Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту 13.12.2024 57:30
Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Цяпер ён да...
Саньнікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы 12.12.2024 37:09
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня? І чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эў...
Ці можа адказ за «Арэшнік» прыляцець у Беларусь 11.12.2024 24:25
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй раўназначнай ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне, пра якую ўсё часьцей кажуць на Захадзе. Гэтыя тэмы Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з расейскім палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
Калі назва «Белая Русь» прыйшла на тэрыторыю сучаснай Беларусі? 11.12.2024 35:24
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Як мацуецца нацыянальная ідэнтычнасьць 10.12.2024 28:59
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
Як зрынаюць дыктатараў, якія падаваліся непахіснымі? 09.12.2024 27:40
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце пагаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам» 06.12.2024 20:02
Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.
«Ордэр на арышт Лукашэнкі можа быць выдадзены ў наступным годзе», — Латушка 05.12.2024 21:33
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Адказвае кіраўнік Народнага антыкрызісіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка.
«ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі 04.12.2024 30:45
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Эпіскапас расказаў, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка» і чаму ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў...
Хто ахвяры сэкс-дамаганьняў сярод беларусак 03.12.2024 27:51
Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Па якім артыкуле аднавіўся ў ЭГУ прафэсар Сялецкі, якога абвінавачвалі ў харасмэнце? Пра ўсё гэта пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі.
Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да Беларусі 02.12.2024 32:06
У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк,...
Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская 29.11.2024 41:34
Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьці 28.11.2024 24:53
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Пра гэты лягер у праграме «ПіК...
«Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер Лапшын 27.11.2024 28:09
Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Гэта мэтанакіравана робіць былы вязень беларускай турмы блогер Аляксандар Лапшын, які нядаўна падчас лекцый у розных краінах Азіі расказваў, што перажыў за кратамі на «Валадарцы». Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта...
Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае? 27.11.2024 36:03
Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
«Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў» 26.11.2024 31:10
Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, аўтар некалькіх кніг, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.
Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам» 25.11.2024 25:04
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP? Ці меў офіс дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»? На гэтая ды іншыя пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату», у мі...
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз былога дыплямата Паўла Мацукевіча 22.11.2024 30:10
Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці вернуцца налета ў Менск амбасадары заходніх краінаў? Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
Чаму ваяра Палка Каліноўскага выдалі ў Беларусь 21.11.2024 28:22
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ваяваў за Украіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне. Госьці “ПіКу Свабоды” – Вадзім Кабанчу...
Дзікавіцкі: Гэта іміджавая памылка Ціханоўскай 20.11.2024 29:40
Тэлеканал Белсат перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выконваючы абавязкі дырэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс Белсату, і якое дачыненьне да пераменаў на Белсаце мае Сьвятлана Ціханоўская. Пра гэта расказвае Аляксей Дзікавіцкі.
Курс даляра ЗША ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд. Ці бегчы ў абменьнікі? 19.11.2024 23:30
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курсу даляра і ці будзе гэтая тэндэнцыя працягвацца? Адказваюць старшая навуковая супр...
Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў 18.11.2024 37:32
Госьць штодзённага эфіру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў. Ён расказвае пра тое, як стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. Мы пачуем, што Мікіта Мелказёраў хоча рабіць у Беларусі, к...
Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкі Касьцёл 15.11.2024 47:07
Напрыканцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкага Касьцёла за апошні час - Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Каталіцкага Касьцёла, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэтым разам ён адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан з...
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз палітоляга Рыгора Астапені 14.11.2024 29:50
Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
«Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў» 13.11.2024 20:01
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым хто ўжо выйшаў? І што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году? Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга, а таксама ў чы...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.