Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам 07.07.2025 42:12
Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Фейгін пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні 07.07.2025 53:18
Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку знакавых? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі? Наколькі далёка ў дыялёгу з афіцыйным Менскам могуць пайсьці прадстаўнікі прэзыдэнта ЗША і што ім можа прапанаваць Лукашэнка? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, п...
Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні, вяртаньне Ціханоўскага, Пуцін у Менску 30.06.2025 53:16
Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня ў жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з расейскім палітолягам Аляксандрам Марозавым і публіцыстам, былым журналістам Радыё Свабода Сярг...
Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з Пуціным 30.06.2025 50:50
Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску? Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO? Пра гэта гаворым з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
Колькі грошай трэба экс-палітвязьню, каб пачаць жыцьцё з нуля ў новай краіне 25.06.2025 47:50
Якая дапамога патрэбная 14 вызваленым палітвязьням і іх сем’ям? Які час патрэбны былому палітвязьню на рэабілітацыю? Ці магчыма цалкам акрыяць пасьля такой траўмы? Ці зьменшыліся рэпрэсіі ў Беларусі пасьля візыту прадстаўніка Трампа да Лукашэнкі?
У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка 01.04.2025 38:14
Як працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Храпавіцкі, які кіруе дасьледаваньнямі і распрацоўкамі ў галіне вялікіх моўных мадэляў і вялікіх дадзеных у амэрыка...
Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады. Факты і вэрсіі 31.03.2025 42:48
Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Каму можа быць выгаднае зьнікненьне спікеркі КР? Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам...
Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда Бахарэвіча 29.03.2025 1:00:08
У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «С...
Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага руху 27.03.2025 35:04
Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская напярэдадні выступу ў Чэскім музэі музыкі. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, якім чынам атрымлівалася сьпяваць у самых розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама патлумачыла, чаму ня пойдзе на канцэрт Мэладзэ, і што адбываецца, калі чалавек сьпявае.
«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю 26.03.2025 24:58
Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра...
Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва? 25.03.2025 27:11
Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі 25.03.2025 1:01:12
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.
Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі 24.03.2025 49:16
Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
Ці імкнецца Расея да анэксіі Беларусі? 12.03.2025 33:07
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Гардон адказаў за «экстрэміста». Рэдказёмы ў Гомлі. Вярхоўны камісар ААН едзе ў Беларусь? 28.02.2025 55:10
Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»? Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова? Пра гэ...
«Ратуюся іроніяй». Лявон Вольскі пра сваю формулу аптымізму 28.02.2025 32:06
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
Сувязь ДНК беларусаў з суседзямі 26.02.2025 23:43
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Каму муляе «Пагоня»? Літоўскі і беларускі гісторыкі 26.02.2025 53:52
Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавіч...
Ці вышлюць з Армэніі беларусаў у абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкі 25.02.2025 28:50
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамбле...
Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайны 24.02.2025 52:43
Як зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Як шмат беларусаў атрымала прышчэпку ад «рускага міру»? І ці плённае чаканьне так званага «акна магчымасьцей»? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа 21.02.2025 45:55
Галоўнай падзеяй тыдня ў сьвеце стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзімера Зяленскага. Ці будзе яна мець наступствы для амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі і якой яна можа быць? На гэтую тэму Дзьм...
Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы з сілавікамі 21.02.2025 26:29
Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якім стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць папер...
Пазьняк – пра перамовы з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Украіны 20.02.2025 1:01:53
Лідэр Руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
Абмяркоўваем беларускую тэму на мюнхэнскай канфэрэнцыі 18.02.2025 42:58
Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны? Пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях...
Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь 18.02.2025 39:13
Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.