Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Вольга Лойка. Чыноўнікі, “збеглыя” ці сэканды: хто вінаваты ў правалах эканомікі 23.02.2026

Прадукцыі Беллегпрама на складах назапасілася столькі, што 4 месяцы прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць не працаваць увогуле. Вось толькі ні самі беларусы айчынныя тавары набываць не імкнуцца, аддаючы перавагу сэканд-хэндам, ні за мяжу, усходняму суседу і асноўнаму гандлёваму партнёру, іх прадаць ніяк не атрымліваецца. А ў гэты час Расія ўводзіць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, Літва сан...

Павел Вінаградаў. Прынцып Статкевіча: пра меддапамогу за кратамі і каму за гэта дзякаваць 23.02.2026

Мікалая Статкевіча па выніку перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам вызвалілі, але вытурыць з краіны не здолелі. Дакладней, ён не даў сябе вытурыць. І таму яго ізноў кінулі за краты. Ну як кінулі… Калі верыць прэсавай сакратарцы “гуманіста” Лукашэнкі Эйсманд, Статкевіч сам вярнуўся ў турму. Нацягнуўшы мех на галаву і сцяжкі на рукі. Але “гуманіст” ізноў яго вызваліў. Праз 5 месяцаў і пасля інсульту....

Роза Турарбекава. Бязвізавы рэжым: чаму прадстаўнікам Лукашэнкі не далі візы ў ЗША 23.02.2026

Першае пасяджэнне Рады міру, якое Трамп сабраў 19 лютага, прайшло не толькі без Лукашэнкі, але і без міністра замежных спраў Рыжанкова. Як вядома, Лукашэнка не паляцеў у Вашынгтон праз шчыльны працоўны графік — меў запланаваную сустрэчу са спікеркай парламента Зімбабве. А вось з Рыжанковым і іншымі членамі планаванай дэлегацыі сітуацыя цікавая: ім проста не далі візы ЗША. Ці не проста, а ў якасці...

Статкевіч на волі, дэмсілы сварацца — Еўразум за 20 лютага | Новости Беларуси за 20 февраля 20.02.2026

Статкевіч на волі, дэмсілы сварацца — Еўразум за 20 лютага | Новости Беларуси за 20 февраля by Euroradio

Аляксандр Кныровіч. Статкевіч на волі, Лукашэнка не можа забыцца пра 2020-ы 20.02.2026

Тыдзень у беларускіх уладаў атрымаўся такі сабе. Расіяне вяртаюць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, каб абараніць(!) свой рынак ад беларускіх тавараў. Рыжанкова не пусцілі ў Вашынгтон. А Лукашэнку давялося апраўдвацца за выключанае вулічнае асвятленне і чарговы раз перажываць траўму 2020 года. Затое ён выпусціў з-за кратаў Міколу Статкевіча, якога, аказваецца, "памілаваў" яшчэ паўгода таму. Абмя...

На што Расія намякае Лукашэнку? — Еўразум за 19 лютага | Новости Беларуси за 19 февраля 19.02.2026

На што Расія намякае Лукашэнку? — Еўразум за 19 лютага | Новости Беларуси за 19 февраля by Euroradio

Валерый Кавалеўскі. Папярэджанне ці пагроза: што Крэмль дасылае Лукашэнку 19.02.2026

У лютым Лукашэнка мог паехаць да Трампа, удыхнуць паветра свабоды і пашырыць свае гарызонты. Але замест гэтага абраў апраўдвацца перад расіянамі і выслухоўваць папярэджанні пра тое, што Расія не дапусціць умяшальніцтва ў яе справы з Беларуссю. У дэмсілах — свае жарсці. Ціханоўская кажа еўрапейцам, што на рэжым трэба “ціснуць, ціснуць, ціснуць”, а яе апаненты сцвярджаюць, што такім чынам яна запаво...

Аляксандр Фрыдман. Ці парадуюць Трампа вынікі перамоў у Жэневе, а Лукашэнку санкцыі Кіева 19.02.2026

Украіна працягвае трымаць руку на “пульсе беларускага пытання”, і следам за прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім пра беларускую будучыню выказаўся міністр замежных спраў гэтай краіны Андрэй Сібіга. Па яго словах, украінцы вераць у “еўрапейскую будучыню беларускага народа пасля таго, як ён вызваліцца ад Лукашэнкі”. Таго самага грамадзяніна Беларусі, супраць якога Украіна толькі ў лютым 2026 года ўвяла...

