Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Ты да я да мы з табой: як Пракоп'еў піярыць Ціханоўскага — Еўразум за 27 лютага | Новости Беларуси за 27 февраля 27.02.2026 32:42
Ты да я да мы з табой: як Пракоп'еў піярыць Ціханоўскага — Еўразум за 27 лютага | Новости Беларуси за 27 февраля by Euroradio
Валер “Дарога” Руселік . “Каго любіш?”: ці здольны рускі танк навучыць беларусаў роднай мове 27.02.2026 39:17
Памятаеце, як Уладзімір Зяленскі здзівіўся, што украінец з беларусам будуць размаўляць кожны на сваёй мове і пры гэтым адзін аднаго разумець? Гэта яшчэ што! Яшчэ і сёння трапляюцца людзі, якія шчыра здзіўляюцца, калі сустракаюць беларускамоўных беларусаў. У сэнсе беларусаў, якія ў жыцці гавораць на сваёй, нібыта дзяржаўнай, мове. Мове, у якой, ізноў жа нібыта, у Беларусі роўныя правы з “русским яз...
Маргарыта Прохарчык: рабі нечаканае і не здраджвай сваім прынцыпам — мая ідэя 27.02.2026 56:01
26 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка, культуролаг, рэдактарка thisminsk.media Маргарыта Прохарчык. У беларусаў няма звыклых для нас сённяшніх мацюкоў, але ў нашага народа была свая лаянка. Яна не такая агрэсіўная, як тая, што мы чуем з усіх бакоў сёння, але акурат гэтая неагрэсіўная, поўная жартаўлівай іроніі беларуская лаянка акурат і адпавядае нашаму характару і менталітэту, пераканана Маргары...
Васіль Дранько-Майсюк. “Дзіва аднавокае”: як заманіць дзяцей у “Літаратурны вір” казак Караткевіча? 27.02.2026 35:24
Літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, разважаючы пра тое, як беларусам захаваць сваю ідэнтычнасць, заклікаў усіх чытаць творы Уладзіміра Караткевіча. Раман “Каласы пад сярпом тваім” ён увогуле назваў беларускай нацыянальнай ідэяй, але не менш значныя, на думку Фядуты, і ўсе астатнія творы пісьменніка. Які пісаў не толькі сур’ёзныя раманы, але і казкі. Для дзяцей і дарослых. А цяпер гэтыя казкі можна...
Аляксандр Фрыдман. Заблукалы дрон: ці здольны Лукашэнка абараніць мірнае неба Беларусі 27.02.2026 44:59
У кожнага свая павестка. Так, у Страсбургу адбылася сустрэча-брыфінг амбасадараў Камітэта міністраў Рады Еўропы з удзелам Святланы Ціханоўскай, Лукашэнка ў чарговы раз злётаў да Пуціна на нейкае чарговае пасяджэнне “дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”, а прэзідэнт ЗША Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім. Але ўсе гэтыя, здавалася б, розныя падзеі наўпрост тычацца беларусаў. Ціханоўская казала пра неабходнас...
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка скардзіцца Пуціну: нас гнуць і ламаюць! 27.02.2026 43:25
У прапагандыстаў канчаткова аформілася санкцыйнае дваемысленне. З аднаго боку, санкцыі нас гнуць і ламаюць — так Лукашэнка і заявіў Пуціну на ўчорашняй (якой ужо па ліку?) сустрэчы ў Маскве. З іншага — мы жывем у самай лепшай краіне, і ўсе нам зайздросцяць. Пра гэта, а таксама пра асаблівасці існавання прыватнага бізнеса ў Беларусі, светапогляд Віктара Бабарыкі і кошт, які беларусам давядзецца зап...
Вадзім Пракоп’еў. Пра дэмарш у КР, фінляндызацыю па-ціханоўску і Трампа 26.02.2026 56:11
За два месяцы да заканчэння працы Каардынацыйнай рады Трэцяга склікання і новых выбараў дэлегаты фракцыі “Беларусы” заявілі аб складанні паўнамоцтваў і выхадзе са складу КР. Што праўда, адвальвацца ад фракцыі яе часткі пачалі яшчэ раней — Аляксандр Кныровіч скончыў са сваім дэлегацтвам некалькі месяцаў таму. Тым не менш, “Беларусы” здолелі на сваёй фінальнай прамой правесці слуханні па справе Вера...
“Бестыярыум”: чым адметны новы альбом гурта IRDORATH 26.02.2026 37:50
І ў складаныя ды змрочныя часы здараюцца добрыя навіны. Адна з іх днямі прыйшла ад музыкаў гурта IRDORATH: яны не толькі запісалі свой новы альбом, але і выпраўляюцца з ім у BESTIARIUM Tour. Так, новы альбом называецца “Бестыярыум”. І разам з IRDORATH у тур едуць іх сябры — неверагодныя, дзікія этна-тэхна шаманы з Падляшша, гурт Furda. Але і гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы! Але пра іх, а таксама пра тое...
