Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Андрэй Колас. КР-3 памерла (амаль), віват КР-4: што штурхае людзей балаціравацца ў КР 16.03.2026

Размовы, што да выбараў у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання не будзе цікавасці не толькі ў выбаршчыкаў, але і ў патэнцыйных дэлегатаў протапарламента, спыніліся пасля падачы ў Выбарчую камісію заявы ад “Еўрапейскага выбару” і ад “Кааліцыі Паўла Латушкі і Руху “За Свабоду”. Але выглядае на тое, што пра свае планы ўдзелу ў выбарах непублічна паведамляюць таксама іншыя спісы і ініцыятывы. Найп...

Пра Коўла, дэпартацыю, візіт Ціханоўскай у Кіеў і Лукашэнкі ў Гаагу 16.03.2026

Перасцярогі, што праз ваенную аперацыю ў Іране цікавасць да “беларускага пытання” ў Белага дома знікла, не апраўдаліся — у Мінск едзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. Чакаецца, што ў выніку перамоў Лукашэнка вызваліць новую групу палітвязняў. Пра гэта кажуць эксперты, праваабаронцы, валанцёры. Палітыкі ж раюць не спяшацца з гучнымі прагнозамі і заявамі. Іншая справа, што рыхтавацца да...

У чаканні Коўла Лукашэнка зноў пагражае “Арэшнікам” і заігрывае з ЗША 16.03.2026

Пятніца 13 сакавіка выдалася інфармацыйна насычанай. Бо гэтым разам Лукашэнка нарэшце адвёў душу і, у адрозненне ад папярэдняга візіту на ферму, выказаўся па ўсіх балючых тэмах геапалітыкі. Расказаў і пра перамовы з ЗША, як наконт санкцый, так і наконт палітвязняў. Раскрытыкаваў дзеянні ЗША і Ізраіля ў Іране і прыгразіў усім суседзям “Арэшнікам”. Заявіў, што нікога з вызваленых палітвязняў не прым...

Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў? — Еўразум за 13 сакавіка | Новости Беларуси за 13 марта 13.03.2026

Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў? — Еўразум за 13 сакавіка | Новости Беларуси за 13 марта by Euroradio

Аляксандр Кныровіч. Рост цэн у РБ — як у Афрыцы, Лукашэнка ізноў у кароўніку 13.03.2026

ААН прагназуе, што ежа ў Беларусі падаражэе за 2026 год так жа, як у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Хутчэйшая інфляцыя (і то не нашмат) — толькі ва Украіне, якая пяты год знаходзіцца ў стане вайны. Ды што не так з сельскай гаспадаркай у Беларусі? Лукашэнка спрабуе высветліць гэта, наведваючы чарговы кароўнік. На гэтым тыдні ён ізноў змагаўся і з пасярэднікамі — але толькі з "няправіль...

Чым жыве беларуская моладзь? — Еўразум за 12 сакавіка | Новости Беларуси за 12 марта 12.03.2026

Чым жыве беларуская моладзь? — Еўразум за 12 сакавіка | Новости Беларуси за 12 марта by Euroradio

Аліса Рыжычэнка. Тупіковасць санкцый: ці адкрые Еўропа дзверы для беларускіх тавараў 12.03.2026

Вайна ў Іране чакана прывяла да росту коштаў на паліва ў краінах Еўропы і ў Вялікабрытаніі. І хоць менавіта гэты, звязаны з вайной, рост коштаў Расію і Беларусь наўрад ці закране, на стан іх эканомік уплывае іншая вайна. І санкцыі. Якія, як вядома, эканоміку “ўмацоўваюць”, але неяк адмоўна. У Беларусі ў гэты час прэм’ер Турчын заклікае дыпламатаў больш актыўна “тлумачыць Захаду”, а Лукашэнка хвалі...

Алесь Залеўскі: вера ў шанец праявіць сябе — мая нацыянальная ідэя сёння 12.03.2026

12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі. Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для белар...

Юрый Дракахруст. Нармалізаваць Лукашэнку: ці пагодзіцца на гэта ЕС у чарговы раз 12.03.2026

Як сведчаць вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных даследчыкамі Chatham House і iSANS, пераважная большасць беларусаў падтрымлівае збліжэнне Захаду з Беларуссю. Паводле звестак iSANS, 63% мяркуюць, што Еўрасаюзу варта пачаць дыялог з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі. Ісці, так бы мовіць, у фарватары ЗША. Невядома, што там наконт падтрымкі абдорвання Лукашэнкі падарункамі з сувенірнай крамы Бе...

