Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Юрый Стыльскі. Раскіданыя па свеце, але ўсё яшчэ разам? Юрый Стыльскі пра новых беларусаў 06.03.2026

Пасля пратэстаў 2020-га прайшло амаль шэсць гадоў. Увесь гэты час Лукашенка працягвае выціскаць беларусаў з краіны, раскідваючы нас па свеце. Але нават на адлегласці людзі працягваюць спрачацца, абмяркоўваць і шукаць адказы на складаныя пытанні пра будучыню, пра ўзаемны давер і пра тое, як змянілася краіна і самі беларусы за гэтыя гады. Пра гэта і не толькі пагаворым у эфіры Еўрарадыё з лідарам гу...

Антон Пянькоўскі. Паміж Расіяй і ЗША: ці правільную пазіцыю па Іране абраў Лукашэнка 06.03.2026

Тое, што ў ЗША, Ізраіля ды шэрага іншых краін альбо непрыхаванае супрацьстаянне, альбо не вельмі добрыя адносіны, ні для каго не сакрэт. Як і тое, што сітуацыя даўно знаходзілася на мяжы ваеннага канфлікту. Тым не менш, не да канца зразумела, што ставіць сабе мэтай Трамп, распачаўшы сумесную з Ізраілем ракетную атаку на Іран. Асобныя эксперты перасцерагаюць, што гэта пачатак Трэцяй сусветнай вайны...

Настасся Касцюгова. Запомніце гэты твіт: калі Лукашэнка спыніць рэпрэсіі, і навошта яму гэта 06.03.2026

У апошнія дні былі агучаны шалёныя прысуды двум журналістам па абвінавачванні ў “здрадзе дзяржаве”, і яшчэ адзін журналіст па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца. Былі новыя затрыманні і прысуды “па справе Гаюна”, а Беларускі ПЭН-Цэнтр быў абвешчаны з ініцыятывы КДБ “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Але і былі вызваленыя 15 палівязняў 5 сакавіка. На гэтым фоне, хоць мы і чакаем новых вызваленняў палітв...

Аляксандр Кныровіч. Будучыня Беларусі: Фніляндыя, Швейцарыя ці Іран? 06.03.2026

У 1970-я Іран быў адной з самых заможных краінаў свету. У што "Ісламская рэвалюцыя" ператварыла яго эканоміку і чаму косткай у горле для аяталы не толькі Ізраіль і ЗША — але і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты? Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, якую цану Беларусі давядзецца заплаціць, каб увайсці ў Еўрапейскі саюз, цэны на прадкуты і кароў, да якіх Лукашэнка...

Ці адцягне Іран увагу ад беларускіх палітвязняў? — Еўразум за 5 сакавіка | Новости Беларуси за 5 марта 05.03.2026

Ці адцягне Іран увагу ад беларускіх палітвязняў? — Еўразум за 5 сакавіка | Новости Беларуси за 5 марта by Euroradio

Наста Базар. Дапамога экс-палітвязням за мяжой і ў Беларусі. Што за хэйт у бок валанцёраў? 05.03.2026

Калі былыя палітзняволеныя выходзяць з турмы, іх жыццё далёка не адразу вяртаецца да нормы. Псіхічныя траўмы, падарванае здароўе, легалізацыя і адсутнасць працы ў новай краіне і “воўчы білет” (калі раптам цябе не вывезлі з Беларусі) робяць адаптацыю вельмі складанай. Як дапамагаць тым, каго выпусцілі, пакінуўшы на Радзіме, і хто можа гэта рабіць, каб не трапіць пад рэпрэсіі — вялікае пытанне. І пр...

Аляксандр Класкоўскі. Калі б’юць па аятолах. Якія сігналы атрымлівае Лукашэнка? 05.03.2026

Пакуль Іран пад ударам, Аляксандр Лукашэнка міжволі параўноўвае ўстойлівасць тамтэйшай сістэмы са сваёй. У Тэгеране, нягледзячы на каласальны ўплыў рахбара, улада падзеленая паміж некалькімі цэнтрамі сілы і падмацаваная моцнай ідэалогіяй — гэта не чыстая персаналісцкая дыктатура. У Беларусі ж гадамі выбудоўвалася канструкцыя “пад аднаго чалавека”: без самастойных інстытутаў і паўнавартаснай эліты,...

Валерый Кавалеўскі. Ці бачыць Трамп за падзеямі ў Іране праблему беларускіх палітвязняў 05.03.2026

Ваенныя дзеянні ў Іране і вакол яго адцягнулі ўвагу нават ад вайны ва Украіне, не кажучы ўжо пра сітуацыю ў Беларусі. І для вонкавага назіральніка шматлікія ракетныя абстрэлы ды паведамленні аб забітых сапраўды выглядаюць больш трагічна, чым рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму супраць свайго народа, але не для беларусаў. Якія чакаюць як працягу вызваленняў, так і спынення рэпрэсій. Вось толькі стратэг...

Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя 05.03.2026

5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч. Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты,...

Словы Трампа пра Лукашэнку і сітуацыя на Блізкім Усходзе — Еўразум за 4 сакавіка | Новости Беларуси за 4 марта 04.03.2026

Словы Трампа пра Лукашэнку і сітуацыя на Блізкім Усходзе — Еўразум за 4 сакавіка | Новости Беларуси за 4 марта by Euroradio

Павел Латушка. Зламаная вось: ці не час дэмсілам фарміраваць свае “вызвольныя карпусы” 04.03.2026

Па словах Трампа, у яго “добрыя адносіны з кіраўніком Беларусі”. Што праўда, прэзідэнт ЗША не прыгадаў (ці адмыслова не сказаў) ні імя, ні пасаду таго, з кім у яго “добрыя адносіны”. Адны зрабілі з гэтага выснову, што Трампу і Лукашэнка, і Беларусь “да далёкай зоркі”, іншыя ўспрынялі як доказ, што дыялог паміж Мінскам і Вашынгтонам актыўна працягваецца. У той жа час ЕС працягнуў дзеянне санкцый у...

Мая Церакулава. Вірусны кактэйль у Беларусі: грып, COVID і “звычайныя прастуды” 04.03.2026

У Беларусі працягваецца расці захворвальнасць на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі, асабліва сярод дзяцей. З канца студзеня колькасць хворых павялічылася на 18–23%, і хоць пікавы перыяд прыпадаў на другую палову лютага, вірусы ўсё яшчэ актыўна цыркулююць па краіне: грып A (H3N2), рынавірусы, адэнавірусы, метапнеўмавірусы, вірусы парагрыпу і SARS-CoV-2. У эфіры Еўрарадыё педыятрка Мая Церакулав...

Галіна Казіміроўская. Пра Лондан і таямніцы “скарынаўкі”, "Пагружэнне" і спеўную “Мару” 04.03.2026

У лютым Святлана Ціханоўская наведала заняткі дзіцячага хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве. Разам з Галінай Казіміроўскай, заснавальніцай гэтай школы і кіраўніцай легендарнага Вольнага хору. Хору, які не так даўно запісаў і выдаў на CD новы альбом харавых песень. Большасць якіх Галіна Казіміроўская адшукала ў архівах лонданскай бібліятэкі імя Скарыны. І сёння перад школай...

Роза Турарбекава. Ці не выліецца абстрэл Ірана ў джыхад Усходу супраць ЗША і ўсяго Захаду 04.03.2026

Ваенную аперацыю ў Іране Трамп плануе скончыць за месяц. А можа, і хутчэй. Бо там, пасля ліквідацыі кіраўніцтва, і сярод прадстаўнікоў улады ёсць жадаючыя дамаўляцца з ЗША, і народ гатовы ў зручны момант узяць уладу ў свае рукі. Вось толькі ў тым, што ўсё пойдзе па такім “заходнім сцэнары”, ёсць вялікія сумневы. Усё ж гэта Усход, які, як вядома, “справа тонкая”… Чаго чакае ад ваеннай аперацыі ЗША...

Сітуацыя на Блізкім Усходзе закране беларусаў? — Еўразум за 3 сакавіка | Новости Беларуси за 3 марта 03.03.2026

Сітуацыя на Блізкім Усходзе закране беларусаў? — Еўразум за 3 сакавіка | Новости Беларуси за 3 марта by Euroradio

Уладзімір Жыгар. "Схемкі" Лукашэнкі: ці выставіць Украіна рахунак за скрадзенае зерне 03.03.2026

Бізнесмены бываюць розныя: і сумленныя, і махляры, і тыя, якія аддаюць перавагу крымінальным схемам. Але здараецца, што такім бізнесменам-крымінальшчыкам, які першым хапаецца за любыя крымінальныя схемы і прапановы, становяцца цэлыя дзяржавы. Бо там да ўлады прыходзяць кіраўнікі з бізнес-падыходам злодзея. І тады на дзяржаўным узроўні ва ўсе бакі ідзе кантрабанда ці скупляецца ў злодзеяў імі раней...

Наталля Васілевіч. Праваслаўны “Шторм”: хто блаславіў манастыр дапамагаць акупантам 03.03.2026

Хоць палітвязні і выходзяць паступова на свабоду, як у выніку перамоў з ЗША, так і па заканчэнні тэрміну зняволення, але агулам сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не паляпшаецца. І рэлігійныя арганізацыі ды вернікі не выключэнне ў гэтым працэсе затрыманняў, прысудаў ды катаванняў. Актыўнасці па-за межамі звычайных службаў не вітаюцца. Калі гэта не актыўнасці сумесна з сілавымі структурамі ці аддзела...