Якім можа быць адказ Лукашэнкі Зяленскаму — Еўразум за 26 лютага | Новости Беларуси за 26 февраля 26.02.2026 40:02
Якім можа быць адказ Лукашэнкі Зяленскаму — Еўразум за 26 лютага | Новости Беларуси за 26 февраля by Euroradio
Гляджу на Віслу — бачу Свіцязь: стрым са спявачкай Сhornabrova 26.02.2026 37:04
У лютым беларуская спявачка Сhornabrova (Паліна Дабравольская) выпусціла новы альбом "M.I.L.A.". Міла — гэта альтэр-эга выканаўцы, якім яна карыстаецца, калі не можа нешта распавесці ад імя Паліны ці Чорнабровай. “Гэта ўвасабленне ўсіх нас, з розных краёў свету, якія спаткаліся чамусьці тут, у Варшаве”, — тлумачыць спявачка сутнасць лонгплею. Адсюль і яго двухмоўнасць — песні гучаць па-беларуску і...
Аліса Рыжычэнка. Заробак у 2757 рублёў і рост камуналкі — што далей? 26.02.2026 43:46
У Беларусі назвалі сярэднюю зарплату за студзень — 2757 рублёў. Пасля снежаньскага піка яна ўпала больш як на 350 рублёў, што традыцыйна для пачатку года, але разрыў паміж рэгіёнамі застаецца істотным: у Мінску — амаль 3750, у Магілёўскай вобласці — крыху больш за 2270. Самыя высокія заробкі — у ІТ і фінансах, самыя нізкія — у адукацыі і гасцінічна-рэстараннай сферы. Ці можна на гэтыя грошы жыць,...
Заробкі ўпалі да кастрычніцкіх — што далей? — Еўразум за 25 лютага | Новости Беларуси за 25 февраля 25.02.2026 40:46
Заробкі ўпалі да кастрычніцкіх — што далей? — Еўразум за 25 лютага | Новости Беларуси за 25 февраля by Euroradio
"Гарэзлівы Пацалунак" — аўдыёкніга Евы Вайткоўскай / Аудиокнига 25.02.2026 14:06:29
"Гарэзлівы Пацалунак" — аўдыёкніга Евы Вайткоўскай / Аудиокнига by Euroradio
Віталь Цыганкоў. Войскі ля мяжы: ці напала б Расія на Беларусь у 2020-м 25.02.2026 43:03
Стала агульнапрынятым, амаль аксіёмай, лічыць, што калі б у жніўні 2020 года рэвалюцыя перамагла, Крэмль адразу ўвёў бы ў Беларусь свае войскі. Нібыта нават амаль на 100% вядома, што ля беларускай мяжы стаяла Нацгвардыя, якія толькі чакала загаду з Крамля, каб кінуцца ратаваць Лукашэнку ад беларускага народа. І прычына не толькі ў невытлумачальнай любові Пуціна да “малодшага брата”, але і ў тым, ш...
Марыя Колесава-Гудзіліна, Ганна Маціеўская. Небяспечны пашпарт: якія пагрозы схаваны ў пашпарце Новай Беларусі 25.02.2026 39:53
Непрыемнасці і пагрозы могуць напаткаць у самым нечаканым месцы альбо сітуацыі. Здавалася б, якія непрыемнасці можа прынесці сувенірны (на дадзены момант) пашпарт Новай Беларусі? Але, як паказвае практыка, менавіта гэтая кніжачка з Пагоняй можа стаць прычынай для пазбаўлення вас міжнароднай абароны. Альбо выбары ў Каардынацыйную раду, якія, кажуць, мала каму цікавыя. А вось возьмуць і пойдуць туды...
Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч. Ціхі тыл: як звязаны мінскі завод “Інтэграл” і расійскія ракеты Х-69 25.02.2026 43:09
Чым даўжэй цягнецца вайна Расіі супраць Украіны, тым глыбей у яе ўцягваецца і Беларусь. Якая дзякуючы дзеянням і асабістым рашэнням Лукашэнкі стала ў гэтай захопніцкай вайне суагрэсарам. Не, рэгулярныя войскі УС РБ на тэрыторыю Украіны не зайшлі. І нават абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з нашай тэрыторыі больш не здзяйсняюцца. Але беларускія прадпрыемствы ўсё больш і больш працуюць на расійскую “ваенку...