Аляксандр Класкоўскі. Ці павераць у Маскве клятвам Лукашэнкі ў вернасці 19.02.2026

Лукашэнка змушаны апраўдвацца перад Крамлём за дыялог са Злучанымі Штатамі. Увогуле ў яго адрас Масква апошнім часам даслала цэлы каскад папярэджанняў, як праз Службу знешняй выведкі, так і праз прадстаўніцу МЗС Расіі Захараву. Аднак значнасць Беларусі для сябе падкрэслівае не толькі Масква, але і Еўропа. І гэта было пацверджана падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Паўдзельнічаць у якой былі...

Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння 19.02.2026

19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў. Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком...

Лукашэнка пад санкцыямі і прэсам — Еўразум за 18 лютага | Новости Беларуси за 18 февраля 18.02.2026

Лукашэнка пад санкцыямі і прэсам — Еўразум за 18 лютага | Новости Беларуси за 18 февраля by Euroradio

Уладзімір Кавалкін. Эканоміка пад прэсам — у чым неспакой Лукашэнкі? 18.02.2026

У аўторак кіраўнік Беларусі заявіў, што айчынная эканоміка знаходзіцца пад сур'ёзным прэсам. Прычым як з боку Захаду, так і з боку Усходу. Аднак, па яго словах, праблемы ствараюць і самі чыноўнікі. То ўрад і Нацбанк знаходзяцца ў "эйфарыі макраэканамічнай стабільнасці", то Наталля Пяткевіч "буксуе" і не прымае належных рашэнняў. Чаму пастаянныя "разборы палётаў" не змяняюць сітуацыю? Што Лукашэнка...

Віталь Цыганкоў. Міратворац на халяву: чаму Лукашэнка не захацеў “скідвацца на Газу” 18.02.2026

Трамп збірае сваю Раду міру. Ужо вядома, што з удзельнікаў гэтага першага пасяджэння збяруць 5 мільярдаў долараў на “аднаўленне Газы”. Але Лукашэнка, адзін нібыта з “заснавальнікаў” гэта трампаўскай Рады, на яе пасяджэнне ў Вашынгтон не ляціць. Афіцыйна — праз шчыльны працоўны графік. Затое скідвацца “на Газу” не давядзецца. І Пуціну спакайней — не трэба перажываць за “малодшага брата”. А то ў Мас...

Дзмітрый Лепрэтар. Big deal: як заявы Ціханоўскай замінаюць Лукашэнку дамовіцца з Трампам 18.02.2026

На канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу не спыняць ціск на рэжым Лукашэнкі і заставацца, насуперак ЗША, “злым паліцэйскім” у пытанні гандлю з Мінскам за вызваленне палітвязняў. Гэта выклікала абурэнне ў той часткі дэмсіл, якія заклікаюць Еўропу перагледзець сваю палітыку адносна Мінска і распачаць перамовы з Лукашэнкам як хутчэй. “Святлана Ціханоўская спрабуе стры...

Роза Турарбекава. Свет пасля Мюнхена: пра будучыню Еўропы і месца ў ёй Беларусі 18.02.2026

Чарговая Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы скончылася. Удзельнікі і арганізатары сцвярджаюць, што яшчэ ніколі на ёй не надавалася столькі ўвагі Беларусі, як сёлета. А было ж яшчэ і выступленне прэзідэнта Зяленскага, праграмная прамова дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, іншых палітыкаў, кіраўнікоў краін і экспертаў, да меркавання якіх не проста прыслухоўваюцца, а якімі кіруюцца ў выбудове стратэгіі і...

Наезд на Пяткевіч і інсайды Лукашэнкі — Еўразум за 17 лютага | Новости Беларуси за 17 февраля 17.02.2026

Наезд на Пяткевіч і інсайды Лукашэнкі — Еўразум за 17 лютага | Новости Беларуси за 17 февраля by Euroradio

Андрэй Махоўскі. Адарваць Беларусь ад Расіі: ці магчыма гэта сёння, і пры чым тут санкцыі 17.02.2026

BELPOL апублікаваў першую частку спіса беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Прасцей кажучы, дапамагаюць расійскім акупацыйным войскам у іх вайне супраць Украіны. І такіх прадпрыемстваў сотні. Што сведчыць, у тым ліку, і пра фактычна татальную залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Залежнасць, на фоне якой усе размовы пра імкненне “адцягнуць Беларусь а...

