больш відавочна, што месца Беларусі — у Еўропе, і што мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб яе ў Еўропу вярнуць. Тым не менш такія базавыя рэчы, як “мова” і “свабода”, застаюцца нязменнымі і менавіта на іх м...
Комар: ісці да людзей, слухаць іх і такім чынам аб’ядноўвацца — такая мая ідэя 07.07.2022 43:38
7 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратарка і перакладчыца Ганна Комар. Нельга штучна прыдумаць нацыянальную ідэю, прынесці і аддаць людзям, каб яны ёй карысталіся. Так гэта не працуе. Трэба ісці да людзей, слухаць іх, разважаць разам з імі і сумесна нешта фармуляваць. Бо для беларусаў вельмі важна, каб іх чулі, перакананая Ганна Комар. Пра тое, ці можа паэзія дапамагчы нам сфармуляваць нацыянальную...
Плакс: мая дэфініцыя нацыянальнай ідэі — гэта культура, яе развіццё 30.06.2022 41:55
30 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, сябра ПЭН-цэнтра Дзмітрый Плакс. Швед лічыцца шведам не таму, што ён расплачваецца ў краме кронамі і ездзіць на Volvo, а таму, што ён з’яўляецца носьбітам шведскай культуры. І гэта вельмі важна для беларусаў — стаць носьбітамі беларускай культуры. Ужо потым можна будзе ад яе адмаўляцца, казаць, што яе не існуе ці што час яе прайшоў, але для пача...
“Маляваныч”: “Абараніць Беларусь” — у гэтых словах уся мая нацыянальная ідэя 23.06.2022 41:33
23 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. Беларусь — казачная краіна. Але так склалася, што пануюць у гэтай краіне персанажы не беларускіх, а расійскіх казак. І нам сёння неабходна зрабіць усё магчымае, каб казачны сусвет “Беларусь” вернуўся ў беларускае вымярэнне, пераканы Аляксандр Ждановіч. Пра тое, што агульнага паміж беларускімі народнымі казкамі і сённяшняй беларускай рэ...
Яўген Сокалаў: “Ідзі і беларусь!” — у гэтым закліку ўся мая нацыянальная ідэя 17.06.2022 49:57
16 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — фізік-оптык Яўген Сокалаў. У Беларусі вельмі вялікі патэнцыял для таго, каб не толькі быць цікавай свету, але і каб сапраўды заняць сваё пачэснае месца “між народамі”. Таму наша нацыянальная ідэя, з аднаго боку, павінна быць скіраваная на вонкавае развіццё, а з іншага — на развіццё ўнутранае. Але каб у выніку атрымлівалася так, што любая праца ідзе на карысць Беларус...
Куль-Сяльверстава: жыве наша Беларусь, як мы сабе яе ўяўляем — гэта мая ідэя 09.06.2022 43:27
9 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Нам усім неабходна працаваць не на нейкую абстрактную “ідэю нацыі”, а на будучыню беларускай нацыі, будучыню беларускага народа і беларускай культуры. На тое, каб у нас была наша “беларуская будучыня”, перакананая Святлана Куль-Сяльверстава. Пр...
Плотка: моцная грамадзянская краіна, дзе мы працуем разам, — мая ідэя ў гэтым 02.06.2022 41:49
2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка. Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка, перакананы Алесь Плотка. Пра тое, чаму тлумачыць бел...
Салавей: паважаць сябе, сваю працу і людзей наўкол — у гэтым мая ідэя 26.05.2022 41:55
26 траўня ў эфіры Еўрарадыё — лекар-гінеколаг Станіслаў Салавей. Павага — вельмі важная рэч. Але пачынаць неабходна з самога сябе, бо калі ты сам сябе не паважаеш, то як ты можаш патрабаваць, каб цябе паважалі іншыя. Лепш за ўсё, калі павага да сябе пачынаецца з павагі да сваёй працы. Добра зробленая праца дае магчымасць не толькі самому да сябе ставіцца з павагай, але і іншым будзе за што цябе па...
