Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodes

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Анатоль Лябедзька. Прагнозы пасля пераезду Ціханоўскай: што спраўдзілася, а што — не? 01.04.2026

Пасля пераезду Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву гучалі прагнозы: Літва нібыта стане менш адкрытай для беларусаў, а сітуацыя для дыяспары можа пагоршыцца. Ці спраўдзіліся гэтыя сцэнары? Якія сёння настроі і палітычныя перспектывы беларусаў у Літве і рэгіёне? Тым часам усё часцей гучаць заявы, што Офіс Ціханоўскай нібыта блакіруе перамовы еўрапейскіх палітыкаў з Мінскам. Ці так гэта на самай...

Чаму Літва не спяшаецца размаўляць з Беларуссю — Еўразум за 31 сакавіка | Новости Беларуси за 31 марта 31.03.2026

Чаму Літва не спяшаецца размаўляць з Беларуссю — Еўразум за 31 сакавіка | Новости Беларуси за 31 марта by Euroradio

Дзмітрый Гурневіч .“Добрыя рускія” — дык хто яны такія? Разбіраемся з Дзмітрыем Гурневічам. 31.03.2026

Ёсць думка, што нават тыя расіяне, якія з'ехалі за мяжу і не падтрымліваюць вайну ва Украіне, працягваюць жыць наратывам "беларусы — нашы браты" і спрабуюць навязваць нам сваю любоў. Беларусы рэагуюць на гэта па-рознаму. Нехта з задавальненнем ходзіць на канцэрты расійскіх "замагентаў", скача пад песні маладосці ці спявае іх жа ў караоке. Тых, хто не скача (ці скача, але шыфруецца), часта можна су...

Наталля Васілевіч. Палітвязні без пашпартоў і рэлігія ў палітыцы — новыя ўдары па беларусах. 31.03.2026

Беларускія ўлады працягваюць шукаць новыя спосабы ціску нават пасля вызвалення палітвязняў. Паводле сведчанняў былых зняволеных, у тых, каго пасля турмы дэпартавалі з краіны, пачалі ануляваць пашпарты. Людзі даведваюцца пра гэта выпадкова — напрыклад, правяраючы статус дакумента на сайце МУС. Пакуль незразумела, якія наступствы гэта будзе мець, але ўжо відавочна: гаворка можа ісці пра абмежаванні...

Аляксандр Класкоўскі . Вашынгтон цісне, Еўропа трымаецца. Дзе ў гэтай гульні Беларусь? 31.03.2026

Пакуль “паважаны” (са слоў Трампа) Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да візіту ў Вашынгтон, Вашынгтон прапануе Еўрасаюзу самастойна займацца ўрэгуляваннем вайны ва Украіне і часткова аслабляе санкцыі, у той час як ЕС працягвае трымаць жорсткую лінію. Ці можа гэта быць спробай ЗША раскалоць Еўрапейскі саюз — і якая рэальная мэта такога кроку? Разам з палітычным аглядальнікам ІА “Позірк” Аляксандрам Кла...

Замена пакістанцаў на паўночых карэйцаў — Еўразум за 30 сакавіка | Новости Беларуси за 30 марта 30.03.2026

Замена пакістанцаў на паўночых карэйцаў — Еўразум за 30 сакавіка | Новости Беларуси за 30 марта by Euroradio

Кацярына Дзяйкала. Назначэнне суддзяў МКС і будучыня Беларусі. Міжнароднае права працуе? 30.03.2026

Стала вядома, хто будзе разглядаць магчымасць выдачы ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе. У склад Палаты папярэдняй вытворчасці ўвайшлі тры вопытныя суддзі, якія раней працавалі з правамі чалавека і міжнароднымі справамі — ад Еўрапейскага суда па правах чалавека да місій ААН і Афрыканскай камісіі. Яны ўжо ўдзельнічалі ў гучных міжнародных кейсах, уключаючы пытанні...

Аляксандр Фрыдман. ЗША рыхтуюць наземную аперацыю ў Іране. Чым той адкажа? 30.03.2026

Сусветныя СМІ пішуць, што Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране з удзелам пяхоты і сіл спецыяльных аперацый. Мэта — захоп вострава Харг (ключавога нафтавага хаба Ірана) і разблакіроўка Армузскага праліва. Але ці рызыкне Трамп? І пры якіх умовах яму на дапамогу прыйдуць саюзнікі па НАТА? Ці адмовяцца ЗША праз вайну ў Іране падтрымліваць Украіну? Абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальні...