Наталля Васілевіч. Штурмавік “брат Алег” як прыклад праведнасці: што адбываецца з БПЦ 17.02.2026

Асуджанага рэжымам за “дзяржздраду”, а потым вызваленага па незразумелай працэдуры і дэпартаванага з Беларусі ксяндза Генрыха Акалатовіча напаткаў той жа лёс, як і іншых асуджаных палітвязняў: яго маёмасць па рашэнні КДБ была арыштавана, а зараз прадаецца з аўкцыёну. І калі раптам вызваленага з калоніі ксяндза аб’явяць у вышук як “збеглага”, гэта наўрад ці некага здзівіць. А ў гэты час праваслаўны...

Аліна Харысава. Ці магчымая бяспечная Еўропа без Беларусі, і як гэтага дасягнуць 17.02.2026

Падчас сёлетняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы вялікая ўвага была нададзена Беларусі. Нават адмысловая панэль беларускай тэме была прысвечана, на якой выступала Святлана Ціханоўская. Але гэта дыскусія была не адзінай падчас канферэнцыі — івэнтаў з удзелам беларускіх палітыкаў, экспертаў і журналістаў было некалькі. А гэта сведчыць пра змены ў разуменні ролі Беларусі ў сістэме еўрапейскай бяспек...

Расія баіцца, што Беларусь яе кіне — Еўразум за 16 лютага | Новости Беларуси за 16 февраля 16.02.2026

Расія баіцца, што Беларусь яе кіне — Еўразум за 16 лютага | Новости Беларуси за 16 февраля by Euroradio

Кацярына Шмаціна. Чаму для Вашынгтона “ўсе еўрапейскія дарогі вядуць у Мінск” 16.02.2026

Цягам 2025 года амерыканскія дэлегацыі неаднаразова наведвалі Беларусь. Хоць пытанне вызвалення палітвязняў таксама ўзнімаецца, і людзі ў выніку з-за кратаў выходзяць (хай сабе і на ўмовах дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі), але першасная задача гэтых перамоў для Вашынгтона — пытанні вайны ва Украіне і рэгіянальнай бяспекі. Вось толькі акурат наконт гэтага нічога не паведамляецца — у рэпартажах у ас...

Уладзімір Жыгар. Пра “Арэшнік”, санкцыі, пагрозы з Масквы і "суб’ектнасць Лукашэнкі" 16.02.2026

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, тая ж справа “Беларускага Гаюна” развіваецца, і ўжо нават пачуліся пагрозы з боку Расіі ў адрас суверэнітэту Беларусі. А пэўныя прадстаўнікі дэмсіл, разважаючы пра неабходнасць пачатку перамоў паміж ЕС і Лукашэнкам, кажуць пра тое, што нават “збеглыя” мусяць працаваць на падвышэнне і ўмацаванне “суб’ектнасці Лукашэнкі”. Бо інакш застанемся без Беларусі. Той Белару...

Валерый Карбаевіч. “Мюнхен” і Беларусь: хто будзе за сталом перамоў па Украіне, а хто 16.02.2026

Прэзідэнт Францыі Макрон, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заявіў, што ЕС павінен далучыцца да перамоў з Расіяй пра мір ва Украіне. Менавіта таму Францыя і накіравала свайго прадстаўніка ў Маскву. А як вынікае з інфармацыі з МЗС РБ, то і ў Мінск таксама. Са свайго боку Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі “Беларусь у цэнтры ўвагі” адзначыла: “Пытанне Беларусі павінна быць часткай у...

Павел Церашковіч. Ад "беларускага Гарварда" да сістэм залпавага агню і ПТВ 16.02.2026

Чыноўнікі, ідэолагі і сілавікі рэжыму Лукашэнкі не пакідаюць без увагі сістэму адукацыі. Але ў сваім, арыгінальным стылі, які змушае адмыслоўцаў сумнявацца ў тым, што вынік для адукацыі і для вучняў будзе станоўчы. Да прыкладу, дзяржаўная праграма "Беларусь інтэлектуальная" прадугледжвае, што 50% дзевяцікласнікаў павінны пайсці ў ПТВ. Ці, здавалася б, што можа быць дрэннага ў рашэнні аб стварэнні...

Аляксандр Фрыдман. Пуцін не адпусціў: пра Раду міру, графік Лукашэнкі і файлы Эпштэйна 13.02.2026

Лукашэнка не паляціць у ЗША. Афіцыйная версія — запрашэнне даслалі позна, працоўны графік складзены, і неяк уціснуць туды візіт да Трампа немагчыма. Неафіцыйных версій адмовы Лукашэнкі паляцець у ЗША некалькі, самая папулярная — яго да Трампа не адпусціў Пуцін. Затое нарэшце ў Святланы Ціханоўскай усё складваецца як трэба адносна візіту ў Кіеў па запрашэнні Зяленскага. Іншая справа, ці атрымаецца...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.