Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 500 episodes

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Author

Радыё Свабода

Category

News

Podcast website

svaboda.org

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларуса 12.06.2024

Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савета мінстраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дамапагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны.

Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў 11.06.2024

Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў by Радыё Свабода

Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы 07.06.2024

Як выглядае рэйтынг распазнавальнасьці і даверу беларускіх апазыцыйных палітыкаў? На гэтае пытаньне ў эфіры «ПіКа Свабоды» адказаў сацыёляг Генадзь Коршунаў. На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён расказаў пра палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.

Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ 06.06.2024

Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў. Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol.

Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты Шэймана 05.06.2024

Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае. Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Аношкаў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека...

Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часы 05.06.2024

Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

«Чырвонае сьвятло» на мяжы зь Літвой для беларускіх харчоў. Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі 04.06.2024

Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі.

Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна» 03.06.2024

Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.

Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? 01.06.2024

Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? Як памянялася палітыка гэтай краіны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.

Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі 31.05.2024

Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлад...

Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца 30.05.2024

На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт па лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні.

Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі 29.05.2024

Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

Ці праўда ўсё, што пісалі іншаземцы пра сэкс і мараль ВКЛ 29.05.2024

Няўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, у тым ліку кнігі, «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст.», кандыдатам гістарычных...

Шрайбман пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду 28.05.2024

Ці дасягнулі выбары ў Каардынацыйную Раду мэты, дзеля якой праводзіліся? Што засьведчылі іх вынікі? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва і замежных партнэраў на гэтыя выбары можна чакаць? Ці зьменяць яны палітычную канфігурацыю дэмсілаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Івулін і Гаруновіч пра тое, за каго заўзеюць беларусы 27.05.2024

У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Ці пазбавілі іх магчымасьці адчуваць нацыянальную еднасьць у выпадку перамогаў беларусаў? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».

«Пасадзіць судзьдзяў і сілавікоў – не галоўнае» 24.05.2024

Больш за 70 чалавек бяруць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітзьняволеных у Беларусі. Гэта першае пасьля падзей 2020 году буйное экспэртна-палітычнае мерапрыемства, прысьвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі. У кангрэсе бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галі...

Навошта Пуцін едзе ў Беларусь? Тлумачэньне палітоляга Казакевіча 23.05.2024

Навошта Пуцін едзе ў Беларусь? Ці выявіла кардынальна розныя падыходы кампанія па выбарах у Каардынацыйную Раду? Якой будзе яўка на гэтыя выбары? Чаму ўлады так апантана змагаюцца з КР? Якую новую палітычную ролю можа адыграць новы склад Каардынацыйнай Рады? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Ка...

«Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць» 22.05.2024

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў. Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі. Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу №7, «Незалежныя бела...

Што ў ВКЛ рабілі астролягі 22.05.2024

Адкуль у Вялікае княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу 21.05.2024

Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для адносінаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён – наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена...

Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты 20.05.2024

20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023).

Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць? 19.05.2024

Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.

Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе? 17.05.2024

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс нумар 12 — «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».

За што б'юцца грузіны 16.05.2024

Чаму ў Грузіі працягваюцца маштабныя пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа».

«Беларусы вяртаюць сабе голас» 15.05.2024

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.

Listen to the Радыё Свабода podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.