Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 500 episodes

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Author

Радыё Свабода

Category

News

Podcast website

svaboda.org

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Шрайбман пра заявы Сахашчыка, тэракт у Крокусе і шлях пераменаў 27.03.2024

Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

«Архіпэляг БЕЛАГ». Трэйлер новага падкасту Свабоды пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму 27.03.2024

Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні

Як дзеячы БНР адмовіліся ад Вільні і абвясьцілі сталіцай Менск 27.03.2024

У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік і перакладчык літоўскай літаратуры Сяргей Шупа.

Жыгар з BELPOL: Беларусь стала зборачным цэхам для арміі Расеі 26.03.2024

Беларусь ператварылася ў зборачны цэха у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе Premium” заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар. На яго думку, вайна стала для Лукашэнкі вельмі пасьпяховым спосабам зарабляць грошы, паколькі беларускія прадпрыемствы маюць шмат замоваў з Расеі і дапамагаюць Крам...

Ціханоўская пра плян на выбары 2025 году, Паліну Шарэнду і паралелі з Навальнай 25.03.2024

Калі ўпершыню Сьвятлана Ціханоўская адзначала Дзень Волі? Чаму трэба падтрымліваць Паліну Шарэнду, якая змагаецца за жыцьцё за кратамі? Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганны Соўсь адказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, як...

Куды Макрон вядзе Францыю. Ці здольны Парыж узначаліць Захад 23.03.2024

Прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона прэса стала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў, дзякуючы яму, у Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO у вайне ва Украіне. Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Мак...

Ціханоўская адкрывае офіс дэмсілаў у Празе. Чым ён займаецца 22.03.2024

Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. Якія пытаньні і праблемы маюць намер разглядаць і вырашаць яе ўдзельнікі? У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды.

Па віне Расеі беларускае збожжа страціць рынак Эўразьвязу 21.03.2024

Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Фактычна гаворка ідзе пра ўвядзеньне забаронных мытаў для беларускага экспарту збожжа, паколькі цана адной тоны можа вырасьці ад 45% да 65%. Госьць «Свабоды Premium» навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.

Навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход? Тлумачыць палітоляг 20.03.2024

Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Ці варта дэмакратычным сілам прыглядацца, каб нейкім чынам заангажаваць людзей адтуль? Калі не Лукашэнка, то хто можа ўзначаліць гэты сход, і ці важная пэрсаналія? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальн...

«Лёс беларусаў у вайну быў прадвызначаны», — прафэсар зь Беластоку 20.03.2024

Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Беларуска-польскі гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941 — 1944)». Сёньня габілітаваны доктар гісторыі, прафэсар Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды

Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг 19.03.2024

Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак. Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое як Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўта...

Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга 18.03.2024

Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукаш...

Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка дэпутатаў 15.03.2024

Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці гэтая Канстытуцыя паспрыяла ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі? На гэтыя пытаньні адказваюць дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прымаў Канстытуцыю ў 1994 годзе, — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і палітычн...

Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой 14.03.2024

Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай...

Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекі 13.03.2024

У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.

Чыёй прапагандзе верылі беларусы ў вайну 13.03.2024

Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў – не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьвет...

Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусам 12.03.2024

Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстана выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Св...

Фейгін: У чым Пуцін хоча быць падобным на Лукашэнку 11.03.2024

Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Пра гэта ды іншае гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.

Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек 09.03.2024

Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Патроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.

Чаму побач з Лукашэнкам няма жанчын. Роза Турарбекава 08.03.2024

У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.

«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст 07.03.2024

Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што на яго думку беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата,...

Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць 06.03.2024

У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Л...

Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю 05.03.2024

Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

«Посьпех» беларускіх «літвіноў» у Літве 05.03.2024

Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» б...

Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу 04.03.2024

Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас – у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь – Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту...

Listen to the Радыё Свабода podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.