Уладзімір Кавалкін. Замена пакістанцаў на паўночых карэйцаў — ці атрымаецца? 30.03.2026

На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю, з якой у Беларусі няма эканамічных стасункаў. Але эксперты не выключаюць, што пасля візіту ў нашу краіну могуць завезці працоўных мігрантаў з КНДР — замест пакістанцаў. Ці ёсць такая верагоднасць? І ці ёсць верагоднасць, што амерыканцы купяць Нежынскі руднік, і беларускі калій даплыве да ЗША? І ўвогуле як на беларускую эканоміку ўплывае вайна ў І...

Актывіст завяршыў сухую галадоўку ў Вільні, але барацьба за Латыпава працягваецца. 30.03.2026

З 26 сакавіка былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч трымаў сухую галадоўку каля амбасады ЗША ў Вільні ў падтрымку палітвязня Сцяпана Латыпава. Сёння раніцай ён спыніў сваю акцыю, бо ў яго перасталі сагравацца ногі. Беларус выходзіў да амбасады штодня. Яго патрабаванне — вызваленне Сцяпана Латыпава, які за кратамі ўжо трэці раз спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Пасля дамоўленасцей паміж Вашын...

Як чыноўнікі бачаць Лукашэнку? — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта 27.03.2026

Як чыноўнікі бачаць Лукашэнку? — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта by Euroradio

Аліса Рыжычэнка. Кіеў прыглядаецца да Ціханоўскай, Вашынгтон — да калію 27.03.2026

У сераду ў Кіеве прайшоў форум "Шлях да Волі", на якім пабывала і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка. Што там абмяркоўвалі і ці ёсць вынікі, якімі можна пахваліцца? І, галоўнае, — як так атрымалася, што на склад удзельнікаў беларуска-ўкраінскай канферэнцыі паўплывала зняццё амерыканскіх санкцый з беларускай калійкі? Абмяркуем са спадарыняй Рыжычэн...

Аляксандр Кныровіч. ЗША хоча беларускі калій, а дэмсілы запланавалі гульню 27.03.2026

Джон Коўл заклікаў літоўцаў пачаць перамовы пра транзіт калію з рэжымам Лукашэнкі. Падобна да таго, што амерыканцы ўсур'ёз разлічваюць увайсці ў калійны бізнес у Беларусі — нягледзячы на відавочныя рызыкі супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам. Тым часам беларусаў за год ізноў стала заўважна меней. Афіцыйная статыстыка далічвае да жыхароў краіны і ўсіх, хто з'ехаў жыць за мяжу — але нават з імі ліч...

Як забукаць гатэль, калі картка не працуе? — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта 26.03.2026

Як забукаць гатэль, калі картка не працуе? — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта by Euroradio

Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя 26.03.2026

26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць...

Наста Базар, Уладзь Лабковіч. З якімі праблемамі сутыкаюцца вызваленыя палітвязні 26.03.2026

Роўна тыдзень таму адбылася пакуль што самая вялікая здзелка паміж Беларуссю і ЗША, вынікам якой стала вызваленне 250 палітвязняў. Большасці з іх рэжым дазволіў застацца на радзіме, а пятнаццаць чалавек, сярод якіх апынуліся журналістка Кацярына Андрэева, праваабаронца Наста Лойка, блогер Эдуард Пальчыс, выслалі без дакументаў у Вільнюс. Усе гэтыя людзі знаходзяцца ў складаных умовах. У Беларусі э...

Коўл спадабаўся Лукашэнку, а Павел Свярдлоў дабраўся да Кіева — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта 25.03.2026

Коўл спадабаўся Лукашэнку, а Павел Свярдлоў дабраўся да Кіева — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Ці паспеюць Лукашэнка і Коўл заключыць "вялікую здзелку" да лістапада 25.03.2026

У лістападзе ў ЗША пройдуць папярэднія выбары ў Кангрэс, пасля чаго ўлады ў Дональда Трампа можа паменець. Таму Лукашэнку выгадна ўзяць ад маладога амерыкана-беларускага супрацоўніцтва па максімуме і павярнуць яго на сваю карысць. Але ці паспее ён за гэты час наведаць ЗША і заключыць "вялікую здзелку" з амерыканцамі, пра якую ішла размова на апошняй сустрэчы з Джонам Коўлам? Ці дацісне Коўл Літву,...

