Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 500 episodes

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Author

Радыё Свабода

Category

News

Podcast website

svaboda.org

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаў 18.02.2025

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку 14.02.2025

Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, журналістка, касмэтоляг, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга, яе тэма і назва – «Дэйтынг у Нью-Ёрку».

Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыю 13.02.2025

Як запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.

Кузьнечык на волі. Лібэр пра будаўніцтва «лічбавай Беларусі» 12.02.2025

Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі.

Мір ва Ўкраіне і нацыянальныя інтарэсы Беларусі 11.02.2025

Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй, Павал Мацукевіч.

Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыямі 10.02.2025

Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры „ПіКу Свабоды” разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўн...

Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняў 07.02.2025

У эфіры «ПіКа Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Хто насамрэч уплывае на вызваленьне палітвязьняў? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак

Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага гаюна» 06.02.2025

Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў сёньня, што невядомыя асобы атрымалі доступ да да чату з ботам праекта. «Беларускі Гаюн» — гэта незалежны маніторынгавы праект, які адсочвае вайсковую актыўнасьць на тэрыторыі Беларусі. Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях. Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы М...

Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу Лукашэнкі 06.02.2025

Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі.

Шрайбман пра варыянты для Беларусі пасьля 26 студзеня 05.02.2025

Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыю 04.02.2025

Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, д...

«У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей» 03.02.2025

Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве. Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогера...

Што страцяць беларусы ад замарозкі амэрыканскіх праграмаў падтрымкі 31.01.2025

Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён? Наколькі вялікая была падтрымка Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? І якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтв...

У чым фішка Канады і як яна збудаваная 31.01.2025

Што значыць быць канадцам і на чым збудаваная канадзкая ідэнтычнасьць? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Чым Канада адрозьніваецца ад ЗША і ці хацелі б канадцы аб’яднацца са Злучанымі Штатамі? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі.

Ці Лукашэнка ўрэшце справіўся з траўмай 2020 году? 29.01.2025

Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмым разам абвесьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці Лукашэнка ўрэшце адышоў ад траўмы 2020 году? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае зь сябрам Каардынацыйнай Рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.

Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі 29.01.2025

28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.

Мілінкевіч пра сьмерць Макея і як вызвалялі палітвязьняў у 2008 годзе 28.01.2025

Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.

Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня? 25.01.2025

Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Ці мае рацыю Пазьняк, які прапануе Захаду размаўляць з Лукашэнкам 24.01.2025

Што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі? Санкцыі ці перамовы? Які ў рэжыму плян на прэзыдэнцкія выбары і што адбудзецца пасьля іх? Ці могуць нешта зьмяніць падчас выбараў прапановы дэмакратычных сілаў? Госьці эфіру Свабоды – Павал Латушка і Павал Вусаў.

Што азначае для беларусаў прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША? 23.01.2025

Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.

Ці сапраўды Гомель, Магілёў і Пінск гістарычны ўкраінскія землі, як гэта заявіў Дзьмітро Кулеба? 22.01.2025

Якую інфармацыю пра Беларусь утрымліваюць украінскія падручнікі па гісторыі? Як Украіна глядзіць на нашу гісторыю? І як беларусам успрымаць заявы экс-міністра замежных спраў Украінцы Дзьмітра Кулебы пра тое, што Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце зьяўляюцца гістарычнымі ўкраінскімі землямі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам.

Як ідзе ціхая анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу 21.01.2025

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды.

Чаго чакаць ад Трампа 21.01.2025

Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці здолее ён дасягнуць міру ва Ўкраіне? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы гэтага міру? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае драматург, чалец Каардынацыйнай рады, выкладчык Ейльскага ўнівэрсытэту Андрэй Курэйчык.

Як грамадзтва ставіцца да сёлетніх выбараў? Апытаньне Chatham House 18.01.2025

Чаго беларусы чакаюць пасьля выбараў? Як яны ставяцца да вайны ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня. У праграме «ПіК Свабоды» ён распавядае аб выніках апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі.

Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя 17.01.2025

Сёлета нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы атрымалі тры навукоўцы з ЗША за дасьледаваньні, якія раскрыкаваюць сакрэт багацьця краін. Нобэлеўскі камітэт заявіў, што гэтыя навукоўцы «знайшлі новае разуменьне, чаму краіны сьвету значна адрозьніваюцца па ўзроўні дабрабыту». Разьбіраемся ў формуле посьпеху з Алесем Аляхновічам, дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.

Listen to the Радыё Свабода podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.