Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: svaboda.org
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Што паабяцаў Лукашэнку пасланец Трампа? 20.03.2026 51:32
Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на пермовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай ўгоды? На якіх умовах і каго вызваляюць? Абмяркоўваем з расейскім палітыкам, блогерам, праваабаронцам, адвакатам Маркам Фейгіным
Алесь Бяляцкі пра візыт Коўла, вызваленьні палітвязьняў, Статкевіча і пра Гаагу для Лукашэнкі 16.03.2026 22:19
Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне рэпрэсій у Беларусі? Колькі палітвязьняў і на якіх умовах могуць вызваліць у выніку чаканага візыту прадстаўніка ЗША Джона Коўла ў Беларусь? Што зьмяніў для палітвязьняў учынак Міколы Статкевіча? Спыніць ці, наадварот, узмоцніць рэпрэсіі ўнутры краіны афіцыйнае расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду супраць уладаў Беларусі Пра гэ...
Суд у Гаазе заняўся Лукашэнкам. У Менску арыштавалі міністра. Ці заробіць Беларусь на вайне ў Іране 13.03.2026 46:28
Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. Што гэты працэс можа азначаць для Лукашэнкі? У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады? Праз вайну на Блізкім Усходзе цэны на нафту падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 году. На росьце цаны на...
У Беларусі саджаюць за кнігі. Чаму беларускую кнігу абвясьцілі злачыннай? Філіпенка, Лукашук, Нядбай 12.03.2026 36:28
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка з выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі? Новы віток рэпрэсій супраць выдаўцоў кніг і журналістаў абмяркуем з пісьменьнікамі Сашам Філіпенкам і Аляксандрам...
Што будзе з Лукашэнкам, калі лясьнецца рэжым у Іране 09.03.2026 33:54
У які бок хіліцца вайна на Блізкім Усходзе? Якія наступствы для Беларусі мае і будзе мець гэтая вайна? Як адказвае Захад на пагрозу «Арэшніка» у Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае гісторык і палітоляг Роза Турарбекава.
Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са Скарынам 07.03.2026 47:48
Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя? Пра ўсё гэта мы пагутарым у сёньняшнім «ПіКу Свабоды», у якім возьмуць ўдзел кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Вале...
Шрайбман: «Пасьля Ірану Менск будзе асьцярожнейшы з Трампам» 02.03.2026 40:52
Вашынгтон без гарантый: як вайна з Іранам астуджвае Менск? Вайна і «вялікая зьдзелка»: ці абваліцца дыялёг Менску з ЗША? Чым скасаваньне санкцыяў ЭЗ 10 гадоў таму адрозьніваецца ад цяперашняга скасаваньня амэрыканскіх санкцыяў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Зяленскі зьмяняе падыход да Беларусі? Чатыры гады вайны і новыя сыгналы 02.03.2026 39:32
У інтэрвію «Люстэрку» прэзыдэнт Украіны Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі? Які сыгнал і каму пасылае Ўкраіна санкцыямі супраць Лукашэнкі? Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Чаму збор Севярынца стаў хітом, а Ціханоўскага праваліўся. На што беларусы гатовыя данаціць 02.03.2026 43:48
Чаму збор Паўла Севярынца на грамадзкую дзейнасьць стаў пасьпяховым, а збор Сяргея Ціханоўскага на зрынаньне рэжыму праваліўся? Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былыя палітвязьні Павал Севярынец і Юрась Зянковіч, кіраўнік каманды збораў фонду BySol Аляксандар Кухта, прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Сьвятлана Галаўнёва і стваральнік ініцыятывы Bel...
Расея троліць Лукашэнку, «Шахеды» над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі» 02.03.2026 58:57
Аляксандар Лукашэнка наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным – што стаіць за гэтым візытам і як ён можа паўплываць на становішча Беларусі? Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе палітычны сэнс сустрэчы. Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўвае...
Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьне 20.02.2026 56:14
Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці. У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і...
Няўзораў – беларусам: Рэвалюцыя ў вас немагчымая, бо вы - добрыя людзі 17.02.2026 33:42
Расейскі публіцыст Аляксандар Няўзораў у інтэрвію для «Свабоды» агучыў жорсткія і правакацыйныя ацэнкі — пра вайну ва Ўкраіне, ролю Лукашэнкі, будучыню Беларусі і правал пратэстаў 2020 году. Ён сьцьвярджае, што рэвалюцыя ў Беларусі правалілася, бо ёй «кіравалі занадта добрыя людзі». Няўзораў перакананы: лёс Беларусі вырашыцца не ўнутры краіны, а звонку — разам з крахам «рускага міру».
«У іх няма яйцаў». Ці можа Захад даціснуць Лукашэнку? — Касьцюгова, Глод 17.02.2026 40:20
Ці засьведчыла Мюнхенская канфэрэнцыя ў бясьпецы аднаўленьне эўраатлянтычнага адзінства? Ці ёсьць гэтае адзінства ў палітыцы адносна Беларусі? Наколькі глыбокія пасткі як мяккай, гэтак і жорсткай палітыкі Захаду адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» абмяркоўваюць палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод і экспэртка ў...