Выйсці — не значыць быць у бяспецы. Што чакае вызваленых у Беларусі і як дапамагчы? 25.03.2026

Пасля сустрэчы Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі з’явілася інфармацыя пра вызваленне 250 беларускіх палітвязняў. 15 чалавек вывезлі ў Літву. Але што з астатнімі? Ці ўсе яны сапраўды выйшлі на волю і ці быў у іх выбар — з’язджаць ці заставацца ў Беларусі? На гэтым фоне фонд BYSOL павялічыў мэтавую суму экстраннага збору для падтрымкі былых палітвязняў да 250 тысяч еўра. Але як арганізаваць дапамог...

Роза Турарбекава. Удары па Іране і вызваленне палітзняволеных — дыпламатыя сілы або торг? 25.03.2026

У эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем ключавыя міжнародныя і беларускія палітычныя падзеі з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай. Сітуацыя вакол Ірана застаецца напружанай: удары, заявы пра магчымую змену рэжыму, размовы пра перамовы і адначасова — адсутнасць ясных мэт у ключавых гульцоў. Наколькі рэалістычныя размовы пра “звяржэнне рэжыму” без наземнай аперацыі? Чаму некарэкт...

Спыненне рэпрэсій — ці сапраўды гэта магчыма — Еўразум за 24 сакавіка | Новости Беларуси за 24 марта 24.03.2026

Спыненне рэпрэсій — ці сапраўды гэта магчыма — Еўразум за 24 сакавіка | Новости Беларуси за 24 марта by Euroradio

Анастасія Лузгіна. Знятыя санкцыі і ўмацаванне рубля — чым здзівіць эканоміка Беларусі? 24.03.2026

Беларуская эканоміка “захрэсла” паміж ціскам з боку ЕС і пацяпленнем з боку ЗША. Пакуль Амерыка адмяніла абмежаванні з шэрагу ключавых банкаў і калійнай галіны, Еўрапейскі Саюз працягвае трымаць рубяжы, уключаючы абмежаванні на фінансавы сектар і ключавыя экспартныя галіны. Як у гэтай сітуацыі адчуваюць сябе беларусы? 24 сакавіка разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной разбярэмся, што адбываецца...

Яўген Красулін. Праца над памылкамі: што агульнага паміж БНР і падзеямі 2020 года 24.03.2026

Чарговую, 108-ю, гадавіну з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі сёлета будуць святкаваць больш як у 40 краінах свету і 100 гарадах. Як мінімум. Гэта калі не ўлічваць сціплыя сустрэчы з нагоды Дня Волі, якія ладзяць беларусы, дзе невялікія суполкі ці ёсць небяспека для гучнага святкавання. Безумоўна, 25 сакавіка — надзвычай важны дзень у гісторыі Беларусі. Але не менш важна і дакладна зра...

Настасся Касцюгова. Вызваліць усіх: пры чым тут пазіцыя Еўропы і кніга Насты Рагатко 24.03.2026

Лукашэнку паабяцалі запрашэнне ў ЗША і сустрэчу, магчыма, з прэзідэнтам Трампам. Не выключана, што нават у Белым доме. Хаця Лукашэнка ўжо намаляваў сабе і агучыў у рамове са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам гэтую сустрэчу дома ў Трампа, у Фларыдзе. Будзе тое ўсё ці не, нават Коўл прагназуе асцярожна. Але для беларускага грамадства гэта шанец пабачыць на волі ўсіх палітвязняў. Ну,...

Ірына Сідорская. Жаночае цела як інструмент палітыкі. Што стаіць за “клопатам” Лукашэнкі? 24.03.2026

У Беларусі зноў спрабуюць адказаць за жанчын. Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Якое шчасце ў жанчыны, калі ў яе няма дзяцей? Дзеці — гэта шчасце нашай жанчыны!” Маўляў, цяпер дзяржава павінна зрабіць усё, каб гэтае “шчасце” адбылося. На гэтым фоне ўлады гучна абмяркоўваюць пашырэнне доступу да ЭКА: дзве бясплатныя спробы, магчымасці для адзінокіх жанчын. Гэта пра клопат ці пра дэмаграфію? Пра выбар ці...

Listen to the euroradio.fm podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.