Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 500 episodes

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Author

Радыё Свабода

Category

News

Podcast website

svaboda.org

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу? 09.07.2024

У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня? 08.07.2024

Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч

У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт 05.07.2024

Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.

Як мастачка «вяртае» палітвязьняў дадому 04.07.2024

Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы.

Каго з палітвязьняў вызваляць. І пры чым тут амністыя, Кітай і Польшча 03.07.2024

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.

Славяне і балты ў панах-радзе Вялікага Княства Літоўскага 03.07.2024

Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.

Беларусь далучаецца да «кітайскага сьвету» 02.07.2024

Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.

На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэненьне на мяжы 01.07.2024

Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.

Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе 29.06.2024

У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар? У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паў...

Украінскі погляд на 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі — вэрсія Віталя Портнікава 28.06.2024

У чым былі асаблівасьці прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе? Чаму амаль усе прэзыдэнты Ўкраіны мелі прыязныя стасункі зь ім? Чаму Лукашэнка пэўны час быў самым папулярным замежным палітыкам ва Ўкраіне? Ці заслугоўвае беларускі народ такога кіраўніка? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў.

Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты 27.06.2024

Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.

Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку 26.06.2024

30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Апытаньні перад выбарамі аддавалі перавагу тагачаснаму прэм’еру Кебічу. Менавіта Кебіча, а не Лукашэнку, у якасьці асноўнага канкурэнта ўспрымалі і найбольш крытыкавала і тагачасная апазыцыя. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лук...

Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай? 26.06.2024

Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай галіной дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.

Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца 25.06.2024

Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «Пі...

Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі 25.06.2024

Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.

Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга 21.06.2024

Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.

«Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна» 20.06.2024

Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэкер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі 19.06.2024

100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык.

Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу 19.06.2024

Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.

За якую ўладу змагаецца Каардынацыйная Рада. Тлумачэньне экспэрткі 18.06.2024

Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.

Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды 17.06.2024

У беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі.

Філіпенка: Мы зрабілі тое, чаго не ўдалося зборнай Беларусі па футболе 14.06.2024

Трэці месяц адбываецца эўрапейскае турнэ пісьменьніка Сашы Філіпенкі. Паміж выступамі адзін з самых чытаных у сьвеце беларускіх аўтараў расказвае ў прэсе пра сытуацыю ў Беларусі, выступае перад палітыкамі. Ці хоча Эўропа ведаць пра Беларусь і ці разумее, што там адбываецца? Пра гэта ў перадачы «ПіК Свабоды» з Сашам Філіпенкам размаўляе Дзьмітры Гурневіч.

Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету 14.06.2024

Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі.

Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву 13.06.2024

У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Белар...

Як беларусы ваявалі за Польшчу ў літоўска-беларускіх дывізіях 12.06.2024

Як жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919 – 1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.

Listen to the Радыё Свабода podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.