Якубаў: галоўная задача беларусаў сёння “людзьмі звацца” — у гэтым і наша ідэя 19.05.2022 34:36
19 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычны навук Віктар Якубаў. Асноўнай рысай беларусаў заўсёды была шчырасць. Сёння для нас захаванне гэтай шчырасці, сумленнасці, любові да сваёй краіны і сваёй сям’і з’яўляецца самым галоўным. Бо толькі тады, калі мы будзем шчырымі, сумленнымі і будзем любіць сваю краіну — толькі тады і будзе “Жыць Беларусь”, перакананы Віктар Якубаў. Пра тое, якую ролю г...
Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!” 12.05.2022 44:47
12 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць, перакананы Сяргей Будкін. Пра тое, якое месца займае культура ў пабудове новай...
Герасіменя: свабода, незалежнасць, вяртанне да каранёў, сябе і дадому — мая ідэя 05.05.2022 38:23
5 траўня ў эфіры Еўрарадыё — алімпійская чэмпіёнка, экс- кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя. Сёння беларусы мусяць найперш думаць пра свабоду для сябе і незалежнасць для сваёй краіны. Бо без незалежнасці, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай, не будзе ні свабоды, ні развіцця, ні руху наперад, перакананая Аляксандра Герасіменя. Пра тое, чаму для нас сённ...
Усаў: барацьба з рускім светам і будаўніцтва свету свайго — наша ідэя сёння 28.04.2022 38:34
28 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. Сёння для беларусаў два галоўныя словы, у якіх змяшчаецца наша нацыянальная ідэя, гэта — барацьба і будаўніцтва. І ў нашым выпадку адно без другога немагчымае, адно ідзе побач з другім. Барацьба з універсальным ідэалагічны і палітычным злом, якім для беларусаў і Беларусі...
Аляксандр Краўцэвіч: "Зрабіць так, каб быць беларусам у Беларусі было камфортна" | Euroradio 23.12.2019 34:00
Госць Еўрарадыё — гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, прафесар Аляксандр Краўцэвіч. Паслухаем яго версію беларускай нацыянальнай ідэі!
Алесь Дзянісаў у Ідэі Х: "Каб балела за гэтую зямлю — з такой ідэяй я жыву" | Euroradio.fm 06.12.2019 34:00
Госць праграмы "Ідэя Х" — Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Мы адмыслова паставілі гэты эфір на гэты дзень: большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца. Там і пра закапаны ў лесе кулямёт, і пра "Пагоню", і пра "моўнае пытанне", і нават пра выбары ў парламент.
Зянон Пазняк: "Беларусь перадусім!" — гэта сёння наша галоўная ідэя | Euroradio.fm 06.12.2019 34:00
Госць Еўрарадыё — адзін з заснавальнікаў "Мартыралогу Беларусі" і Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне", археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк. Каб сустрэцца з легендай беларускай палітыкі, нам давялося ехаць у Варшаву: Зянон Пазняк з моманту сваёй вымушанай эміграцыі ў 1996 годзе і атрымання палітычнага прытулку ў ЗША не прыязджае...
Алесь Дзянісаў: "Каб балела за гэтую зямлю — з такой нацыянальнай ідэяй я жыву" | Euroradio 11.11.2019 48:05
У "Дзень Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі" госцем падкаста "Ідэя Х" стаў Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца. У падкасце — пра закапаны ў лесе кулямёт, пра "Пагоню", пра "моўнае пытанне" і нават пра выбары ў парламент.
Мікола Пачкаеў: “Актуальная нацыянальная ідэя сёння — адстаяць незалежнасць краіны” | Euroradio 01.11.2019 34:00
Старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, намеснік старшыні Рады БНР у выгнанні па міжнародных адносінах Мікола Пачкаеў актуальнай нацыянальнай ідэяй для Беларусі лічыць адстойванне незалежнасці Беларусі. А адсутнасць дэмакратыі і вяршэнства права называе пагрозамі для беларускага быцця:
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.