Даніэла Каляда, Мікалай Халезін. Пра Венецыянскае біенале, забарону на творчасць і палітвязняў 11.03.2026

Падчас сёлетняга Венецыянскага біенале група беларускіх мастакоў, якія знаходзяцца ў выгнанні, прадставіць у Бенедзікцінскай царкве сваю “імерсіўную мультысэнсарную выставу” паз назвай “Official. Unofficial. Belarus”. І гэта сумесная праца сузаснавальніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна, дызайнера Уладзіміра Цэслера, кампазітаркі Вольгі Падгайскай. Што з сябе ўяўляе Венецыянскае біе...

Што адбываецца з жанчынамі пасля сарака? — Еўразум за 11 сакавіка | Новости Беларуси за 11 марта 11.03.2026

Што адбываецца з жанчынамі пасля сарака? — Еўразум за 11 сакавіка | Новости Беларуси за 11 марта by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Якія “плюшкі” вязе ў Мінск спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл 11.03.2026

Трамп ізноў, пасля пэўнага перапынку, пазваніў Пуціну. І ледзь не са слязамі на вачах распавядаў пра гэтую размову і яе вынікі. Колішнія адчуванні вяртаюцца — прэзідэнт ЗША мае невытлумачальныя сімпатыі да Пуціна і Расіі і адмаўляцца ад іх не хоча. Таму спадзяванні Еўропы, Украіны, беларусаў, якія бачаць і разумеюць расійскую пагрозу, на тое, што Трамп і ЗША разам з ім прыйдуць да прытомнасці, зас...

Дмітрый Гурневіч. Між санкцыямі і “рускім светам”: дзе сёння шукае сябе моладзь Беларусі? 11.03.2026

Беларуская моладзь сёння расце ў даволі замкнёнай рэчаіснасці: палітычны крызіс, санкцыі, складанасці з паездкамі за мяжу, абмежаваныя кантакты са светам. Інтэрнэт застаецца амаль адзінай прасторай, дзе можна шукаць адказы, спрачацца і фармаваць сваю ідэнтычнасць. Але чый кантэнт там аказваецца бліжэй і больш зразумелым — беларускі ці ўсё ж той самы “рускі свет”, які актыўна размаўляе з моладдзю п...

Роза Турарбекава. Пра “пераможаны” Іран, званок Трампа Пуціну і візіт Коўла ў Мінск 11.03.2026

Сабраўшы ў Авальным кабінеце пастыраў з усяго ЗША, каб разам памаліцца аб “наданні яму сілы”, а войскам ЗША — перамогі, Трамп заявіў, што нічога, апроч капітуляцыі, ад улад Ірана не прыме. Але пазней заявіў, што ЗША ў Іране ўжо фактычна перамаглі. Хоць новага лідара там і выбралі без удзелу ў выбарчым працэсе прэзідэнта ЗША, але іранскі народ уладу ўзяць у свае рукі не здолеў, і курды вайной на рэ...

Павел Усаў. Ці сталі падзеі ў Іране сігналам для Лукашэнкі і яго атачэння 11.03.2026

Пакуль вакол усе эксперты і каментатары разважалі пра тое, як моцна лёс Хаменеі напалохаў Пуціна і Лукашэнку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў у Крэмль і застаўся вельмі задаволены размовай з прэзідэнтам Расіі. А ў Мінск неўзабаве прыедзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. І не падобна, каб Пуцін альбо Лукашэнка атрымалі з Вашынгтона “чорную метку”. У гэтай сітуацыі беларускім...

Імперыя Ганны Сялук — якія мэты яна ставіць? — Еўразум за 10 сакавіка | Новости Беларуси за 10 марта 10.03.2026

Імперыя Ганны Сялук — якія мэты яна ставіць? — Еўразум за 10 сакавіка | Новости Беларуси за 10 марта by Euroradio

Анастасія Лузгіна. Нафта даражэе, Афрыка кліча? Галоўныя выклікі і магчымасці эканомікі сёння. 10.03.2026

У Беларусі нафтавы рынак дэманструе рэкордны рост цэн, і на гэтым фоне ўсё часцей гучыць пытанне, як гэта адбіваецца на прамысловасці і паўсядзённым жыцці грамадзян? Белнафтахім спрабуе стрымаць кошты на паліва, але наколькі яны збалансаваныя адносна сусветнага рынку і якая сітуацыя з бензінам у краіне? Паралельна курс беларускага рубля рэагуе на ўмацаванне долара, растуць золатавалютныя рэзервы,...

