Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
«Незалежнасьць можна аднавіць, нацыянальную ідэнтычнасьць — не» 17.01.2025 54:38
Як беларускае грамадзтва можа ачуняць ад тэрору? Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы міру ва Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае публіцыст і грамадзкі дзеяч Сяргей Навумчык.
Паплечнік Пазьняка – пра Лукашэку, змаганьне з Расеяй, памылкі Захаду 16.01.2025 59:11
Напярэдадні так званых выбараў у Беларусі мы запрасілі ў нашу студыю Юрыя Беленькага, былога дэпутата Вярхоўнага савету Беларусі, эканаміста, шматгадовага в.а. старшыні КХП-БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. З госьцем Свабоды мы размаўляем ня толькі пра Беларусь, санкцыі, расейскі ўплыў, але і палітыку Захаду адносна Беларусі.
Супраць каго гранатамёты і ці адключаць інтэрнэт 15.01.2025 49:12
Навошта Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі стварае новыя спэцпадразьдзяленьні? Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў? Ці могуць у Беларусі ў дзень выбараў цалкам заблякаваць інтэрнэт? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» расказвае прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Чаго баяцца ўлады Беларусі напярэдадні 26 студзеня? 13.01.2025 50:19
Чаго баяцца ўлады Беларусі, узмацняючы рэпрэсіі напярэдадні 26 студзеня, асноўнага дня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах? Што зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвесьціць прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці ўдасца рэжыму «перагарнуць старонку» пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа? Пра гэта ды іншае ў жывым этэры «ПіК Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Ро...
Калі «выбары» пройдуць ціха, ці прызнае Захад Лукашэнку 11.01.2025 47:22
Так званая выбарчая кампанія ў Беларусі мінае практычна незаўважна. Нават ва ўмовах масавых рэпрэсій і поўнага кантролю сытуацыі ў краіне, улады неахвотна нагадваюць грамадзтву, што ў краіне павінны адбывацца выбары прэзыдэнта. Які разьлік уладаў на гэтую кампанію і ці зьменіцца нешта пасьля 26 студзеня? Пра стратэгію ўладаў і дэмакратычных сілаў разважае палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
Перадвызначаныя і вынікі выбараў, і іх наступствы — палітычны аналітык Мажэйка 09.01.2025 30:05
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка 08.01.2025 29:35
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Прэм’ера фільма адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага.
Портнікаў пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову канца вайны 07.01.2025 23:51
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца. Але яна не абвергла словы, што Лукашэнка не кантраляваў тэрыторыю Беларусі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня. Гэтыя заявы ў эфіры...
Троіцкі пра перамены ў Беларусі і тое, як будзе выдаваць альбомы беларускіх музыкаў 06.01.2025 21:14
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні? Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Пра гэта ды іншае Арцемій Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”.
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Погляд найбольш удалай леташняй прагназісткі 03.01.2025 24:53
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы 03.01.2025 27:52
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвіноў ці русінаў? Як быць зь літвінізмам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Ці можна жартаваць з палітвязьняў, Ціханоўскай і Пазьняка. Стэндап-комік Нарышкін 02.01.2025 37:45
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» – беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін.
5 падзеяў году ад аналітыкаў Свабоды 30.12.2024 40:21
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства 30.12.2024 52:00
Гішпанцы – рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз паліталягіні 27.12.2024 32:13
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме « Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.
Якія часткі Вялікага Княства Літоўскага называліся Русьсю 25.12.2024 33:38
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Арцём Шрайбман: Сёлетні год быў паваротным 25.12.2024 26:48
Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
«Ставім п’есу на падставе даносаў». Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні 25.12.2024 27:59
Як выжывае адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні? Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе? Пра гэта мы пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака.
«Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў» 24.12.2024 32:05
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ў гутарцы на канале «Свабода Premium» расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка сайту Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну.
270$ на лячэньне аднаго чалавека ў год. Што хаваюць улады пра праблемы ў мэдыцыне 24.12.2024 29:41
Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэн на мэдычныя паслугі, эміграцыя мэдыкаў. Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай...
Новы рэктар ЭГУ пра будучыню, грошы, літвінізм і сэкс-скандал 20.12.2024 34:51
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Якія шанцы на новую адлігу? 19.12.2024 25:34
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
Ціханоўская пра галоўную падзею, паразу і перамогу 2024 году 18.12.2024 21:28
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай напярэдадні Калядаў мы падсумуем вынікі 2024 году, пагаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай...
Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач 17.12.2024 36:11
Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.
«ПіК Свабоды». Спэцвыпуск «Людзі Свабоды» 2024 году 16.12.2024 23:01
Беларускія кнігавыдаўцы сталі «Людзьмі Свабоды» 2024 году. Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету. Пра кнігавыдавецкую справу расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм», перакладчыца і пісьменьніца Алена Казлова. Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг?
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.