Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Шрайбман – пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025 году 08.08.2024 32:05
Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Навошта беларус хацеў адкапаць магілу Ван Гога 07.08.2024 27:12
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца. Кузьміча затрымалі, прысудзілі штраф і месяц умоўнага зняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу. Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяр...
Якое месца ў ідэнтычнасьці беларусаў займае мова 07.08.2024 26:25
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам абароненай сёлета ў Варшаве дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларуск...
Ці варта дэмсілам прызнаць Лукашнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьні 06.08.2024 33:07
Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
«Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра» 05.08.2024 29:15
Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.
Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітоляг 02.08.2024 31:07
Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Чаму не абменьваюць беларусаў? 01.08.2024 22:58
Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Пра што ідзе гаворка, наколькі рэальны падобны абмен і ці магчыма, што вызваляць і беларусаў. Удзельнікі “ПіКа Свабоды”: Тацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць 31.07.2024 26:46
Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» – праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арган...
Што так доўга рабілі Лукашэнка і Пуцін на Валааме 30.07.2024 24:43
Што азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародн...
Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі 29.07.2024 20:09
85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду 26.07.2024 29:37
Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўз...
Што адбываецца з Палком Каліноўскага? 25.07.2024 18:58
Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію “Свабодзе” ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух.
Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні» 24.07.2024 31:05
Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь – намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей.
Дзяржаўная мова ВКЛ — старабеларуская ці не? 24.07.2024 29:21
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гад...
Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені 23.07.2024 30:40
Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.
Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША 22.07.2024 28:00
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі...
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн» 19.07.2024 54:19
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова? Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэут, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RT...
Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму» 18.07.2024 35:13
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе 17.07.2024 24:48
Латвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць? Госьць «ПіКа Свабоды» - дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Дзе маці яго Колі», — Фейгін пра Беларусь 16.07.2024 26:06
Ці Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Павал Латушка — пра выбары, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную раду 15.07.2024 28:53
Калі Польшча перакрые транзыт зь Беларусі – добра ці кепска гэта будзе для беларускага народу? Ці зьбіраецца Латушка каяцца за службу ў Лукашэнкі? У чым ён гатовы на кампраміс зь меншасьцю ў Каардынацыйнай радзе? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай рады Павал Лат...
Новая сьпікерка КР адказвае на закіды наконт залежнасьці ад Латушкі і Ціханоўскай 12.07.2024 29:46
Ці будзе новая сьпікерка Каардынацыйнай рады слухацца Паўла Латушку? Ці будзе Рада незалежнай ад Сьвятланы Ціханоўскай? У чым старшыня КР гатовая ісьці насустрач меншасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае старшыня Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
Што Ціханоўская робіць на саміце NATO 11.07.2024 20:40
У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Слухайце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна прымае ўдзел у грамадзянскім форуме NATO.
Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана 10.07.2024 28:08
Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? у У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Размах культурнай дзейнасьці беларусаў у міжваеннай Латвіі 10.07.2024 32:36
Што сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.