Масква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, Алеўскі 13.02.2026 1:00:12
Служба вонкавай выведкі Расеі, а за ёю і прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, робяць алярмісцкія заявы пра чарговыя спробы Захаду адарваць Беларусь ад Расеі. Гучаць словы пра «геапалітычную гульню», «змовы» і нават пра неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. Ці гэта проста інфармацыйная атака? Ці падрыхтоўка глебы для яшчэ больш глыбокай вайсковай прысутнасьці Расеі? І ц...
У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску, – Карбалевіч і Мошас 11.02.2026 38:16
Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Нью-Ёрк на паседжаньне «Рады міру» — новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць ня ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр. Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і «заходні сцэнар». Сыгнал з Масквы прагучаў аку...
Ці аддасьць Ціханоўская «карону» 09.02.2026 35:40
Якія вынікі слуханьняў у Каардынацыйнай Радзе з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай? Ці гатовая яна падзяліцца сваёй уладай? Ці магчымы кампраміс паміж непрызнаньнем Лукашэнкі і дыялёгам зь ім? Ці патрэбны дэмсілам сталы беларускі прадстаўнік у ЗША? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць старшыня Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і адзін з кіраўнікоў фракцыі «Беларусы» у...
Cацсеткі перамаглі Лукашэнку. Ці ёсьць палітычная будучыня ў Калесьнікавай. Алімпіяда — без Беларусі 06.02.2026 58:01
Падвядзем вынікі тыдня зь Дзьмітрыем Гурневічам. Чаму ўлады паспрабавалі зэканоміць на вулічным асьвятленьні і чаму адступілі ўжо празm дзень? Ці здольнае анлайн-абурэньне ўплываць на рашэньні рэжыму Лукашэнкі? Абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт ураду» Уладзімірам Кавалкіным. Гаворым пра рэзананснае інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спрэчкі вакол яго — разам з палітычным...
КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць 04.02.2026 38:56
Сярод каго КДБ вярбуе шпіёнаў і шпіёнак? Як украінскія спэцслужбы выявілі агентку Іну Кардаш, якая пад выглядам журналісцкай працы шпіёніла для КДБ Беларусі? Як можна адмовіцца ад супрацы са спэцслужбамі? І што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў Беларусі ў Эўразьвязе і іншых краінах? Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з украінскім журналістам Аляксандра...
Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020 03.02.2026 39:58
Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Цана вызвалення: што дапушчальна, а што — не? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі? У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз 30.01.2026 58:23
У першыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз. Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым. Таксама гаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі...
Як Лукашэнка хоча лячыць беларусаў 28.01.2026 47:02
Што зьменіцца для пацыентаў і мэдыкаў у адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай «Здароўе нацыі»? Што акрамя абмежаваньня абортаў прадугледжвае новы Кодэкс аб ахове здароўя? 98 мільярдаў рублёў на мэдыцыну на пяць гадоў – гэта шмат ці мала? Абмяркоўваем з прадстаўнікамі Аб’яднага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём і эканамісткай Алісай Рыжычэнкай, а таксама з анколягам Надзеяй Пятроўск...
«Арэшнік» у Беларусі і асымэтрычны адказ Кіева: чаму Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай 26.01.2026 50:27
Чаму Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай і запрасіў у Кіеў? Якія наступствы гэта будзе мець? Ці вярнуў Лукашэнка сабе легітымнасьць? Як Трамп памяняў Беларусь? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць украінскі палітоляг Яўген Магда і палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Фрыдман: Трамп даў Лукашэнку тое, чаго ён чакаў гадамі 26.01.2026 56:47
Чым стане Рада міру для Беларусі і Лукашэнкі? Чым быў адметны беларускі ўдзел у Міжнародным форуме ў Давосе? Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? Пра што расказала Свабодзе мігрантка з Гвінэі, якую дэпартавалі зь Беларусі, забраўшы дачку ў дзіцячы дом. Падсумоўваем падзеі тыдня з экспэртамі – палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, старэйшым дарадца...
Калесьнікава ці Ціханоўская: каго будуць слухаць беларусы і Захад? 22.01.2026 54:49
Марыя Калесьнікава заклікала Захад да дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам. Павал Латушка называе гэтай памылкай. Сьвятлана Ціханоўская пераяжджае ў Варшаву і ўжо гучаць галасы, што гэта можа парушыць і так крохкае адзінства ўнутры дэмакратычных сілаў, паколькі ў польскай сталіцы актыўнічае Павал Латушка. Каго ў гэтым палітычным шматгалосьсі будуць слухаць Захад і беларусы?
Год Трампа: чаму Беларусь раптам стала важнай для Белага дому 20.01.2026 37:19
Ці наблізіў Трамп мір ва Ўкраіне? Навошта яму Лукашэнка? Што засталося ад NATO і эўраатлянтычнага адзінства? Як адказвае сьвет на выклік Трампа? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.