Ліза Пракопчык. Як рухацца наперад, калі ціск не працуе: стратэгія "Моладзевага наступу" 10.03.2026

У Беларусі палітычная сітуацыя працягвае заставацца складанай: грамадства шукае шляхі, як змяніць становішча ў краіне, і адначасова абараніць людзей ад наступстваў ціску і санкцый. На гэтым фоне важную ролю адыгрывае дыялог з Еўрапейскім Саюзам і іншымі міжнароднымі партнёрамі. Апошняе пасяджэнне Кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмакратычных сіл паказала, што стратэгія павінна быць доўгатэрм...

Яўген Красулін. Урок Ірана: чаму ён вучыць беларусаў, і ці варта яго баяцца Лукашэнку 10.03.2026

Трамп вырашыў разабрацца з “пытаннем Ірана” ў сваім стылі: пасля кароткіх і няўдалых перамоў распачаў ваенную аперацыю. Адначасова заяўляючы, што мэты змяняць рэжым ён перад сабой і арміяй ЗША не ставіць. Маўляў, калі народ Ірана хоча такой змены, то ён мусіць зрабіць гэта сам. Пакуль ЗША і Ізраіль знішчаюць ваенную і ядзерную інфраструктуру краіны. Вось толькі народ Ірана чакаў такой сілавой падт...

Ірына Сідорская. Ці ўратуе зварот да Лукашэнкі праз TikTok жанчын ад гвалту 10.03.2026

Два святы ўжо не першы год стабільна падзяляюць беларусаў: 23 лютага і 8 сакавіка. І калі ў адносінах да так званага “дня абаронцы” падзел ідзе па простым прынцыпе “святкую / не святкую”, то з “жаночым днём” усё больш складана. І кожны год ад простай дыскусіі “як святкаваць і віншаваць” даходзіць да спрэчак пра патрыярхат і фемінізм. І гэты раскол тым больш заўважны на фоне падзелу беларускага гра...

Ці спадабаецца Коўлу беларускі Мак? — Еўразум за 9 сакавіка | Новости Беларуси за 9 марта 09.03.2026

Ці спадабаецца Коўлу беларускі Мак? — Еўразум за 9 сакавіка | Новости Беларуси за 9 марта by Euroradio

Таццяна Нядбай, Яраслаў Іванюк. “Свабода як біяграфія”: чым літаратары і выдаўцы так нервуюць рэжым 09.03.2026

Здаецца, што культурніцкая дзейнасць дыяспары турбуе рэжым не менш, а часам, можа, і больш, чым яе палітычная актыўнасць. Менавіта таму “экстрэмісцкімі” абвяшчаюцца і беларускія выдавецтвы за мяжой, і пісьменнікі, і іх кнігі. Што, безумоўна, стварае новыя складанасці і перашкоды для іх дзейнасці, але не спыняе. Так і Беларускі ПЭН, які 27 лютага прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, працягвае св...

Вольга Лойка. Навошта Качанава касплэіць Лукашэнку, і ці здолее Лукашэнка зарабіць на Іране? 09.03.2026

Тое, што ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране прывядзе да росту коштаў на нафту, а адпаведна і на бензін, было чакана. Але тое, што ваенныя дзеянні ахопяць практычна імгненна амаль усе краіны, якія суседнічаюць з Іранам, стала непрыемным сюрпрызам. А ўсе гэтыя краіны таксама здабываюць нафту, і вайна на яе здабычу паўплывала адмоўна. Як і на гандаль, а ў выніку — на кошт нафты, газу ды паліва. І...

Ігар Тышкевіч. Шпіёнапад: чаму актывізавалася праца КДБ за мяжой, і хто гэта спыніць 09.03.2026

Ва Украіне затрымана агентка лукашэнкаўскага КДБ, якая працавала пад прыкрыццём журналісткі і выведвала інфармацыю, найперш датычную беларускіх добраахвотнікаў. А ў Малдове выкрылі былога намесніка кіраўніка Службы бяспекі Малдовы. Па звестках спецслужб, ён перадаваў сакрэтную інфармацыю, якая тычылася бяспекі Румыніі. Тое, што агентаў замежных спецслужб перыядычна выкрываюць, — звычайная справа....

Лукашэнка выпускае вязняў і дазваляе ім застацца ў краіне? — Еўразум за 6 сакавіка | Новости Беларуси за 6 марта 06.03.2026

Лукашэнка выпускае вязняў і дазваляе ім застацца ў краіне? — Еўразум за 6 сакавіка | Новости Беларуси за 6 марта by Euroradio

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.