Павел Усаў. Наіўны ідэалізм: ці можна давяраць “знакам”, якія падае Лукашэнка Захаду 25.02.2026 41:27
Гісторыя і палітыка не раз ужо паказвалі, што ідэалісты, за якімі няма ніякага палітычнага і грамадскага кантролю, вельмі хутка становяцца тыранамі. А наіўныя ідэалісты, якія стваралі цудоўны вобраз для куміраў, былі першымі, каго закопвалі ў зямлю. Гэтаму нас вучаць як вынік выбараў 1994 года, так і, лічаць некаторыя, выбары 2020 года. Як піша Павел Усаў, “наіўны ідэалізм большасці, вера ў новых...
Гадавіна вайны і вызваленне Лёгкай — Еўразум за 24 лютага | Новости Беларуси за 24 февраля 24.02.2026 38:55
Гадавіна вайны і вызваленне Лёгкай — Еўразум за 24 лютага | Новости Беларуси за 24 февраля by Euroradio
Пётра Мурзёнак. Улада Трох урадаў: як прымусіць Лукашэнку да перамоў з дэмсіламі 24.02.2026 40:16
Рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя”, які шмат гадоў выдаецца дзеячамі беларускай дыяспары Канады, звярнулася з адкрытым лістом да “асоб і арганізацый беларускага нацыянальнага руху ў замежжы”. Атрымальнікамі звароту пазначаны Святлана Ціханоўская, як кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Звяртаючы ўвагу на неабходнасць “вырашэння...
Анастасія Лузгіна. Прамысловасць руйнуецца, БелАЭС будуюць. Куды коціцца эканоміка Беларусі? 24.02.2026 39:27
У Беларусі эканамічная павестка зноў становіцца трывожнай: студзеньская статыстыка паказвае зніжэнне ВУП і прамысловай вытворчасці, але разам з тым застаецца пытанне — ці надоўга гэтая стабільнасць і чаго чакаць ад курсу ў бліжэйшыя месяцы? Паралельна ўлады плануюць падпісанне пагаднення аб будаўніцтве трэцяга энергаблока БелАЭС, абмяркоўваюць падтрымку айчынных тавараў і льготныя крэдыты для іх п...
Яўген Магда. Спарта Еўропы: як вайна змяніла Украіну, і ці чакаць міру да лета 24.02.2026 38:23
Напярэдадні чарговай гадавіны пачатку вялікай вайны ва Украіне прэзідэнт Зяленскі ўхваліў персанальныя санкцыі супраць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагодай у тым ліку стала і тое, што шмат для каго ва Украіне вайна пачалася 24 лютага 2022 года ўварваннем расійскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Беларусі. І працягнулася ракетнымі астрэламі, якія вялі расійскія вайскоўцы з нашай тэры...
Яўген Красулін. Добрабаты як прыклад для беларускага ўзброенага супраціву: ці рэальна 24.02.2026 39:28
Вайна ва Украіне пачалася не ў 2022 годзе, як шмат хто лічыць, а значна раней — у 2014-м. Калі, у адрозненне ад вялікага ўварвання (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі) акупацыйных войскаў расійскай арміі, якія не хавалі сваіх сцягоў і прыналежнасці, па Крыме і Данбасе ішлі калоны “зялёных чалавечкаў”, атрадаў мясцовых шахцёраў ды банды Гіркіна, нібыта нічыйнай, але за “рускі мір”, адзіным рэальным су...
Ірына Сідорская. Пра добразычлівы сэксізм, памылку Шандэровіча і разнос Пяткевіч 24.02.2026 41:30
Па краіне бадзёра крочыць “Год беларускай жанчыны”. І вось новае дасягненне: дзяўчат будуць браць у Ваенную акадэмію вучыцца на лётчыкаў. Што да мерапрыемстваў, адпаведных назве года, то яны ёсць, толькі робяць іх жанчыны для жанчын, а не дзяржава. Нешта, відаць, буксуе, і магчыма, што гэта новая міністарка працы і сацабароны Пяткевіч, вернутая з ЗША ў сінявокую Беларусь, не дапрацоўвае. У гэты ж...
Беларускі эквілібрыст і яго страхі — Еўразум за 23 лютага | Новости Беларуси за 23 февраля 23.02.2026 47:25
Беларускі эквілібрыст і яго страхі — Еўразум за 23 лютага | Новости Беларуси за 23 февраля by Euroradio
Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў. Gods Tower: 30 гадоў якаснага айчыннага металу і зімовы тур у вашу хату 23.02.2026 40:02
Легендарны і без перабольшвання культавы беларускі гурт Gods Tower выбраўся ў зімовы еўрапейскі тур. Але тут важныя яшчэ як мінімум два моманты. Найперш тое, што гэты тур прымеркаваны да 30-годдзя Gods Tower. Але галоўнае ў тым, што прыхільнікі творчасці гомельскіх металістаў ужо і не спадзяваліся пабачыць сваіх улюбёнцаў на сцэне. Крыху больш за год таму фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesl...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.