Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ? 15.05.2024 20:44
Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі 14.05.2024 20:56
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 7: Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца? 14.05.2024 25:19
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьні, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, хіміі, этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а...
Ці рэальна вярнуць беларусам цягнік на Вільню? 10.05.2024 33:16
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Мола...
«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», – палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман 09.05.2024 20:19
Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба 08.05.2024 30:36
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзя 08.05.2024 26:06
Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Сахашчык пра КДБ, напад на Літву і кампраміс зь «ябацькамі» 07.05.2024 27:41
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 6: ШЫЗА, ПКТ, катаваньні і сьмерці за кратамі 07.05.2024 41:00
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: штрафныя ізалятары, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст 06.05.2024 22:53
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
«Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі 04.05.2024 45:54
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў. Разабрацца ў сытуац...
Выбары ў КР: Чаму маўчыць Ціханоўская 03.05.2024 30:37
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва 02.05.2024 20:58
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Чаму жанчыны неахвотна ідуць у палітыку і чаму сыходзяць зь яе? Тлумачыць экспэртка 01.05.2024 23:52
Ці адкрыла лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай дарогу жанчынам на пазыцыі, дзе прымаюць рашэньні? І чаму сярод лідэраў 12 выбарчых сьпісаў у Каардынацыйную раду толькі чатыры жанчыны? На гэтыя пытаньні адказвае сябра Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Эўропы, лідэрка фэмфракцыі 2-га складу Каардынацыйнай рады, гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.
Пра сялянскую аснову шляхецкай культуры Беларусі 01.05.2024 22:04
Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж.
Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў 30.04.2024 21:48
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 5: Жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы 30.04.2024 32:42
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а та...
«Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BePol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад кібэрпартызанаў 29.04.2024 25:14
Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за дзевяць гадоў здабылі і абнародавалі кібэрпартызаны. Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры і наколькі гэта масавая зьява ў Беларусі? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і наколькі гэта сапраўды шырокая зьява? І ці варта іх абнародаваць? Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавкоў BelPol Андрэй Астаповіч.
«Грамадзтва перастала бачыць у дэмакратычным руху альтэрнатыву рэжыму» – Рыгор Астапеня 26.04.2024 28:53
Якая новая палітычная сіла патрэбная беларусам? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская альтэрнатыва», доктар палітычных навук Рыгор Астапеня.
Пагрозы сваякам уцекачоў, нагнятаньне страху вайны. Дзеля чаго Лукашэнка зьбіраў УНС 25.04.2024 27:54
Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.
Латушка: Гэты «сход» патрэбны Лукашэнку, каб рыхтаваць «зьменшчыка» 24.04.2024 20:53
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25-га красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
Ці сапраўды Расея ня можа зьмяніцца? 24.04.2024 21:05
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
«Запыталася б Лукашэнку, ці ён шчасьлівы», – блогерка Вольга Павук 23.04.2024 23:28
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 4: Этапы і папраўчыя калёніі, прымусовая праца за кратамі 23.04.2024 37:40
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а таксама...
«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі 22.04.2024 25:49
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім а...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.