Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе? 20.04.2024 45:52
Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
Чым займалася Ціханоўская на востраве Капры. І за чые грошы 19.04.2024 20:43
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай 18.04.2024 28:03
Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай
BalaganOFF: Як беларусы ратуюць сваю рэпутацыю ва Ўкраіне 17.04.2024 24:50
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
У беларусаў ёсьць вялікая здольнасьць выжываць і адраджацца, — Дарота Міхалюк 17.04.2024 21:12
Як прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца? Пра гэта і пра іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гады: ля вытокаў белару...
Хто пацярпеў ад санкцый больш: беларусы ці Лукашэнка? Дыскусія Лойкі і Кірылюка 16.04.2024 35:20
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Міхаіл Кірылюк.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 3: Хатні арышт і «хіміі» — «хатняя» і «з накіраваньнем» 16.04.2024 29:37
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а...
Як ураджэнец Беларусі ваюе ў ізраільскай арміі 15.04.2024 21:55
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь – ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС. Аляксандар цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраіля з Сырыяй. Аляксандар Фруман спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сіла...
Чаго Лукашэнка рвануў у Маскву. Расказвае расейскі палітоляг 12.04.2024 18:06
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. У ў чацьвер і ў пятніцу палітык зрабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле “стамбульскага фармату”. Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны анал...
Экслюзыўнае інтэрвію з беларускім сапёрам, які ваюе за Ўкраіну з 2015 году 11.04.2024 27:38
Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны? Ці, паводле іх, сапраўды ўлады Беларусі рыхтуюцца да вайны? Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў ін...
Чаму рэжым ваюе з Каліноўскім, Геніюш і бчб. Сяргей Дубавец 10.04.2024 19:38
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім. Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік...
«Аддзяленьне Ўкраіны ад ВКЛ нарадзіла беларусаў» 10.04.2024 20:20
Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Дарота...
Ці аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс 09.04.2024 20:52
Палёт у космас беларускі Васілеўскай – посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 2: Сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка» 09.04.2024 38:52
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хімію», этапы, калёнію, турму і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а...
Былы прэм’ер Літвы пра літвінізм і спэцслужбы 08.04.2024 22:22
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium адказаў Андрус Кубілюс, дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні прэм'ер-міністар Літвы.
Што рабіць са зьменамі клімату? 06.04.2024 41:26
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экал...
«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы закону» 05.04.2024 20:45
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году. Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
Алексіевіч, палітвязьні, сілавікі. Што яны кажуць у падкасьце «Архіпэляг БЕЛАГ» 04.04.2024 22:08
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГУ – пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
«Любога побач зь Ціханоўскай будуць крытыкаваць». Юрыст НАУ камэнтуе гадзіньнік Вячоркі 03.04.2024 22:52
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіньнік, які ацанілі ў 5 тысяч даляраў. Паводле Вячоркі, гэты гадзіньнік яму даўно падарыў беларускі бізнэсовец, калі яшчэ ўвогуле не існавала офісу Ціханоўскай, і гэта ніяк не зьвязана з лабіяваньнем інтарэсаў. Якія стасункі цяпер дапушчальныя паміж дэмакратычнымі палітыкамі і бізнэсам? Пра гэта разважае праўнік Народнага антыкрызі...
Як Панамарэнка падчас вайны хацеў стварыць беларускую армію 03.04.2024 33:13
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам, аўтарам дзьвюх кніг пра акупацыю Беларусі – «Вайна ўсіх з усімі» і «Трэці фронт».
«Беларусь для Крамля выгадная як варыянт „добрай Украіны“», — Класкоўскі 02.04.2024 21:40
2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая саюзная дзяржава? Што кантралюе, а што не кантралюе Лукашэнка ў Беларусі? Ці магчымыя розныя формы пратэсту дзеля абароны незалежнасьці Беларусі? Разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўс...
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 1: Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня Акрэсьціна 02.04.2024 41:57
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ» — падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская л...
Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агэнтурай» 01.04.2024 21:20
Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапер Міхась Ільін.
Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска 29.03.2024 29:02
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях 28.03.2024 25:15
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады? Зь якімі праблемамі сутыкнуліся беларускія мэдыкі ва Ўкраіне, пасьля таго як Украіна скасавала пагадненьне зь Беларусьсю аб узаемным прызнаньні дыплёмаў? Дзеля чаго мэдыкам патрэбны незалежны прафсаюз? На гэтыя ды іншыя пы...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.