Андрэй Махоўскі. З пустым бакам: ці не застанецца Еўропа праз Трампа без бензіну і газу 03.03.2026

Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана прыводзіць да чаканага выніку — росту коштаў на газ і паліва. Паводле інфармацыі Bloomberg, кошты на газ у Еўропе вырастуць на 130%. Адначасова BILD паведамляе пра павелічэнне кошту паліва і вялізныя чэргі на аўтазапраўках Германіі. Як гэтая сітуацыя паўплывае на беларускую эканоміку і звычайных беларусаў, пакуль ніхто сказаць не можа, але Турчын ужо пр...

Аліна Харысава. Асудзіць Іран: пра дыпламатычнасць МЗС Беларусі і смеласць Азаронка 03.03.2026

У адрозненне ад расійскіх МЗС і прапаганды, іх беларускія калегі вельмі асцярожна выказваюцца наконт падзей у Іране і распачатай ЗША і Ізраілем у дачыненні да рэжыму аятол ваеннай аперацыі. Ці ўвогуле маўчаць з гэтай нагоды. Абмежаваўшыся паходам, пад наглядам Азаронка і Гайдукевіча, з кветкамі да амбасады Ірана. Але менавіта гэта парачка з прапагандыста і палітыка гучна абурылася дзеяннямі Трампа...

Аляксандр Фрыдман. Рык ільва: ці атрымаецца ў ЗША і Ізраіля зламаць “вось зла” ў Іране 02.03.2026

Раніцай суботы, 28 лютага, ЗША і Ізраіль распачалі ваенную аперацыю супраць Ірана. У адказ Іран запусціў ракеты не толькі па тэрыторыі Ізраіля, але і па ізраільскіх і амерыканскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі суседніх краін рэгіёна — Катара, ААЭ, Бахрэйна, Іарданіі. Пакуль размова ідзе пра “лакальную ваенную аперацыю”, але эксперты не выключаюць, што яна можа выліцца ў вялікі канфлікт. Лукашэнка...

Апошняя бітва і прыкладанне МАХ — Еўразум за 2 сакавіка | Новости Беларуси за 2 марта 02.03.2026

Апошняя бітва і прыкладанне МАХ — Еўразум за 2 сакавіка | Новости Беларуси за 2 марта by Euroradio

Святлана Курс. Як уратаваць тое наша апошняе, па якое прыйшоў воўча 02.03.2026

26 лютага адбыліся дзве падзеі, на першы погляд, ніяк паміж сабой не звязаныя. У сталіцы Літвы пачаў працу Віленскі міжнародны кніжны кірмаш, а ў Варшаве святкавала сваё 20-годдзе Еўрапейскае радыё для Беларусі. Абедзве гэтыя падзеі злучае адно імя — Ева Вежнавец. Менавіта пад гэтым творчым псеўданімам Святлану Курс ведалі спярша слухачы Еўрарадыё, а сёння ведаюць прыхільнікі яе творчасці. І асабл...

Сяргей Пукст/Павел Анціпаў. Гэта не літаратура: "Мяне няма" выпускае "Пукст Фікшн" 02.03.2026

Музыка Сяргей Пукст узяўся за мемуары. Прычым піша іх у рэжыме рэальнага часу па замове "Мяне Няма". Называецца будучая кніга "Пукст Фікшн. Reality Book", і яе першы эпізод ужо дасяжны на патрыёне выдавецтва. "Вось літаральна некалькі дзён таму я за 25 еўра — цалкам мінская сума — адыграў канцэрт у варшаўскім сквоце. Сквот — гэта ўвогуле рэальнасць, якой я доўгі час быў пазбаўлены. У Беларусі няма...

Арцём Брухан. Захоп агентурай ці ліквідацыя: якое будучае чакае Каардынацыйную раду 02.03.2026

Да чарговых выбараў у Каардынацыйную раду застаецца не так і шмат часу, але пакуль не заўважна практычна ніякай актывізацыі на “агітацыйным фронце”. Не чуваць заклікаў з боку палітычных сіл альбо асобных актывістаў далучацца да іх выбарчага спіса, не прапаноўваюцца праграмы, не гучаць выбарчыя абяцанкі. Па шчырасці, апроч гучнага выхаду фракцыі “Беларусы” са складу дзеючай КР і закідаў ва ўнутраны...

Аркадзь Мошас. Лукашэнку падрыхтавацца? Хто ў Трампа ў чарзе на "нармалізацыю" 02.03.2026

З заяў і Трампа, і іншых прадстаўнікоў ЗША вынікае, што змена рэжыму не з’яўляецца асноўнай мэтай распачатай 28 лютага вайсковай аперацыі ў Іране. Дакладней, такой мэты ўвогуле няма. Эксперты лічаць, што Вашынгтон хоча скіраваць Іран на шлях Венесуэлы: прыбраць аўтарытарнага лідара і паставіць перад новым кіраўніцтвам старога рэжыму пэўныя ўмовы. А ваенная аперацыя толькі для таго, каб паказаць, ш...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.